13.6.07

AMBULANCE

Учора ў 17.00 маладыя хрысціянскія дэмакраты вывеслі на мосце ля станцыі метро "Няміга" ў цэнтры Мінску расцяжку "Я маю права на веру".

Расьцяжка была спэцыяльна сканструяваная для чытаньня празь люстэркі задняга віду. Ідэя пазычаная ў рэанімацыйных машын, дзе на капоце пішуць "AMBULANCE" тэж дагары нагамі, што падкрэсьлівае важнасьць дасланага маладымі х-дэмамі мэсыджу.

©HellipNews

No comments: