30.3.07

r@sonščyna



mianie niama



baner:

1st

pieršy rovar — jon zaŭždy jak pieršy sex?

дылема

Бяда з гэтымі бабрамі. Не памыеш — здохнуць ад нафты. Памыеш — здохнуць ад стрэсу.

менск азалаціцца

если по ранее действовавшему законодательству за выгул собаки без намордника и поводка полагался штраф в 5 базовых величин, то теперь он может достигать 10 (базовая величина составляет 31.000 руб. – прим. авт.).

В новом законодательстве также ужесточена мера ответственности хозяев домашних животных, чьи питомцы причинили вред здоровью или имуществу граждан. Если собака кого-то укусит, ее хозяина могут даже арестовать. В соответствии с новым кодексом, такое нарушение влечет наложение штрафа в размере от 10 до 30 базовых величин (от 310 до 930 тысяч (!) рублей – прим. авт.) или административный арест до 15 суток.

Экспресс НОВОСТИ

r0°varanak

Radyjobudzik naviedzieny na pragnoz nadvorja a 5:15.
«Zara ŭ Miensku +1°, alie za nastupnuju hadzinu temperatura apuścicca da 0°C».
Achvota padymacca, čamuści, źnikaje.

0 na metramery, 0 na graduśniku, i toľki na śpidometry lieta — + 25.

BNF suspended

Ranišnija internet-naviny.
Sajt partyji BNF http://pbnf.org z haladuchi «padviesiŭsia»:

This Account Has Been Suspended
Please contact the billing/support department as soon as possible.

A vy kažacie: granty, granty!

29.3.07

Čamu ja nia staŭ wikipedystam

Ideja voľnaj encykliapedyji fajnaja. Alie mnie adrazu nie davala spakoju:
1. čamu treba svoj tvorčy darobak addavać na voliu dy samadurstva dziadziek na jinšym kancy ziamli?
2. marnatraŭny farmat “usie pra ŭsio”, kali stvarajucca nia toľki artykuly na ekskliuziŭyja bielaruskija temy, alie j na temy, vyčarpaľna raskrytyja ŭ bielaruskich encykliapedyjach. Razam z tym, bylo šmat pierakladnych artykulaŭ, a bielaruskich źjavaŭ brakavala.
Mnie zdavalasia boľš darečnym, kali b na pryncypach wikipedyji stvaralisia novyja, u tym liku amatarskija, u tym liku niapoŭnyja artykuly, a jisnyja encykliapedyčnyja artykuly byli b aličbavanyja i źmieščanyja na bielaruskim infarmacyjnym partalie, pravobrazam jakoha jość slounik.org.
Pry hetym analiagičnyja artykuly mahli b źjaŭliacca i ŭ “narodnaj” encykliapedyji, alie biez pretenziji na navukovaść i aŭtarytetnaść i z paznačeńniem aŭtarstva (adpaviedna i biez vajny pravak), što zusim nie prymianšala b jich značeńnia. I hetuju “narodnuju encykliapedyju” ja taksama bačyŭ jak raździel bielaruskaha daviedačnaha partalu.

Što da jisnaj wikipedyji, dyk tut ja zgodny z mirritilam. Jana vydatna realizavalasia jak anglamoŭny resurs, jakim toľki i jość sens karystacca. Astatnija kucavatyja encykliapedyji majuć sprečnuju kaštoŭnaść adno dlia tych, chto nia viedaje Englishu.

Alie akurat dlia svajich liudziej na svajoj movie musić być svaja i wikipedyja, i encykliapedyja, i jinšyja daviedačna-infarmacyjnyja materyjaly.

I akurat ulasnamu bielaruskamu prajektu ja b bačyŭ sens addavać voľny čas.

redyzajn Bielgidrametu

jamming

Svaboda pierajšla na paŭhadzinnaje viaščańnie z techničnym pierapynkam. 6.00, 6.30 — tyja samyja naviny, tyja samyja nadakučlivyja zvanki na Svabodu, taja samaja Šacikava, taja samaja varjatnia. Choć pierakliučajsia na Sieľskuju ranicu.

28.3.07

цытата дня

Michal Zaleski напiсаў
Памолімся разам за тых, што хаваюцца пад мянушкамі.

не магу стрымаць дурны рогат

эх, маладзёж, маладзёж!

Мяне зацiкавiла, чаму ваша газета называецца менавiта «Звязда»? А не «Зорка»... Ёсць, мусiць, нейкае гiстарычнае тлумачэнне?

запаміны

толькі што прыдумаў слова запаміны для разьдзелу «Прафэсійная лексыка блоґераў» падручніка «Беларуская мова для 5-й клясы»

Novaja RadaSSć stala!

Minsk.gov.by aberesesiŭsia!
Narešcie nia treba gvalcić mozg u rasšyfroŭcy zahaloŭkaŭ.

Rešta biezeresesnych internet-neandertaľcaŭ:
Асамблея НДА Беларусі
Bulletin Online
ЗВЯЗДА
Малады Фронт
Музыкальная газета
Правозащитный альянс
Праваабарончы цэнтр "ВЯСНА"
Профсоюзное Движение Беларуси
БДГ-online
harodnia.com
Tio.by Туристический портал "Туризм и отдых"
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
газета Пагоня
Партыя БНФ
Радыё Ватыкана

27.3.07

сяджу аблізваюся-3

Керівництво Люксембурга планує пересадити 10 відсотків автомобілістів на велосипеди

Чому у Страсбурзі, або ж у Нідерландах так багато велосипедів? Тому що політики протягом десятиріч дбали про облаштування безпечних доріжок для велосипедистів. А також надання можливостей для паркування.

У Люксембурзі, говорить він, поки що дуже небезпечно. А от як створять усі умови, можна буде авто зачинити в гаражі. Турмес впевнений, що так само зробить і більшість люксембуржців. Адже відповідно до опитувань громадської думки, відмовитися від комфортного авто готові 50-60 відсотків населення.

У Нідерландах, приміром, щоб заохотити людей їздити на роботу на велосипедах, створили такі умови, що співробітники можуть на роботі приймати душ.

А ще у Нідерландах парковки побудували подалі від офісних кварталів, так що окрім як велосипедом туди не дістатися.

Поки ж Люксембургу порівнювати себе із Нідерландами не варто. Такої кількості велосипедів - по одному на душу населення - тут немає.

Найпаўнейшая прыватная хвалялоўка — НПХ 4b

HTM (20Kb) MDI (54Kb) PDF (88Kb)

BBCBritish Broadcasting Corporation (RUS, UKR)
BLRРадыёстанцыя «Беларусь»
BGRРадыё Балгарыі
CANADAРадыё Канады
FRAРадыё Францыі
HUNРадыё Вугоршчыны
POLПольскае радыё для замежжа
PRAHAРадыё «Прага» (Чэхія)
RACYJAРадыё «Рацыя»
RAIРадыё Італіі
RFERLРадыё «Свабодная Эўропа» — Радыё «Свабода»
RUSРадыё Расеі
SKOREAРадыё Паўднёвай Карэі
SRBРадыё Сэрбіі
SVKРадыё Славакіі
SWEРадыё Швэцыі
TAIWANРадыё Тайваню
UKRРадыё Ўкраіны
VATICANAРадыё Ватыкану
WOA — Радыё «Голас Амэрыкі» (RUS, UKR)

Заўвагі:
Не абнавілі пакуль на сайтах частотны расклад для летняга часу: «Нямецкая хваля» (RUS, UKR), Радыё Ірану, Радыё Кітаю, Радыё Японіі.
Гэтыя станцыі дадам калі зьявяцца расклады. Буду ўдзячны за спавешчаньні ў камэнтарах :).

Не пазначаныя на сайце кароткія хвалі для ўкраінскай службы BBC.
Расейская служба Радыё Свабода цяпер пачынае вяшчаньне толькі а 6-й ранку (па Менску).
Ня ўключаныя ў табліцу рэлігійныя станцыі, за выняткам Радыё Ватыкану дзеля беларускамоўнай рэдакцыі.
Большасьць станцый зьмяшчаюць расклады перадач. На іх можна выйсьці праз спасылкі.

Дадаў выбраныя тэматычныя перадачы зь менскага FM-у, каб хвалялоўка не згубіла апошнія адзнакі прыватнасьці :). Некаторыя станцыі рэтрансьлююцца па рэгіёнах. Усе можна слухаць у Сеціве. Апісаньне праграм — у допісе FM пад запіс

выключнаадзіная вікіпедзя

Я уж і не надзеялся, што наканец дажджусь беларускай вікіпедзікі на главнам дзержавнам языке.
Нечэва на апізіційнай мове пісаць, нужна на выключно нармацівнай і обсчэпрынятай, на каторай народ разгаварывает!
Поставил число страниц правильным шаблоном, пока пишет 1, просто потому что викидвижок непроиндексировал еще страницы

žabry

U majho rovara chutka vyrastuć žabry.
Kožnaha ranku, što b ni naabiacali synoptyki, jon raspliuchvaje miarzotnyja lužyny, šlapaje pa mokrym skurčanym praziablym asfaľcie, udychaje padniaty hruzavikami vadziany pyl.

Bo kožnaha dośvitku virlavokija taŭstapuzyja čatyrochkolyja bočki vypaŭzajuć na vulicy majho rovara i apantana, dzień pry dni, ablivajuć jich ściudzionaj vadoj. Škodziać hetyja chuliganki pakuľ ciomna, pakuľ usie śpiać, pakuľ nichto nia moža schapić jich za chobat i surova prysaramacić.

— Prystojnyja istoty nie adlivajuć prosta na darozie, — štoranak hrebliva marmyča moj rovar.
— Sluš-š-šna, — zhadžajecca ź jim asiply asfaľt.

парнаҐрафія!

26.3.07

Ґ!

О, колькі яшчэ людзей (ня будзем паказваць пальцам) ня ведаюць беларускай Ґ¡

25.3.07

шабаш быкасэксуалаў

куча дзядзек у форменнай вопратцы на праспэкце навяла на думку, што трэба аб’ехаць цэнтар, ну яго нафіг.

даў круцяля, і вось спакойны і задаволены цісну понажы ўгорку на Аэрадромнай і дупсьпінай адчуваю, што нешта небясьпечна мяняецца ў навакольным асяродзьдзі.
потым даходзіць, што гэта купкі шумнага быч’я становяцца часьцейшымі.
—Оооооооооо! Мужыыыыыык! Бля! Дай пракатаццца! Ээээээээй! Стооой! Бляяяяяяяя! Кудаа! Апіііііі! З дыыыы!!!!
Інстыктыўна парушаю правілы і ад’яжджаю больш як за мэтар ад ходніка. Я зусім забыў пра мэґапаці бырласэма на лётнішчы.
Праносіцца думка: “толькі не спыняцца, толькі б не злавіць чырвоны сьветлафон”. Ідуць дзівахі:
— ПаааарнішшшаааА! Пракаці! А? Слышыш? Ты куда?
Вашу маць. Дарога пад горку. Кручу хутчэй. Дурзона пачынаецца ад Авакяна.
—О! Бля? Сатры! Пападзёш? Мужык бярэ бутэльку за гарлянку.
Скрыжаваньне з Чкалава.
Бітыя пляшкі. Натоўп прэ праз дарогу. Мянты сьвісьцяць і паласатымі палкамі стрымліваюць разагрэтую маладзёж. Вуліца пераходзіцца па дыяганалі, зыгзагу і па прыколе — канцэрт та працягваецца. У дварах трэба толькі адліць.
Брылёўская, пацаны ў трэнірках:
—Эй! Стой! Стой б**! П** дам! Ты б**!
Еду па ходніку ў бок таксапарку.
Лявірую між п’янымі адзіночкамі, якія наразаюць сьпіралі.
Ля таксапарка пікнік на капоце. Вецер даносіць аэрапортны віскат сюды амаль бяз стратаў. Мужыкі радасна гарлаюць у адказ.

Спадзяюся, калі зянон казаў пра кемлівы і здольны беларускі народ, ён меў на гэта падставы.

Я ня маю.

aŭdyjovirusy

“Caffein” pieradaje ŭ eter aŭdyjovirusy.
Blin, celaja hadzina aŭydyjovirusaŭ.

Kryki, jenki, hrymieńnie, mozgaśvidravańnie, malačeńnie, truščańnie, boŭtańnie, torhańnie, trasieńnie, skryhatańnie, skavytańnie, hrukat, tupat, šorhat, crust, chliupat.
Šmattonnyja presy zabivajuć u ciabie páli.
Cehla truščycca.
Absypajecca stolia.
Ty metaliovy, ciažki, biazdumny.
Dziaŭčynki z kaliučymi vačyma kidajuć u ciabie manetki.
Manetki pazdzyńhvajuć i kociacca ŭ piatki.
Ty, blin, rejkavy šrubaliot.
Na daliahliadzie Karenina z bienzapiloj pa metalie.
Ty achviara “kvaternaha pytańnia”.
U ciabie vydrali parkiet i šyby. Ciapier ty adkryty da ataki blasteraŭ.
Make it loud!

“Caffein” biaz sumnievu muzyčnaja pragrama.
A madem — gienijaľny kampazytar.

24.3.07

23.3.07

— Послушай, тебе не нужен велосипед?

der-oper raskazaŭ «Panaramie» pra liachaŭ-kryvasmokaŭ.
Niajnakš pad katavańniami.

— Послушай, тебе не нужен велосипед?
Он вынимает из кармана пачку красных десятирублевок и кладет перед Колей. Тот отрицательно качает головой.
— Ясно, - говорит Весельчак. — Тебе нужен мотороллер.
Он вынимает еще пачку денег.
Коля отказывается.
— А если — «Жигули»? Представляешь, такой молодой, а уже «Жигули»?

21.3.07

Мара аўтамабіліста: не аб'яжджаць , не тармазіць, не прапускаць, не глядзець

Вот интересно - понимают ли велосипедисты как выглядят в глазах водителей? Они же сплошной повод для беспокойства на дороге без веллодорожки. Обьезжай их за 2 метра, тормози, пропускай, смотри за ними...

Формула, зрэшты, унівэрсальная для вызначэньня адносінаў «я большы», «я хутчэйшы», «я круцейшы»:

Вот интересно - понимают ли [пешеходы] как выглядят в глазах [велосипедистов]? Они же сплошной повод для беспокойства на дороге [для пешеходов и велосипедистов вместе/тротуаре]. Обьезжай их за 2 метра, тормози, пропускай, смотри за ними...

Вот интересно - понимают ли [автомобилисты] как выглядят в глазах [водителей БЕЛАЗов]? Они же сплошной повод для беспокойства на дороге [для карьерных самосвалов]. Обьезжай их за 2 метра, тормози, пропускай, смотри за ними...

Вот интересно - понимают ли [мальнькие дети] как выглядят в глазах [владельцев больших собак]? Они же сплошной повод для беспокойства на дороге [в парке/ возле песочницы/ под окнами]. Об[ходи] их за 2 метра, пропускай, смотри за ними...

УРА!!! ПЕРАМОГА!!!!!!

Інфармагенцтва “Interfax” паведамляе, што мікрараёну ў межах праспекта Дзяржынскага, МКАД і чыгункі Мінск-Брэст, які дагэтуль праектаваўся пад назовам “Дружба”, плануецца прысвоіць назву Брылевічы.

Эўрарадыё

Мая вандроўка па экс-Рылаўшчыне — Брылёвічах — Ня-Дружбе

20.3.07

ну ці ня немцы?

Калi ў Баранавiчах наладзiлi выпуск тратуарнай плiткi на нямецкiм абсталяваннi, немцы прыехалi вучыць нашых рабочых тую плiтку ўкладваць. Пры норме (нямецкай) укладкi ў гадзiну два пагонныя метры нашы «далi» да васьмi. А як iнакш, калi ад метраў залежыць зарплата? Нямецкi майстар паглядзеў на пакладзеную плiтку i загадаў усё перакладваць занава... i бясплатна. Паўторна паклалi метраў па шэсць i зноў усё перакладвалi. Праз тыдзень наш рабочы ўжо выкладваў тратуар не горш за немца i ўкладваўся ў замежную норму — два метры ў гадзiну.

«Звязда»

19.3.07

сакавіцкі сьветлы горны Віцебск

viciebsk_czyk_106 (64K)




viciebsk_czyk_101 (61K)

viciebsk_czyk_102 (72K)

viciebsk_czyk_103 (61K)

viciebsk_czyk_105 (51K)

viciebsk_czyk_106 (64K)

viciebsk_czyk_107 (74K)

viciebsk_czyk_108 (48K)

viciebsk_czyk_109 (50K)

viciebsk_czyk_110 (85K)

viciebsk_czyk_112 (44K)

viciebsk_czyk_113 (45K)

cакавіцкі мокры цёмны Віцебск

viciebsk_czyk_09 (18K)


viciebsk_czyk_01 (50K)


viciebsk_czyk_01 (50K)

viciebsk_czyk_01 (50K)

viciebsk_czyk_05 (32K)

viciebsk_czyk_06 (27K)

viciebsk_czyk_07 (42K)

viciebsk_czyk_08 (55K)

viciebsk_czyk_09 (18K)

viciebsk_czyk_10 (26K)

viciebsk_czyk_11 (16K)

viciebsk_czyk_12 (59K)

viciebsk_czyk_13 (22K)

viciebsk_czyk_14 (38K)

viciebsk_czyk_15 (25K)

viciebsk_czyk_16 (20K)

viciebsk_czyk_17 (16K)

viciebsk_czyk_18 (37K)

viciebsk_czyk_19 (18K)

viciebsk_czyk_21 (35K)

viciebsk_czyk_22 (21K)

viciebsk_czyk_20 (39K)


а тут — навагодні сьнежны п'яны віцебск

Siŭčyk na «Svabodzie» vučyć žyć

Nie razumiejučy, ciažka dać viery.
Voś ja nie razumieju, jak spadaru Siŭčyku ŭdajecca stoľki hadoŭ biehańnia pa bielaruskaj lyžni zachoŭvać stabiľny uzrovień viedańnia bielaruskaj movy, paraŭnaľny z uzroŭniem trapnaha caliańnia našych bijatlianistaŭ.

25, 26, 27

U Viciebsku, dzie narmaľnych nazvaŭ vulic kot naplakaŭ, zatoje ad baľšavizmu dy militaryzmu až u vačach čyrvona, vyrašyli pierajmienavać vulicu Bicialioŭskuju ŭ vulicu 27-j [Omskaj dvojčy Čyrvonaściažnaj stralkovaj] dyviziji.
Bicialiova — heta zusim niadaŭna viosačka pad horadam, ciapier užo ŭ haradzkoj miažy.
A 27-ja dyvizija, pavodlie NN Viciebsku, slavutaja adno tym, što da vajny stajala ŭ Viciebsku dyj kamandzier jejny adzin čas byŭ ź Viciebščyny.
Dyk chaj by sabie vybrali vulicu z calkam niadekvatnym nazovam, vo jakuju MOPRaŭskuju, napryklad, jakich ažno niekaľki štuk ŭ horadzie, i nichto nia viedaje, što za źvier hety MOPR, bobr, zubr abo viepr?
Dyk nie — treba vykalupać žyvuju nazvu i ŭtorknuć jašče adzin biazgluzdy saviecki ściažok.

18.3.07

в.Іцебск

зара ў Віцебску, п'ю піва з знаёмымі, слухаю захопленыя аповяды пра тры піраміды, боўлінгі і буцікі, якія зробяць у парку, ля ўжо-не-амфі-тэатру на месцы тэнісных кортаў, ля сіняга дому.

Зруйнаваўшы дамы старога Віцебску, бяруцца нішчыць дазваньня ягоны ЦУДОЎНЫ ляндшафт.

Віцебск — беларускія Пампэі, дзе попелам засыпала людзям мозґ.

Але гэтае янычарства вартае свайго начальства. Мікробы, прагныя аднаго - пладзіцца, бухаць і ганяць шары па касьцях людзей і храмаў.

камэнтар да devochka-aliska: Забудова на гістарычным месцы

17.3.07

hypaksija bielaruskaja

Ukazaľniki da druhasnych daroh nia prosta azdoba chutkasnych šaš.
Darohi hetyja — symbali zabytaha kraju rodnaha, symbali kamfortnaha biaspamiactva.
Asfaľt na jich pryhožy i hladki až pakuľ jaho bačna z šašy.
Paślia — jak paščaścić: hruntoŭka, hraviejka, hrazioŭka, jamnioŭka…
Tam, na darohach nieviadomych — jinšaja Bielaruś.
Žyvie?

fota S.Ramanovič, Radzima.orgJamnioŭka R114 Kamień—Latkava adrazu ŭražvaje pryhažościu krajavidaŭ.
Vioski, što kociacca z horak da vazioraŭ, laščać slych nazovami.
Daroha, zacisnutaja miž haroj i vozieram, u Sokaravie.
Zavakońnie — jak bahaty viasieľny karavaj, raduje voka, naradžaje ŭśmiešku.
Žyć u takim charastvie!..

…Niama jak.
Niama kamu.
Dy j mala chto žyvie…
Mokry škiliet kaściolu ŭ Hubinie nadaje harčynki zachaplieńniu.

I čym daliej, tym boliej prydarožnych chat pierachoplivajuć pozirk pravalienymi vačnicami.
Vyjedzienyja śsiaredziny dvuchpaviarchoviki trapiečuć na skraźniakach kardonnymi šybami.
U źmiarkańni vuścišnymi postrachami pranosiacca niežyvyja vioski biez adzinaje śviatlinki.
Niepryžytymi pratezami navodšybie šarejuć «prezydenckija» chacinki.
Zamšelyja kalodziežy biaź ściežak.
Abstuplienyja biarozami cysterny ŭ paliach.
Adna sustrečnaja mašyna na 20 kiliametraŭ.


Nie raskazvajcie mnie pra Detroit.
Ja bačyŭ Vúlu…


aŭtavakzal





pobač u centry miastečka