5.3.07

сяджу аблізваюся

— Як вырашыцца праблема разгрузкі магістраляў? Ці працягнецца будаўніцтва новых дарог? Як справы з рамонтам трас? Ці з’явяцца, як і ва ўсёй Еўропе, асобныя трасы для веласіпедыстаў?

Дзмітрый СЕМЯНКЕВІЧ, намеснік дырэктара навукова-праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелНІІПгорадабудаўніцтва»:
— Зараз пачынаецца будаўніцтва шматлікіх аб’язных трас, дарог-дублёраў, і (на гэтым зроблены вялікі акцэнт) кальцавых дарог у буйных гарадах, адбываецца рэканструкцыя мастоў. Акрамя таго, будзе праведзены рамонт міжнародных і нацыянальных трас, на іх будзе пакладзена новае пакрыццё.

Паведамляю, што вырашаецца і праблема арганізацыі руху для веласіпедыстаў. Сёння яны ездзяць па адной дарозе разам з аўтамабілямі . Вядома, гэта вельмі нязручна, а часам прыводзіць да аварыйных сітуацый. Таму кожная вобласць прыступіла да распрацоўкі эксперыментальных праектаў па арганізацыі ўмоў для бяспечнай дарожнай язды на веласіпедзе. Праекты вызначаць, якім чынам абмежаваць рух аўтамабіляў ад руху веласіпеднага, а таксама і гужавога транспарту. Кожная вобласць «возьме» па аднаму гораду, дзе і будуць рэалізаваны ідэі праекта.

Асобныя месцы для веласіпедыстаў і гужавога транспарту павінны быць створаны ў радыусе 15—17 кіламетраў ля населеных пунктаў з колькасцю жыхароў больш за сто чалавек. Такія дарожкі з’явяцца і на міжнародных трасах, што праходзяць праз месцы адпачынку і аздараўлення.


http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=16&p=19

No comments: