25.6.07

Менск.
Раніца, каля 7-і.
Пахмурна, +14°C.
Сьвятлафор з Варвашэні на Казлова.
Чырвоны.
Пешаходы пераходзяць.
Машыны і раварыст стаяць чакаюць-прапускаюць.
Ідылія.
Тут.
Раптам.
З шчыліны між 2-м і 3-м.
Між аўтобусам і легкавіком.
Як рыба з рук.
Як чорт з табакеркі.
Выскоквае, выблісквае, высьлізгвае.
Нешта вяртлявае, двухколае.
Круць-верць.
Галавой, хвастом.
Мінак справа.
Мінак зьлева.
Мінак паперадзе.
Туды-сюды.
Міннаковае поле адоленае.
А кола ўжо тырчыць на праспэкце.
А кола чакае сотку.
Паказытаць сотцы *опку.
Ды тут — жоўты.
Фігасе: жоўты, а мы стаім!
Круць-верць.
Лева.
Права.
Метар скраю.
Паласа.
Румянцава.
Чарга на чырвоны.
Прапусьціце інваліда!
Без шчыткоў.
Бяз шлема.
Без мазґоў.
Цяпер на абгон.
Край ля бардзюру — не, гэта абразьліва.
Шырокім жэстам з другой паласы пад чырвоны.
Мы ж ня зелень чакаць зялёнага!
Румянцаў не Скарына, каб яму кланяцца.

Хто гэты герой?
Хто гэты адважны рыцар бяз страху і сумневу?
Хто гэты сьвяцільшчык дупай перад бампэрамі?
Хто гэты мінаковы фрыстайліст?
Гэта застанецца таямніцай,
бо ён зьнік як бліскавіца.
Адзінае што па ім засталося ў памяці народнай — сьціплы надпіс:
СКОТ!

No comments: