7.6.07

віцебск у гарошак

Для "дзікіх" турыстаў, якім заманецца самастойна выправіцца ў агледзіны Віцебску, выкладаю схемку выпрабаванага на гэтых выходных двухдзённага маршруту.


Чырвоным пазначаны маршрут і адметнасьці першага дня. Шлях пачынаецца ад Юр'евай Горкі ("горнае" футбольнае поле ў раёне пачатку 3-й Загаранскай) і заканчваецца ля тэатру Якуба Коласа. На схемцы не зьмясьціліся: Юр'ева Горка, тэлевежа, Старасямёнаўскія клады.
Час: 8 гадзін зь перапынкам на "Мікалаеўскае"

Сінім пазначаны маршрут другога дня. Пункцірам пазначаны шлях на трамваі. (Трамвай быў замоўлены гасьцямі як адна з галоўных адметнасьцяў Віцебску). З трамвая расказваецца пра Тарны, Лучосу, Царкву на Чарняхоўскага, пр-т Будаўнікоў і "Юга́".
Пешы маршрут пачынаецца ад прыпынку "пл. Перамогі", заканчваецца на вакзале.
Час: 5 гадзін безь перапынку на Мікалаеўскае.

Калі каму стане раптам цікава, што дзе да чаго і які кругляш што абазначае, скідайце ў камэнтары з апісаньнем кшталту "трэці шарык на паўднёвы захад ад скрыжаваньня вуліц такіх і такіх" ці яшчэ як, абы зразумела было. Багата карыснасьцяў напісана і ў правадніку па Віцебску: брашурка прадаецца ў кнігарнях.

Дарэчы, шарыкамі пазначанае толькі тое, пра што я сам расказваў, а я мог чаго і забыць.

Заўважце, засталіся за кадрам цікавосткі па-за цэнтрам, а таксама прыгарадныя адметнасьці кшталту Лужасна ці Здраўнёва.

Зь Віцебску можна тыдзень не вылазіць :))

Аснова — © арыгінальная графічная праца В.Сорокина 700х1000 мм, картон, зьмяшаная тэхніка / уласнасьць аўтара

No comments: