19.2.08

горад-фэнікс

Дастаў з паліцы кнігу «Мінск учора і сёньня».
Калі верыць квітку, які вываліўся адтуль, я яе купіў 5 студзеня 2000 году а 16:39 у «Кнігарні пісьменьніка» за тысячу рублёў.

Відаць, як купіў, так, прагартаўшы, і паставіў у кут на доўгія гады.

Бо інакш як бы я сёньня зрабіў для сябе столькі сэнсацыйных адкрыцьцяў.

Што ў Губэрнатарскім парку сто гадоў таму быў велатрэк, што на месцы Дому ўраду, разам з Домам ураду ды на месцы Філярмоніі стаялі драўляныя, такія сабе вясковыя хаты, я ведаў — цікавосткі чакалі ў часах навейшых.

Аказваецца, яшчэ ў позьнім БССРы на плошчы Мясьнікова ды Савецкай вуліцы ляжаў брук.




Аказваецца, у адзінокай, як палец, прэызыдэнцыі былі суседзі, ды якія прыгажуны ды харашуны!




А вось як утульна было між прэзыдэнцыяй і Кастрычніцкім гатэлем у марозныя савецкія зімы. У каго ж рука паднялася?!



Ну і нарэшце гэты трамвай зьвёз мой сон і спакой. Гэта ж ён едзе па гасьцінцы Менск, акурат. А я та думаў, што праспэкт Скарыны = вул. Захар’еўская. Аказваецца, яны нават не паралельныя!



Альбом быў выдадзены ў 1989-м, і, бач як, дваццаць гадоў — для гісторыі ня час — а пара мяняць назву — «Менск учора і заўчора». Заўчорашні Менск — зусім іншы горад, нават не падобны, нібы й не сваяк. Так... хіба пару радзімак ды форма носу.

Менск — гэта сапраўдны горад-фэнікс, цяперака, выглядае, у яго акурат пачынаецца новы цыкль спапяленьня.
Але навошта так часта?..

4 comments:

slaver-be said...

Лепей ня будзе…

Zmitro Lapcjonak said...

ты ня бачыў брукаванку на Мясьнікава? я па ёй нават хадзіў :)

czyk said...

2 Zmitro Lapcjonak
ну я ж мянчук усяго з 14-гадовым стажам =)

Zmitro Lapcjonak said...

панаееехалі.тут.бы
паболей такіх менчукоў
:)