21.10.06

гарэхавы праґрэс

Прагрэс штука карысная, але любіць браць лішку. Вось ва ўсім сваім 200-тысячным раёне ня змог знайсьці месца, дзе б можна было купіць звычайнага нялушчанага арахісу. Усё вылушчана і расфасавана. Аж злосьць бярэ. А я гідлівы да ня мной лушчаных гарэхаў, ды й 85% кайфу зьнікае. Толькі во для фісташак зрабілі пакуль выключэньне.

No comments: