30.4.08

жэстачайшая пад[рö]бка


Jean Michael Jarre. Age of Silence
Cosmic Baby. Heaven

На маёй дыскавай паліцы ўзарвалася бомба запаволенага дзеяньня, падсунутая мне за мае ж грошыкі спрытнымі піратамі шчэ ў канцы мінулага стагодзьдзя.

Аўтаматычны тэґарасстаўляльнік адмовіўся згаджацца з тым, што альбом Жана-Мішэля Жара «Age of Silence» — альбом Жана-Мішэля Жара. Я перабіў уручную, але тэґарасстаўляльнік упарта правіў на сваё незнаёмае і несур’ёзнае «Cosmic Baby».

Ёлы-палы, які Косьмікбэйбі, тут жа на дыску і на каробцы напісана: Ж-М. Жар, і ніякага намёку на ніякіх касьмічных малакасосаў, бурчэў я пакуль залазіў у нэт.

Але выявілася неверагоднае. У Жара і праўда ніколі ў жыцьці не было альбому «Age of Silence», нават намёку. Фонавая музыка для «Бэнг-энд-Олуфсэна» была, а альбома такога — не. А ў нейкага Косьмік Бэйба, які насамрэч Harald Blüchel, быў альбом з такімі песенькамі, хоць і называўся інакш. І няважна, што ў гэнага Гаральда нават артыкулу нармальнага ў Вікіпэдыі няма, затое нашыя піраты здорава нагрэлі на ім рукі, проста дасьціпна і бессаромна пазамяняўшы ягонае імя на неягонае, дадаўшы лішнюю літару Мішэлю, каб стаў Міхаэлем, ды падмяніўшы назву першага трэка. Як абухом!

Дзесяць гадоў аблуды!

Колькі яшчэ малавядомых закардонных выканаўцаў, схаваных пад гучнымі імёнамі, пыляцца на сідзішных палічках!..

2 comments:

balachon said...

А што за аўтаматычны тэгарастаўляльнік?

czyk said...

ну, у вінампе: «Auto-Tag».
тут пра яе ў прынцыпе слушна напісана: http://lugaid-vandroiy.livejournal.com/14604.html