10.7.07

Славянскі праклён

Віцебск выедзены Славянкай зьсярэдзіны.
Дзеля дажджлівага тыдня жыхары і гараданачальнікі забіваюць на ўсё ўвесь астатні год.
Каб пасьля рэзаць сала на бардзюрах, раскладаць гурочкі на фэстывальных газэтах і тапіць пляшкі ў Віцьбе.

У той жа Славеніі кожны дзень на якой плошчы свой фэстываль. За два тыдні, пакуль я там быў, чаго толькі не нагледзеўся.
Адзін раз нават беларусы сьпявалі на Трамастоўі. Кожны месяц друкуецца праграмка з праграмай фэстываляў, якая рассоўваецца па вакзалах, кавярнях ды кнігарнях. І ты зраньня можаш выбраць плошчу ці залю пад свой густ.

Калі-небудзь Славянскі базар стане Славянскім Кірмашом і будзе цягнуцца ад вясны да восені, і будуць прыяжджаць на яго розныя славяне й граць на плошчах, клюбах і пляцоўках.

No comments: