31.8.06

manijakalnaje

pakul ja valajusia ŭ vańnie,
šłapaju napaŭapranuty,
pakul ja siadžu ŭ prybiralni
z navinkami biełsajuzchłudu,
pakul ja padkručvaju rovar,
stałoŭskuju trušču atrutu,
niabačna, niačutna, niaŭłoŭna
moj dziońnik čytaje Fiaduta.

29.8.06

дыскфедытацыя

Расейскамоўны засланец Фядута пасьля правалу папярэдняй сакрэтнай апэрацыі па гадаваньні калябарантаў узяўся за падрыхтоўку новай - пра непазьбежнасьць карыстаньня рэфармаванай Луком мовай, якую стопудова назавуць "радзькоўкай" (а я, дурань, думаў - "лукашэнкаўкай").
Дык шчэ аказваецца, што ў тым, што лука ўзяўся за мову вінаватыя прыхільнікі тарашкевіцы - гэтыя тэрмінатары і зьіншчальнікі адзінства і ўнармаванасьці, ворагі пушкіна і русафіліі.
Ён усё болей нагадвае вучонага ў пільчаку ў табары тубыльцаў з павярхоўнымі ўяўленьнямі, затое вялікай лупай у кішэні і шчэ большай пыхай недзе глыбей.

Самое печальное: это не остановишь. Сражаясь с ненавистной «наркомовкой», творческая интеллигенция легко и непринужденно убедила власть в том, что языковые законы, подобно законам экономическим, не есть нечто обязательное к исполнению. Ими можно пренебречь. И если возможен возврат к «тарашкевице», кто сказал, что за «линвгистический прогресс» нельзя выдать возврат к полуграмотности, каковой и является «тросянка»?

25.8.06

V

супадзеньняў шмат, але самае ўражлівае - матывацыя дзеяньняў.
згадайце тэлевядоўцу сьмешнага шоў.

падчас і пасьля Плошчы знаёмцы з "праяжджаюшчых міма сотак" казалі скрушна: эх, работа у нас такая
эх, не было гарантыяў, што ваша возьме, а каб была...
дык вось - свабода не патрабуе гарантыяў. свабода гэта прыдбаны інстынкт. калі ты свабодны, то гэта мацнейшае за цябе.
зрэшты, тое самае тычыцца й халуйства.

гэтае remember remember the 5th of november не вылазіць з башкі.
трэба нейк сабрацца паглядзець у расейскім дубляжы.
з.ы. яшчэ раз пераканаўся ў слушнасьці зароку не чытаць анатацыяў на адвароце да прагляду. ну такое абы-што пішуць...

23.8.06

першы фак!

сёньня не ўстрымаўся такі - паказаў fuck кіроўцу тралейбуса.

карацей, стаю ля макдональдза на сьвятлафоры. (1)
пад'яжджае тралік, ясна, становіцца збоку.
людзям загараецца чырвонае, але перада мной яшчэ ідуць пешаходы, перад тралікам ужо не.
тралік паехаў, я за ім. паказваю значыцца левы паварот і выяжджаю ў зону бачнасьці левага люстэрка. (2)
еду ўжо зьлева ззаду побач, але па роварным вопыце не абганяю, пакуль тралік не замарудзіцца да бясьпечнай хуткасьці.
паціху пачынаю браць разгон для абгону, і тут ужо ў зоне прыпынку тралік робіць ласіны манэўр: рэзка руль улева і назад - акурат на маю траекторыю. (3)
адтармажываюся. бо зьлева сьцяна машын. Няміга ж.
тралік ужо каля слупа з шыльдай прыпынку, але замест каб спыніцца, едзе ў канец прыпыначнай кішэні, да звужэньня дарогі і вырулівае, гад, на палову паласы, перагарадзіўшы мне дарогу – ды так, каб зрабіць манэўр максымальна небясьпечным - вымусіць мяне экстрана аб'яжджаць тралік, які вымушаны аб'яжджаць машыны.(4)
праскочыўшы, паказваю мудзілу вадзілу заслужаны фак! (5)

Сам паглядзі

22.8.06

партызанскае радыё

як ні ўлучу беларускае радыё, яно ўсё ваюе
во толькі што расказвала адная партызанка, як іхны атрад выканаў заданьне на Лагойшчыне.

немцы зладзілі сабе калхоз - пазганялі ў фэрму кароў, каб было мяса і малако фрыцыкам хаваць.
а партызанам далі заданьне немцам савецкага мяса не даваць.
дык гераіня нашай перадачы выйшла зь лесу ды нанялася на тую фэрму даяркай, пасьля паадвязвала кароў, тут прыйшлі партызаны, кароў з фэрмы выгналі і «аддалі насяленію. Мы, партызаны, ўсегда дзелалі так, штобы немцам нічаво не дасталась. А ўсё аддавалі насяленію. Вот так мы усьпешна выпалнілі заданіе».

тут пусьцілі мілітарысцкую песеньку, а самае цікавае не расказалі:
партызаны, ясна, задаволена звалілі, тады прыехалі фрыцыкі: а каровы — у насяленія.
я б спытаў у партызанкі, ці не ў курсах яна пра лёс ашчасьліўленага насяленія?
калі не ў курсах, тады ці ня ведае, чым звычайна займаліся ў такіх выпадках фрыцы, у тым ліку на Лагойшчыне?

на месцы партызанкі я б адказаў, што эта вапрос рытарычэскій

Looking in the papers makes me sorry to be human

(не?)навінавыя стужкі рунэту прасякнутыя шкадаваньнем — ну няма каля данецку базы проціпаветранай абароны — і кволай надзеяй — а раптам такі ёсьць? Кволыя надзеі нават часам выносяцца ў загаловак.
вось у чым бяда вялікіх краінаў - загінулі страшнай сьмерцю пад дзьвесьце суайчыньнікаў, а ім усё дно падавай геапалітыку, падавай КВН.
Мёртвы зямляк - ды хіба гэта навіна, калі ён памёр не за родзіну, ці хаця б не назло ворагу?

у расеі мы абясцэнімся.
зноў.
калі будзе рэфэрэндум, у мяне ёсьць лёзунг.
(хаця я спадзяюся на наш цудавыбаркам)

тут усё ж паціху прывыкаюць да таго, што беларус беларусу сусед.
а маскаль маскалю medved.

бо пра суседзяў такое ня пішуць.

каляровы ґенацыд

менсктранс працягвае сыстэматычную імітацыю дзейнасьці.
афіцыйна аб'яўлена па ўсіх інфармаґенцыях пра новы мэґапраект - перафарбоўку ўсіх менсктрансаўскіх аўтобусаў у зялёны колер.
прынцып просты - адна лукавіна — адзін колер.
каб не ўзьнікала ў мяцежных галовах беспадстаўных надзей, што, нацешыўшыся, ён нарэшце возьмецца за расклады, кандыцыянэры, кампостэры, інтэрвалы, прынцыпы аплаты, пабудову тралейбусных і трамвайных ліній, дзіравыя дахі etc., загадзя аб'яўлена, што пасьля татальнай мэґапераафарбоўкі аўтобусаў менсктранс возьмецца за ґіпэрпераафарбоўку тралейбусаў у пакуль што ня выбраны колер з 16 мільёнаў трох магчымых варыянтаў.

...нешта мне падказвае, што спыняцца на салатавым

тут будет красивый сайт

Такі надпіс складае ўвесь кантэнт багата якіх беларускіх праваслаўных сайтаў, сьпіс якіх можна знайсьці ў каталёгу дармавога праваслаўнага хостынґу Россия православная (ясны перац - расія).
Яшчэ ў багацёх сайтаў навіны сканчаюцца год-два назад.
Мэґасайт church.by таксама абнаўляецца гады ў рады.
Затое ў праваслаўных багата актыўных форумаў.

Няма нармальных навінаў і ад пратэстантаў. Сайт islam.by завіс у дзіўным тэставым рэжыме з багатаабяцальнымі пэрспэктывамі.

Інфармацыйную «вайну» ў сеціве выйграюць каталікі з сваім catholic.by - сапраўдным каталіцкім парталам, у тым ліку навінавым. Мо таму, што пачуваюцца тут і цяпер?

15.8.06

дахаты ваколіцамі

вырашыў пракатацца дахаты менскімі ўскраінамі.
у новай лошыцы ды пакуль няіснай дружбе шмат дзе быў першым пасьля гусенічнікаў.
ґібрыдчык уразіў - грабе нават здавалася б у безнадзейных месцах.
прывез дахаты на колах гразюкі будучай Дружбы (ну мы та знаем, што гэта ня Дружба, а Рылаўшчына).

minsk.gov.by, натхненьне маё

Image Hosted by ImageShack.us

дзякуй за наводку

у ліфт па картцы

Ух ты, ва Ўкраіне шмат дзе трэба плаціць за кожную паездку ў ліфце:система уже работает в Ивано-Франковске, Херсоне, Житомире, Белой Церкви и Бердичеве. Кошты ад 8 капеек да 30. (34-128 рублёў)
Я быў спачатку пашкдаваў украінцаў, а пасьля падумаў, мо калі б у нас зрабілі б такое, мо бухаць/сцаць/бляваць/паліць у ліфтах стала б нерэнтабельна?
І аднаго не разумею - як гэта яны гэтую сыстэму не разварацілі?

унівэрсальны прагноз надвор'я

толькі што атрымаў па афіцыйнай рассылцы Белґідрамэта:
Минск:
Ожидается: Переменная облачность. Кратковременный дождь. Без осадков.
<...>
_______________________________________________________
Прогноз подготовлен Отделом метеорологических прогнозов
Гидрометеорологического центра Республики Беларусь
Информация не предназначена для коммерческого использования
WEB: www.pogoda.by

мянтоўскі маналёг

ну любяць міліцыянэрчыґі пагаварыць са мной па мацюгільніку.
во сёньня на спуску ад музкамэдыі выдыхнулі: "ануканнна тратуар" і панесьліся далей.
я ім не пасьпеў расказаць, што тратурау там як бы і няма - там стаянка, а потым 30 см ад сьценкі, і рабіць мне там на хуткасьці 40 няма чаго.
вось толькі ня ведаю, ці зразумеў бы мяне мацюгальнік.
аднак - прэцэдэнт.

14.8.06

раварысты перад навальніцай

сёньня па дарозе дахаты сустрэў каля 10 раварыстаў.
скуль яны павылазілі перад навальніцай? га?

«Ва-банк», натхненьне маё

Тамара Васілеўна лічыць сапраўднаю зьнявагай для гораду вытоптваньне прыгожага газона з краскамі між Домам мэблі на Камароўцы і ПКК РУП "Белтэлекам". Людзі, каб спраставаць, зрынаюць усё на сваім шляху.


я таксма лічу гэта сапраўдным зьдзекам зь мяне і гараджанаў - зрабіць шырачэзнае гульбішча акурат так, як людзям хадзіць ня зручна. як назло. у гарадзкім аддзеле архітэктуры, выглядае, адныя западлісты сабраліся - што ні зробяць, абы каб невыгодней ды нязручней - найлепш пад простым вуглом. задралі.

Неабыякавыя азеляняльнікі былі высадзілі на сьцежцы кусты - дык менчукі тут жа сталі іх абыходзіць і пратапталі новую сьцежку.


гэтыя неабыякавыя азеляняльнікі проста злачынцы і рабаўнікі. яны два разы на год крадуць зь бюджэту мае грошы, каб перакапаць зручныя, аптымальныя, натаптаныя сьцежкі ды панаўтыкаць хлуду там дзе людзі ходзяць, каб прымусіць іх хадзіць там, дзе паложана і пракладзена, замест каб адзін раз зрабіць дарожкі ў нармальных месцах. і робіцца гэта з такой даўнскай упартасьцю і бязмозгласьцю, што аж ніякавата.

Тамара Васілеўна заклікае адпаведныя службы, па-першае, абгарадзіць гаротны газон, а па-другое, штрафаваць аматараў пашпацыраваць па кветках. Ну і благае да сумленьня месьцічаў, ясны перац


я прапаную адразу павесіць драты пад токам - як для быдла. эляктронны пастух называецца. карова - торк, напруга - плясь, карова - ёбсь, газон спасён. але пакуль інтэграл будзе распрацоўваць і ўнядраць ахову газонаў можна даручыць доблесным байцам. усё адразу зарунее і забуяе, а пільныя і неабыякавыя грамадзяне змогуць нарэшце нацешыцца парадкам і арганізаванасьцю.
Але каб зэканоміць на дарагастояшчай доблесьці байцоў і агароджах, благаю да начальнікаў тых архітэктараў-западлістаў - звольніце вы іх, дзеля экспэрымэнту. Ну звольніце, га? Ну вазьміце не такіх прапойцаў, што ня могуць правесьці лінію між дзьвюма кропкамі. Ну надакучылі гэтыя пазлы ды лябірынты. Пашкадуйце нэрваў Тамары Васілеўны.

«Звязда» гваздае!

«Звязда» апошнім часам усё часьцей пачынае радаваць уцямнымі тэкстамі.
Сёньня яна проста на вышыні. Вялікая падзяка і павага спадарыні Тацяне ПАДАЛЯК. Моцнае інтэрвію!

— Чытачы просяць удакладнiць: цi не плануецца перавесцi на рускую мову таксама выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры?

чыноўніца: Калi будуць падручнiкi на рускай мове, то больш будуць ведаць праБеларусь у свеце — пра яе складаную, цiкавую гiсторыю, сучаснаеразвiццё, культуру, навуку. У асобных краiнах, на жаль, сёння яшчэ малаведаюць пра Беларусь.
карэспандэнт: — Калi нашы дзецi будуць вучыць гiсторыю Беларусi па-руску, то ў свеце больш даведаюцца пра нашу краiну?.

стужкавая паказуха

у працяг стужкавай тэмы.
толькі што ў стужкавай краме пабачыў 4 варыянты розных стужак пад гордай шыльдай “стань заўважнейшым” і захацеў нават купіць пару аднаго колеру.
Бедныя прадаўшчыцы перавярнулі ўсе сховы і шуфлядкі, зганялі на склад, і нарэшце праз 10 хвілін сказалі мне, што стужкі ёсьць толькі на вітрыне, па адной штуцы кожная, і ніхто іх не бярэ.
такія дзялы

13.8.06

ня дай сябе не заўважыць

найкарысьнейшая штуковіна для раварыстаў (і ня толькі).
Image Hosted by ImageShack.us
я акурат згубіў сваю самаробную.

СССР (высокая паэзія)

ЭСЭСЭСЭР блять!



Я вижу их вокруг а раньше видел внутри
Странные существа куда ни посмотри
Они могут быть в кофте или в майке например
На груди у них буквы: СССР

Эс-эс-эс-эр? А может, си-си-си-пи?
Они что, неграмотны? А может, тупы?
Ничего не знают про эту хуйню?
Так я там был и я видел - я объясню:

          эсэсэсэр - это СРаный эСэС
          в зубы прикладом тебе блять пиздец
          эсэсэсэр - Скопом в СаРай
          колючка под током на вышке вертухай

          эсэсэсэр - это Стыд и СРам
          флаги на трибунах и моча по углам
          эсэсэсэр - СоСи Свой СыР
          что выдаст на паёк тебе бухой бригадир

          эсэсэсэр - Сынки-ССыкуны
          мажоры-комсомольцы брехуны и вруны
          эсэсэсэр - это СвоРа Сучья
          начинают карьеру кучмины кумовья

          эсэсэсэр - Стучи Сука СРазу
          джинсы и стихи - это идейная зараза
          не жизнь, а блять какое-то принятие мер
          не имя и не слово - уродский эсэсэсэр.
Надень на себя свастику надень всё сразу
Надень себе на шею колесо от КамАЗа
Носи хоть рога, раз кишки в голове
По ком звонит колокол?
Да блять по тебе!

          эСэСэСэР - СРаный эСэС!
          эСэСэСэР - СоСи Свой СыР!

          эСэСэСэР - СРаный эСэС!
          эСэСэСэР - СоСи Свой СыР!


                              Д. Храмовник

12.8.06

а хто-небудзь мяняў старыя талёнчыкі на новыя?

Сообщение пресс-центра Конституционного Суда Республики Беларусь 4.08.2006 Исполнено решение Конституционного Суда от 12 января 2006 г. "О правовом регулировании отношений, связанных с проездом граждан в городском транспорте общего пользования, при изменении тарифов на перевозку пассажиров" Решение Конституционного Суда от 12 января 2006 г. было направлено на правовое урегулирование вопросов проезда граждан в общественном транспорте при изменении тарифов на перевозку пассажиров. Конституционный Суд указал в решении, что в связи с тем, что изменение тарифов на перевозку пассажиров городским транспортом общего пользования (в сторону увеличения) затрагивает права граждан, необходимо строго соблюдать правила о введении в действие нормативных правовых актов, устанавливающих новые тарифы, тем более что проезд по билету (талону) старого образца в условиях действия новых тарифов признается административным правонарушением и влечет ответственность. Исходя из положений Гражданского кодекса и Закона "О защите прав потребителей", граждане как потребители заранее оплаченных ими транспортных услуг должны иметь право на справедливое возмещение понесенных ими затрат при изменении тарифов на перевозку пассажиров городским транспортом общего пользования. Минский городской исполнительный комитет, принимая решение от 20 июля 2006 г. "О тарифах на перевозку пассажиров городским транспортом общего пользования" (вступило в силу 27 июля с.г.), во исполнение решения Конституционного Суда предусмотрел зачет номинальной стоимости билетов на одну поездку предыдущего образца при приобретении билетов по новым тарифам в течение всего срока их действия.

# # Транспартнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Папянок Л.Т.): 8.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;

8.8.06

самы небячьпечны від аўтамабілістаў

аўтамабіліст-хуліганны вельмі небясьпечны, але свае намеры выяўна выдае хуліганскімі манэўрамі, крыкамі-енкамі, ды іншай трасцай. звычайна для нэйтралізацыі дастаткова зьнізіць хуткасьць, выехаць на ходнік, або проста на паўхвілі спыніцца - тое самае, што з дурнымі сабакамі.
аўтамабіліст-нахабны - той прадказальны, ён прэ напралом, не зьніжаючы хуткасьці з такім пачуцьцём уласнай праваты і тупасьці, што яно аж праменіцца. такія лёгка заўважныя і лёгкапазьбягальныя - дастаткова прыціснуць гамулец і даць дурню дарогу.
аўтамабіліст-законапаслухмяны - той проста дзейнічае па правілах, не ўяўляе ніякай пагрозы і не патрабуе заўчаснага пэленгаваньня.
ад гэтага віду вонкава нічым не адрозны самы небясьпечны від аўтамабілістых - аўтамабіліст-нерашучы (далей - АН).
ён звычайна падпільноўвае на выездах з другасных дарог і двароў, на левых паваротах ды іншых скрыжаваньнях.
вось сёньня сустрэў такога на скрыжаваньні шчорса-дзяржынскага.
мне проста, АН'аму - налева. Я еду насустрач АН, той па правілах стаіць-прапускае сустрэчны транспарт, то бо мяне. Але ў галаве АН правілы сплятаюцца зь маларацыянальнымі і цяжкаўяўляльнымі ланцужкамі мазґавой актыўнасьці. За лічаныя сэкунды ён пасьпявае ўсумніцца, а ці я транспарт, а ці мяне трэба прапускаць, а ці я ёсьць увогуле, і ў пэўны крытычны момант, якраз тады, калі нашыя траекторыі непазьбежна сыйдуцца, АН ПАЧЫНАЕ РУХ!!!. У наступную сэкунду мазгавая дзёйнасьць саступае месца інстынктам і ён топіць тормаз. я з заціснутымі гамульцамі спрабую сысьці ўправа. АН спыняецца якраз на тым месцы дзе я мусіў бы ехаць. мэтар юзу ўправа дае мне магчымасьць вярнуцца дахаты цэлым.

дзяўчынка-АН-1 на джыпе з Бабруйскай і пралятар-АН-2 на фальксваґене-транспортэры з Чырваназорнага завулку, вы таксама былі незабыўныя. дзякуй за адточваньне майго майстэрства фігурнага тармажэньня.

калёсы паперадзе каня

Два новых троллейбусных разворотных кольца появятся в столице. <...> Необходимость строительства возникла после того, как с проспекта убрали троллейбусы.

О, як гэта эмацыйна! Спачатку ў эстэтычным парыве абрэзаць тралейбусныя драты і толькі потым, празь месяца паўтара, заўважыць, што шлях да мэтра падоўжыўся на 10 хвілін сама меней – гэта без асаблівых затораў на Чорнага ды Сурганава. А пасьля Чарнышэўскага гэтыя дзьве вуліцы звычайна – адзін суцэльны затор; што пасьля Сурганава памяняным тралейбусам няма чаго вазіць, што стала ня толькі нязручна (даказана, што гэта чыноўнікаў не хвалюе), але і нерацыянальна. Самы час заняцца праектаваньнем разваротных кольцаў у нязручных месцах. Мяне ўпарта не перастае зьдзіўляць, што адначасова не паведамляецца пра звальненьне тых рацыяналізатараў ды эстэтаў, якія не прадбачылі відавочнага.

Зрэшты, пакуль кольцы будуць праектавацца, могуць зьнікнуць і самі тралейбусы, як гэта сталася на плошчы Свабоды.

хочаш жыць - ня злазь з канапы

За прошедшие выходные дни погибли семь пешеходов и три велосипедиста.

якую выснову з гэтага робіць ДАІ? зрабіць веладарожкі? аж не - начапляць усім увечары флікеры, а то будзе штраф усім незагінулым. а яшчэ лепш ня езьдзіць на роварах і не хадзіць у мокры і цёмны час сутак. Сёзіма раварыстам ужо забаранілі езьдзіць ў галалёд і сьнегапад, а аўтамабілістам дазволілі эканоміць на пешаходах акамулятары.
Во толькі для каго робяць шыпаваныя велапакрышкі, зімовыя велакурткі і веламаскі для марозу люцейшага за -25, не магу даўмецца. Хіба для тэраварыстаў нейкіх.

4.8.06

купаньне чорнага каня адбылося


яно было б нашмат больш сушэйшым бяз гэткай залевы, братоў-аўтамабілістаў, дарожнікаў-западлістаў. дзякуй ім усім за крэатывы. асаблівы дзякуй стваральнікам плошчы Незалежнасьці. Сёньня я быў там першы раз. Гэная яміна ў тры прыступкі пасярод плошчы зрабіла маё знаёмства незабыўным і кароткачасова-ўзьнёслым.
з жахам узгадваю, што ледзь не пагадзіўся кінуць ровар на працы ды паехаць ува ўпрэлых аўтобусах

купаньне чорнага каня

саракахвіліннае купаньне чорнага каня пачнецца праз 20 хвілінаў
конь - вось ён

навіны з розьніцай у год

навіны з розьніцай у год

04 Августа 2006 У платформ появится крыша /Агентство 'Минск-новости'/ В ближайшее время над платформами центрального столичного железнодорожного вокзала появятся оборудованы навесы.

16 августа 2005 Будущей зимой на нем начнут по очереди избавляться от двух напастей - осадков и безбилетников. Для этого сначала накроют прозрачными навесами платформы, начав со 2-й. А потом примутся за создание “системы перронного контроля” на молодечненских платформах у 22-го, 23-го и 24-го путей.