30.8.08

chaču ŭsio čuć

Пра што я сапраўды шкадую, дык пра тое, што недзе ёсьць музыка, сугучная, патрэбная, блін, мне музыка, пра існаваньне якой я не падазраю.
Парады «калі вы купілі гэта, вам спадабаецца і гэнае» не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі, апроч мэрчэндайзынгавай. Гэтае «гэнае» я даўно чуў і пасьпеў праплявацца.
Пра які прагрэс і палёты на Марс можна казаць, калі столькі чалавечага таленту не даходзіць да адрасата!

З такіх выпадковасьцяў — King Of Woolworths, не паверыце, здабыты на Кісялёва ў складанцы невядомых музыкаў, якую невядома чаму купіў — The Big Freeze.

А калі я пачуў наступную штуковіну, ня мог паварушыцца. Папулярныя ў далёкіх краях MGMT (чорт іх ведае, як гэта расшыфроўваецца) накампаз’явалі эфэктыўны czykaнэўтралізатар. Што ў ім асаблівага — ня ведаю. Іншыя пёсэнкі хлапцоў — на «троечку», а вось жа торкнула ім нешта, і выбухнулі, як тыя Пётрусь, Б’ёрн і Джон з сваімі «Young Folks’амі», якія таксама адседжваліся на задняй парце, а тут хлоп, і...

Mgmt - Time To Pretend
Found at skreemr.com

2 comments:

Пісар Земскі said...

спэцыфічная песьня)))

andrejczyk said...

дык неспэцыфічныя ня торкаюць =)