12.8.09

sheduled inspiration

Пэрыядычныя літаратурна-мастацкія выданьні — гэта нонсэнс. Тут альбо пэрыядычныя, або літаратурныя. А як што графікі падганяюць, а друкаваныя аркушы абавязваюць, то друкуюцца ў такіх выданьнях і тыя, каму нельга адмовіць, і тыя, каго няма кім замяніць. Што крыўдна, друкуюцца часам побач з вартымі рэчамі, а то, шчэ горш, уперамешку.

Чытаеш які патасны твор на ўзьнёслую тэму й разумееш, што адзінае, але моцнае пачуцьце — шкадаваньне загубленага на друк лесу.

Досыць па старой завядзёнцы піхаць у друк усё, што лезе. Пара шукаць найлепшае, замаўляць найактуальнейшае, а ня корпацца ў тым, што звалілася ў рэдакцыйны кошык. Пара завязваць з графаманіяй і штампаваньнем, а таксама з пачаткоўствам. Для гэтага ёсьць блоґі, сьмела гэтакіх туды на самаўдасканальваньне. Альбо калі нармальных тэкстаў набіраецца на 50 старонак, а не на 350, то столькі й друкаваць. Гэта зьберажэ піламатэрыялы й квадратныя сантымэтры на чытацкіх паліцах.

У наш мікрасхемны век папера вартая толькі найлепшага.

Крытыкам кепскія творы можна пасылаць у рукапісах.

Сказанае ня тычыцца белакартоннага ЛіМу. Бо ён працуе ў жанры сацыяльнай сеткі. М. ведае Л. П. камэнтуе Р. С. mark твор П. as like. Total likes 3. Г. mark А. as friend. Толькі замест пстрыкаў мышкай газэтныя развароты й бюджэтная падтрымка творчасьці, вартай падзамочных запісаў. На гэта цікава дзівіцца і безь літаратуры з мастацтвам, бо оф-лайн і без паролю, хоць і Сommercial.

2 comments:

balachon said...

А што так натхніла?

czyk said...

Натхніў афігенна таленавіты «Дзяслоў» з устаўкамі баласту. Буду выдзіраць іх, як рэкляму з Esquire’а. Але не пра Дзеяслоў гаворка, па вялікім рахунку.