2.5.06

найпаўнейшая прыватная хвалялоўка-2

кароткахвалевыя радыйшчыкі кожныя паўгода любяць узяць і памяняць свае хвалі.
і вось слуханьне прымача зноў стала нагадваць начную пакатушку па лясной гразкай дарозе.
НПХ-2 не гарантуе, што вы нешта пачуеце, але, прынамсі, скіруе, дзе шукаць.
Сабраныя беларуска-, украінска- і расейскамоўныя "варожыя галасы".
Галасы "вялікага расейскага брата" ў сьпісы ня ўносіліся з-за сваёй татальнай дружалюбнасьці.
Засьцерагаю, што праўду і толькі праўду вы пачуеце толькі на радыё "Беларусь"
яна першая ў сьпісе.
з канца.
адарвацца немагчыма.

upd.1 03.05.06.
найпаўнейшая хвалялоўка стала яшчэ найпаўнейцейшай.
дадаліся 2 станцыі - Нямецкая хваля па-ўкраінску і Сусьветная служба Ўкраінскага Радыё (таксама, як ні дзіўна, па-ўкраінску). дзякуй за падказку і спасылкі .

upd.2 04.05.06.
найпаўнейцейшая хвалялоўка стала яшчэ дакладнейшай
расейская служба Радыё Свабода на сваім сайце расклала хвалі па часе UTC, нікому пра гэта не сказаўшы.
таму гэны UTC быў памылкова прыняты за маскоўскі час, што ласкава заўважыў .
Ён, бадай, першы, хто захацеў гэта дзела раздрукаваць. І ня змог.
Каб не выліваць 3-мэгабайтны эксэлеўскі файл, выкладаю раздрукоўкі (на 1 аркуш) у фарматах
(гл. upd.3)

upd.3 08.05.06.
найпаўнейцейшая хвалялоўка імкнецца да таго, каб стаць ідэальнай прыватнай хвалялоўкай
зваліў мяне з крэсла, калі адшукаў швэдзкае радыё па-беларуску.
Вось гэтак і зьявілася на сьвет НПХ-2.3(.htm, 62Kb)
Раздрукаваць можна з файлаў
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 19Kb) ды
Adobe Acrobat Document (.pdf, 145Kb)

No comments: