20.3.08

пастой, раварыст…

таварыш лейтэнант, ня трэ глядзець з дакорам
ня трэ ківаць з усьмешкаю крывой
парушыў, прызнаю, але з такім прыколам
сустрэцца не разьлічваў я вясной

таварыш лейтэнант, я без дурных намераў
спытайцеся па рацыі ў сваіх
у нашанскім раёне сстарэлых піянэраў
ніводнае сьняжынкі на зямлі

таварыш лейтэнан, я бачу самазвалы
са сьнегам, я, таварыш, не сьляпы,
я бачыў разам з вамі, як сотка буксавала
і чуў, як неба дворнікі клялі

я правілы чытаў, і каб такую трасцуказку
убачыў за вакном, то, можа быць...
але ж куды цяпер, таварышу, дзявацца,
дзе мне спрыяльны клімат раздабыць

таварыш, толькі не
страляйце ў раварыста
таварыш, ён зусім не вінават
што не распавялі сыноптыкі-садысты
што ў цэнтры дачакаліся каляд

таварыш лейтэнант, ня трэба ў пастарунак
усіх там давядзецца замачыць
пакуль не разьвялі макрухі з справай бруднай
прашу мяне прасьціць і адпусьціць

2 comments:

Alex said...

за што затрымалi-та? Zoom

czyk said...

153. Раварысту забараняецца:
153.4. рухацца па дарозе ва ўмовах сьнегападу і (ці) галалёдзіцы;


Ну але ніхто не затрымліваў, гэта паэтычны вобраз.
Усьмешкі падазроныя, праўда, былі, акурат на Фабрыцыюса, дзе некалькі мянтоўняў і кліматычны падзел з суцэльным галалёдам і сьнегападам.