14.8.06

«Ва-банк», натхненьне маё

Тамара Васілеўна лічыць сапраўднаю зьнявагай для гораду вытоптваньне прыгожага газона з краскамі між Домам мэблі на Камароўцы і ПКК РУП "Белтэлекам". Людзі, каб спраставаць, зрынаюць усё на сваім шляху.


я таксма лічу гэта сапраўдным зьдзекам зь мяне і гараджанаў - зрабіць шырачэзнае гульбішча акурат так, як людзям хадзіць ня зручна. як назло. у гарадзкім аддзеле архітэктуры, выглядае, адныя западлісты сабраліся - што ні зробяць, абы каб невыгодней ды нязручней - найлепш пад простым вуглом. задралі.

Неабыякавыя азеляняльнікі былі высадзілі на сьцежцы кусты - дык менчукі тут жа сталі іх абыходзіць і пратапталі новую сьцежку.


гэтыя неабыякавыя азеляняльнікі проста злачынцы і рабаўнікі. яны два разы на год крадуць зь бюджэту мае грошы, каб перакапаць зручныя, аптымальныя, натаптаныя сьцежкі ды панаўтыкаць хлуду там дзе людзі ходзяць, каб прымусіць іх хадзіць там, дзе паложана і пракладзена, замест каб адзін раз зрабіць дарожкі ў нармальных месцах. і робіцца гэта з такой даўнскай упартасьцю і бязмозгласьцю, што аж ніякавата.

Тамара Васілеўна заклікае адпаведныя службы, па-першае, абгарадзіць гаротны газон, а па-другое, штрафаваць аматараў пашпацыраваць па кветках. Ну і благае да сумленьня месьцічаў, ясны перац


я прапаную адразу павесіць драты пад токам - як для быдла. эляктронны пастух называецца. карова - торк, напруга - плясь, карова - ёбсь, газон спасён. але пакуль інтэграл будзе распрацоўваць і ўнядраць ахову газонаў можна даручыць доблесным байцам. усё адразу зарунее і забуяе, а пільныя і неабыякавыя грамадзяне змогуць нарэшце нацешыцца парадкам і арганізаванасьцю.
Але каб зэканоміць на дарагастояшчай доблесьці байцоў і агароджах, благаю да начальнікаў тых архітэктараў-западлістаў - звольніце вы іх, дзеля экспэрымэнту. Ну звольніце, га? Ну вазьміце не такіх прапойцаў, што ня могуць правесьці лінію між дзьвюма кропкамі. Ну надакучылі гэтыя пазлы ды лябірынты. Пашкадуйце нэрваў Тамары Васілеўны.

No comments: