30.7.06

татаршчына

аказваецца, «чык» па-татарску «выйсьці»
цяпер трэба падвесьці да гэтага тэорыю...

27.7.06

дзікае паляваньне на раварыстаў

не магу не працытаваць:
nemadeka

27 июля 2006 года, 15:30

Улица Минская

Еду на велике, сзади в метрах 60 – ти едет троллейбус.

Начинаю объезжать стоящую у бордюра легковуху, оглядываюсь – троллейбус далеко, метров 40 (там всю дорогу расковыряли) выезжаю и слышу, как он мне пибикает. (Я машине много езжу для «любителя», но и на велике по городу тоже часто катаюсь, есть немного водителей, которые ненавидят велосипедистов, я их называю «Раздайся море», этот водила оказался именно такой.) Я снова оглядываюсь, вижу, что он далеко, объезжаю машину, дальше снова вдоль бордюра, проехал метров 30, слышу – нагоняет и снова пибикает. Я, не обернувшись, показываю ему «фак».

Опа! Этот урод опережает меня и начинает прижимать троллейбусом к бордюру!

Я оwuел, затормозил, троллейбус уехал вперед, к остановке, за ним еще один, я их объехал слева и поехал дальше.

Троллейбус с рулевым гоблином меня снова опередил, притормозил и еле тащится. Смотрю – на примыкающей улице стоит гаевый. Когда я поравнялся с жопой троллейбуса, он резко сворачивает вправо, так что я еду ему в бок между бордюром и троллейбусом, открывается передняя дверь, выскакивает коренастый павиан, я останавливаюсь и гляжу на все оzqевшими глазами, он подскакивает, хватается за руль велика и зовет гаевого.

Это называется «ловля одичавших велосипедистов при помощи троллейбуса», ни dуя себе боевик с участием сотни пассажиров!

Молодой лейтенант в это время закрывал въезд на улицу, потому что там что-то тушили пожарники. Ему было скучно. Он подошел, водила ему быстро сказал, что он мне сигналил, а я ему «фак» показал, скокнул в троллейбус и уехал, а товарищ лейтенант, прыщавый юноша с тонкой ниточкой лба, мне стал читать нотацию о том, что у меня нет катафота сзади на велике, что показывать фак – это уголовное дело, что он не понимает такого дикого поведения и так далее, вертя своей палкой, периодически поправляя кобуру и получая чуть ли не физическое удовольствие от всего происходящего. Я ему объясняю, что меня ща чуть троллейбусом у него на глазах на придавили, и до этого тоже чуть не задавили – а он напрягается, перекрикивает меня и заметно звереет.

Украінская ракета пазбавіла нашу плянэту ад спадарожніка Лукашэнкі, як і прадказвала АФН

Завтра украинская ракета избавит нашу планету от спутника Лукашенко
крэатыў АФН недзе ў 0.05 ператварыўся ў афігенна ацкі оджыг.

...не хацеў бы я быць на месцы сонцападобнага зараз...

25.7.06

Следчы РАУС Воранаўскага раёна Павел Мелько накіраваў зварот грамадскасці пра злачынствы рэжыму, а Чавэс наведаў аўтазапраўку.

навіны выглядаюць як прыколы

курвалістыка

dolboeb: Утка по-ливански: разбор полетов

После эфира на Эхе Москвы спускаюсь в вестибюль, а там охранники здания как раз смотрят программу «Вести» на РТР, восьмичасовый выпуск. И в нем, разумеется, полыхает пламенем Бейрут, под закадровый бубнеж диктора про очередные зверства израильской военщины. <...>До боли знакомые кадры. Да только есть с ними одна беда. Это архивная съемка за 14 февраля 2005 года. Сделана она в самом центре Бейрута — там, где ни один израильский снаряд по сей день не упал.

24.7.06

талент думаць галавой, каб рабіць цераз задніцу

прадавец у велашапіку тлумачыў мне, як можна напампаваць камэру зь веланіпелем (вузенькі такі і пімпачка зьверху) аўтапомпай: зьняць сьціскач, зацягнуць абадок, уваткнуць у ніпель, прыціснуць пальцам пімпачку праз шланг, каб паступала паверта, а іншай рукой пампаваць.

няўдалы піяр

усе глядзяць на клоўна, а не на таго, хто яго запрасіў.

чавэс і чавусы

няўжо з нагоды эпахадбнага візыту мястэчка Чавусы не пераймянуюць?
было б недальнабачна ня выправіць гістарычна-артаграфічную памылку!

23.7.06

ґіпэрразьведка

Малінаўскі ґіпэрмаркет вельмі падобны да польскага ґіпэрмаркета, прынамсі – пляніроўкай.
Але непадабенстваў болей, і ніводнага на ягоную карысьць.

Чытво. У ґіпэрмаркеты завозяць газэты, гэта прывязвае пакупніка – простая маркетынгавая фішка. У “Прасторы” ляжаць толькі глянцавыя часопісы – заходзьце да нас празь месяц. Яшчэ ў польскіх ґіпэрмаркетах быў найлепшы выбар мапаў. Гэта для турыстаў. Турысты, яны багатыя і слаба арыентуюцца ў коштах на несваёй валюце, а гэта выгадна.

Ровары. “Прастораўскія” ровары страшэнна сьмярдзяць гумай. Кітай? Так і ёсьць – УП Ветразь. Ровараў пяць штук, у дадатак да ровараў адна паліца адведзеная пад дзясятак роварных фараў, таксама падазронага паходжаньня. У польскіх ґіпэрах таксама багата аднаразовых ровараў, але ў прычындалах часам можна адшукаць што цікавае.

Кухонныя рэчы. Гаспадыні будуць расчараваныя. Выбару пакуль амаль няма. Чалавецтва прыдумала безьліч мадэляў гародніначыстак, і ніводнай зь іх няма ў “Прасторы”.

Пітво. Сокі і піва стаяць у розных месцах у краме. У сэнсе – сокі ў двух, і піва ў двух. Відаць, на некаторыя паліцы папросту яшчэ няма чаго ставіць.

Сподняе. А вось што трэба купляць у ґіпэрмаркетах, дык гэта шкарпэкі ды споднікі. Між мною і імі ўпершыню не стаяла баба-прадаўшчыца. Зручна выбіраць і купляць.

Пэрсанал. Дзеўчыны на раскладцы размаўлялі гучна і на 30% мацерна.

Касіркі. Гэта ўсё тыя ж звыклыя жанчынкі з тварам выкінутай з вады рыбіны. Іхняе жыцьцё азмрочана адным – тупымі пакупнікамі, а пакупнікі тупыя ўсе, калі хто ня ведаў. Вось хлопец вываліў тавар і не паклаў разьдзяляльнік – ну тупы ж!. А вось пэнсіянэрка сунецца з сваім кошыкам і не выкладае сваіх трантаў – а я канвэер з наступным таварам як прыкручу да самай касы, ды як адпраўлю нахабніцу-вэтэранку ў канец чаргі, от будзе ведаць, як тупіць, каза старая. А от тупы маладзён, зваліў сокі і шкарпэткі ў адзін пакет. Я яму ў розныя куты паскідала, а ён у адзін пакет, ну тупы ж! гэта трэба ў розныя пакеты класьці, бесталач, ага – купіць яшчэ адзін пакет і пакласьці!.. Вось што чыталася на твары касіркі. І гэта самае галоўнае і глябальнае адрозьненьне – калхазанства пэрсаналу. У Польшчы касірка сама кладзе і адмежавальнік, і сама складае ў розныя бясплатныя пакеты. Гаспадарам трэба праінвэставаць у навучаньне пэрсаналу. Каб пакупнікі хацелі вяртацца. Зычлівасьць – вельмі запатрабаваны ў Беларусі сэрвіс.

Кропка. Ґіпэрмаркет – у прадуктовым сэнсе добрае месца для закупкі прадуктаў на тыдзень, калі дазваляе памер хатняй лядоўні, альбо півам на тыдзень, калі лядоўня малая. У непрадуктовым сэнсе “Прастор” займае нішу тавараў паршывых і сярэдняй паршывасьці. Асабліва гэта тычыцца чытва, спорту ды электронікі. Затое гэтыя паршывасьці таньнейшыя чым шмат дзе. Піва шмат, і шмат добрага дарагога, але таньнейшага, чым дзе.

22.7.06

тралейбусныя дажынкі

калхоз Менск бярэ ўдарныя тэмпы ў навядзеньні “красаты і чыстаты” на асфальтных палетках.
усё як у запраўскіх напарстачнікаў – тры тралейбусы – адзін аўтобус. затое які – казырны нумар, новенькі, зялёньненькі, усё як у пацаноў.
масюкоўшчынцы павінны ножкі цалаваць за магчымасьць праехацца хай цяпер зь перасадкай, але ў паказальным аўтобусе!
адно што на 69-ты “красівых” машынаў не стае, дык яго можна скалупнуць на Дразда ды Ціміразева, а на турыстычнай частцы праспэкту пакінуць толькі аўтобусы высокай культуры.
падобныя спосабы навядзеньня красівасьцяў апісаў неяк Артём Лебедев па вяртаньні з Паўночнай Карэі.
апошняя тралейбусная лінія на Нямізе зь нецярплівасьцю чакае свайго “двухсотага”.

21.7.06

Многа Thunder ад кволай bird.

крытычныя глюкі, што робяць немагчымым карыстаньне для мяне:

магчымасьць адсыланьня толькі з аднаго smtp-сэрвэра ўсіх! лістоў.
гэта проста прыкол! іншыя smtp можна ўпісаць, але адпраўляцца будзе толькі з таго, які аднойчы быў выстаўлены па змоўчку.
іншыя проста для красаты, як ні круці.
знаўцы прапануюць выдаліць дэфолтны нафіг, прапісаць у якасьці дэфолтнага іншы, усталяваць выдалены нанава. парнаграфія.
а што,калі такія пляскі для кожнага ліста?

шматразовы прыём адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты. гэта проста невыносна.
знаўцы на форуме сьцьвярджаюць, што гэта яндэкс вінаваты. нармальна - пярунптушцы ён вінаваты, а кажану! якому не вінанаваты. ацтой.

далей некрытычныя:

складаная рэалізацыя простых рэчаў - кшталту прыбіваньня дуплікатаў.

магчымасьць "нізкаваньня" толькі па тэме ліста.
у мяне большасьць лісоў маюць тэму Re:
начорта яны мне ў аднэй кучы?!
я прызвычаіўся да нізкаваньня па атрымальніку ў дасланых, па адпраўніку ў атрыманых, і гэта мне падаецца лягічным.

дыспэтчар мэйлаў нібы замяняецца папярэднім прыёмам загалоўкаў.
але праз дыялап падгрузка мэйлаў амаль немагчымая.
знаўцы сказалі, што ў яндэкса малы таймаўт.
гэта антыпярунаптушыная змова, няйначай.

кадыроўкі пляшуць - цела распазнаецца, а тэма - краказябамі. Трэба ісьці ў кадыровачнае мэню і выбіраць кірыліцу-1251, на якой ужо і так стаіць пазнака.

крывы беларускі пераклад, work online i work offline перакладзеныя "праца па-за сеткай" - абодва!
ну, залепы кшталту "апошнім тыдням" (творны, адзіночны лік) можна нават ня браць да ўвагі.

няясна, чым пярунптушка займаецца ў інтэрнэце. зялёненькая палоска - прыгожа, але неінфарматыўна.
ёсьць пашырэньне, але яно не паказвае ні прагрэсу, ні іншай карыснай інфармацыі.

прапяруніў пяць гадзінаў сну, павёўся на актыўны піяр. злы.
OpenSoft - ён што, увесь такі?

Tunderdirt - для энтузіястаў, якія гатовыя дзеля сваёй любімай паштовай пргарамы зьмяніць паштовую скрыню, адпраўляць пошту праз адно месца ды пісаць пашырэньні для дасягненьня хоць нейкіх з функцый, звычайна даступных зыходна.

17.7.06

У ЛУКАШЕНКО НАЧАЛСЯ СИЛЬНЫЙ СУД

Суд над Козулиным был торопливым, как подростковый секс

16.7.06

форменыя джынсы

выглядае на тое, што ў сьвеце неўзабаве зьявіцца краіна, дзе сілавікі ды карнікі зусім адмовяцца ад такога перажытку як форменная вопратка.
"Честі" няма, дык начорта мундзіры.
а насельніцтва хай прызвычайваецца, што любы амбал у джынсах можа схапіць цябе за валасы ці проста аддубасіць.
такая вось джынсавая дэградацыя.

15.7.06

капітальны рамонт галоў

вы заўважылі - куды лу не прыедзе, усюды абільна абураецца, чаго не кране - усё давялі да ручкі, аказваецца.
во ўчора, да прыкладу, пясочыў лясную гаспадарку.
але фішка ў тым, што дзе б ён ня выйшаў з свайго кандыцыянаванага мэрса, усюды будзе нагода для царскага гневу.
бо сыстэма такая.


паўгады рабілі капітальны рамонт на праспэкце газэтаў "Ізьвесьцій-Зьвязды".
паўгады!
і 2-х дзён хапіла 81-м аўтобусам, каб павыціскаць у ім каляіны.
кіраўнік дарожнай службы аднойчы на радыё абураўся, што вінаватыя перагружаныя аўтобусы і, ясны перац, знойны клімат.

вінаватыя рукі, што растуць не з таго месца.

чамусьці, на варожым захадзе пры гарачэйшым надвор'і і люкі роўна зямлі ляжаць, і асфальт не правальваецца праз два ні і не выцярушваецца праз два гады, і ямачны рамонт не уяўляе сабой вырабленьне гарбоў на месцы ямак.

мы вучыцца ня будзем, мы гордыя?

сакрэтная падказка: у Варшаве на месцы прыпынкаў пад асфальт кладуць бэтонныя пліты

менсктранс і жвавасьць

Калі б Менсктранс быў прадпрыемствам, якое б сапраўды дбала пра выгоды зручнасьць пасажыраў і як вынік свае выгоды – - і фінансавыя, і іміджавыя, цікава, колькі б яму спатрэбілася часу, каб зрэагаваць на адкрыцьцё ґіпэрмаркету "Прастор"?

няма дасканаласьці ў сьвеціве

аднойчы я лёгка і незваротна перабраўся з Эксплорэра на Opera.
здавалася, што міграцыя на Firefox пройдзе гэтак жа проста.
Але ж не. Пакуль маё ўдасканальваньне Firefoxу носіць настальгічны характар - хачу ў дадатак да ягоных плюсаў знайсьці тое, што мне так падабалася ў Опэры.
Вось знайшоў ImageLikeOpera.
Засталося адшукаць штось кшталту "CacheLikeOpera", "ScaleButtonLikeOpera", "UserStyleSettingsLikeOpera".
няма дасканаласьці ў сьвеціве.

14.7.06

несапраўдны ґіпэрмаркет

«"Prostore" - сапраўдны ґіпэрмаркет!»
Каб пераканацца, што рэкляма маніць, не спатрэбілася нават заходзіць усярэдзіну.
Каля сапраўдных ґіпэрмаркетаў ёсьць паркоўкі для ровараў.
Так што нефіг.

мухі і катлеты

што ж, выглядае, - пытаньне насьпела.
Сайт АГП ператварыўся ў газэту Андрэя Клімава.
на першы погляд, гэта падаецца вар'яцтвам.
але здаецца мне, што тут усё глыбей.
Абразы і наскокі павінныя справакаваць Мілінкевіча на разрыў з АГП, каб яны змаглі пакрыўджана крыкнуць: Гэта он нас кінул! Нават калі ня так, відавочныя мэты разгойдваньне кааліцыі і ейная дэвальвацыя дзеля абсалютна прадказальных амбіцый.

Для мяне становяцца зразумелымі наступныя рэчы: у АГП рэальна займаюцца сваім справамі, якія ніяк не датычаць маіх дэмакратычных чаканьняў. Яны проста робяць тое, што ўмеюць рабіць найлепш - плятуць інтрыгі дзеля здабыцьця вышэйшай пазыцыі ў сваім слоіку.
Пра дзеяньні Мілінкевіча я чую болей, іх можна назваць хутчэй асьветніцкімі.
Але складаецца ўражаньне, што Мі рухаецца па інэрцыі, а інэрцыя мае ўласьцівасьць запавольвацца.
Мне б хацелася, каб у Мі як моцнага палітыка такі быў плян, а лепш не адзін.
У прыватнасьці, плян у адказ на падцішковую гульню АГП.
З аднаго боку, мне хацелася б, каб усе сілы, якія называюць сябе дэмакратычнымі, былі разам. Але калі ў машыне адно кола ня круціцца, ці не прасьцей перасесьці на матацыкл?
Я чакаю пляну ад Мілінкевіча.
Плян АГП мне зразумелы - ўзначальваньне кааліцыі замет Мілінкевіча, або проста яе развал, пажадана, чужымі рукамі.
Плян Казулінцаў мне зразумелы - шум вакол вызваленьня Казуліна і вымогі, каб ягонае імя не зьнікала з стужак навінаў. Пры ўсёй зразумеласьці, а нават непазьбежнасьці гэткіх крокаў - гэта будзе павышаць рэйтынг казулінскага становішча ў тым ліку і на рахунку Лукашэнкі.
То бо абодва пляны маюць на ўвеце ШУМ.
Ці Мілінкевічаў плян будзе прадугледжваць ГУК, а лепш РУХ?

фэрмовы раварыст

бачыў учора каля фэрмы ў Воўкавічах раварыста ў чырвона-зялёным касьцюме з чырвона-зялёным сьцяжком, прымацаваным да задняга плястыкавага балотніка.
раварыст быў на горніку, і чакаў, пакуль я пад'еду. Тады адразу стартануў і панёсься.
даражэнькія, калі хто будзе побач з воўкавіцкай фэрмай, ведайце, там ёсьць бэрээсэмавец, і яму няма з кім пагуляцца ў свае дваццацьз гакам.

За тралі!!!-2 (трошку рэтра)

чытаў і плакаў:

Троллейбусное движение на значительном участке проспекта ФрантишкаСкорины в Минске будет прекращено 10 сентября\
<...>
решение о прекращении троллейбусного движения было принято Мингорисполкомом в связи снедостаточной пропускной способностью 8-полосного проспекта, а такжезначительным износом инфраструктуры троллейбусных линий, замена которойобошлась бы городу примерно в 1,5 млн. долларов США. Кроме того,неэффективность вложений в реконструкцию линии обусловлена разработкойплана по превращению центральной магистрали Минска в пешеходную зону.В.Сосновский также сообщил, что организация нового транспортного режимана центральном проспекте города повлекла за собой необходимостьстроительства ряда троллейбусных разворотных колец. До конца текущегогода [2002] будут построены разворотное кольцо в районе площади Якуба Коласа и троллейбусная линия по улице Толстого с разворотным кольцом на станции"Дружная". В первом полугодии 2003 года планируется построитьразворотное кольцо на улице Городской вал, а в 2004 году - в районеплощади Свободы.

http://www.afn.by/news/view.asp?id=21096

13.7.06

За тралі!!!!!!

Сказаў у камэнтары да допіса alex_zoom усё, што думаю пра менскі транспарт і менсктранс.

Шесть дней назад подписан приговор ещё одной троллейбусной линии нашего Города.

ха, зьяўленьне вуліцы Урыцкага багата чаго тлумачыць.
Гэтым дзеячам наср... і на Менск, і на яго разьвіцьцё, і на менчукоў.
Бо яны проста яго
ня ведаюць
не шануюць
і ня хочуць
ім трэба ставараць бачнасьць дзейнасьці - вось яны і будуць паціху выкалупліваць тралейбусныя слупы з цэнтру гораду - мо, да пэнсіі і хопіць...
бо калі не выкалупліваць - то пра што даваць справаздачы? пра пячорны век грамадзкага транспарту?
пра аматарскія запісы быч'я ў інфарматарах?
пра састарэлую сыстэму аплаты?
пра задушлівыя салоны, пра ПЛАНЫ закупкі НЕКАЛЬКІХ аўтобусаў з кандыцыянэрамі?
пра адсутнасьць раскладаў руху?
пра хамства кіроўцаў ды рэвізораў?
пра разьбітасьць парку?
пра тое, што сьпісаныя нямецкія машыны надзейнейшыя за новыя беларускія?
пра затопленыя ў дождж тралейбусы (Сасноўскі неяк назваў гэта "кандэнсатам")?\
пра тармазнутыя хуткасьці?
пра выхлапныя выкіды звыш нормы?
пра тое, што за столькі гадоў не змаглі пераняць нават у суседзяў тое, што ёсьць, ня кажучы пра тое, каб прапанаваць сваё?
пра тое, што гэты монстар на чатыры будынкі пражырае бюджэтныя грошы толькі для таго, каб рухацца па саўковай інэрцыі і трымаць на плаву незьлічоны штаб кабінэтчыкаў?

інэрцыя

Новая забаўка ў мікрараёне - суседкі зьбіраюцца арганізаванымі групамі ды йдуць у новы ґіпэрмаркет.
Пры тым, што ўсе ведаюць, што чэргі ў новым ґіпэрмаркеце па 40 хвілінаў.
людзкая псыхалёгія мяне ўжо ня дзівіць.
дзівіць іншае - прадаўшчыцы з унівэрсаму скардзяцца ці ня кожнаму пакупніку, што за дзень нагандлявалі на мясе толькі 500 тысяч. чэргі ля касаў счэзьлі. прадаўшчыцы з дробных крамак жаляцца на дурны народ, што паваліў у ґіпэр, хоць яны ў хвілі ад пад'езду і мо на якую дробязь даражэйшыя. ува ўсіх у вачах чытаецца лёгкая паніка.
дык цікава, чым займаліся іхныя босы, якія два гады назіралі за нараджэньнем ґіпэрпачвары па суседзтве?
няўжо ім цяжка было адкрыць які падручнік ды зьлямзіць стулева якую акцыю па завабленьні пакупнікоў?
ды хаця б паставць яшчэ адну лядоўню для пітва...

ат, хука нацешацца, - нейк безнадзейна буркнуў лысы мужык у форменнай вопратцы ў краме.



а суседкі ўсур'ёз зьбіраюцца хадзіць у ґіпэр па хлеб ды сьмятану.

Клімава пераклініла-2006

узгадалася партфоліё прарока:
Клімава пераклініла-2005
«Мы все связывали большие надежды с выходом Андрея Климова из тюрьмы. Но сразу скажу, что эти надежды не оправдались. Андрей Климов – это имя, это известный белорусский политик, это яркая и талантливая личность. Но, на мой взгляд, сразу после освобождения Андрей преуспел только в роли политического клоуна. Экстравагантные книги и фуршеты стали основными методами его политических действий. Сейчас, на мой взгляд, Климов успешно мигрирует в нишу политического сумасшедшего. Так как сегмент сельского дурачка прочно удерживается другим политиком, Андрей пытается захватить рынок городских сумасшедших. И ко всем его последним заявлениям мы подходим именно с этих позиций. Констатирую это с большим сожалением, но у парня просто «не все дома»

хочаце, каб прыехаў «Сплін»?

Новые Известия / Музыкант, лидер группы «Сплин» Александр Васильев. «Талант – сорняк, его не надо окучивать»

– На последнем альбоме у вас есть песня «Урок географии», которая построена по принципу «о каждой стране по строчке». Одна из строчек звучит так: «В Белоруссии бесится злой Лукашенко». У вас, очевидно, начались проблемы в Белоруссии?

– Они не начались, потому что, когда я написал эту строчку, понял, что в Белоруссию мы никогда больше не поедем. К сожалению, мы отрубаем от себя маленький кусок мира и в ближайшие годы вряд ли там появимся. Хотя предложения оттуда идут постоянно: нас зовут в Минск, Брест, Гомель.

12.7.06

атракцыён

Во цырк - Опэра замест №1 паказвае ą1.
Гэта што, польскае лобі?

11.7.06

unibrowser

проста не разумею, як людзі даюць рады рабіць сайты аднолькава бачныя ва ўсіх браўзэрах.
калі нават тыя самыя піксэлы, пункты ды інчы даюць у Опэры, Эксплорэры ды Жарлісе розныя вынікі.
а гэта простае фарматаваньне тэксту.

ня ўгнацца за прагрэсам.

сёньня нарэшце пражужжанасьць вушэй дасягнула крытычнай рысы і я нарэшце вырашыў асвоіць шыпячае слоўца Джабэр.
затык адбыўся адразу на пачатку - gmail'аўскія хэлпы напароліся адразу на мацюканьні Міранды "дай мне той SSL, які ты мне сказаў юзаць, і будзе табе шчасьце".
Як сапраўдны юзэр, якому наступілі на юзабіліці, я забіў на міранду, ды спампаваў Gaim.
Гэты ўсім задаволены. І двума джабэрамі, і аськай.
згубіўшы прорву часу на асвойваньне новых далягладаў, прыгадаў, што я зусім не аматар балбатаць у ванлайне.

9.7.06

новая кар'ера зідана

зідан адразу з поля пабег запісвацца ў беларускі спэцназ

голыя Ждановічы (жортскае порна)

уявіце сабе, што натоўп на Жданах раптам распрануўся і лёг, дзе стаяў, а траціну Жданоў заліло вадой на мэтар-паўтара.
Гэтак выглядала ўчора возера ля Пцічы (Воўкавіцкае вадасховішча).
Не, ну ладна, мы на роварах. Але народ, у вас жа машыны, столькі вялікай вады ў гадзіне язды ў розных кірунках.
Які кайф загараць на ждановіцкім паркінгу?

з.ы. Па дарозе аўтамабілістыя занялі прыдарожныя адстойнікі для пікнікоў і шашлыкоў.
адмаўляюся разумець.

8.7.06

1-ы

1-ы раз за паўгады ня ўзяў запаску
ад'ехаўся на 10 км і ў самым канцы
1-ы раз за паўгады пракалоў кола.

і як гэта называецца адным словам?

7.7.06

Браслаўскія кадры




рэалізм дзецям


браслаўскі ужас


бізнэс-цэнтар


пешаходная зона


https-пошта


ты сэканд-хэнд


хата на ростанях


касьцёл – думаў, што стары, а бэтон толькі засох


верхняе і ніжняе азёры


дзеля гэтага

слова з трох літар

«У нас будут и своя валюта, и своя страна со всеми атрибутами суверенитета и независимости», – заявил президент Белоруссии Александр Лукашенко в Минске, представляя ректора нового вуза – Полесского государственного университета. Тем самым белорусский лидер поставил под сомнение реализацию союзных договоренностей о введении в Белоруссии российского рубля, да и сам союз тоже.

І зноў нешта здрыганецца ў рамантычных душах - а раптам, нарэшце, цяпер-такі, хоць нехацькі Лукашэнка зьменіцца.
Ды час лукарамантызму мінуў. Жыцьцё цынічна навучыла, што гэткая рыторыка адно спосаб дыпляматычнага дыстанцыйнага пасыланьня на тры літары...
г.а.з.
Вэрбальнае незалежніцтва ўсяго толькі эксплікацыя гэтых трох літар, так неабходных для падтрыманьня спакойнага, цёплага, сытага народнага сну, гарантыі камфортнага караляваньня.

6.7.06

усе чэмпіёны

увогуле, пасьля чвэрцьфіналаў чэмпіянат можна спыняць.
чэмпіёны - усе. далей месцы вызнасаюць выпадковасьці і мімалётнасьці.
а пэнальці трэба ўвогуле адмяніць.

4.7.06

unisex

калі мне хочацца падняць настрой, я заходжу ў разьдзел новостименгарвыканкамаўскага сайту і проста чытаю загалоўкі, спрабую ўявіць, што магло бы быць пад той ці іншай шапкай.
Напрыклад, Окунуться в атмосферу 45-го - пра смуродлівы ЛАЗ №45 з Рыбокомплексу
Сигарету на конфету - пра новы спосаб спажываньня дурноцьця.
Лошадиные «дома» - пра праграму будаўніцтва на сяле халтурных катэджаў, якія і дамамі не назавеш, для маладых спецыялістаў, якія працуюць як "лошаді".
Вместо двух минут - три - пра новы указ аб удасканальваньні беларускага часу.
Что скрывается под зонтиками? - пра новыя анатамічныя адкрыцьці беларускіх навукоўцаў (спадзяюся, з фатаграфіямі).
Столичный фристайлист попал на марку - нічога, што магло б прайсьці цэнзуру, не прыдумалася.
Побьет ли минчанин рекорд?, Рекорд юного минчанина.
Неотложка «пришла» в поликлинику - на поўнай хуткасьці пратараніла галоўны ўваход.
Сделка для спасения жизни - пра апошні нумар газэты ва-банк.
Дополнительный доход - рэкляма сецявога маркетынгу.
Овощи - круглый год - пра таварыства зацятых вэгетарыянцаў пры БРСМ.
Временный, но дом - новы закон пра здыманьне з чаргі на кватэру ўсіх, хто мае намёт. Выдача крэдытаў на намёты ўсім, хто ня мае.
По квартире - со свечой - піяр акцыя "16".
Але яны мяне абдурылі - у навіне И фонтан как океан… сапраўды пісалася пра тое, што ў фантане патануў чалавек, як я і думаў.

на адзін прэзыдэнцкі тэрмін хопіць

У 2002 годзе Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 7 ноября торжественно открыл Минскую кольцевую автодорогу и транспортную развязку по улице Аранская в столице.

Тады сама быў здадзены новы мост і пашыраная вуліца Аранская.

Там такі цудоўны спуск ад Чэрвеньскага кірмашу. Сёлета на ім не засталося ніводнага роўнага люку, прагіны ў асфальце, выскубленая каменная пасыпка, трушчацца бардзюры. Выглядае на тое, што кожныя пяць гадоў ударныя, датэрмінова здадзеныя аб'екты давядзецца пераадкрываць нанова.

3.7.06

не прагнуцца - не пражыць

В государственной символике Беларуси отсутствует отрицательная смысловая нагрузка. Красный и зеленый цвета Государственного Флага нашей страны имеют христианское значение, а в национальном орнаменте зашифрован ментальный и генетический код белорусского народа.

Ва-банк — халяўная бясплатная найпапулярнейшая ў рэклямадаўцаў ґазэта з тэлепраґрамай — сайдпраект беларускіх выдаўцоў камсамолкі (vabank.belkp.by).
Хутка і ў камсе чытацьмем гэткае?
Так супала, што на тым тыдні камсе ўламілі штраф у 60 мільёнаў за тое, што аднаго Шпілеўскага пераблыталі з другім на фотцы.
такія джунґлі...

зварачальнае

    я ня спаў выходныя
    я прапах намётамі
    піў ваду вазёрную
    зарастаў шчаціньнем

    як мне зноў асвойтацца
    з гэтымі выгодамі
    як мне зноў аблытацца
    гэтым павуціньнем