12.7.07

саўсём абарзелі плястмаскамі расплачвацца!

хачу расказаць пра рацыяналізатарскі падыход Белага-н-вестбанка да эканоміі сродкаў і часу супрацоўнікаў

справа ў тым, што ня трэба купляць ў абменныя касы гэтыя дурацкія скрыначкі для чытаньня картак.
яны ж такія дарагія! — ласкава расказалі мне сёньня касіркі.
— чаму вы думаеце, што гэтыя штуковіны ў нас ёсьць? — слушна абурыліся яны, калі я працягнуў ім зялёную плястмаску
— ну, — кажу я, — калі я купляю, дык звычайна плачу карткай, дык думаў, баксы не вынятак, тым больш у банку.
— мы ня банк, а ЦБА, — прасьвяціла мяне, бэйбуса-двоечніка, кабета
— от як вы хутка прывыклі да харошага, — правяла яна трапны экспрэс-псыхааналіз
— во ў нас на Каржа такая ёсьць, а тута няма. Во на Каржа зьезьдзіце.
мімаволі ўразіўся карпаратыўным імпэтам вашых супрацоўнікаў, якія радыя паслаць кліента шукаць абменьніка ў чортаў сьвет.
— а колькі вам трэба, — раптам прадбачліва пракрычала яна, калі мне адлічвалі ў іншай касе патрэбны эквівалент. — аааа, дык пісятак у мяне няма, толькі соткі.
— а я вам выдачу адмяніць не магу, — прадбачыла маё пытаньне другая касірка.

выюзаўшы дзьвюх цётак у якасьці банкамата, выйшаў я з ЦБА-які-ня-банк, завярнуў за вугол і пайшоў у суседні ЦБА, які аказаўся настолькі растачыцельным, што купіў гэтую скрынку з кнопачкамі й нават абляпіў касу рознымі налепкамі.

і вось чым яны толькі думаюць? тут жа ніякай эканоміі: ні на карткавых тэрміналах, ні на кліентах, ні на часе супрацоўнікаў, якія валэндаюцца з рознымі там тыпусамі, замест таго, каб у цёплай гутарцы падзяліцца апошнімі навінкамі сэрыяльнай індустрыі.

No comments: