14.9.05

вітаміны

спрабуючы намацаць беларускую "свабоду", спатыкнуўся на "пазыўных" pulp fiction

прымач, які пару ймгненьняў назад усімі сіламі сваіх дзьвюх антэн марна спрабаваў рэанімаваць лядачы подых беларускай вэрсіі rferl, раптам выдаў мне fm-ную якасьць супэрскай музыкі.

расейская BBC бадзяецца па клюбах Лёндану, круціць Oasis у easy listening'авым выкананьні і падкідае іншыя музычныя пярчынкі
у кожным сантымэтры паветра ў хаце грувасьціцца столькі нечаканае ад радыя вітаміннасьці і асалоды, што з твару не спаўзае зьдзіўленьне.


радыятэндэры эўразьвязу з прадвызначанай перамогай DW гараць сабе гарам у неразграбаным стосе rss-стужак.

No comments: