30.11.07

zona adčužeńnia

usio ž ja chaču, kab nastupny prezydent majoj krajiny jeździŭ na pracu na rovary…

U minus-sezonie 151,5 km

29.11.07

ще не вмерла Мінська область!

што я ня ведаў пра мэтро

Увогуле падчас праектавання цяперашняя станцыя "Iнстытут культуры" мела назву "Маскоўская"
Што датычыць самога фiлiяла БДУ, то, калi раней гэта ўваходзiла ў схему комплекснага развiцця метрапалiтэна, сёння размова аб гэтым не iдзе.

zvyazda

28.11.07

бяз назвы

Адкапаў на кампе два альбомы гурта «Бяз назвы», ці то BN па-іншаму.
Згадаў, як аднойчы на «6-м паверсе» ледзь не купіў іхні дыск, але чамусьці не купіў, а чаму не купіў, ня помню ці заленаваўся ўспамінаць. Заадно ўзгадаў, што гурт нібыта раскручаны, як на беларускія маштабы, бо назва ў памяці тырчэла трывала, толькі на узорах творчасьці стаяў прагал.

Але ж на тое й боўтаецца у юэсбішніку падлучаны эмпэтрышнік. Заліў — і на прыпынак.

І вось уяві сабе, нібы прыйшоў ты ў тэатар, усеўся на аксамітнае чырвонае крэсла, упетрыўся ў заслону, і шусь!, яна пачынае адсоўвацца, а там, там…
…нейкі задрыпаны сельскі клюб з рыпучымі дошкамі, агітплякатамі на сьценках, заежджанымі касэтамі ды чвяканьнем мафона «Беларусь».

Гэта і расчараваньнем не назавеш. Гідота і няёмкасьць. Адрынаньне арганізмам неразбаўленай другаснасьці ўперамешку з банальнасьцю.

Гэтак хочацца быць энэрэмам, тут і хутчэй. Што аж не стае часу вычысьціць безнайдзейныя тэксты хаця б ад апяяных памылак, ад пакладзеных на музыку русізмаў. Дый ад «лірыкі», толькі дрыжыкі ды ікаўкі. І не сказаць, каб наскрозь фальшыва, бо тут і фальшы не адшукаць, бо тэксты нібыта ўзяліся зь нейкага космасу, можа, кампутарам напісаліся, ці танным генэратарам слоў з дэма-запасам лексэмаў на трыял-пэрыяд.

Са зьбітых рыфмаў выбраны самыя пошлыя, зь бессэнсоўных словазлучэньняў — самыя немагчымыя, у адзін радок напхана, нашынкавана і нафаршыравана, выглядае, усё слоўнае багацьце вершаплёта. Ясна, што сьпяваць пад роў гітар высокасэнсоўную паэзію цяпер не прынята, але ж гэта й не паперапераробчы завод, каб круціць рулёны з другаснай сыравіны.

Гурт Бяз Назвы стойка ціхарыўся некалькі гадоў, каб нарэшце вырвацца ў топ наймацнейшых музычных уражаньняў -2007. Гэткай дрымучай папсы сёлета я дакладна ня чуў.

нарэшце даведаўся розьніцу між галалёдам і галалёдзіцай

Паводле "класiфiкацыi" метэаролагаў, галалёд — гэта слой лёду таўшчынёй некалькi сантыметраў, якi ўтварыўся пасля дажджу. Найчасцей галалёдам пакрываюцца дарожныя аб’екты, якiя прадзьмухваюцца ветрам: масты i эстакады. Апроч ветру яму звычайна спадарожнiчае блiзкая да нуля тэмпература паветра i высокая вiльготнасць.
Галалёдзiца — гэта ўтрамбаваны пешаходамi i транспартнымi сродкамi да цвёрдага стану снег альбо замерзлыя лужы. Падчас галалёдзiцы паветра сухое, марознае.
(«Звязда»)

27.11.07

*****

Pa darozie na pracu pachla śviežaśiu, pachla radasnaj niekranutaściu pamytych i nakruchmalienych praścin. A ja pačuvaŭsia padšyvancam-škodnikam, ščaślivym ad poŭnaj upeŭnieinaści, što nichto nia schopić za ruku j nie nadaje ŭ karšeń za ŭmiatyja skladki, za, o žach!, hojsańnie pa śviežych praścinach na rovary…

ps. Dziakuj Klimatexu, Termaxu, Treku i Kalasu. Dziakuj žoncy za zabrany prajazny. Dziakuj mienčukam, što jany a 6-j siadziać pa chatach. Dziakuj sabakavodam za toje samaje. Dziakuj prybiraĺščykam za toje, što jany da taho času jašče mala dzie paśpieli adšlifavać halaliod. Dziakuj hidrametcentru. Dziakuj paŭdniovamu cykliony z Charkaŭskaj voblaści. Dziakuj Bielsajuzdruku za zručnuju i tannuju pradukcyju dlia zboru talaj vady. Mama, tabie heta liepš bylo nie čytać =).

U minus-sezonie 105km

25.11.07

перадоз

20000 слоў Акудовіча.

Думаю, носьбіты нацыянальнай беларускай мары мусяць ненавідзець Акудовіча той шчырай і здушанай нянавісьцю, якой дзіцёнак ненавідзіць дзядзеньку, які сказаў яму, што Дзеда Мароза не існуе.

Ненавідзіць не таму, што сам гэтага ня ведаў, а таму, што гэтым выслоўліваньнем разбураецца ягоная гульня ў мару; ягоная фіранка, якую ён «панарошку» ўяўляў сьцяной, адшоргваецца, і адшоргваецца да таго, як ён будзе гатовы сустрэцца з пустатой за ёй, бо калі няма Дзеда Мароза, то хто тады ёсьць?

Але менавіта таму, што ў гістарычных маштабах ад пачатку апошняга адраджэньня час прайшоў мізэрны, Акудовіча тут і цяпер не пачуюць, бо дзеці не нагуляліся, бо гэта папросту несправядліва ў дачыненьні да іх. Я б сам з задавальненьнем, чэснае слова, павазіўся ў пясочніцы...

Іншая справа, што і мінулае, і будучыня — сфэра фантазій. Таму Брачыслаў распыляў з балёнчыку нацыяналістычныя графіці на Наўгародзкай браме, а беларусы праз 20 гадоў (ці колькі там, трэба ўдакладніць у Трусава) пачнуць размаўляць па-беларуску.

Адно што было б файна, каб гэтыя крозы былі стымулам і натхненьнем для рэальнага жыцьця, у якім беларушчыне дарагой маёй трэба займаць свой пачэсны мэрчэндайзэнгавы пасад між канкурэнтамі, каб ня вылецець з «асартымэнтнага перачня», і расьпісваньне кніг флямастэрамі за канкурэнтны тавар не пакаціць.

зы. «мне пріходіт мысль, а не напіцца лі ўдрызґ...»

varažžkievič!

Niečakana pazytyŭny pabočny vynik z hetaj historyji — Varaškievič zavioŭ sabie žyvažorа .
Tam takija kanceptuaĺnyja karcinki, što choć ich adrazu vydavaj paštoŭkami ŭ kniharni NN.

24.11.07

Lacinka

U Akademiji navuk raspracavanaja i pryniataja aficyjna systema transliteracyji. U dakumencie ŭ jakaści jaje abaznačeńnia prymianiajecca taksama termin “lacinka”.

Asnoŭnaje adroźnieńnie ad papiaredniaj redakcyji — “l+’” zamieninaje na litaru “ĺ”, litara “ё” zamienienaja na “io/jo”.

Asnoŭnaje adroźnieńnie ad najboĺš raspaŭsiudžanaj nieaficyjnaj lacinki — pieradača l-ćviordaha praz “l”, pieradača l-miakkaha praz “ĺ”.

Z punktu hliedžańnia systemnaści dadzieny varyjant lacinki nie vyklikaje pryncypovych piarečańniaŭ. Tamu nia baču padstaŭ, kab nie vykarystoŭvać dadzieny varyjant lacinki ŭ svajoj praktycy.

Zvažajučy na toje, što zaćviardžalasia bielaruskaja lacinka dlia metaŭ transliteracyji hrafičnaha kiryličnaha piśma (što abumoŭlivaje patrabavańnie adnaznačnaj uzajemakanvertacyji miž dźviuma systemami, kiryličnaj i laciničnaj, najpierš dlia ŭniknieńnia roznačytańniaŭ u aficyjnych dakumentach), — pravapisnyja pytańni śviadoma nie razhliadalisia.

Padajecca vidavočnym, što dlia piśmovych (a nie biurakratyčnych) metaŭ zyčnyja miakkija huki pavinny abaznačacca na piśmie adpaviednymi jim i najaŭnymi ŭ aĺfabecie litarami. Inakš kažučy, niama nijakich padstaŭ nie adliustroŭvać na piśmie arfaepičnuju normu, kali dlia hetaha jość adpaviednyja dy ekanomnyja hrafičnyja resursy.

Da vyrašeńnia paliemičnaha pytańnia pieradačy [ji] dadzienaja arfaepičnaja norma taksama budzie adliustroŭvacca mnoj na piśmie.

a ty pryznaŭsia ŭ kachańni Liavonu Voĺskamu?

23.11.07

Dzień Lacinki

11 červienia 2007 hodu ŭ pastanovie dziaržaŭnaha kamitetu pa majomaści Respubliki Bielarusi „Pra ŭniasieńnie źmienaŭ i dapaŭnieńniaŭ u Instrukcyju pa tranślitaracyji gieagrafičnych nazvaŭ Respubliki Bielarusi litarami lacinskaha aĺfabetu“ bylo ŭžyta slova „lacinka“.

Z časam hety dzień pieršaj zhadki „lacinki“ ŭ zakanadaŭstvie, niesumnienna, zojmie pačesnaje miesca ŭ kaliendary śviataŭ Respubliki Bielarusi.

урокі ярмошынай

Ад 80 да 90% жыхароў сельскіх раёнаў Віцебскай вобласці карыстаюцца флікерамі. Такую заяву зрабіў кіраўнік абласной міліцыі Леанід Фармагей.

радыё «xn--ntrdi-6ve6a7e.xn--b-cub»

Нафіга патрэбнае NETradio.by з пражорлівым мп3-патокам, я зразумець не магу. Без закрыцьця імпартных каналаў з такім самым зьместам, які сэнс яго слухаць? А з улікам крэатыву нашых начальнікаў і раскруткай у дзяржпрэсе я не магу выключыць «мераў па абароне айчыннага вытворцы».

Дзіўна, што адкрываючы другасны праект, аўтары нават ня парацца пацікавіцца на радыёпарталах, якія ёсьць эканомныя і якасныя аўдыёфарматы, і як хаця б выглядае сайт «прафэсійнай радыёстанцыі».

(прайшло 3 хвіліны. калі скончыцца гэта эпілептычная самарэкляма?)


пакуль адныя мінусы:
1. суцэльны рэклямны трындзёж
2. пусты сайт
3. 1 паток
4. няма ААС+
5. у назьве трэку значыцца толькі назва станцыі, без таго, што зара граецца.
6. пошук па сайце паслужліва шукае нешта па адной літары.

(прайшла яшчэ 1 хвіліна. ага, ясна, ніколі.)
Навошта тэсьціраваць пустое месца і трындзець пра гэта на ўвесь сьвет?

зы.:
Але што ня можа проста зьмясьціцца ў маё галаве, дык тое, навошта «Зьвязда» дзелает эта:
www.nеtrаdiо.bу (па-зьвяздоўску гэта будзе выглядаць у броўзэры http://www.xn--ntrdi-6ve6a7e.xn--b-cub/).
тожэ прафэсійная газэта нібыта.

ілюструем клясыкаў

«эта дварцы. і карова так далжна садзержацца» (Адгадайце Хто, 12.10, 13:09)

У вёсцы Старыя Цярушкі на жывёлагадоўчай ферме, што належыць СПК “Рашаючы”, перад святам Кастрычніцкай рэвалюцыі патапіліся ў гноясховішчы дванаццаць вялікіх цёлак. Прыкладны вес кожнай 200 кілаграмаў. Тапеліц прыйшлося здаць на звераферму. Гноясховішча пасля такога здарэння пачалі вычышчаць.

22.11.07

несэзонны самапіяр =)
другі за вечар, дарэчы.

панарама і я

Не хацеў прызнавацца, але Panoramio само прагаварылася, што яго пераклаў на беларускую мову нейкі загадачны дзядзька.
Дык вось, за час першага перакладу панарамійскія зухі перапісалі палову сайту, і цяпер чарговы пераклад робіцца з новымі сіламі і імпэтам.
Апроч таго, абяцалася, што будзе дадзены тэставы адрас для вылоўліваньня багаў і памылак, але цяпер я прадуктыўна займаюся лоўляй блох прылюдна у ванлайнавым рэжыме.
Прычым запэленгаваныя блохі будуць муляць вочы і спараджаць праведны гнеў мовазнаўцаў і мовааматараў аж да паступленьня на склад панарамія новага перакладу, і я яшчэ іх папярэджу, што будзе паўторная блахалоўная кампанія і пасьля другога перакладу, а як жа ж.

вось такі дысклеймэр.

З гатовых прадуктаў уласнай перавытворчасьці магу прапанаваць Усе праґрамы ТВ на тваім кампутары..

21.11.07

каханьне можаш мець тады, калі табе яго дазволіць камэндант

не прагнуцца — не пражыць.
і не шукай тут папроку, гэта клінічны факт тутэйшага існаваньня.
гэтак галоўны канкурэнт саўбелкі - ва-банк зьнячэўку пачынае расказваць пра сымболіку белсымболікі, і тут гэта выглядае цалкам натуральна, бо бізнэс, і пасьпяховы.
праўда, назваць рок беларускі бізнэсам не павярнуўся б язык, бо слухачам уласьцівая памылка верыць ва ўзьнёсласьці прасьпяванага, але калі бізнэс, то мусіць быць угода.
А ў абгортку якіх слоў гэтую ўгоду запакаваць — справа дваццаць пятая, сутнасьць бо відавочная: абмен духоўнага на практычнае, ідэалаў (хай не сваіх, хай сваіх слухачоў) на костку з панскага стала, арэолу на нішу.

Па-праўдзе, угода грабежніцкая: права на ўласны погляд, права граць для рознай аўдыторыі, аказваецца, не прыроджанае, не канстытуцыйнае, а пастаўляецца ўраздроб «абаяльным і адэкватным» чыноўнікам. Окей, мы ўсё разумеем, трэба жыць, унізе сям'я і праца, але зразумейце і вы, наколькі агідна глядзіцца гэтае выдыганьне, гэтае гуляньне ў паддаўкі і ўдаваньне дурняў.

Усё гэта палітычна слушна і прагматычна, і шчыра зычу шчыльных ратацый на прафсаюзным радыё й удзячнай мэханізатарска-камбайнёрскай аўдыторыі, але асадак нікуды не падзенецца, бо ўсё ж культура не палітыка, а па-над палітыкай, а значыць па-над прагматыкай. Мяшаньне сюды прагматызму і ёсьць палітыкай, і такі паход да пракуратара — даволі ясны палітычны жэст. А хацелі ж без палітыкі, ототак, слухайце дзяцішкі...

Ну што ж, ад куміраў засталіся голыя музыкі з голай музыкай. Няхай. Уявім сабе, што сучасная сцэна — гэта кшталту кансэрваторыі для рокераў, без грамадзкага, інфармацыйнага складніка. Проста музыка. Проста Варашкевіч, бляклы цень таго Варашкевіча, які застаўся на заежджаных касэтах, кавэры на песьні зь якіх слухаць амаль балюча. Проста НРМ, які блытаецца ў цытацыях і кіданьнях ад дзіцячага хору да хрыплага мату. Проста Палац, які так і не разьвітаецца з новай канюшняй на розны лад. Проста Дзюбель, ад якога грамадзкая пазыцыя адно й заставалася, бо нават нечага блізкага да творчасьці пэрыяду "пакарай-пакарай лю-лі-лю-лі пакарай" не паўстала. Проста Піт зь недарэчным графаманствам. Усё гэта трымалася на формуле "болей чым паэт", болей чым музыка.

Бяз гэтага "болей чым" яны сталі ня болей чым тавар. Як Морсы, якія выпускаюць дыскі як кілбаскі. Часам смачна. Але ня "болей чым".
Бывайце, куміры.

едіный северный народ

У нас с белорусами так много схожего! И при всех разногласиях политиков мы по-прежнему единый народ, мы всегда поймем друг друга. «Беларусь всегда останется вашей», - заверил президент Лукашенко.

А гэтыя архангельскія і павяліся...

калі топісься й за радзькова ўхопісься

216 000 па запыце Еўропа, 1 760 000 па запыце Эўропа.

дык ента, чаго вы хочаце, панове?



апдэйт з нагоды папулярнасьці забаўкі: 14 000 па запыце наркамаўка, 10 600 000 па запыце тарашкевіца

20.11.07

тэкст, які хацеў бы напісаць я.
ён круціўся, сьвідраваў сьвядомасьць, але я адкладаў яго на пазьней, баяўся гэтай глыбы свайго сьвету, баяўся спрасьціць яе і недавыказаць.
гэта першы тэкст, якія я бачу, які настолькі супадае з маімі пачуцьцямі, думкамі і мінулым.
нават дрыжыкі бяруць.

Першыя гады майго жыцьця ў Менску былі жыцьцём у казцы зь невядомым канцом, былі доўгім адкрыцьцём, вынаходніцтвам, дэгуставаньнем краявідаў і пэрспэктыў, гульнёй у новыя далягляды, гэта былі самыя шчасьлівыя гады.
Я сыходзіў раніцай і ішоў, куды вялі ногі... І гэтым самым разбураў Невядомы Горад.
А пачыналася... Пачыналася ўсё з таго, як я заблукаў у пераходзе каля вакзалу. Я ня ведаю, як гэта магчыма, тады там было два выхады — да вакзалу і на Ленінградзкую, але гэта мне ўдалося зь лёгкай натуральнасьцю і лёгкай панікай. Пачыналася з пачуцьця чалавека, які трапіў на Месяц, калі трэба было зайсьці на эскалатар, і пажадана ў сьціслыя тэрміны. Пачыналася зь бясконцага мэтро, ад плянэты "Парк Чалюскінцаў" да плянэты "Акадэмія навук", і з расчараваньня, што паміж станцыямі няма падземных гарадоў з казачнымі гномамі.
Часам у якім глухім завулку індустрыяльнага раёну супадзе сонца, сэзон, час сутак і вернецца на хвілю цень той неабдымнай менскай радасьці, таго таямнічага бясконцага, як жыцьцё, Менску...

Пасьля таго, як Менск аднойчы быў вынайдзены даастатку, ён скукожыўся і стаў сумным. Калі я кажу, што люблю Менск, то люблю яго за тое сьвятло бясконцай невядомасьці. І гэтага, папраўдзе, нямала. Але велікан Менск стаў "дамашнім", "панібрацкім", "сяброўскім" горадам. І перастаў быць неспазнаным Кумірам, гэта трошку расчараваньне. Часам я спрабую ўявіць, што я ня ведаю, што далей, што за паваротам, што я гляджу на Менск шырока расплюшчанымі, поўнымі захапленьня вачыма, як тады... Ды сябе не падманеш.

Ратуюся Адрывамі

ps. некаторыя мае знаёмыя, у тым ліку менчукі па нараджэньні, якія жывуць у трох прыпынках ад цэнтру, ня ведаюць ня тое, дзе Сухарава або Курасоўшчына, але й тэатар Купалы. Зайздросна. У іх усё наперадзе. Ці?

камэнтар, каб быў пад рукой

дужа літарак пра культурную свабоду, прапашчае пакаленьне, свабодны выбар мовы ў школе (1) і недарэчнасьць асьветніцкага жанру ў эпоху гігабайтаў (2), справакаваных допісам polar_bird'а

вось так

тарашкевіца — гэта прыкол, а Чарнобылю не існуе

19.11.07

ну што, красівая, паехалі катацца?



Мост праз раку Віцім з Чыцінскай вобласьці ў Бурацію.

via

18.11.07

Everything Is Illuminated

фільм пачаўся няблага, але праз хвілін дваццаць стаў імкліва пружыцца і распаўзацца па швах.
градус фальшы да канца дзеі дасягнуў такой вышыні, што прагляд ператварыўся ў суцэльную няёмкасьць.
чакаць праўдападобнасьці паказу ўкраінскага побыту ад мастацкай стужкі не выпадае, але большую лухту я бачыў толькі ў "Эўратуры" ў дачыненьні да Славакіі, але ж там жанр адпаведны.
акторская гульня ўся ці то няйграньне ці то перайграваньне, натуральна глядзелася толькі шалёная сучка.

нядзельная пакатушка ў Грушаўку і Курасоўшчыну



21,3 км/у мінус-сэзоне 39,8 км

Doors

61 КБ



61 КБ

і гучнае «де»...

17.11.07

для дружбы і секса

па наводцы а завітаў на сайт Чырвонага касьцёла.
усё аказалася нават горш, чым я думаў.

aim

čarhovaja vylazka va ŭnutranyja resursy pravajdera ŭ aľfabetnym paradku vyviela praz zavaly chrypaŭ, skryhatu, jenkaŭ i banaľnaściaŭ na čaroŭnuju muzyku pad tytulam AIM.

Prosta pir hukaŭ. Kaliarovaja, šmatslojnaja, razumnaja muzyka.

Na dziva, hetyja hukavyja dalikatesy stvaraje adzin čalaviek, i na dziva, jon biely.

Za tryma litarami, chavajecca Andy Turner. Dziakujučy takomu pseŭdanimu, jaki možna pryraŭniać da noname'a, pra jaho ciažka znajści niešta ŭciamnaje.

Navat sajt na pieršy pohliad chutčej prymieš za staronku jakohaś niezrazumielaha cechu jakohaś integralapadobnaha zavodu.

ech, koľki jašče na śviecie staranna schavanaj cudoŭnaj muzyki i niečytanych knih...

16.11.07

ВІЛЬНЮС — гэта, хлопцы, ня справа тарашкевіцы й наркамаўкі. Гэта справа беларускасьці і тутэйшасьці.

перацягваньне канату

'у разрываюць на сувэніры

Другой представитель жюри Александр Плющев отметил: "Прежде всего, это продолжения традиции великой русской литературы, когда человек не являясь никаким революционером и не являясь борцом, тем не менее, делает очень большое дело, показывая общество таким, какое оно есть, имея в руках тот инструмент, которым он располагает. В данном случае - фотоаппарат. "

б.! гэтыя ё. м. ня могуць без свайго ё. імпэрскага па..су?

шоў беларушчыны

на арэне — камікадзэ

Na Białorusi sytuacja jest zbliżona do tej, jaka panuje w Rosji i ściśle podporządkowana sferze politycznej. – Kapłani Cerkwi podległej patriarchatowi Moskwy i Wszechrusi nie uważają nas za niezależne państwo. W cerkwiach nie można modlić się po białorusku – mówi Aleksander Milinkiewicz, były opozycyjny kandydat na prezydenta. //rp.pl

15.11.07

сацыялізм у колеры

Помяркованая Беларусь. Как бы выглядел социализм в цвете

Нешта даўно няма вастаргаюшчыгся. Яшчэ адна нармальная справаздача турыста з Украіны.

14.11.07

language menu

цяперака ў крамах мульцікі прадаюцца з украінскім дубляжом.
файна, гляджу зара й угараю.
як станоўча ўсё-такі могуць адбівацца зьмены ва ўкраінскім заканадаўстве
на беларускім спажыўцы.=)

мінус-сэзон

57Kb
Вось ужо не чакаў, што сёлета возьмуцца чысьціць дарожку да Пцічы.
Леташняй зімой яе завалілі сумётамі да красавіка.
А цяпер во шчасьліва й пераважна па асфальце даехаў да Воўчкавічаў, нават давялося сьнег шукаць адмыслова для выкіду незрасходаванай дуры.

Цікава, што ровар беспраблемна ідзе па сьнезе, а са сьцежак пратаптаных вырываецца.
А, ну яшчэ непрыемнасьць, што ў сьнезе не тармозіцца ні фіга.
І ні фіга ня бачна розных там ямак. Затое падаць адзін прыкол. Галоўнае пасьпець адпаўзьці, пакуль ровар зьверху не прызямліцца.

Па такім надвор'і можна запраста езьдзіць на офіс, адно што там няма куды раставаць...

18,5 км/у мінус-сэзоне 28,5 км

кастравэлатарская

вядома, што менскія ўлады думалі-думалі, і нарэшце прыдумалі, як вырашыць праблему перагрузкі станцыі Кастрычніцкая: паставіць яшчэ адзін эскалатар, і будзе шчасьце.
і, здаецца, яны ўсур'ёз мяркуюць, што гэтае мерапрыемтва вартае таго, каб закрыць станцыю на колькі там месяцаў зусім.

а вось украінцы прыдумалі троху болей штучак: на сваім перасадачным вузьле яны мяркуюць паставіць раўналежны травэлатар, гэта такая рухомая падлога, а яшчэ прабіць дадатковы пераход з станцыі на станцыю.

Вось як яно зь пераходам, я ня ведаю, а травэлатар у пераходзе, дзе сьценка з Купалаўскай ідзе на сьценку з Кастрычніцкай быў бы дарэчы.


Між іншым, тры травэлатары ў Менску ёсьць.
Але я ніколі ня бачыў, каб яны працавалі.

тром багатырам гамон

НН Віцебску напісалі, што капец прыйшоў аршанскаму бровару.

Усё меней застаецца ў беларусі ўрынапіва, і шкадаваць можна толькі, што на аршанскі бровар не знайшлося заграбушчых рук.


Але ў памяці маёй аршанскі бровар будзе жыць у вобразе трох мужыкоў на гужавым транспарце зь негабарытным багажом.

Некалі я па дарозе «на славянку» купіў паспатаць пляшку з знаёмым вобразам трох асілкаў з насьценных дыванчыкаў зь вісюлькамі, якія боўталіся ці ня ў кожнай небагатай хаце.

Трэба ж каб мне гэтак пашанцавала з адным зь першых маіх півосаў!

Успаміны пра падзеі таго дня абрываюцца на адрэзку Смаленскі рынак — плошча Леніна, і ці дайшоў я да славянкі, ці вярнуўся дахаты, і самае галоўнае — ці дапіў я тое піва, і які ў яго быў смак — я прыгадаць не магу.

Пасьля я нават мэтанакіравана шукаў гэтага напою, але не ўдавалася. Нават на Аршанскім вакзале.

Пакуль пісаў, нават засумняваўся, а ці не прысьніліся мне тыя «Тры багатыры»? Але ж не — вось адшукаў артэфакт.

няўжо калекцыянэры п'юць усё, з чаго зьдзіраюць налепкі?

сорцы: ННВ (RU), НН (BLR)

розьніца падыходаў

У нас замена шын на зімовыя рэкамэндаваная, але ў выпадку аварыі жорстка караная. І даішныя начальнікі ўжо які тыдзянь грувасьцяць слоўныя канструкцыі ў розных мэдыях, якія такія пакрышкі лічацца за зімовыя, а якія ня лічацца, і ці трэба іх мяняць, ці ня трэба.

Тым часам у славенцаў, дзе раўнінны клімат мякчэйшы (у гарах зіма даўно), усё проста: з заўтрашняга дня ўсе шыны на машынах мусяць быць зімовымі, і кропка. Адначасова з навіной даецца вычарпальнае тлумачэньне, што лічыцца за зімовыя пакрышкі, колькі мілімэтраў мусяць быць пратэктары, якія літаркі мусяць быць напісаныя на баку, і гэтак далей.

І, дарэчы, мець у багажніку ланцугі на колы таксама абавязкова. Ня ўсе славенскія горы можна аб'ехаць =)

Не хадзіце, дзеці, у Беларусь гуляць

Аказваецца, славенцы ведаюць пра Беларусь.
Вось і іхні прэм'ер Янэз Янша палемічна страшыць гледачоў славенскай тэлевізіі, што, маўляў, з новым фіговым, на ягоную думку, прэзыдэнтам Тüркам краіны Эўразьвязу пачнуць успрымаць Славенію як Беларусь якую, чэснае слова.
Ажно ў адстаўку зазьбіраўся з урадам усім.

Гэта ён перабірае, яснакрасна. Тüрк іхні й 70 адсоткаў не набраў, дый канстытуцыя славенская ня дасьць яму разагнацца, каб і хацеў. Той жа Янэз можа з сваім урадам нарабіць куды большых дзялоў, чым трэнчыць перад журналістамі.

наліпаньне мокрага сьнегу на абадах

13.11.07

новы віцебскі альбомczyk

з-пад віцьбенскіх мастоў і з змазаных «югоў»

Вячэрні Віцебск

12.11.07

недарэчныя навіны зь віцебску

мірон вывесіў сьцяг на царкве, а парк з помнікам Караткевічу, чамусьці, пераймяноўваюць 70-годдзем вобласьці.


калі можна знайсьці больш недарэчнае месца для палітычных акцый, дык гэта храм.
калі можна знайсьці больш недарэчную назву для парку, які ўсе мае віцебскія знаёмцы завуць паркам Караткевіча, паркам з Караткевічам, дык гэта «ХХ-годзьдзе энскай вобласьці». Нарэшце, ёсьць гістарычныя назвы «Усьпенскі парк», «Узгорскі парк», «Усьпенка», навошта гэтая юбілейная пошласьць?


Парк 70-годзьдзя Віцебскай вобласьці за помнікам Караткевічу

якгрыцца для пратаколу

прабег 10км/у сэзоне — немаведама колькі, калі не лічыць сэзон ад сёньняшняга дня
узровень затапленьня месца роварнай стаянкі талымі водамі — 2 «ва-банкі», 1 «мінск на ладонях», 1 «вестнік московского района»

канвэртацыя

зайшоўся ў спартмасьцер.
аказваецца, на свой заробак я магу купіць дзьве пары гарналыжных пальчатак.

цікава, колькі б каштавала ў спартмасьцеры картонка пад задніцу?..

прэзыдэнт зь невядомай лüтарай

славенцы выкінулі яшчэ адну фэнамэнальную штучку: абралі сабе на прэзыдэнта чэла з прозьвішчам, усярдзіне якога стаіць літара, якой няма ў славенскай абэцэдзе — Türk.

што казаць цяпер дзеткам у школе?!

цяперака на славенамоўных форумах кіпяць філяляґічныя баталіі: адныя сарамацяць другіх, што тыя лянуюцца залезьці ў табліцу сымбаляў і скапіяваць адтуль адную няшчасную літару ў прозьвішча першага чалавека краіны, другія круцяць дулю першым, што не для таго іх на сьвет бог славенцамі паслаў, каб яны крыўлялі языкі на аўстрыяцкі манэр дзеля недарэчнага прозьвішча ці то турка, ці то цірка, але ж не славенца, то ясны перац, ды й паганілі славенскі тэкст рознымі умляўтамі.

але і ў нацыяналізацыі прозьвішча славенскага прэдсэдніка няма ў народу згоды: адныя кажуць «Турк», іншыя ж мяркуюць, што прэзыдэнт-турак гэта ўжо занадта, і кажуць — тірк.

больш за тое, праглядаецца пэўная таемная змова спаміж чацьвертай улады: журналісты ды дыктары ўсчалі ўдаваць зь сябе невукаў і кажуць спрэс «тірк» і не папярхаюцца, чым даводзяць да шалу форумную інтэліґенцыю.

спроба ж перадачы гэнай лінґвістычнай матэрыі сродкамі беларускай мовы ператвараецца ў суцэльны Цірк зь вялікай літары.

цяпер спадару Данілу Тӱрку давядзецца мірыцца з існаваньнем трох варыянтаў свайго прэзыдэнцкага прозьвішча, зрэшты, ня думаю, што ён будзе дужа браць да галавы гэты беспарадак.

а маглі б правесьці праз парлямэнт які артыкульчык крымінальга кодэксу «за напісаньне прэзыдэнта ня з той літарай».
прэцэдэнты ж ужо ёсьць.

11.11.07

˘

Прырода бярэ сваё

мы ехалі супраць сьнежнага ветру, прабіраліся праз сумёты й заносы, абляпляліся, як сьнегавікі, ліпкай бельлю, і ўсё дзеля таго, каб патрапіць у гэты зьдзекліва-голы шэра-зялёны ссохлы менск

пра кіно

Паглядзеў гэтак расьпіяраны фрэндстужкай расейскі "Остров".
Цяжкая рэч у жанры прасталобага павучаньня, з просталінейным сюжэтам, "вырубленымі топором" ісьцінамі, усьпяваньнем бяссонечнага беспрасьвецьця з размазваньнем дзеі па моўных і кадравых рэфрэнах.
пустая цяжкая рэч, такая сьвятая руская гантэля.

Выключыў прайгравач, і па канале "Культура" выпадкова натрапіў на таксама расейскае, але якое кантраснае, жывое, сапраўднае кіно зь вялікай літары. Глядзеў не спачатку, але адарвацца ад экрану ня мог, расхацелася спаць, а ўражаньне было настолькі моцным, што пра пульт я ўзгадаў толькі калі скончылі ісьці тытры.

Сёньня зраньня па прозьвішчы рэжысэра знайшоў назву стужкі: "Мифы моего детства". Гэта новы экспанат у маім сьпісе фільмаў, якія нельга не купіць, але фіг дзе купіш.

7.11.07

статкі ў сотках

бляха, як я адвык ад пешаходна-пасажырскага існаваньня.
хачу хатку ў вёсцы зь веладарожкай да працы ў краіне, дзе размаўляюць па-беларуску, гы-гы.

або хаця б працу, зь якой хапала б на ўсе гэтыя дарагія штучкі кшталту веламаскі, велаботаў, велатрохслойнайвопраткі, велазімніх майток, велапальчатак, велашыпаваных пакрышак.

статкі ў сотках выклікаюць проста фізычную агіду. і гэты спорт, — хто хутчэй, таму лацьвей — як я пасьпеў адвыкнуць ад гэтай гідкасьці!

p.s. паглядзеў леташнія допісы. стандартная построварная крыза, якая выяўляецца ў стаяньні на прыпынку й прапусканьні недастаткова свабодных (чытай — усіх) аўтобусаў.

я люблю людзей і грамадзкі транспарт.

нядоўга музыка іграла

jetune.ru вызначыўся нарэшце з геаграфіяй і зачыніў доступ для беларусаў.
ляснуў мой капітал аж у цэлыя 4 балы :)

не па-зімняму зімовы лістапад

6.11.07

rovarahorror

у расеі за восень тройчы падлеткі забівалі аднагодкаў за ровар.
трындзец.

новыя спосабы наўзвочнай агітацыі


Да чаго дайшоў праґрэс!
Японцы дадумаліся выкарыстоўваць кола ровара ў якасьці манітора. Бярэцца цуд японскай прамысловасьці, падрубаецца да кампа, ставіцца софт, пішацца тэкст, цуд вырубаецца ад кампа і падрубаецца на кола.
Цяпер можна ехаць і трансьляваць сваё паведамленьне ўсім наўкола. Гэта забаўка будзе вечнай, калі праз кожныя 4 сутак бесьперапыннай язды мяняць батарэйку =).

5.11.07

Найпаўнейшая прыватная хвалялоўка. Зіма-2007.

Расклад кароткахвалевага вяшчаньня па-беларуску, расейску, украінску, польску і крыху ангельску.

( PDF, 134 Kb )
( MDI, 64 Kb )


NPX 4.2007wSTANCYJA CHVALI — (dzień tydnia) čas/fm-pragrama
00:00 — 01:00RACYJA 6105
UKR_UKR 5840
POL_POL 6050 9660
KUĽTURA-FM 102,9(5) Equalizer
UNISTAR-FM 99,5(5) Caffein
RADIUS-FM 103,7(6, 7) Night Fever
MINSK-FM 92,4 — (2) Locomotive, (7) Massa Brutto
01:00 — 02:00RACYJA 6120 BLR_RUS 7105 7440 7390
02:00 — 03:00UKR_UKR 5830
03:00 — 04:00UKR_UKR 5830DW_RUS 5925 15640 17700
04:00 — 05:00UKR_UKR 5830DW_RUS 5905 15640
05:00 — 06:00UKR_UKR 5830DW_RUS 5905 15640VATICANA_RUS 6185 7335 9645
06:00 — 07:00
RFERL_BLR 6140 7190
RFERL_RUS 7220 7305 9535 17770
JAP_RUS 11970
BG_RUS 7400, 9400
BBC_RUS 5875 5955 7245 (1-5)
DW_RUS 12025 15640
UKR_UKR 5830
VATICANA_UKR 6185 7335
VATICANA_BLR 6185 7335 (?? 7.20)
CHINA_RUS 15445 15665
07:00 — 08:00
RFERL_RUS 7175 7305 9535 17770
RFERL_BLR 6140 7190
POL-BLR 6035 7180
BBC_RUS 5955 6020 7245 11845 (1-5)
ROM_RUS 6175 7210
CHINA_RUS 15445 15665
DW_RUS 5910 15640 17700
DW_BLR 5945
DW_UKR 5945 7200
PRAHA_RUS 5980 9890
BBC_ENG 12095, 6195, 5875
IRAN_RUS 12025 15530
08:00 — 09:00RFERL_RUS 9520 9535 15250 17770
BG_RUS 7400, 9400
BBC_ENG 12095, 6195, 5875
DW_RUS 5910 15640
UKR_UKR 7420
AUTORADIO-FM 105,1(3) Kalia Rocku
09:00 — 10:00RFERL_RUS 9520 12015 15250 15285BBC_ENG 6195, 594
10:00 — 11:00RFERL_RUS 9520 15130 15250
UKR_UKR 9950
CHINA_RUS 15335 15665AUTORADIO-FM 105,1(5) Kalia Rocku
UNISTAR-FM 99,5(7) Jazz Club
11:00 — 12:00RFERL_RUS 9355 9520 15130UKR_UKR 9950
CHINA_RUS 15335 15665
12:00 — 13:00RFERL_RUS 9355 9520 15130UKR_UKR 9950
AUTORADIO-FM 105,1(7) Prostyja slovy
13:00 — 14:00
RFERL_RUS 9805 11805 13745 15130
POL_POL 7285 9445
BG_RUS 7400, 9400 JAP_RUS 11710
14:00 — 15:00
RFERL_RUS 9715 11805 13745 15130
PRAHA_RUS 6055 17545
BLR_BLR 7440 7390
POL_RUS 13840 15520
SWE_RUS 15525
UKR_UKR 9950
CHINA_RUS 9590 9685
AUTORADIO-FM 105,1(5) Prostyja slovy, (2, 5) Kalia Rocku
15:00 — 16:00RFERL_RUS 9595 9715 13660 15130
PRAHA_RUS 6055 17545
BLR_BLR 7440 7390
SWE_RUS 12075
UKR_UKR 5830
VATICANA_RUS 5900 7150
16:00 — 17:00
BLR_BLR 7440 7390
UKR_UKR 5830
POL-BLR 6140
POL_RUS 11675 11840
IRAN_RUS 9575 9735
SVK_RUS 9540 13710
SWE_RUS 12065
TUR_RUS 7215
ROM_UKR 7160
VOA_RUS 17730 15205 15120 11725
FR_RUS 11665 15605
17:00 — 18:00
RFERL_RUS 7220 7270 11805 15130
PRAHA_RUS 6055 17545
BLR_RUS 7200, 9400
UKR_UKR 5830
POL-BLR 6140
POL_RUS 7335
POL_UKR 6000
RUS_RUS 6045
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325 (1-5)
RACYJA 5815
DW_RUS 9715 11720 15620
BG_RUS 7400, 9400
CHINA_RUS 6105 6180
IRAN_RUS 9575 9735
AUTORADIO-FM 105,1(7) Kalia Rocku
18:00 — 19:00
RFERL_RUS 7220 7305 9520 11805
SVK_RU 5915 6055
RFERL_BLR 9865 11925
BLR_RUS 7440 7390
DW_RUS 7145 9715 12080
POL_POL 6140
POL_UKR 7110 9440
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325 (1-5)
CHINA_RUS 6040 7215 7265
RACYJA 5815
SWE_BLR 6065 ◐ (6-7)
UKR_UKR 5830
JAP_RUS 9750
CAN_RUS 9555 11935
DW_BLR 9715 11720 15620 (18.30-18.45)
ROM_UKR 6130
ROM_RUS 7190 9705
RUS_RUS 6045
FR_RUS 7135 9800
19:00 — 20:00
RFERL_RUS 7220 7305 9520 11805
RFERL_BLR 9865 11925
RACYJA 5815
SWE_RUS 7475
BG_RUS 7200, 9400
BLR_POL 7440 7390
SWE_BLR 5875 ◐ (1-2)
TAIWAN 11705
CHINA_RUS 6040 7215 7265
DW_RUS 7145 9715
ESP_RUS 15325 ◑
CAN_RUS 9555 11935
CAN_UKR 9615 (6-7)
VATICANA 6185 7365 (RUS: 19.10, UKR: 19.40)
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325
IRAN_RUS 3985
UNISTAR-FM 99,5Viečar na Unistar
AUTORADIO-FM 105,1(6) Prostyja slovy
20:00 — 21:00
BLR_POL 7105 7440 7390
RFERL_BLR 9725 9865
SWE_RUS 5840
SVK_RU 5915 9485
RACYJA 6105
BBC_ENG 6195, 5875
SOUTH KOREA 7235
CHINA_RUS 7190 7255 9535
RUS_POL 5940
SRB_RUS 6100
DW_RUS 5980 7145 9715
TUR_RUS 6135
UKR_UKR 7490
VATICANA_BLR 6185 7365
DW_BLR 7145 9715 (20.30-20.45)
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325 (6-7)
VOA_RUS 11805 9520 7220 6105◑ (1-5)
VOA_RUS 17730 15205 15120 11725 ◑ (6-7)
IRAN_RUS 6035 7305
21:00 — 22:00PRAHA_RUS 5830
BG_RUS 7200, 9400
SWE_RUS 5840
RFERL_BLR 9725 9865
POL_RUS 5935 6135
POL_UKR 5850 5935 ?
BBC_ENG 6195, 5875
RUS_RUS 5940
FR_RUS 5905 7135
DW_RUS 5980 7145 9715
RACYJA 6105
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325 (6-7)
VOA_RUS 11805 9520 7220 6105
CHINA_RUS 6100 7245
IRAN_RUS 7205
UNISTAR-FM 99,5 — (1) Jazz Club, (4)
Novaja Ziamlia, (6) Uptempo
AUTORADIO-FM 105,1(4) Kalia Rocku
22:00 — 23:00RFERL_BLR 7165 9725
DW_BLR 5980 7145 (22.30-22.45)
DW_RUS 6180 7145
RFERL_RUS 7220 9520
POL_UKR 5935
BBC_RUS 5920 5990 7115 7325 (6)
CHINA_RUS 7255 9525
RACYJA 6105
ROM_UKR 6105
IRAN_RUS 7205
UNISTAR-FM 99,5 — (5) Uptempo
PILOT-FM 101,2(4) Club Radio
23:00 — 24:00
RFERL_RUS 6105 7220 7425
RACYJA 6105
RFERL_BLR 7165 9725
VATICANA_RUS 5910 7135
VOA_RUS 6140, 6225, 9565
PILOT-FM 101,2(4) Club Radio
MINSK-FM 92,4 — (6) Midnight Jazz
RADIUS-FM 103,7(5, 6) Night Fever

dziakuj panam za lasku

akazvajecca, DW ŭ "Bielaruskaj Kronicy" pierakladaje ź bielaruskaj na rasiejskuju.
Voś tabie j radyjo dlia Bielarusi...

Buš i Arkuš

"Radyjo Racyja" na svajim sajcie u raździelie "Sluchajcie nas" vyviesila karotkachvalievyja častoty "Holasu Ameryki".
Siadžu voś čakaju, kali ž sydzie Buš i pryjdzie Arkuš.

zadumaŭsia…

U ankiecie na «Voice of America» pytańnie: Which describes you best?
Varyjanty adkazu: 1. Male; 2. Female.

ukrajina časova raspajasalasia

Ukrajincy na poľskim radyjo pierakananyja, što va Ŭkrajinie časavy pojas UTC+1.

upd: A na iranskim — što ŭ Maskvie UTC+4

мэґавеладарожка для лукашэнкі

architect, адзін з праектавальнікаў веладарожкі ўздоўж сьвіслачы, напісаў на на poeahli.net

я думаю, открывать ее будут с неменьшем торжеством, чем библиотеку, и уж точно САША захочет перерезать кусочек розовой ленточки.


Шаноўны спадар architect!
Можна зразумець вашу пазіцыю і вашы пачуцці. Магчыма, за гэтымі "ўзнёсласцямі" застаецца збоку галоўны мэсыдж людзей, якім веладарожкі патрэбныя не для пераразання стужачак і горадабудаўнічай ці архітэктурнай каштоўнасці, людзей, якім веладарожкі патрэбныя ва ўтылітарных мэтах, у мэтах бяспечнага, без рызыкі для здароўя і жыцця, штодзённага даезду з пункту А ў пункт Б, людзей, якім у гэтым штодзённым велажыцці не надта патрэбныя 12 пунктаў харчавання і пракату з антывандальнымі трэнажорамі.

Гэты мэсыдж просты: наварочная веладарожка ўздоўж Свіслачы, безумоўна, не лішняя рэч, вось толькі 1. яна не вырашае праблем бяспекі, бо ўздоўж Свіслачы і так няма аўтадарог і актыўнага пешаходнага руху; 2. яна не вырашае праблем даезду з пункта А ў пункт Б і як вынік 3. мае нізкую запатрабаванасць для актыўных велакарыстальнікаў.

Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то гэтая веладарожка — звычайны атракцыён, на які трэба прыязджаць на машыне ці грамадскім транспарце, (бо на сваіх веласіпедах з сям'ёй — небяспечна) і там, на месцы, браць напракат веласіпед пакатацца.

Калі ў парках ставяць атракцыён «машынкі», не гавораць жа, што гэта робіцца дзеля аўтамабілістаў. Ну вось будзем мець атракцыён «веладарожка». Добра? Так. Але будзем шчырымі: гэта дарагая забаўка, якая мае мала агульнага з патрэбамі велаграмадскасці.

І нарэшце, калі кіравацца логікай, слушна было б чакаць пабудовы простых веладарожак з мінскіх ускраін да мегавеладарожкі ў цэнтры, а не наадварот.

4.11.07

Radyjo “Zet” u Miensku

Siońnia ŭ našaj chacie śviata!

Akazvajecca, samyja nievierahodnyja rečy ŭrečajiśnivajucca!

Pravajder zapuściŭ va ŭnutranyja resursy ažno try poľskija stancyji: Radyjo “Zet”, Radyjo “Elbląg” dy Radyjo “Nadzieja”.
Dzie jon vykapaŭ apošnija dźvie stancyji, mnie ciažka skazać, alie jaki fajny, tak skazać, vektar!

Trymaju kciuki za “Radjostacju”.
Čuješ, Santa?

3.11.07

novaja prystasoŭjina

maŭliaŭ, jana lović niabačnyja chvali,
jakija jak byccam by ŭ časie blukali…

p.s. razam z “Svabodaj” na 11925KHz zlaviŭ jašče 2 stancyji, pryčym na adnoj ź jich metadyčna čytajuć Bibliju.

p.p.s. pošuk pa karotkachvalievych radyjostancyjach

yeti

pazytyŭna weekendova pakataŭsia na 29 km.

2.11.07

Тэндэнцыя, аднак, а!

У Баку праводзіцца кампанія збору подпісаў для пракладкі роварных дарог. Як паведамілі TrendLife у арганізацыйным камітэце кампаніі, першы этап акцыі завершыўся, і сабраныя больш за 100 подпісаў ужо накіраваныя ў выканаўчую ўладу Баку. Тым часама сёньня стартуе другі этап кампаніі. Да канца наступнага году мяркуецца сабраць 3 тысячы подпісаў.

Львоў раварызуюць!

во Львове будут созданы парковочные зоны для велосипедов, велоразметка, велодорожки, а также туристические маршруты для велосипедистов.

Кроме того, Львов решил провести информационную кампанию с целью популяризации велотранспорта среди львовян, а также для воспитания у водителей автотранспорта уважительного отношения к велосипедистам. / Ukranews


Калі сказаць, што я слаба ўяўяляю раварызаваны Львоў, значыць зманіць. Я зусім не ўяўляю, як раварысты выжываюць у Львове. Іншая справа, што роварныя дарожкі ў старых эўрапейскіх гарадах — звыклая зьява, і калі львоўцам удасца такі гэтая задума, гэта будзе цуд!

А чыноўнікі нашага шыракапалосага Менску так і будуць калупацца ў носе й бубніць, што ім месца мала разьехацца. Слабакі!

Nu, i dzie my budziem stavić pomnik Lukašancu?..

voś symbaľ tvoj…

Radyjeaktyŭnaja plitka na ploščy Niezaliažnaści. Jak heta daścipna…

1.11.07

∓10

A 5.15 ranicy ramantyčny dziažurny bielhidrametcentru naliakaŭ mianie listapadaŭskimi marazami da ‑10. Tak ja cely dzień i chadziŭ‑bajaŭsia. Balazie, daŭmieŭsia zalieźci ŭ archivy Gismeteo. Nie. Listapad — fajny miesiac. To ‑10, to +10.

+10 mnie padabajecca boľš, alie mo j ‑10 dam rady…

rovarny sezon +1

Listapad. Novy miesiac rovarnaha sezonu. Upieršyniu.
Z zamilavańniem pračytaŭ stary dopis pra hierajičnyju vylazku na chalodnyja mienskija vulicy 20 kastryčnika 2005-ha :).

пра траву

Возможно, следующей весной, когда на новых газонах зацветет трава, "вандалы" тоже прокатятся по ней на велосипедах (АС Байкал ТВ)


Што да Менску, дык самы цымус у тым, што для раварыстаў, якія езьдзяць па ходніках, прыходнікавя трава — часьцяком самае роўнае і бясьпечнае месца. Прычым, часьцяком — значна часьцей, чым табе думаецца.

pamarančavy pazytyŭ

Ranišniaja pajezdka na pracu — suceľnaje déjà vu.

Praz paŭhodu vyjezdaŭ na dośvitku viedaješ numar aŭtobusa, jaki stajić na śviatlafory, što za mašyna vyjedzie z-za vuhla i kudy jana paślia zaviernie. Kamaz z dvajnym pryčepam abhonić ciabie miž Muzkamedyjaj i Kaliektarnaj, paštovaja mašyna budzie stajać lia pavarotu na Vajniloviča, a na prypynku pierad Miaśnikova čakaćmie biely dvajny 53-ci tralik. I hetak pa ŭsim maršrucie, praz usiu darohu.

Jano b samy čas panarakać na adnastajnaść dy zažurycca, alie hetak pavitaješsia z pamarančavymi padmiataľščykami, i adrazu vypaŭzaje ŭśmieška. Prosta pad mliavuju vosieńskuju imžu.

Raskoša, niedastupnaja «dzionnym mienčukam».