30.8.05

чытачы

прывёз з Украіны газэтку "Експрес". Газэтка сярэдненькая. Самае цікавае было на апошняй старонцы. Наклад - за 500 тысячаў. Нават з улікам розьніцы ў насельніках планка, да якой беларусам, як...
да Ўкраіны?..

28.8.05

PR

Быў у Камянцы-Падольскім і па паводзінах нашай эксукрсаводкі зразумеў, што ў беларусаў вельмі высокі "кацапскі" рэйтынг.
Наша экскурсводка (камянчанка) хадзіла і радасна абвяшчала: "Здравствуйте, это ідут белоруссы, оні говорят по-русскі". Сапсавала, блін, вандроўку.

патріотка з lvivport
А відпочиваючі там - або кацапи, або бяларуси, які кажуть - коли дивимось телевізор і чуємо українську мову, то нам так смішно, так смішно!...(но комент! невже бяларуська не схожа на українську?) А потім кажуть, що вони ж свою бяларуську мову терпіти не можуть (але у школах все таки вивчають) і говорять тільки російською! А ми сказали, що ми свого Президента В.Ющенко любимо і поважаємо, як і свою мову!!!!!!!!!!!!!!!!


А тут знайшоў наступнае і стала ясна - самі вінаватыя. Вось толькі як зразумець і як рэагаваць на людзей, якія бэсьцяць сваё - задачка. Цешуся надзеяй, што мо хто з Камянца распавядзе патрыётцы, што ёсьць яшчэ беларусы, што любяць і гавораць сваёй мовай. І надта перажываюць, што ў Камянцы ім не хапіла ўкраінскай.

27.8.05

Я быў спаў? Я шчэ сплю?

40% народу, што згодна зь перапісам карыстаюцца беларускай мовай, карыстаюцца ёй віртуальна ці “безрэзыкоўна” – калі сумоўца праверана гаворыць/разумее па-беларуску. “Ой, ня хочацца ГАНЬБІЦЬ мову аб нашых прадавачак”. Такое тлумачэньне шчэ ў школьныя гады пачуў я ад узорнага й да сёньня ў беларушчыне чалавека.
“Ня хочацца ствараць праблемаў, ускладняць і зацягваць кантакты з абрыдлым навакольлем” – а гэтак цешыў я себе сам. Ці гэта праблема непрыроджанасьці беларушчыны, ці гэта ліхаманка талеранцыі, але за адныя бяссонныя выходныя я перастаў сябе ранейшага разумець.

Што было той клізмай, я не дапяў, але атручаньне выпетрылася. Як у “Fight Club”: “Я быў спаў? Я шчэ сплю?” Беларушчына перастала быць подзьвігам і геройствам, кіёсак не падаецца фартэцыяй, у галаве ня йдзе перагрэў ад перабору слоў, якія, магчыма, ня будзе ведаць прадавачка і мадэляваньне сытуацый неразуменьня з загатоўкай годнага адказу.
Я ў сваёй краіне, тут дзьвюхмоўе, я размаўляю на адной з моў, усё нармальна. Прынамсі, у мяне. (Гэта я толькі што прыдумаў. Да гэтага стан быў нявыслаўлены).

Страты і ў іншым. Мяне больш ня цягне дзякаваць і абдымацца з кіроўцам, што абвяшчае прыпынкі па-беларуску, мне ніякавата ад успаміну пра акцыі кшталту “дзень без чужога слова”, значкі на пільчаку “размаўляй са мной па-беларуску”, пэрлы кшталту раньнеадраджэнскага бартосікавага “па-беларуску я размаўляю толькі калі прыгожа апрануты і ў сьвежым настроі” (цытата стопудова скажоная, але сэнс такі). Здаровыя людзі на мыліцах...

А касмапаліцкая выкрутанка “культурны чалавек заўсёды пяройдзе на мову суразмоўцы, калі ёю валодае” для мяне больш не працуе, пакуль я нічога не пачну прадаваць. А так у нас фішка такая – дзьвюхмоўе, то бо людзі гавораць хто на якой мове і ўсе адзін аднога разумеюць, а вы ня ведалі?
І што цікава, за тыдзень яшчэ ніхто не пакусаў. Прадавачкі крывіліся, як заўсёды крывяцца, калі іх “варушаць”. Большасьць спакойна адказвала на адной з моў. Што праўда некаторыя не маглі стрымаць зьдзіўленьня – а дзе ж ты да гэтага прападаў.
Я і сам дзіўлюся.

зь цёмных кутоў нашых віртуальна-хатніх сховаў многія страхі ня тое, што перабольшаныя, а намі і выпешчаныя

Расея на беларуска-польскай мяжы

"При этом сами польские газеты признают, что истинная цель архитекторов схемы [грошы для апазыцыі, мэдыяпадтрымка] - не борьба за демократию в Белоруссии, а удаление России с белорусско-польской границы. "
"КП"
"Нам треба вчитися жити поряд з Росією такою, якою вона є, і якою стає дедалі більше - тобто країною азійською, для якої Китай ближчий за слов'янські Прагу, Варшаву, а незабаром стане ближчим і за Київ."
pravda.com.ua

Украінскія мэдыі радуюць сваёй цьвярозасьцю. Расейскія - шчырасьцю.
Бадай толькі беларусы шчэ вераць у расейска-беларускую роўнасьць і раўнапраўе: раўнапраўны зьвяз, раўнапраўнае дзьвюхмоўе, раўнапраўнасьць імпэрскасьці і талеранцыі. Расея тым часам не сумняецца, што яе знаходжаньне на беларуска-польскай мяжы ня ёсьць ненармальным. А я нешта такога рэфэрэндуму ня памятаю.

25.8.05

турызм

варта на адныя выходныя зьезьдзіць за мяжу, не паспаць пару ночаў - і адчуваньне часовасьці і цікаўнай адстароненасьці не міне, а словы зь песьні "я, здаецца, ня тут, я, напэўна, ня там" набудуць містычны сэнс.