6.11.05

праваслаўе для чайнікаў

У зьвязку з новым расейскім сьвятам, якое з энтузіязмам падхапіла РПЦ, мяне дратуе смутнае пытаньне – ці можна быць адначасова беларусам і прыхаджанінам РПЦ? І калі так, то як?
бо “нашествия иноплеменных” – гэта ж пра іх продкаў
і “Темже благодарственно вопием Ти: Радуйся, Российския страны покрове; радуйся, Православия в ней ограждение и утверждение. Радуйся, несокрушимый щите воинов наших; радуйся, броне их неуязвимая. Радуйся, козни врагов обличающая; радуйся яко паучину их растерзающая. Радуйся, нечестия обличение; радуйся, крамолы разрушение.” – пра іх продкаў.
А наступнага дня - дзень памяці.
І калі памяць не кароткая – памяці й тых, хто палёг ва ўсе вякі ад “российския” рукі.
Гэты допіс ня дзеля сарказму ці “поруганія”.
Я проста хачу разабрацца.

No comments: