15.1.08

Беларусы не пацеюць!

Атрымаў у падарунак прышпільную штуковіну: беларускія айчынныя велашорты

(вы)творчасьці фірмы «Сьвітанак», якая першая прасякла трэнд і распарола замежны аналяг сабе на выкрайкі. Шорты на выгляд зусім як трусы, адразу і не адрозьніш, калі з‑пад нізу не запаўзаць, а там, пад нізам, — наш, родны, Пампэрс Беларускі™!

Пампэрс беларускі просты, эканамічны і геніяльны, як аўтобус «Радзіміч». Ён уяўляе зь сябе трохслойную інавацыйную структуру ў выглядзе літары «О»: першы слой — адзін кавалак трусоў, другі слой — другі кавалак трусоў, і трэці слой — трэці кавалак трусоў! Трайная абарона для цэлай задніцы! Пот гэты дзевяціпяціпрацэнтнабавоўнавы пласт усмоктвае так, як я сьпяваю.

Але галоўны аргумэнт наперадзе: цуд беларускай лёгкай прамысловасьці — безумоўны лідэр цэнавага сэгмэнту і даступны кожнай беларускай сярэднестатыстычнай сям’і: ягоны кошт — сьмеху вартыя 15 тысяч! І за такія капейкі можна стаць шчасьлівым уладальнікам натуральнай бялізны, а ня нейкай сынтэтычна‑паралёнавай дрэні за дзясяткі баксаў, якую ўцюхваюць буржуі‑велакамэрсанты.

Купляйце беларускае! І не пацейце!

No comments: