31.12.10

From Twitter 12-30-2010



  • Начны кінасэанс, «Навука сну». Гандры, Бэрнар і Саюзмультфільм. Можна было на 105 хвілін раней легчы спаць — думаю, было б цікавей.
  • Ёсьць ідэя мульціка для Беларусьфільму — «Як Гры…ч скраў Каляды».
  • kali b siońnia prostym praviĺnym bielarusam dali voliu, adrasy i blaslavieńnie hramić zbačencaŭ-apazycyjaneraŭ-beneefaŭcaŭ…


Tweets copied by twittinesis.com


29.12.10

From Twitter 12-28-2010



  • паглядзеў «The Social Network», някепскае кіно, але, дзядзя Дэвід, нафіг марнаваць час на някепскае кіно з «Game» і «Fight club» за плячыма?


Tweets copied by twittinesis.com


28.12.10

From Twitter 12-27-2010



  • Будзе ў краіне застой ці прагрэс ці то спыніцца, ці пабяжыць як мне захочацца як мне спатрэбіцца так вы і будзеце жыць http://t.co/Pi9dH0l
  • калі едзеш па саначнай горцы на ровары ўверх і нават не прабуксоўваеш, пачынаеш сумнявацца ў патрэбе шыпоў, зь якімі так мала фану
  • Моцны і сьціслы сюжэт ЦТ на НТВ. Лепш ня зробіш. Папулярызуйма. Аські, хатнія сеткі, смскі зь лінкамі. #electby


Tweets copied by twittinesis.com


26.12.10

Нефіцыйны гімн краіны Барахляндыі

Будзе ў краіне застой ці прагрэс,
ці то спыніцца, ці пабяжыць,
як мне захочацца, як мне спатрэбіцца,
так вы і будзеце жыць.

Можаце вы плянаваць і пралічваць
хоць кожны мажлівы нюанс,
як пажадае мая вялікасьць,
гэтак і будзе у вас.

Ясна, як алфавіт,
усё ад «а» да «я».
Дзяржава — гэта ня вы.
Дзяржава — гэта я!

Нешта прымроіцца, нешта згадаецца,
сьнегам шляхі занясе,
як мне захочацца, як зажадаецца,
так вы і будзеце ўсе.

Будзе ў краіне сутоньне ці раніца,
высахне ці заімжыць,
трэба заўсёды для віду параіцца,
і ўсё самому рашыць.

Ясна, як алфавіт,
усё ад «а» да «я».
Дзяржава — гэта ня вы.
Дзяржава — гэта я!

(Аднойчы ў Барахляндыі, 2009)

From Twitter 12-25-2010



  • RT @Sosoev: http://bit.ly/e9QSW9 Увы, даже в программе НТВ не подчеркнули главного. Массовая поддержка Луки - шулерство. #belarus #plos ...
  • цягну з «Баравіка» Сьнежны завулак, шчэ яго ня бачыў, будзе чым замяніць на новы год луналікага


Tweets copied by twittinesis.com


25.12.10

ablivacha


  • груба парушаў правілы дарожнага руху яздой па аблівасе і ў аблівасе, блішчэў уледзянелай вопраткай, пасьлізнуцца і ляснуцца не атрымалася.
  • у менску дарогі для адкідаў грамадзтва, званых пешаходамі, ніколі не вылучаліся дагледжанасьцю, а сёлета ўвогуле ўсё пайшло на прэміі амону
  • Што-што, а трываць і прыстасоўвацца беларусаў гісторыя навучыла. Перавучыла нат. http://vent-de-la-mer.livejournal.com/398768.html


Tweets copied by twittinesis.com

24.12.10

From Twitter 12-23-2010



  • а мяне расьпірае гонар за беларусаў, рэдка калі пабачыш столькі інфармацыі пра столькі добрых людзей, мне прыемна жыць зь імі на адной зямлі
  • предсказание судьбы по луке
  • адкрыў сэзон, нейк асабліва няёмка стаяць з электаратам плячо ў плячо ня там, дзе хацелася б #rovar
  • дзяржаве гэтай зімой не да сацыяльнай дамовы і чысткі вуліц, роварнічаць па менскіх ходніках і дарожках як ніколі цікава.
  • зімовы раварызм выпрацоўвае абыякавасьць да пытаньня суаднясеньня сябе і большасьці, сябе і грамадзкай думкі, табе ў кайф, хоць(бо) ты адзін


Tweets copied by twittinesis.com


23.12.10

From Twitter 12-22-2010



  • на беларускіх выбарах перамог ціўцер


Tweets copied by twittinesis.com


22.12.10

From Twitter 12-21-2010





Tweets copied by twittinesis.com


21.12.10

jak i 22 hady tamu



Вось мая зямля
пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля
у сьнягох ляжыць,
закаваная лютым холадам,
падуладная чужым волатам.

Вось мая зямля
запаветная,
занядбаная,
непрыкмтная,
хоць багатая на малiтвы,
а крывёю шчодра палiтая.

А сыны яе незьлiчоныя,
бесклапотныя, нехрышчоныя
не турбуюцца, не хвалююцца —
толькi пiць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш сьпяваць — не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць — не дачуюцца.
А спытаеш пiць — не дадуць вады.
А захочаш бегчы — няма куды.

Я iду наперад па ўзбочыне,
я пяю свае песьнi змрочныя,
а зямля мая пад нагой бяжыць
а зямля мая ў сьнягох ляжыць.

«Мроя», 1988

From Twitter 12-20-2010



  • а 19-й гадзіне на ОНТ ў Музычным рынгу перамагла песьня «Затрымай мяне». Ня жарт.
  • у нас ё правайдэры безь дзяржаўных заснавальнікаў? byfly мусіць быць адключаны з прынцыпу. флай сваіх кліентаў на х… вярцеў хутчэй за ўсіх.
  • прэзыдэнт краіны, ёлы
  • можна ў маладосьці быць тройчы алімпійскім чэмпіёнам, а пад старасьць стаць баязьлівым рабом… някляеў яму натоўп вёў… цьху


Tweets copied by twittinesis.com


19.12.10

From Twitter 12-18-2010



  • Краіне Фантазіі прыйшоў капец. http://t.co/MCSVQdD via @ shr.lc
  • Урубаю я тут 1 дзяржканал радыя, а адтуль лірычна-палітычны вынас мозгу — «Затрымай мяне». http://t.co/nMaAsGs via @ shr.lc Торкнула! Вучым!
  • Аааа! 19 декабря в 18.15 на телеканале ОНТ финал "Музыкального суда" голосуй за песню Ауры "Затрымай мяне"
    http://t.co/Z7YfR9A via @ shr.lc
  • гэтыя правільныя дзядзькі ў тэлевізійнай скрыні з скрыняй выбарчай у мяне ніяк не асацыяваліся
  • такі збыткоўны прагібон, ажно складаецца ўражаньне, што яны нешта задумалі http://t.co/JwZ5cXt via @ shr.lc #electby
  • Даблін, часы мяняюцца, мяне камэндант пачаў шчаміць у 18 гадзін дня галасаваньня. Цяпер вялікі бос у міністэрстве.
  • RT @belaruspartisan: Некляев: За два десятилетия Площадь стала нашим храмом http://bit.ly/hH5Mtn фіговая мэтафара
  • у някляеўскім вершы ў прозе прысутныя два дэпрэсіўныя словы: «наступным разам» http://t.co/pF5j03F via @ shr.lc
  • Siver — Колер маёй рэвалюцыі http://t.co/B8qROFQ via @ shr.lc. Лаўры — @balachonau.
  • Бомба! «Гімн Свабоды». Вольскі, Шадзько, Хаменка, Варашкевіч дый усе, што там… На музыку Мадэры.
    http://t.co/xU2nWgg Рэспэкт! #electby
  • 20.12 6:00. Для падняцьця настрою @Kotka313. Уяві, уключаеш радыё, а там замест мыбледнарусы… http://t.co/DVJhA3r #ploshcha
  • Euroradio, ну наканецта! http://t.co/8CUmWGW via @ shr.lc


Tweets copied by twittinesis.com


18.12.10

20.12 6:00



так было
будзе так

The NeverEnding Story

Краіне Фантазіі прыйшоў капец.


Менавіта гэтыя кадры зь легендарнага фільму «Die unendliche Geschichty» прыйшлі да галавы, калі дастаў з скрыні

From Twitter 12-17-2010



  • пасажыры мэтрапалітэну, даставайце свае шпіцрутэны
  • А Міхалевч зварот на Плошчу з свайго блогу такі выдаліў #electby
  • стандартны перадвыбарчы званок ад сваякоў: «ты ж глядзі нікуды не хадзі», і нестандартны працяг: «у нас тут начамі танкі на чыгунку грузяць»
  • Свабода — слова шматзначнае. Для кагосьці свабода — гэта «освободить выходной».


Tweets copied by twittinesis.com


17.12.10

From Twitter 12-16-2010



  • Дарогай плэер паставіў сьпярша мроеўскую «Зямлю», я аж стаў, тады ён запусьціў бондаўскі «Прыйдзе іх дзень», ну тады і я пайшоў. У свае 90-я
  • БТРы? Настальжы! Апошні раз БТРы былі ў 90-я. І што? Пераварочаныя тады машыны дагэтуль па БТ круцяць.
  • А ўвогуле дзіўны ход, з такімі рэквізітамі зусім другое кіно здымаецца. Пра аляґер ком аляґер. Зь белабародымі даішнікамі было б спакайней.
  • Адкрыцьці працягваюцца. Паглядзеў маст. фільм. «Чародеи». Кніга нават недзе НІІЧАВО, а фільм дык суцэльны капусьнік.
  • Дзе тая шафа з ходам у краіну Крывію? Мне б там хаця б да вясны.


Tweets copied by twittinesis.com


16.12.10

From Twitter 12-15-2010



  • Ну, як ёсьць нагода, дык сьцягнуў «Плошчу» Пятровіча. Як па плітцы прагуляўся. Плоская плошча зусім аказалася. Беражыце лес. І час.


Tweets copied by twittinesis.com


15.12.10

From Twitter 12-14-2010



  • Упершыню праехаўся на трохвосным МАЗе. Над задняй двухвосьсю можна сядзець толькі каленкамі праміж каленак чалавека насупраць. Эх, МАЗілы.
  • вось @lavonvolski ды іншыя шаноўныя людзі зьбіраюцца ісьці на выбары, і я пачынаю вагацца, але так і не магу знайсьці ніводнай прычыны ісьці
  • па-мойму, негнілая бульба ў крамах куды важнейшая за цыркавое спушчэньне даляра. а то чысьціць чалавек бульбу і думае пра краіну. вобразна
  • выбары як дзед мароз http://t.co/MNpBe9U via @ shr.lc
  • Прыапшчыўся кг творчасцьці групы расьпітае сэрца пацана, усё пайшо ў уціль, хоць адзін раз сьмішно. Учыцеся саціры ў Мроі, штолі.


Tweets copied by twittinesis.com


14.12.10

pra heta

Пра выбары


З выбарамі ўсё ясна, насамрэч. Першыя робяць выгляд, што робяць выбары, другія робяць выгляд, што не разумеюць, што першыя робяць выгляд. Зь першымі ўсё ясна, насамрэч, з другімі (эмдаш-дзясятымі) не зусім, але, насамрэч, не цікава. Была б мэта — перамога, не было б іх гэтак многа.

Ва ўсёй гэтай дзівацкай цацачнай краме пачуваешся «странной ігрушкой деревянной», ад якой толькі і трэба — таксама зрабіць выгляд і (першыя:) пайсьці на выбары [вось табе і запрашэньне ў скрыню], (другія:) але толькі ў дзень галасаваньня і (па сакрэце) пажадана пад вечар.

А якая розьніца, ісьці на датэрміновае галасаваньне ці ў 19:45 19 сьнежня? Ну, пачнуць фальсыфікатары сваю гульню з табой адразу з трэцяй клеткі, бяз танцаў з начнымі падменамі і подпісамі за тых, хто не прыйшоў (зрэшты, падпісваюцца а 20-й, як паведамляе варожая прэса). Вынікі вядомыя даўно і не хаваюцца. Лічбы даведзеныя. Можа, і пратаколы напісаныя. Але гэта прыватнасьці. Сэнс такі, што голас скрадуць па любому. Прыходзь калі хочаш ці нават — не прыходзь.

І ва ўсёй гэтай сытуацыі выбар такі, што ці твой голас проста скрадуць, ці ты яго сам прынясеш і аддасі пад росьпіс з выкананьнем нескладанай рэпрызы з ілюзіянісцкімі скрынямі і занавесам. Ну, як у дзяцінстве перад Дзедам Марозам. Яго ж таксама няма, а ўсім весела, і ніхто ня скажа, што ён фальшывы і заўхоз папраўдзе.

Адная пэўнасьць з гэтымі дурыбарамі — зь незразмелых прычынаў гэтым першым усё ж трэба, каб ты прыйшоў. Магчыма, тут які элемэнт дрэсіроўкі. Каманда — выкананьне. Таму адзіны хоць крыху сэнсоўны выбар — не ісьці. Хоць і тут вялікая верагоднасьць, што яны робяць выгляд, што ім трэба.

Пра плошчу


З плошчай усё нават ясьней, чым з выбарамі, на жаль.

11.12.10

From Twitter 12-10-2010



  • пакуль ехаў дахаты, нават кола нармальна не прабуксавала ні разу, пакуль вёў ровар тры крокі да пад’езду, ледзь ня ляснуўся.
  • калі ты цалкам разумееш чалавека, значыць у чалавеку нечага нестае.
  • бессэнсоўна старацца разумець людзей, а тым больш ім падабацца, усім падабацца можа толькі чалавек-ґаджэт, мілы, безадмоўны і бесхарактарны
  • мы на сенавале курылі салому, як не падпаплілі сенавал, не ўяўляю. http://j.mp/dLtwtN
  • асаблівасьці менскага зімовага раварызму такія, што галоўная небясьпека — трапіць у сваю ж замерзлую з адлігі каляіну
  • і сёньня, і заўтра прайшло — беларускую мову не запусьцілі


Tweets copied by twittinesis.com


10.12.10

From Twitter 12-09-2010


  • лепшага роварнага начнога надвор’я цяжка і прыдумаць #bike
  • лепш за начную велавандроўку толькі зьмейкамі на сьнезе сьляды велавар’ятаў, якія цябе апярэдзілі. #bike
  • ты зачыняў бы хлеў бязь дзьвюх сьценак? А парк Горкага зачыняюць, толькі на цэнтральным уваходзе замкоў 5, дзеўкі лезуць праз плот на волю,
  • я пасланьнік здаровага ладу жыцьця, п’янчужка, утаропіўшыся, прапусьціў ровар, а потым сабраўся і — пабег! бег, пакуль ня зьнік зь люстэрка!
  • прадчуваю, што гэтую ноч правяду на http://etokarta.com, буду глядзець на віцебск з вышыні птушынага палёту


Tweets copied by twittinesis.com

9.12.10

From Twitter 12-08-2010



  • Гэта добры допіс пра #byfly і ягоную тэхпадтрымку. Гэта яшчэ і допіс пра самую доўгую ў жыцьці тэлефонную размову.
  • «саня астанецца…» — бліскучы гратэск, або ідэолухі не прасяклі падколкі або жырафенка зноў вырашыў падміргнуць змагарам бяз гумару #electby
  • нейкая шкалярка абазвала мяне эўрапейцам #bike, узгадаў з «Kilera» «jesteś takim europejczykiem», ледзь не разрагатаўся
  • — Я скарыстаўся загружанай з вашага сайту праграмай Byfly Helper. (Сапорт з болем у голасе): — Навошта вы гэта зрабілі? #byfly
  • страх як люблю штармавыя папярэджаньні


Tweets copied by twittinesis.com


8.12.10

From Twitter 12-07-2010



  • нават парожнія дэлегацкія аўтобусы на начоўку ў тралейбуснае дэпо на Солтыса заганяюць зь мігалкамі і даішнікамі на кожным завулку, маразм
  • Вернападданства 2.0: Паставіць правадырскую фотку і шрыфт так, каб парваць шаблён сайту http://bit.ly/eQgDiA
  • гэты сход круцей за ўсіх апазыцыянэраў зь іхнімі дэбатамі, капец за капцом, дагаварыліся, што прарабы нават размаўляць ня ўмеюць
  • усё, пажарныя, прэзыдэнт сказаў «пажарнікі» =)
  • выйсьце знойдзена — трансавае радыё ў браўзэры і mms://livecast.tvr.by/radio ў плэеры #shod
  • усебеларускі сход мусіць быць штодзённым, я лічу #shod
  • ну, пачаў зімні сэзон дабіраньня на працу на ровары, 40% ходнікаў нячышчаныя. 40% прыгладжаныя з паднятым плугам, 20% — больш-менш #rovar
  • беларусьфільм, кажуць, пакутуе ад адсутнасьці сцэнарыстаў, тут кожную хвіліну па зашыбенным фільме-катастрофе выдаецца, канспэктуйце #shod
  • можа заўтра, можа сёньня запускаем беларускую мову. дачакаліся наканецта #shod


Tweets copied by twittinesis.com


4.12.10

Myslovitz


  • Быў на Myslovitz’ы. Ад гэтага ён ня стаў больш рэальным. Але я па-дзіцячы шчасьлівы. http://bit.ly/hLYwaX

Tweets copied by twittinesis.com

rašuča niemažliva


  • Сяньні іду на канцэрт Myslovitz. Гэта рашуча немажліва. Першы гурт за столят, за які б я аддаў сто баксаў, не задумаўшыся, — фактычна за так


Tweets copied by twittinesis.com

3.12.10

From Twitter 12-02-2010



  • танцы з бубнамі вакол гуку ў 7-й віндзе скончыліся сярод ночы на http://is.gd/i4nQ7 Odb2010, дзякуй.
  • Microsoft Walkarounds 7
  • сёньня я ў трэці раз заяўляю #electby
  • зараз я пакажу вам мэтадычны дапаможнік #electby
  • гэта пакладзе канец дыктатуры… сусьветных фондаў #electby
  • кампэнсаваць студэнтам… палавіну #electby
  • «мы ня будзем баяцца мазгоў. людзі, думайце, гэта ж не балюча» #electby


Tweets copied by twittinesis.com


2.12.10

vulica entuzijastaŭ

Siadzić vo celaja kantora Creative, štat tam maje, sacpakiet, a niejki pilip z kanapieĺ daniel_k samatuham struhaje ź jichnych hulkich palienaŭ ladnyja dy zvonkija servispaki. Duža pakazaĺna.

Na svajoj samatužnaj staroncy jon saramliva piša, što jahonaje struhańnie nie paliapšaje huku, što heta efekt placeba, i što ja mahu skazać — praŭdu piša: sluchaju Placebo, jaki efekt!

A źbiraŭsia kartku vykidać; ulasna, tamu i pastaviŭ drovy niemavied adkuĺ.

From Twitter 12-01-2010



  • на паляне Myslovitz’а папасуцца нейкія Глебстэры (2 праслухоўваньні на ластэфэме за паўгоду) і Гарадзкія, я падазраваў, што дэмпінг нездарма


Tweets copied by twittinesis.com


1.12.10

From Twitter 11-30-2010



  • буксуем на зaпарожскім мосьце. трэба было з разгону
  • наперадзе штурм Байкальскаи
  • штурмаваць Байкальскую не адважыліся, абпаўзьлі па Ахоцкай. Самая мая вясёлая паездачка на А20. #minsk
  • слова «пажарнік» зафіксаванае ў нарматыўных слоўніках як нэйтральнае, лінгвакрыўды манэрных пажарных ідуць лесам.
  • а на тэлебачаньні не звальняюць хіба за прафнепрыдатнасьць апэратараў, якія ня могуць нармальна ўпісаць галаву ў кадар?


Tweets copied by twittinesis.com


30.11.10

From Twitter 11-29-2010



  • на партызанскім тры брыгады кантралёраў, мой талёнчык не пашматаны нат, а растрыбушаны
  • не куплю праязны, бо ўсё роўна пасею, дый буду спадзявацца, што зіма, як звычайна, скончыцца ў лістападзе.
  • мяне перасмыкае ад казённага штампу «рэспубліка беларусь», ад яго вее холадам, сухасьцю і нелюбоўю.
  • Таварыш Глёба, а як жа Віцебск — сталіца ў 2010-м, год ужо ж на зыходзе? http://bit.ly/i05YCW
  • RT @HollyestMolly: Омг! Я увидела четыре(!) работающих эскалатора на Октябрьской и ослепла! #minsk #twiby
  • аказваецца, да аэрапорту Менск-2 можна даехаць гарадзкімі аўтобусамі. #minsk
  • зайшоўся на вэб-камэру гарвыканаму, а там нехта пераходзіць праспэкт у непрызначаным месцы, даглядзеў да канца.


Tweets copied by twittinesis.com


А я яго сёньня бачыў. У абед, па тэлеку, калі сьняжынкі транзытам па адной дурэлі на асфальце, саскоквалі з бардзюраў і ляцелі далей на свой родны паўночны полюс. З усьмешкай Буды ён расказваў пра тоны пяшчана-саляных сумесяў, якія навісьлі над менскімі вуліцамі пад клацаньне каўшоў і плугоў незьлічонага войска трактароў і пагрузчыкаў ды зь нецярплівасьцю чакаюць ягонага ўсьмешлівага загаду абваліцца на заблішчэлыя коўзскасьцю дарогі, на ўхутаныя ў белыя мяхі ходнікі, каб вярнуць усё да стабільнасьці і трывалага курсу.

Я ішоў, заклаўшы рукі за галаву, бо ў патыліцу тузаў парослы −11-градусным калючым шчаціньнем вецер. Зьверху білася адарваная з аднаго краю рэкляма вышынёй з чатыры паверхі. Вінілавы ветразь напаўняў праспэкт шумам крылаў гіганцкіх кажаноў ночы і зносіў жыхароў гмаху ў казачную краіну, дзе няма месца сну. Часам я маніўся абярнуцца, каб паглядзець, ці не ляціць рэклямнае крыло ўпрост на мяне, але вецер накідваўся, казытаў твар сваім шчаціньнем, і пераконваў, што мая любоў да зімы, хоць і нетрадыцыйная, але небезадказная, і хто табе сказаў, што зіма — яна. Прадраўшыся праз сумёты, я трапіў на голую роўнядзь пліткі з імклівымі зьмеямі завеі з-пад ног. Уверсе ўсё яшчэ лапатаў акрылены птахагмах, які маніўся ўзьляцець на адным крыле і, здаецца, быў блізкі да посьпеху.

Я залез аўтобусу ў хвост, што прыветна каўзануўся ў мой бок. Вокны ўсе былі заінелыя ды зацярушаныя, але ніякіх сумневаў — аўтобус плыў. Вёслы былі ўперадзе, мяркуючы па тым, як матляла. Я ніколі ня рваўся ў галернікі, таму ціха глядзеў на сьпіны паселых там, ля стырна, за гармонікам. Нат талёнчык прабіў, каб без прэтэнзій (галернікі зь пераду няўхвальна на мяне паглядзелі). На плынь, дзе суток Запароскай з Радыяльнай, мы ўзьбіраліся хвілін пяць, і часам здавалася, што плынь перамагае, і аўтобус хінецца назад, складаючыся напалам. Міма праплывалі чаўны, зь якіх у замарожанае шкло лыпалі раскосыя жоўтыя вочы. Насустрач трапляліся людзі, ды ішлі яны сьпінай уперад і праз тры крокі па іх не заставалася анігадкі.

Там, наверсе, нас чакаў зь ніякаватай усьмешкай абламанага Буды апошні дзень восені.

29.11.10

From Twitter 11-28-2010



  • я яшчэ магу ўсьвядоміць, што народ ня ведае, што за кандыдаты ў прэзыдэнты, але што ніхто ня ведае, што за Myslovitz такі, неўсьведамляльна!
  • Марла Сынгер у Байцоўскім клюбе сфармулявала ўнівэрсальны крытэр: "Surpise me". Таму я нічога й не кажу пра нашых кандыдатаў невядома куды.


Tweets copied by twittinesis.com


28.11.10

From Twitter 11-27-2010



  • just a perfect day
  • справядлівыя суды, танны інтэрнэт, самакіраваньне — праграма ў нашага гаранта аж зачытацца які сайнсфікшн.#electby
  • тут яшчэ можна паспрачацца, які талент большы — паэта ці папуліста.
  • паэту музу падавай, а папуліст можа заліваць 24 гадзіны ў суткі зь перапынкам на натуральныя патрэбы.


Tweets copied by twittinesis.com


27.11.10

From Twitter 11-26-2010



  • у гэтых шыпах самы цымус — шум, як ад завеі, і ведаеш што — зусім інакш паводзяцца мінакі — азіраюцца, адыходзяцца. mi je všeč
  • учора ціха памянялі ПДР, раварыстаў, выглядае, пранесла — па ходніках усё яшчэ можна ехаць дзе заманецца. я непакоіўся http://bit.ly/a8uALU


Tweets copied by twittinesis.com


25.11.10

From Twitter 11-24-2010



  • калі п’еш добра зваранае беларускае піва, міжволі заўважаеш ноткі, якія вытворца даводзіў да брыдоты ў папярэдніх партыях
  • жыхарства ў заводзкім раёне дадало ветру і сьнегу яшчэ адзін чыньнік уплыву на хуткасьць ровара — пэрыядычны смурод гаўна над радыяльнай.
  • люблю часіну, калі ляжыш зраньня з заплюшчанымі вачыма і гадаеш, сьнег ужо ці шчэ не
  • за вакном поўная вытворчая гармонія — асфальт кладуць і яго ж малоцяць адначасова
  • што можна чакаць ад міністэрства архітэктуры, калі ў іх на сайце шапка важыць — 1 MB, 3 713px × 379px (scaled to 1 098px × 112px). mas.by
  • доктар келса па целеку?
  • БН%


Tweets copied by twittinesis.com


24.11.10

From Twitter 11-23-2010



  • у суботу не сустрэў ніводнага раварыста на веладарожцы, сёньня (так, сёньня) — ніводнага аўтамабіля на Солтыса.
  • The worst part of cycling in the rain, is thinking about cycling in the rain. http://t.co/wIYMqr0 via @ shr.lc
  • трэба да ябукаў прадаваць араматызатары з пахам сьвежарэзанай паперы і друкарскай фарбы #ebook
  • кібарг у жывым эфіры, умыкай бэтэ! #electby
  • заўважыў, што калі з кім пасварыцца, міжволі пераходжу на беларускую мову, гэткі дадатковы важкі аргумэнт, так што, Мікола, ня нада песень


Tweets copied by twittinesis.com


23.11.10

From Twitter 11-22-2010



  • карыстальнікі безьлімітнага #byfly зь Віцебшчыны, дапамажыце бабе Настыч зь вёскі Мяжа http://bit.ly/bb74ig, выкачайце ды падарыце ёй сэрыял
  • хохо, на Віцьбічах выправілі памылкі ў маім камэнце «а што на фота?» http://bit.ly/cjEsuD. Правільны варыянт: «а что на фото?» майфатэрлянд…


Tweets copied by twittinesis.com


22.11.10

From Twitter 11-21-2010



  • Кіно. Гары Потэр. Сцэна з Кікімарам. Голас з залі: «Ды гэта ж выліты бацька!». Рогат =) http://bit.ly/bsbzzb


Tweets copied by twittinesis.com


21.11.10

From Twitter 11-20-2010



  • сарваў разьбу на заціску падсядзльнага штыра, круглы такі бублікападобны цапстрык зь дзірачкай, і што ты думаеш — 30 тысяч! #bike #veloby
  • паехаў па сваім безмашынным маршруце, а там восеньскай гразішчы намясілі, сьпярша расстроіўся, але хутка ўзгадаў, як гэта здорава.
  • задні катафот на падсядзеле патрэбны хаця б для таго, каб даехаць на ім да найбліжэйшай роварні, калі сарвецца разьба заціска.
  • у лесе падышоў дзівак «пракансультавацца» наконт ровараў, і аказалася, што ў яго пазыцыя — перадачы на ровары бескарысныя, задурыў галаву.
  • Што за мода — мець сваю цьвёрдую пазыцыю ў справах, у якіх ні чарта ня цяміш?
  • У чаканьні менскана чына-таўна http://bit.ly/97fWuC


Tweets copied by twittinesis.com


20.11.10

From Twitter 11-19-2010



  • малодшыя школьнікі замест каб глядзець на пераходзе па баках, вучаць дарослых раварыстаў сьпешвацца, ну ніякай павагі ў школе не прышчаляюць
  • плэеры мусяць згружаць стан надвор’я, каб не фігачыць у рандом млявыя бідва і прочыя эніі, а пакуль не, правільна пішуць, — ніякі марсаў.
  • наша junioreurovision.by круцей за ўсіх: апошні запіс rss — 25 жніўня.
  • ну што, прыабшчыўся да конкурснай песьні нашага беларускага джоэля осмэнта. гэта вусьцішна. #eurovision
  • — Ну Серов, какое будет место у нас? — Не знаю… — Как не знаешь? Ты уже должен был договориться! #eurovision #electby


Tweets copied by twittinesis.com


19.11.10

From Twitter 11-18-2010



  • Прачытаў я тут «Пикник на обочине». Ноль эмоцый.
  • Coldplay не падобны на Coldplay на Viva La Vida. Сьпісаўся — прадавай марозіва.
  • Lawless Heart. Кінішча!
  • Чорны ў «Млечным шляху» паўтараецца, але калі чытаць яго для сюжэту — задавіцца можна, а ў стылі і мове — асалода.
  • трэба кароткія зьместы твораў у школах узаконіць і вучыць сюжэтам па іх, а астатнія 95% часу вучыць людзей асалодзе і густу чытаньня.
  • Праверка белаускай і іншых арфаграфій анлайн http://t.co/ipQxkVV via @Diigo


Tweets copied by twittinesis.com


18.11.10

From Twitter 11-17-2010



  • часам уяўляю <br>я сябе трамваем
  • ні разу ў тумане не сустракаў ніводнага вожыка, а вось аўчара з абрыўкам ланцуга на ашыйніку — калі ласка.


Tweets copied by twittinesis.com


17.11.10

From Twitter 11-16-2010



  • Myslovitz у рэактары за 3 баксы, зь нецярплівасьцю чакаю, калі прыедзе Pulp выступіць у актавай залі 172-й школы.
  • навіны паўночнага пасёлку, грузчык у краме грузіць прадавачак, што ўсе хаты зьнясуць аж да самага нізу, і ўжо нават нейкі сход быў.
  • ага, квіткоў на Myslovitz’а шчэ няма, ну, чакацьмем
  • nichto nia viedaje, chto takija "Myslovits", strašenna dalioki ja ad narodu


Tweets copied by twittinesis.com


15.11.10

From Twitter 11-14-2010



  • Менскі завод вінаградных вінаў адказвае на пытаньні па-беларуску. Паважуха. Але п’ю Раманешты. http://bit.ly/d7zqtA
  • сяньні другі раз пасьля ліцэю правёў выцечку па старым горадзе з кнігай «Менск учора і…» заўчора «…сёньня» ў руках. фоткі з 80-х ішлі на ўра
  • і да, наконт віна, пасьля адпачынку на чорным моры я пакаяўся ў сваёй прадузятасьці да амбасадора
  • хохо, дзякуючы @andreylis пэўная колькасьць народу кінула ўсе справы, разьвярнулася і пайшла разьмятаць квіткі на Гары Потэра
  • ja tak i viedaŭ, što anlim pieramoža


Tweets copied by twittinesis.com


13.11.10

From Twitter 11-12-2010



  • злавіў сябе на думцы, што гляджу на кнігу як на носьбіт інфармацыі, ну, кшталту флэшкі, добра яшчэ, што не на як неадэкатную раздрукоўку
  • аднойчы да славы корня прыляцелі іншаплянэцяне з запісанай мінусоўкай танцаў на даху, засталося толькі зьвязаць і запісаць алега тумашова
  • а потым пстрык яму нэўралайзэрам, грай, браце, зара гэта як хочаш. прэса паведамляе, што сьведкі адзін у манахі ўцёк, а другі куды невядома.


Tweets copied by twittinesis.com


12.11.10

From Twitter 11-11-2010



  • начныя асваеньні новых даляглядаў, вывучаю, навошта Scroll Lock ды Pause Break, спадарожна ўсплываюць іншыя цікавосткі, кшталту Ctrl+Esc


Tweets copied by twittinesis.com


11.11.10

From Twitter 11-10-2010



  • першы раз завіс pocketbook 360° а я і ня ведаў, што ў яго reset ёсьць
  • шаноўны sysadmin@stat.byfly.by, ваш найясьнейшы буфлу казьліцца браць аплату па начах, так што засуньце сваё папярэджаньне сабе ў Абсалют.
  • «горад бога» маглі забараніць толькі горааграчынушы, прадчуваючы, што калісьці забароняць іх саміх. адна з наймацнейшых стужак нашага часу.
  • ціпа бабчын ці чыйсь іншы пашпарт штось вырашае, не ну чэснае слова… #electby
  • Моўная хвілінка http://bit.ly/bMtOxm Гаварыце па-беларуску граматна: cкасаваць, выкрэсьліць. ;)
  • прачытаў днямі арашонка. чакаў большага. у канцы ўвогуле баляст нейкі пра ягіпет. аўтар — агонь, а кніжка ніякая, неяк так.
  • ня бачна — ня страшна, учора вечарам круты матарыст аб’ехаў пасталыя перад сьвятлаяфорам машыны і на ўсіх газах папёр па праспэкце.
  • RT @sunnyby: прошу причислить дозвон в суппорт #ByFly к олимпийским видам спорта
  • вось, узяць піва. «Базант» у пляшках, бляшанках і плястыку — тры розныя півасы. І з чаго я думаў, што гэта ня тычыцца, скажам, «Слодыча»…
  • з жданамі гісторыя такая, што сэкандаўскія ношаныя штаны, на століку навалам — па 100 тысяч. Яны што, бяруць ды множаць на два, раз сэканд?


Tweets copied by twittinesis.com


10.11.10

Моўная хвілінка

Гаварыце па-беларуску граматна:

скасаваць, выкрэсьліць.

From Twitter 11-09-2010



  • зганяў на ракасоўскага з пляханавым, ня дужа там і апакаліпсіс, да маякоўкі шчэ джгаць і джгаць
  • зусім ніякі стаў чэрвеньскі базар, цяпер нават за асрамаўскімі лямпачкамі трэба на жданы часаць
  • і штобывыдумалі, сёньня мяне ледзь не разлажыў аграраварыст на ўзросьліку, які піліў на чырвоны па ПЧ на аранскай у кірунку мотавела #bike
  • гандлярак рублеўскага дасталі чэргі ля касаў і яны пахавалі кошыкі — ля касы 3 чалавекі і натоўпень на ўваходзе.
  • так што хадзіце ў крамы з сваім пакетам, як завяшчаў нам дзядзя Эдвард Нортан on the Discovery Channel


Tweets copied by twittinesis.com


8.11.10

to noč, to pryciemki


  • Выбіралі настольную лямпу ва ўнівэрмагу. Усё кітайскае. Кітайцы хутка будуць проста не хаваючыся з гаўна рэчы рабіць і беларусам збываць.
  • не разумею, навошта вазіцца зь пераводам гэтых стрэлак, калі ўсё роўна паўгоду то ноч, то прыцемкі


Tweets copied by twittinesis.com

6.11.10

From Twitter 11-05-2010


  • я стрэсаўстойлівы, скажу больш: стрэс скарачае дарогу дахаты на 10 хвілін #bike Стрэсаняўстойлівыя і на ровары езьдзіць ня ўмеюць.
  • я адшчапенец: я пераводжу велакампутар на зімовы час, у майго апэратара 17 тысяч абанэнтаў, я карыстаюся беларускай мовай зь мяккімі знакамі
  • для паўнаты карціны засталося падлучыцца на infolan.by
  • Белінфанэт ці Бізнэснэт ці Айпітэлком?
  • можна толькі паражацца, зь якой цярплівасьцю асфальтаўкладвальнікі чакаюць дажджу
  • статыстычнае: дождж забываецца на 10-й хвіліне ці 4-м кілямэтры #bike Штаны ад гэтага сушэйшымі, што праўда, не становяцца.
  • толькі ў добрых навушніках разумееш, што ансамбаль Kult у песьні Lepszych Dni Nie Będzie Już элемэнтарна падпускае ў мікрафон.


Tweets copied by twittinesis.com

5.11.10

From Twitter 11-04-2010



  • Survive Style 5+ абязбашанны японскі шэдэўр, такіх фільмаў па пальцах пералічыць. Ты яшчэ не глядзеў? Тады Віні Джонс ідзе да цябе!
  • Surreal працягнуўся за мной на вуліцу, дзе паказаў жыгуль-старажыл колеру дзіцячай нечаканасьці зь дзяржнумарам 0001
  • Gen Sekiguchi быцца кажа нам: здымеш шэдэўр — закрывай лавачку. Пасьля Survive Style 5+ сьляды рэжысэра зьнікаюць у лесе іегрогліфаў.
  • аўтамабілістыя — дзіўны народ, то лямантуюць, каб да іх на ПЧ раварысты ані, то абсядуць спрэс, як куры ў мароз насест http://bit.ly/apULCR
  • ня ведаю, што скажуць дахтары, але калі разумееш, што паехаўшы ў ЦУМ фіг дзе станеш, але едзеш, — гэта залежнасьць, вартая лячэбных працэдур
  • герой відэа, які ідзе зь Пінскдрэва, потым пагаварыў з жонкай, паехаў у Пінскую бальніцу, потым у Менскую, і памёр. http://bit.ly/d7cX7K
  • калі глядзеў тое відэа, думаў, што рабацягу патрапала, але жыць жа будзе, вось якая фігня. напісалі б у саўбеліі цішто, як такое магло…


Tweets copied by twittinesis.com


4.11.10

From Twitter 11-03-2010


  • суседка застукала за заменай лямпачкі на пляцоўцы, «гэта ж жэс мусіць», хай ён сябе за с…у ўкусіць, уся фігня ў нас ад веры ў абрэвіятуры
  • «мне 61 год (пишу от имени внучки) Ваше мнение по поводу мультфильма Дюймовочка крайне нелестно. Разве так можно?» ППЦ, дарагая рэдакцыя.
  • асабліва хараша апошняя серыя агітацыйных бігбордаў «Беларусь, я цябе зьем»
  • зноў на ровары, які кайф! байкфлай! байккайф! #bike
  • выглядае, мы такі выйшлі з крызісу — на Радыяльнай не прадыхнуць, і тут так недарэчы ў Сьцяпянскім лесе абпраспэкцілі гравейку ім.Ваўпшасава


Tweets copied by twittinesis.com

3.11.10

From Twitter 11-02-2010



  • пакуль выбіраю правайдэра, буду плаціць #byfly так, як ён дае інтэрнэт, не па 50т за раз, а па тысячы, дробная флэшмобная помста, каюся.
  • У Горадні свае квэсты. http://bit.ly/bY83h3
  • нехта неяк зайшоў на http://blrovar.blogspot.com з порнасайта, фгасе!
  • Заліў на чыталку легендарную савецкую гарнітуру «Літаратурная», чытаць немагчыма. Пецярбург і Скулбук тэж. Dejavu і Libieration зноў адныя.
  • Прачытаў Гарэцкага «У чым яго крыўда». Блог-фармат стогадовай даўніны пра комплексы росту, нацыянальныя і чалавечыя, якія так і засталіся.
  • Кароткі зьмест для школьнікаў складае 2 абзацы, Страх і вусьціш. Чаму гэтага няма ў крымінальным кодэксе?
  • Культразьвіваючыся паглядзеў «Фані і Аляксандар» і зразумеў, што Оскар зусім ня значыць, што не засьнеш на сярэдзіне кіна.
  • заляцеў бы Лявон Задума, і канец бы ўсёй ягонай задуменнасьці, крыўдлівасьці і нацыянальнай замарочанасьці, так у падручніках і запішыце
  • RT @meteoinfo_by: Неожиданно в #airport Минск-2 заработал #radar : http://pogoda.by/315/radar.html #meteo #minsk #twiby #pogoda
  • як неспадзявана зручна аказалася хадзіць па тлумных вуліцах з заднім колам у руцэ зорачкамі вонкі, хоць ты яго на ровар назад ня стаў!
  • Калі гікі дэінсталююць ва ўладзе калхазанаў, вуліцы Гікалы нічога не застанецца, апроч імплікацыі.
  • ну і куды прасьцей казаць дзеткам, што гікала — гэта такі вялікі барадаты гік, чым мямліць нешта пра сталінскага забойцу ў цэнтры сталіцы.
  • А для фрыкаў у нас ёсьць завулак мэталістаў (прашу ягоных форменных насельнікаў ня браць на свой рахунак). З эмамі зусім проста — вул. Бяды.


Tweets copied by twittinesis.com


2.11.10

From Twitter 11-01-2010



  • Палюбленая мной калісьці Горадня цяпер не існуе, 6 гадзін пасьля процьмы гадоў хапіла толькі на адцемліваньне расчараваньняў і стратаў.
  • Дзе той сквэрык, у якім я калісьці пачуў Радыё Zet і слухаў яго, як адкрыцьцё, эх
  • Дзе тыя горы ў дрэвах, па якіх мы караскаліся і скатваліся, каб урэшце дабрацца да каложы, зь якой поп не выганяў «за палітыку»?
  • і ўвогуле пасьля «Адрыва» ў Пінску хочацца ўсяго гораду за дзень, тым больш, што цяпер ведаеш, што гэта магчыма.
  • добры доўгі дзень


Tweets copied by twittinesis.com


1.11.10

horadnia

У Горадні на ўказальніку пішуць «Друскенікі». Найнезалежнейшыя нашыя рупары ўжо перайшлі на «Вільнюс» і «Друскенінкай», а тут — «Друскенікі». Гарадзенцам лепей ведаць!



У Горадні свае квэсты. На ўваходзе ў гарадзенскія замкі ззаду на ўказальніку польскамоўная інтрыгоўная налепка.



У Горадні цяплынь і, як у Пінску, гульлівая гравітацыя.



Рэшта на «Панараміі»

31.10.10

From Twitter 10-30-2010



  • Вось уключыш раз на паўгоду эфэм, а там табе хоба, і «Бонда» — «Прыйдзе іх дзень». Ідзеш і «ўяўляеш іншую краіну» насуперак памехам.
  • паўтыдня цяпер бяз ровара, паўночны дзікі глухаменьск


Tweets copied by twittinesis.com


30.10.10

From Twitter 10-29-2010



  • а колькі ў мяне сьпіц у вобадзе, пытаецца прадавец і глядзіць дакорліва, ды халера яго ведае, гусьценька так…
  • і вось начорта было мудрыць, 32 дзіркі, 36 дзірак, не маглі на 34 дамовіцца ды выпіць кефіру за мірдружбужуйку?
  • якую вінду ставіць на новы комп, га?
  • а во як, у роварнях з розьніцай у 2 мэтрастанцыі цэны на адзін і той жа з морды і маркі вобад адрозьніваюцца ў 3 разы.
  • ну і трындзец гэтае вашае мэтро
  • шчэ пакуль я гойсаў на ровары, у мятры пазапісвалі ў дынамікі расейшчыны, бо на беларускай мове, як вядома, можна казаць толькі розную фігню
  • перакладчыкі завісьлі ад сярэдзіны «середины» і сярэдзіны «внутри» і абрацілісь к велікаму і дэфінітыўнаму, хоць, вядома, усё куды прасьцей


Tweets copied by twittinesis.com


29.10.10

From Twitter 10-28-2010



  • ДДД, Дзіка Дзелавы Дзень, паДаткавая, ваенкамаД, раДыёкропка, аДДзел Дастаўкі, згубленазнойдзены пашпарД, разьлікова-Даведачны цэнтар. АбеД.
  • друкаванымі літарамі ад рукі, ці маеце дакумэнт для выезду за мяжу (пашпарт РБ?), ваенкамат ад слова «мадэрнова»!
  • Са сьвістам адключыў радыёкропку. Толькі ўвайшоў, а мне кажуць: давай пашпарт, пішы заяву, а я думаў, сарамаціць будуць ці ўгаворваць.
  • заехаў уэ пікіровачны цэнтар між двух роварняў, а велафішку там не сякуць і морды кіслыя, паехаў у шыману-цэнтар, там усё ок і па тэме.
  • шымана, легендарны цэнтар наш, патуляўшыся па розных глухакуцьцях сталіцы, думае ўрэшце дэматэрыялізавацца зусім. шкада.
  • адзінае што, калі адпаркоўваў ровар ад парэнчаў Тэатру лялек, нацягваючы балаклаву, зірнуў на прэзыдэнцыю і крыху запаранаідальнічаў.
  • ня хочаш стаяць у чэргах на пошце ды ў банку? завядзі easypay — будзеш стаяць у падаткавай.
  • у падаткавай: «Ці вам знаёмы нумар ізіпэй *******?» Ды мне мой нумар не знаёмы, недзе ў мэнэджэры ўсякай лічбавай усячыны ляжыць, спадарыня.
  • інтэрнэту ў падаткавай няма, званіць на мабільнікі ім нельга, пісаніна, ясны перац, ручная, а яны маняцца інтэрнэтыя справы расьсьледаваць.
  • вобад сам дацягнуўся да тармазоў. ня ў час гэтыя геамэтрычныя ініцыятывы.
  • вось навошта вайцюшкевіч перакрыўляў песьню пра «скончылася лета»? даёш radio edit без выя…ў!
  • 8899. 3396 з траўня. на гэтай радаснай ноце задні вобад вырашыў разваліцца. #bike #km
  • увогуле, ровар — гэта такі вялікі набор расходных матэрыялаў


Tweets copied by twittinesis.com


28.10.10

From Twitter 10-27-2010



  • калі іду пешкі, адчуваю сябе дыялапшчыкам #bike


Tweets copied by twittinesis.com


27.10.10

From Twitter 10-26-2010



  • вядома, хацелася б прэзыдэнта нефіялетавай арыентацыі, якому што качыньскі, што пінск…
  • Па тэлеку навіны сталіцы. Сталіцы. Першая навіна — яблыкі залажылі, а капусту не залажылі, затое бульбу залажылі. Жыцьцё віруе, а то!


Tweets copied by twittinesis.com


26.10.10

From Twitter 10-25-2010



  • Ёсьць рэчы, якія ставяць мяне ў тупік. Вось дастаў з скрыні паперчыну: «Вам заказное пісьмо, явіцца». Ды гары яно гарам з сваім адправіцелем
  • І, прызнаючы, што заказное пісьмо — вытанчаны спосаб зьдзеку з адрасата, дарагая Белпошта, я нідзе не знайшоў, што мушу за ім ганяцца.
  • таварышы менскамандзіры, вы б казалі, калі на велабане дзень «конца света», мы б рабілі turn off party: і веласэзон не закрыты, і сьвята ё.
  • звадзіліся ў «Дом кіно» на «Рэда», канапачкі там файныя, і будынак — копія збазаранай віцебскай «Беларусі», хоць і бяз джунгляў у фае.
  • хоць шкада ліхтароў, якія паставілі, каб яны не сьвяцілі.


Tweets copied by twittinesis.com


25.10.10

From Twitter 10-24-2010



  • always papa coli #electby


Tweets copied by twittinesis.com


24.10.10

From Twitter 10-23-2010



  • пакупнікі п…ць, што зара робяць рэчы з запраграмаванай ламучасьцю. Фігня ўсё — агледзеўся ўкола — столькі ўсяго аж надакучыла, а не ламаецца
  • а фішка ўся ў тым, што і зара працуюць прасы на прысаку, а ўсе, чамусьці, карыстаюцца навачэснымі з адпарвальнікамі.
  • асаблівы п…ж пра савок, ды я за 20 гадоў забыўся адрасы майстэрняў, а савецкія віцебскія ўсе помню.
  • а 6 гадоў таму купіў абутак «Небелвест», ну так абрыдзеў, а хоць бы трэшчынка якая хоць дзе. Змажаш — як новыя, хоць вый.
  • ёсьць у мяне ў плэйлісьце нейкі майдан-мікс ад Люкс-эфэм зь Юшчанкам на вакале, такая кранальная рэч пра тое, як мы былі падманвацца радыя.


Tweets copied by twittinesis.com


23.10.10

From Twitter 10-22-2010



  • роварны бог пачуў маё ныцьцё пра кожны трэці адключаны пасьля апоўначы ліхтар й ў 23:00 адрубіў усе.
  • прытаварышаваць, адтаварышаваць, раставарышаваць.
  • сьлікі, бяз панікі!
  • 32 желчужены
  • трэба насабачыцца чакаць, трэба быць спакойным і упартым, ад жыцьця каб часам здабываць радасьці скупыя пэрфакарты
  • вось які ты, веладайвінґ


Tweets copied by twittinesis.com


22.10.10

From Twitter 10-21-2010


  • прыкольнае вызначэньне беларускай мовы: «не та кириллица»
  • чалавецтва манецца на марс, а ня можа даўмецца, што ў перадзе ноўта ня мусяць быць штэкераў, а дрот клавы мусіць тырчэць не спасяродку
  • ладна байфлай, — колькі гадоў прайшло, а gtalk і winamp дагэтуль мірацца толькі пад танцы з бубнамі.
  • што я магу сказаць пра windows 7 па двух днях супольнага жыцьця — дужа шмат трындзіць і выпендрываецца.
  • увогуле, сёмая вінда — для дзевачак, segoe, ґрадыенты, цені, прыдыхацельныя разгортваньні вокнаў, кнопачкі з блёстачкамі, цьху біжутэрыя
  • зь цікавасьцю сачу за скачкамі: хто раней адрамантуе: мінсктранс свой pda-расклад ці гідрамэтцэнтар свой радар http://bit.ly/bQzK6I
  • ну але мінсктранс і гідрамэт — гэта, зразумела, матч за другое і трэцяе месцы. #byfly
  • калі ў #otryv’е несэзон, квэсты прыходзяць у рассылцы навінаў Мінсктранса. А ты ведаеш, дзе знаходзіцца вуліца Праектуемая-6?
  • ня ведаеш? а дарма. Гэта ці ня самая доўгажыхарка з усіх (бяс)слаўна пераназваных сПраектаваных вуліц.
  • зьехаўшы на дзікую Мікалаеўшчыну, забыўся дома Gillet Fusion, адгаліўшыся 2 тыдні мылам, адкрыў па вяртаньні прадукцыю Вітэкса і Беліты
  • калі зубы гэтаксама вывальваюцца што ад модума, што ад блендамеда, нашто плаціць болей?
  • ну колькі мэталалому можна сабраць у ціўцеры, колькі бабулек перавесьці цераз дарогу ў ЖЖ, расьпілаваць дроў у Кніземордаў?
  • эх, наша вальтанутае дзяцінства, якія на ўскрайку Віцебска дарогі, якія машыны, а пераводзілі ж некага! З дравамі і ломам, праўда, было лепш
  • А патом прыйшлі нацыяналісты з шушкевічам і бабкі навучыліся пераходзіць дарогі самі. Піянэры сталі бамжамі і займаюцца тым жа самым.
  • белчыгунка, imxo, занадта катэгарычная ў сваіх выказваньнях: «Станции прибытия с названием Белосток не существует». Хоць я даўно не правяраў
  • Засквоцьце ўжо хто-небудзь http://rw.by, — белчыгунцы, відаць, ня трэба. Будзе добрая скарачалка лінкаў.
  • калі курэньне забівае, то робіць гэта занадта марудна, трэба ўдасканальваць тытунёвую вытворчасьць у гэтым сэмгэнце
  • na rovary pa prajeznaj častcy — heta jak nieabaronieny seks. na chodniku — jak abaronieny, alie ŭsio roŭna kruta! #bike


Tweets copied by twittinesis.com

19.10.10

From Twitter 10-18-2010



  • гэта ня глюкі і не абрывы, гэта новы стандарт інтэрнэту #byfly
  • ci jechać na rovary ŭ vajenkamat? niešta ja zadumaŭsia.
  • «изучение личным общением» — гэта ж проста пэрл беэквівалентнай лексыкі! Пераведзяце войска на беларускую мову — танкі перастануць страляць.
  • и дуремар, и карабас им одурачены не раз, лиса хитра и кот прохвост, но ведь и он не так уж прост #electby ды раньні ляпіс )
  • у аутобусе грае шансон. шансон на музыку coldplay!


Tweets copied by twittinesis.com


18.10.10

From Twitter 10-17-2010



  • RT @palasatka: Люди с флагами отрываются по городу. Почему-то пока мне грустно видеть БчБ флаги в контексте отрыва "пока можно".
  • каб ніхто не падумаў, што г.п. Бягомль такі ўжо просты, шапікі ды забягалаўкі ля вакзалу маюць назвы «Ліліяна», «Олінкія» і «Тофелія»


Tweets copied by twittinesis.com


17.10.10

From Twitter 10-16-2010



  • калі гасьне кожны трэці ліхтар на вуліцы выходзяць дзяўчыны ў белых куртачках і ім бібікаюць чорныя мэрсы, а тут я ў балаклаве псую карціну
  • я прапаную паставіць агароджу ўздоўж кальцавой, забараніць яе для раварыстаў, дазволіць там 200 км/г, адкрыць для ўезду і закрыць для выезду
  • у маім дзяцінстве быў дужа папулярну паліндром пра розу і Азора, малата таго, што Азор хрэнвядомахтотакі, дык яшчэ і паліндром дурацкі.
  • Маша клала кал алкашам ці он дебил и жили бедно, ну хаця б аргентина манит негра — было б куды весялей.
  • увогуле ў дзяцінстве было процьма рознай невытлумачальнай хрэні, чаго вартая адна непаліткарэктная дражнілка пра беларуса, каня і кулямёт.
  • будзь патрыётам! шкарпэткатрыётам!!! шкарпэткі для галавы і цела, шкарпэткі мабільныя, шкарпэткі для добрай скуры! http://yfrog.com/n9p09jj
  • мама, а што, маршруткам на чырвоны сьвятлафор можна не станавіцца? мама прамаучала. пасажыры пасьміхнуліся.


Tweets copied by twittinesis.com


16.10.10

From Twitter 10-15-2010



  • а гасьцявы байфлай ня хоча адчыняць белінфанэтаўскі іґет па госьцю, нягледзячы на запэўніваньні.
  • а трохпраграмныя прымачы яшчэ выпускаюцца?
  • у ліфт зайшла пышнавалосая, адвярнулася да люстэрка, дастала грэбень і давай драць сваю чупрыну з аддачай мне па плячах, цудам спасься


Tweets copied by twittinesis.com


15.10.10

From Twitter 10-14-2010



  • 10 lux — гэта на адлегласьці 3-5 мэтраў штось будзе відаць?
  • наколькі ў прайм-тайм няма чаго глядзець, настолькі ноччу ад целека не адарвацца — файны джаз на Mezzo, правльныя старыя гіты на VH1
  • зьмест тэґа #byfly падымае настрой
  • нам усім гамон? http://bit.ly/bihQR3
  • нехта слаўна прыкалоўся, калі прыдумаў, каб юсб ўлазіла ў сеткавую дзірку
  • юзаю ліхтарык RHL-03 у якасьці падсьветкі клявіятуры, сёньня надыбаў kellys rebel, штуковіна можа пацягацца з powerblack, а ў 10-ра таньней
  • сядзьце насупраць, дастаньце лэптопы і ўвайдзіце ў чат.


Tweets copied by twittinesis.com


14.10.10

From Twitter 10-13-2010



  • а ці не пайсьці ды адрубіцца ад радыёкропкі
  • народ, скажыце што-небудзь кепскае пра ADSL.BY
  • На providers.by 2-е месца ў рэйтынгу займае Інфалан. Ну ня можа правайдэр з курсіўным таймсам на сайце быць адэкватным, я лічу.
  • ладна, я скажу — на тарыфнай старонцы ADSL.BY хапае недасказанасьцяў, скажам, уцякач з байфлая асацыюе iGet зь няўлічвальным трафікам, а фіг
  • http://news.yandex.ru/yandsearch?rpt=nnews2&grhow=clutop&text=andreylis ня ўнёс яснасьці. Што адбываецца? [8-
  • Currently Browsing: http://is.gd/g0n5Y Прыемная прыстасовіна, абставіла даўно мной карыстаны TidyRead на раз-два.
  • usio ž papśnia apošniaja Placebo
  • I like: чорныя менскія тралейбусы, сьвежа і стылёва. Даёш ружовыя!
  • а нехта ж абцюкаў бардзюр і падклаў кавалак асфальту!, а вы кажаце, людзі ў нас абыякавыя.
  • байфлаю я ні разу лістоў не пісаў, а белінфанэту ўжо паслаў, як салавей лета.
  • хоць вельмі карціць выбраць правайдэра па зразумелым крытэры, скажам, наяўнасьці веластаянкі ля офіса; стрымліваюся, як магу.


Tweets copied by twittinesis.com


13.10.10

From Twitter 10-12-2010



  • не падабаюцца словы, ім не стае солі, яны не працаздольныя, разам, з злучком ці асобна
  • Эра лічбавага тэлебачаньня, ёпта. Таймс нью космаств http://bit.ly/cH8uGg
  • сам уключыў сабе ацяпленьне, — алё, жэс, у мяне сьцяна халодная. — харашо, шпок-ту-ту-ту-ту. і не прайшло й пары гадзін. а мо так яно і трэ


Tweets copied by twittinesis.com


12.10.10

масер з каржом

У жыцьці лепш пачаць нешта першым ці прынамсі раней, чым пачнуць тыя, хто ўмее гэта лепей за цябе. Адрыў — наўзвочны прыклад, бо ў якім бы «боттаме» ня быў цяпер умураваны мой выніковы радок, а наводзіш мышкай — тры перамогі, выкідное акенца грэе і цягне на настальгію. Але нам рана жыць успамінамі. Тым больш што няма ва ўспамінах гэтых толку ніякага. Пінск — наўзвочны прыклад.

Неяк ня так ужо і шмат гадоў таму быў я ў ім, паляпшаючы статыстычныя паказьнікі ўнутранага турызму. Той і гэты Пінскі аказаліся з сабой нават не знаёмыя. Наколькі той быў хмуры і правінцыйны, настолькі ў гэтым хацелася застацца. Свой, спакойны, утульны, звычайны і прыгожы. І гэта пры тым, што Адрыў нельга назваць добрым спосабам спазнаньня гарадоў. Гэта як палюбіць дом за каркас, а чалавека за шкілет. Сетка вуліц, павароты і глуш дзічайшая, на мапы не нанесеная і нават тубыльцам не цікавая — гэта ў адрываўскім мэню калі ласка. А хароствы і вабноствы — гэта калі толькі выпадкова, у шкоду таймауту. Узяць хаця б элемэнты маламаштабнай манумэнтальнасьці. Ой, конікі, ой, далонькі, ой, як сьвежа і натхнёна. А абтаптаўшы гэтых конікаў і голых, выбачайце, фэмін па шэсьць разоў з усіх бакоў? І ўжо наколькі рахманыя пінчукі, але рухаюцца фіранкі на ах, якім шыкоўным экзэмпляры савецкай архітэктурнай школы, і радуе толькі, што ты тут такі не адзін, а на ўсіх уціхамірвальных кашуль мо ў раёне не набярэцца. Урэшце, калі гуляешся ў адрыў (мужчына, у вашая та лета), марна удаваць зь сябе нармальнага чалавека. Цырк прыехаў, што за эўфэмізмы! так што ўсьмешку да вушэй — і вось ужо да цябе цягнуцца людзі зь дзецьмі. А што гэта ў вас такое, з аганьком у вачах пытаецца тата хлопчыка, хлопчык сасе палец, а гэта ў нас гарадзкое а... (хлопчык выцягвае палец з роту) а гульня такая! гойсаем па чужых гарадах, ганяемся за цікавосткамі і адзін за адным! — дужа здорава, — кажа хлопчык, што з вусамі і залысінай, можа, падказаць што, — ды хіба не... — і праўда, кажа той, падазрона паглядаючы на 8-бітнага пакемона з эры ZX Spectrum 48k, ну, посьпехаў.

А я сяджу, старт сьцеражу. Горад іншы, рэпэртуар той жа. Толькі чамусьці так хораша! І я наразаю кругі па парку, гляджу на раку, на неба, лаўлю павуцінкі, а трафей — ну й йуг зь ягонай арыентацыяй геаграфічнай. Пінск — горад мары. Па пінскіх ходніках на ровары езьдзяць толькі менскія. Пінскія вуліцы вузкія і машыны не разганяюцца хутчэй за 40. На плошчу Леніна ноччу праезд забаронены, каб не будзіць грукатам па бруку жыхароў суседніх хрушчовак. Адна недарэчнасьць у Пінску — чыгунка, асабліва калі 20 хвілін да дэдлайну. Не, сур’ёзна. Ніякага ўражаньня недастатковасьці. Толькі тэмп спакайнейшы. Ну й калі прывык есьці па дарозе, хутка ды смачна — здохнеш з голаду і ніякі масер з каржом табе не паспачуваюць. А вось павуціньня такога ў сталіцы дакладна няма і ня будзе, пакуль тут не пабудуюць ды не ўзарвуць якую павуцінную фабрыку.

Ня ведаю, як павуцінная (гэта вэрсія усходніх суседзяў, якія не паверылі ў магчымасьць мірнага існаваньня павуціньня ў прамысловых колькасьцях без тэхнагенных катаклізьмічных чыньнікаў), а макаронна-залівацельная фабрыка ў Пінску месьціцца на прыватнасэктарнай вуліцы Чарняхоўскага. Такія казкі ды ва ўнісон на хаду сачынялі мясцовыя жыхары, што дзіву даешся! Я б павёўся, стопудова, нават пачаў запісваць гісторыю ў маршрутны ліст дробнымі літарамі, але нейкі бессардэчны цынік з натоўпу ўдзячных слухачоў не паверыў ды прапанаваў агледзець тэрыторыю па пэрымэтры. Ну пайшлі аглядаць, што ж чалавека крыўдзіць, нават калі ў яго душа такая чэрствая. А там, у двары — казачны канец, хто ня слухаў, маладзец. І нешта ў мяне настрой пасьля гэтай гісторыі нават палепшыўся. І калі замест вуліцы аказаліся вароты мэблевай фабрыкі, я адзінае, што падумаў: клас! я бачыў Пінскдрэў на ўласныя вочы. Той самы Пінскдрэў, што мы доўга выбіралі, але так і не купілі! Супэр! І скончылася дарога, запахла паленым пілавіньнем, два сабакі абступілі ў чужым двары, дзе я шнару між хлявамі, а я сабе думаю, якія файныя пінскія сабачкі, менскія мяне б даўно ўжо зжэрлі ды пулялі б костачкамі ў гарадкі, а гэтыя сталі на пачцівай адлегласьці і брэшуць для праформы, і жыхары мясцовыя ходзяць сабе, быццам бы ў іх пэрсанажы ў велашлемах па двары дзень пры дні з ранку да вечара ашываюцца. І далей — як цікава, дарога, што няма на мапе, шкада толькі, што выводзіць у месца, дзе ўжо езьдзіў.

Ну і пры канцы пра сур’ёзнае і не пабаюся сказаць навукова-гістарычнае. Калі хто чытаў ванегутаўскую «Калыханку для коткі» ці глядзеў «Аўтастопам па галактыцы», той ні на хвіліну не ўсумніцца ў тым, што Пінск быў заснаваны ня важна калі ня важна кім для таго, каб у ім празь дзевяцьсот гадоў пабудавалі парачку дамоў 3А за домам № 25, і каб у адзін незаплянавана сонечны дзень гэтая акалічнасьць аказала непазбыўнае ўзьдзеяньне на глузды й сыстэму каардынат сотні абсалютна не датычных да Пінску чалавек. Гэтым выдатна тлумачацца ўсе астатнія фантастычныя акалічнасьці гэтага дня.

Тут бы нялішне расставіць абзацы, але ў мяне камэра з адрыву ня клееная, а тут вам не Завальная, а самы сапраўдны паўднёва-ўсходні Паўночны пасёлак, які ў змове з сыноптыкамі з дня на дзень пагражае голымі, выбачайце, лёдамі.

From Twitter 10-11-2010



  • такімі тэмпамі і мэтадамі збору подпісаў элегантная перамога наступіць да выбараў #electby
  • у Пінску хочацца застацца пажыць, хаця б да таго часу, пакуль грэе сонца і лётае павуціна, ночы ж і дажджу ў Пінску не бывае, праўда?
  • у Пінску на галоўнай плошчы ляжыць брук, і пасьля 23 гадзіны рух па ёй забаронены, каб пінчукі з вокнамі на Леніна маглі спакойна спаць
  • Яшчэ ў Пінску не сьпяшаюцца. Ні людзі і машыны. Гэта так прыемна, асабліва калі сьпяшаешся толькі ты адзін. Добры горад Пінск.
  • пінскі стары горад — як музэй, у тым сэнсе, што ў музэі есьці не паложана, так і блукаеш, выглядаючы між помнікаў архітэктуры які фаст-фуд
  • белкартаграфія можа ганарыцца сваёй пінскай мапай, безь яе Адрыў быў бы менш блуклівым і без гарачага водару сьвежасьпілаваных пінскдрэў


Tweets copied by twittinesis.com


10.10.10

From Twitter 10-09-2010





Tweets copied by twittinesis.com


9.10.10

bardziury ŭ liesie

На завулку Балотнікава — пяшчана-гразявой дарозе ўзбоч дражнеўскага лесу , праяжджальнай толькі ў сухую паравіну году, раптам пачаў вымалёўвацца культурны аб’ект.




Першае, што я падумаў са страхам, — вось дзе вырашылі накруціць загаданыя Ладуцькам 5 кілямэтраў веладарожкі. Але тутэйшыя крыху абнадзеілі:

— Што будзе? Ды лыжна-ролерная траса будзе. Цьху.

«Цьху» — гэта таму, што лыжнікам у гэтым хваёвым лесе някепска жылося без бардзюраў. Дый раварыстам. Дый усім астатнім жыхарам было ў гэтым лесе някепска — па-лясному, а не па-бардзюрнаму. Цяпер жа зьезды ў лес перагароджаныя бардзюрамі, лясныя дарожкі разьежджаныя трактарамі ды самазваламі, але галоўнае «цьху» ня ў гэтым.

Галоўнае — для нейкай там трасы (і можна быць упэўненым, што гэта будзе не якая-небудзь, а звыклая менская мама-калясачна-пралетарска-бухацельная траса) — скубуць і раўняюць трактарамі некранутыя лапікі гушчару, дзе грыбы шчэ сёлета расьлі. Панарабілі горы грунту і пяску.

Для чаго? Каб зрабіць бессэнсоўную закручаную дарожку зьніадкуды ўніадкуль? Каму гэта трэба, акрамя вытворцаў бардзюраў, га?

raniej za aciaplieńnie


  • новы ціўцер урубілі раней за ацяпленьне
  • каціўся ўчора па пустым горадзе, ні машын, ні людзей, ні раварыстаў-баязьліўцаў, якія ня ведаюць, што прапускаюць самы няпотны сэзон #bike
  • і першае, што мне напісаў #newtwitter, — Sorry! We did something wrong.
  • для сонных ранкаў ёсьць музычны халодны душ I Broke My Robot
  • навіны топавых аксэсуараў: sigma powerled лянуецца працаваць ужо й ад батарэек. 200-баксавая фара пражыла паўтара году. #sigma #bike
  • новы ціўцер жужжыць, лятае, а ціўканьні не прымае
  • і ўвогуле, паглядзеўшы на гэты #newtwitter, — #yoono можа спаць спакойна і ўводзіць сваю рэкляму, не канкурэнт гэты наваціўцер, не канкурэнт
  • сто гадоў таму пісаў на http://www.timeticker.com/, каб дадалі Беларусь, -— не, улом ім нешта.
  • добра ўсё ж, што некаторыя фолаверы — follow me ў ціўцеры, а не на Іркуцкай па цемначы
  • І пра кіно. The Usual Suspects — расцудоўнейшая карціна, прыдуркаваты Спэйсі зноў у(с[пойлер]. The Fall — добра зьнятае абышто з прэтэнзіяй.
  • Наваціўцер толькі з хваерхвокса не фунцыклюе, з хрома шле са сьвістам, такі любоўна зьбіраны кэша кош пайду выкіну.
  • неяк мне званілі (як першаму сьпяцу на сяле па ’нцярнэце, атож!): інцярнэт прапаў — а гэта кэш пачысьцілі і адрасы не падстаўляліся.
  • прапусціла даішная машына, стала ззаду на сьвятлафоры, і грошай за гэта не ўзяла
  • у некаторых апэратараў ужо па фармулёўцы тарыфаў можна зразумець стаўленьне да кліентаў
  • столькі дзён на гэтым тыдні аказваліся ня пятніцай, што калі аказалася пятніца, ужо і не цікава.
  • другі раз за месяц купіў люстэрка за 65000, другое запар у краме, больш дурняў за месяц не знайшлося.
  • ладна, #electby, назавіце прычыну паставіць подпіс за каго-небудзь, калі вынік «выбараў» вядомы, а адзінага і як вынік плошчы не намячаецца?


Tweets copied by twittinesis.com

6.10.10

cely traktar


  • па ходніках едзе цэлы трактар і па-хлапечы куляе, як бліны, лісьце, каб лепей падрумянілася, бібікае, пужае, весяліць мінакоў
  • у цепласетках — нашы людзі, галоўнае ім пратрымацца да 19-га, каб на плошчы было цяплей
  • зэба! рэдакцыя напісала — някляеў намаляваў гугламапу, яшчэ адзін яму плюс адзін. сьпявае таксама зэба http://is.gd/fO1VY
  • знайшоў студыйны варыянт «Сьцягу» на запраўдзе — лажыся і памірай. Ня тое, што Live Duo GUM Edition! http://is.gd/fO1VY
  • народ, байфлай дастаў, парайце правайдэра, у якога нэт зь першага разу і не на 5 сэкунд, няма ўсёй гэтай фігні з кароткімі гудкамі й чэргамі
  • старонка з айчынаўскімі тарыфамі — нечалавечы квэст, хвілолагаў ўсялякіх, туды, напэўна, не бяруць


Tweets copied by twittinesis.com

5.10.10

From Twitter 10-04-2010



  • у зьвязку з фэерычным спосабам павароту зь дзянісаўскай на маякоўскага пракладчык minsktrans.by раіць дабірацца дзявяткай. маляўнічы маршрут
  • рамантычна-урбаністычнае паломніцтва па маякоўскім апакаліпсісе ад Чэрвеньскага да Чыжэўскіх з «пурпурнымі вошамі»(©:http://bit.ly/aYOV7O)
  • дамы стаяць за 2 мэтры ад праезнай часткі, у гэтую шчыліну ўжо й ліхтары паўтыканыя, такім чынам ходнік будзе на ровары непраяжджальны.
  • квэсты менскага грамадзкага траспартаваньня http://bit.ly/a0PcYs
  • дзяржэстэтолягі пачасалі *а…іцы і падумалі, што вуліца Сонечная занадта цяністая для сваёй назвы ды вырубілі нафіг алею старых дрэў, сукі.
  • есьлі і дальшэ прадолжыцца такое нагібаніе, то эці выбары прыдзёцца не фасьфіцыраваць, а чэсна напісаць усе 100%-100адмарозкаў паддзержаўшых
  • сьпярша трэба знайсьці генія думкі, які ўтачыў у дарожку ў сквэры Міцкевіча 2 прыступкі, а пасьля можна адмяняць негуманныя віды пакараньня
  • Сухарава бліжэй, чым думаў: ад Парка Велапарковак Трох (aka ПВТ) да сухараўскай тралейбуснай ДС усяго 1:10 #bike
  • а калі сусьветны дзень аховы раварыстаў ад ахоў… ахоў… еўшых жывёлаў?


Tweets copied by twittinesis.com


3.10.10

From Twitter 10-02-2010



  • калі да ўлады прыйдзе някляеў, у нас усе тэксты стануць раўняць па цэнтры. (а хіба ўжо можна раўняныя па цэнтры тэксты кідаць грамадзянам?)
  • а я люблю гэты горны паток сьвядомасьці слухаць, зарад энэргіі і бадзёрасьці на цэлы дзень, і бясьпечна, ня тое што з ровара куляцца
  • панараміё кажа, што за месяц мае фоткі паглядзелі 76902 чалавекі. ой.
  • самае цікавае, што на байфлаі «эхо москвы» ё, а Радыё-1, «Сталіцы», «Культуры» няма, мяне аж патрыятычны гнеў расьпірае.
  • ёпцель, там нават радіо свобода ё, ціха, ніхто нічога ня чуў [:x
  • 6лееааацьссссссс. ERB Alternative (куды ўжо альтэрнэйтіўней) http://shoutcast.byfly.by/?radioid=879 . зара здарыцца дэмакратычны перадоз.
  • трындзец, што робіцца. радыё беларускай, НАРМАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ музыкі на байфлаі! http://bit.ly/agTnFY
  • RT @zaranok: Дзяўчына гадоў 20-ці мне сёння: "я с нім (Лукашэнка) вырасла і с нім і умру". #electby
  • прыгледзьцеся калі — на пакеце памаранчавага соку Маґік Суммэр) на жоўтым мурашніку ляжыць сіні труп.
  • вось зайшоў на сайт кандыдата ў кандыдаты і не пабачыў там на відным месцы гугламапы з кропкамі збору подпісаў. толькі просты аловак ляжыць.
  • байфлай: інэта хрэн — ідзі бухай!


Tweets copied by twittinesis.com


2.10.10

From Twitter 10-01-2010



  • цуцыкі, што пацеляпаліся ля велабану, трацяць да раварыстаў усялякі інтарэс, хоць ты спэцыяльна туды іх вазі на перавыхаваньне.
  • нехарошае слова «дыяспара»
  • нехарошая слова «дыяспара», разважаў я, узворваючы рыпучую на зубах гравітацыю ў сьляпянскім лесе.
  • вось жа якая справа: у такія важныя моманты чалавек думае ўсялякую х…ню, а не глядзіць слайдшоў з успамінных закатак.
  • а ўвогуле чыстай шкоды 60 тысяч — кошт францускага люстэрка, новага. Ну й навюткія швальбы маратон-камфорт (ха-ха) збуду за паўцаны.
  • а ўвогуле, трэба прызнацца, куляцца прышпільна, і кульнуўшыся — прышпільна, ужо потым парышся: ці косьці цэлыя, ці не ў кравішчы тэрматранты
  • І лішне казаць, што ў несэзон, апранутаму ў два слаі, куляцца дужа прышпільней, чым улетку ні ў чым. Ну брудны лес лепшы за чысты асфальт.
  • …хоць пра грунтовыя дарогі я быў куды мякчэйшай думкі.
  • і ўсё такі пытаньне, чаму «дыяспара» — слова нехарошае, а «разборкі» і «падлянка» — ўпаўне прэзыдэнцкага ўзроўню, не дае спакою дагэтуль.
  • паправіў рог, уткнуў назад кола, пакруціў паціху, і толькі выехаў зь лесу — пад сьляпянскім мастом паравозік з 4 легкавушак, бэрмуды нейкія
  • schwalbe marathon comfort — пакрышка, якой не заўважаеш! …Бо адчуваньне, што едзеш на голых абадах.
  • не гавары ўслых тое, што можна ціха зашарыць
  • у сьляпянскім лесе каменчыкі на дарозе даслалі грозны мэсыдж: шлем трэба насіць, насунутым на лоб і прышпіленым!!! увесь шлем у клічніках


Tweets copied by twittinesis.com


1.10.10

From Twitter 09-30-2010



  • Затэсьціў народны велапрычындал «шкарпэткі ў пакеціках». Нармуль. Ногі, што праўда, усё роўна мокрыя, але — цёплыя! #bike
  • даехаў, можна сказаць, з камфортам, што яшчэ раз даказвае, што няма кепскага надвор’я, ёсьць проста кепская вопратка.
  • у самы адказны момант, які бывае на сыходзе ночы, у маёй хаце скончылася 5-гадовая эра энэрга(не)эфэктыўных дарагіх эўрапейскіх лямпачак.
  • дзьве гадзіны сышло на высьвятленьне праўды між трыма кропкамі і hellip’ам. Тры кропкі адваявалі сабе паперу, якой хутка, як вядома, гамон.
  • што праўда, у трох кропак ёсьць надзея на рэінкарнацыю ў электронных чыталках, калі для іх, вядома, хтось будзе спэцыяльна штосьці вярстаць.
  • а пакуль тое ды сёе, прыкруціла б жж-каманда аўтаматычны канвэртатар допісаў, большых за 5000 знакаў, у .fb — зь лінкам для сьцягваньня.
  • хто б падсунуў Хадановічу спасылку на ўсю праўду пра паходжаньне і мэтавае прызначэньне монашырынных шрыфтоў?..
  • увогуле, калі аўтар навязвае чытачу шрыфт, зьяўляецца падозраньне, што з творам нешта ня чыста, хоць аўтар, можа, гэта ад шчырага сэрца…
  • гадзіньнікі «лыч»
  • Вядома, нікому не цікава, але я прачытаў «Заўтрашні дзень» Кузьмы Чорнага. Гэта другі аўтар, якога можна чытаць зь любога месца з асалодай.
  • а вось навошта музэйны квартал? там і так людзей няма, бо музэйныя ды рэжымныя тэрыторыі, а тут яшчэ і роварню, глядзіш, вытураць.


Tweets copied by twittinesis.com


30.9.10

From Twitter 09-29-2010



  • ні адзін з дэвайсаў ды ґаджэтаў на кампутарным стале не гадзіцца, каб элемэнтарна адкаркаваць піва.
  • у аптэцы наведала матэматычнае пытаньне: ці праўда гексавіт у 20 разоў горшы за вітрум, як гэта вынікае з цаны?
  • вось і ўцяпляльны сэзон, тая паскудная яго частка, калі зь неба яшчэ валіцца нешта вадкае; меншыя перадачкі і не разганяцца з горак.
  • калі ты адзіны ў канторы п’еш шырокаліставую гарбату з чырвонымі фігнюшкамі, падумай два разы, перш чым забіць ёй ракавіну.
  • хохо, целек кажа — на футбол квіткі не прадаюцца. холад ці цёплыя форменныя абдымкі паспрыялі?
  • Цікава, з чым менчукі асацыююць назву раёну «Ангарская» — з шырока-рачным ці хлеўна-барачным?


Tweets copied by twittinesis.com


25.9.10

From Twitter 09-24-2010


  • людзі на ютубе мяняюць пакрышкі за 3 хвіліны, шчасьлівыя! правазіўся дзьве гадзіны, увесь выматаўся, і вынік не падабаецца.
  • выберыце прэзыдэнтам любога дзіцёнка, хутка забудзеце пра коцікаў, а як фіг вы каго выберыце, то лепш пачытайце «ўладара мух».
  • а ўвогуле творчых гуманітарных асоб нельга дапускаць да кіраваньня тралейбусамі, цягнікамі, электрастанцыямі, падлодкамі і дзяржавамі.
  • ці то штось мастацкае скажа, алектарат не прасячэ, ці то проста залетуценіцца, а тут бах — шар з шпіёнамі садзіцца на кастрычніцкую плошчу.


Tweets copied by twittinesis.com

24.9.10

From Twitter 09-23-2010



  • vm.by — сэзон скончыўся, акаўнт заблякаваны; дзеля справядлівасьці на незаблякаваных роварнях сайты таксама няпэўнай актуальнасьці.
  • RT @dziuba: В 90-е во всех городских автобусах между водителем и первым пассажиром висел плакат с голой бабой. Плаката не было только у ...
  • што грымела ўчора ля ТЭЦ на радыяльнай? сабакі на Алтайскай з жыцьцём сваім сабачым разьвітваліся ад ляку
  • і чаму існуе толькі пытальнік з кропкай? мне часьцей з коскай трэба.
  • славутыя камароўскія піражкі ўканец спаскудзіліся: недапечанае цеста, галінабланка, нявараная бульба з гнілушкамі, эх…
  • зганяў у парк перамогі паглядзець на славуты фантан, што па тэлеку паказвалі, фантан схаваўся пад ваду і без тэлекамэры працаваць адмовіўся.
  • упершыню за 2 гады пракаціўся па праспэкце Дзяржынскага і палюбіў яго ўсім сэрцам: ніякіх табе ходнікаў, ніякіх падземных пераходаў
  • сустрэў сёньня сапраўднага Дылера, ды ня проста Дылера, а ВелаДылера. Добра быць ВелаДылерам, у ВелаДылера ўсё ёсьць Недзе На Складзе.


Tweets copied by twittinesis.com


23.9.10

From Twitter 09-22-2010



  • Пакуль я спаў, мяне ўжо трансьлявалі на ровары па ОНТ. Злавілі ж на ПЧ недзе. Вось ты калупаесься ў носе, а біґ браза із ўотчынг ю =)
  • сыноптыкі вырашылі дзень без аўтамабіляў праігнараваць, ладна-ладна
  • хай бы ўжо ў рамках цкаваьння белтуркаў на Ванеева апусьцілі бардзюры ў сквэрыку зь белай скульптурай
  • трэба завязываць з начнымі кінасэансамі, а то ўчора замачылі неспадзявана малога Осмэнта-з-жаласнымі-вачыма, дык хрэнь сьнілася ўсю ноч.


Tweets copied by twittinesis.com


22.9.10

From Twitter 09-21-2010



  • мяркуючы па тым, што ў кожным веласклепе тырчыць 200-баксавая Sigma Powerled, нехта купляе гэтае фэерычнае нанагаўно.
  • Прайшла ўрачыстая дэгустацыя піўных мэдалістаў Рэчыцкага Сьветлага і Залацістага. Нешта нячыста ў іхнім мэдальным каралеўстве, скажу я вам.
  • як лятуча выразіўся некалі харызматычны кіроўца чырвонага ікаруса, «а каму-та ж, бляць, прэмію далі».
  • чаму ў гугламыле дагэтуль няма кнопкі Delete&Next, і прагляду ў HTML вордаўскіх дачэпкаў па змоўчаньні, не разумею.
  • не шанцуе мне з высокімі тэхналёгіямі, у сыліконавай даліне парэзаў пакрышку, папярэдняя гэтаксама сканала на высокатэхналягічным велабане
  • У Менску ёсьць Запароская і Круглая плошчы, якіх няма, і няма Сьцяпянкі, якая ёсьць…
  • РАПТАМ! У горадзе знайшліся Continental City Ride. Масква, я так цябе і не пабачу! Мне б шчэ кітайскі ліхтарык кшталту P7 у Паўночны пасёлак
  • Самая цяжкая, шкодная і небясьпечная праца — абнаўленьне сайту. Можна мець 3 бухгалтараў, але сайт абнаўляць не часьцей, чым раз на 3 гады.
  • самыя цікавыя пасты ў Google Reader’ы — тыя, якія ўжо сьцёртыя аўтарам па месцы прапіскі.


Tweets copied by twittinesis.com


20.9.10

WELCOME TO ЗА БЕЛАРУСЬ!

welcome to…

naviny ściklieŭskaha liesu

У сьціклеўскі лес прыйшло бабінае лета і ходзіць туды-сюды па менска-каладзішчанскай рублёўцы.



У сьціклеўскім лесе цёплае сонца, пясок, павуціна і цудоўны від пешаходаў пад назвай «грыбнікі». Гэтыя пешаходы ходзяць дзе заўгодна, абы не па дарогах. На жаль, у Менску ўсе яны кудысь зьнікаюць, як грыбы.



Дарогі ў сьціклеўскім лесе поўныя нечаканасьцяў. Па нечаканасьцях таксама можна паспрабаваць праехаць.



Чым глыбей у пяскі і гушчары сьціклеўскага лесу загнаць машыну, тым смачнейшыя і гусьцейшыя будуць грыбы.



У сьціклеўскім лесе — казачна…

From Twitter 09-19-2010



  • RT @kudinsasha: забавно наблюдать, как люди, насмехающиеся над научной фантастикой, слушают метеорологов и экономистов)
  • зімой трэба мяняць скутэр на ровар


Tweets copied by twittinesis.com


19.9.10

From Twitter 09-18-2010



  • для зручнасьці раварыстаў у нас існуюць сколы ў бардзюрах
  • ну што, нагода абнавіць уражаньні пра Рэчыкае Залацістае і Сьветлае, а то ўсё жлукчу піва бяз рысу, кукурузы ды цукру, як не патрыёт


Tweets copied by twittinesis.com


18.9.10

From Twitter 09-17-2010



  • у новым парку Перамогі геамэтрыі над сэнсам усё пасьлядоўна бессэнсоўна, і кручаныя веладарожкі, і хаатычныя сьцежкі
  • Ходнікі поўныя нечаканасьцяў. http://blrovar.blogspot.com/2010/09/blog-post.html http://bit.ly/8ZnlJh
  • дзякуючы @lazyest наматаў паўсотні км па ходніках нашай сталіцы і сьвежазавезенаму чарназёму парка Перамогі рандомных ліній над зручнасьцю.
  • А тым часам ужо абвешчаны вынікі выбараў: http://bit.ly/cRsf2w. Той раз дзяржстатысты не памыліліся ні на трошкі. І М-ч сышоў. Усё, каляды!
  • што я хачу сказаць наконт гэтага сонечнага заваконьня http://yfrog.com/myoryp
  • дзень без аўтамабіляў у горадзе без пешаходаў.
  • Пешаходам на скрыжаванні Дзянісаўскай з Маякоўскага рабіць няма чаго і няма дзе.


Tweets copied by twittinesis.com


17.9.10

From Twitter 09-16-2010



  • «Дзьвінскі бровар» замест каб радаваць «Цёмным золатам» балуецца зьбітнем і ліе «Аліварыю-экстра» па бляшанках, някепска, дарэчы, ліе.
  • гляджу Gran Turino, з суседзямі заўжды такая фігня, для гэтага яны і прыдуманыя.
  • Прывёз тры драпіны з куста ля Запарожскага маста
  • У кіношцы «Мне бы ў неба» найбольш уражвае, як можна тарчаць у адной канторы ўсё жыцьцё, баяцца яе страціць і кідацца праз гэта з моста


Tweets copied by twittinesis.com


16.9.10

mastactva zahaloŭka

Геніяльнасьць некаторых выданьняў, нават калі яны правінцыйныя, палягае ў тым, што карціна падзей становіцца зразумелай проста з загалоўкаў, без патрэбы марнаваць час на чытаньне артыкулу. Вось, напрыклад, з апошняй стужкі «Народнага слова»:

«Сев озимых перешел экватор» — «урожай у них растет сто лет». «Где вы, сезонные распродажи?» — «газонокосилки от „Витязя“» «за рекордную цену»! «Всемирный бег гармонии» «на призы прославленного борца», «каб вяртацца ў маладосць» («грибной осенний урожай»). «Отдохнули и набрались сил» — «ищите друг друга», «инвалиды надеются».

From Twitter 09-15-2010



  • Night on Earth. Абы што. Ну і што, што Джармуш, а значыць усім палагаецца экстаз.


Tweets copied by twittinesis.com


15.9.10

From Twitter 09-14-2010



  • І хто мне нараіў Thin Red Line? Фільм з адарванымі канечнасьцямі, і толькі голас, якому з кожнай хвіляй карціць укалоць паболей морфію.
  • я не купляю спортлато, я ганяю па сцыклеўскім палігоне без навігатара
  • у крамах зьявіўся кальтэнбэрг пякельны і зьнік звычайны, відаць, каструля адна і камфорак не хапае


Tweets copied by twittinesis.com


14.9.10

From Twitter 09-13-2010



  • Калі ўзяцца, то ў Менску можна процьму аграгарадкоў нарэзаць. Вось ППасёлак — чым не аграгарадок. Мага́зыны дык рыхтык аграгарадоцкія!


Tweets copied by twittinesis.com


13.9.10

From Twitter 09-12-2010



  • застопілі праваслаўную папутку, кіроўчыха жагналася на хаду, і за размовамі пра анёла-ахоўніка забывала адключаць паваротнік.
  • Крыніцабэрґ Гэльль sehr gut.


Tweets copied by twittinesis.com


12.9.10

From Twitter 09-11-2010



  • узбочыны трасау застауленыя здурнелымі сталічнымі аутагрыбнікамi
  • усім вядома, што калі набраць на электронным таблЕ што-н. па-беларуску, вакзал праваліцца пад зямлю


Tweets copied by twittinesis.com


11.9.10

From Twitter 09-10-2010



  • Цікава, ці прэміруюць цяпер рацыяналізатараў? Прыдумаць і ўнядрыць унівэрсальны нездымальны плякат «С праздником!» — практычна і пазытыўна!
  • цяпер трэба абсталяваць цэнтральныя вуліцы сталіцы стацыянарнымі мэталашукальнікамі, замаскіраванымі пад дрэвы, падземныя пераходы, прыпынкі


Tweets copied by twittinesis.com


10.9.10

From Twitter 09-09-2010



  • У Сьляпянцы стала весялей: засыпалі Карвата да гары друзам і прапісалі пару зграй зь стартавым складам удзельнікаў, абжываюцца.
  • распластоўваюся: перакруціў наверх яшчэ адно колца на рулі, адчуваю цяпер зямлю пад рукамі
  • за гэтымі працоўнымі буднямі ледзьве не забыўся пра абавязковыя-для-звальваньня-зь-менску выходныя
  • і дзе ў Заводзкім раёне мікрараён «Паўночны»? http://bit.ly/b9uhq2


Tweets copied by twittinesis.com


8.9.10

partyzany

Першая асацыяцыя па прачытаньні навіны, што 40% беларусаў размаўляюць па-беларуску дома.


Дмитрий Горчев. «Партизаны уходят навсегда»

From Twitter 09-07-2010



  • У выніку перамогі камунізму на Зямлі людзі сталі каратышкамі, затое амэрыканцаў выперлі на Месяц.
  • ну і паспрабуйце перакласьці ў Google Translate «дажынкі»
  • гандляр зь велашапіку сказаў, што сэзон скончыўся і ён перайшоў на цацкі, і на велабане пуста, гэтае гарачае лета яўна разбэсьціла беларусаў
  • 1я лекцыя ўсюды мусіць быць адзінай і мець назву «галоўнае натоўпамі не хадзіць», масы з БНТУ зь лёгкасьцю займаюць увесь ходнік да Калініна
  • нешта на АДрыў гэтым разам хочацца не неадольна, у праекце iq-мысьляжу ўсё больш, чым кілямэтражу, сьпярша прафан, і толькі потым fun.


Tweets copied by twittinesis.com


7.9.10

From Twitter 09-06-2010



  • Рамантычная прагулка ля дзіцячай чыгункі ператварылася ў гаданьне, што грыміць, аж зямля трасецца, на Анаева? Спачуваньні тамэйшым жыхарам.
  • паглядзеў «Я». ну нафіг такое кіно.
  • аказваецца, у DVD-R і DVD+R розьніца крыху большая, чым у тыпаграфіцы злучка.
  • 4 кастрычніка зьнікне старажыл-маршрут А63, бессэнсоўным, праўда, ён стаў даволі даўно. За 5 гадоў у Малінаўцы праехаўся ім разы тры.


Tweets copied by twittinesis.com


5.9.10

From Twitter 09-04-2010



  • RT @Pashkevich: http://www.president.gov.by/press96894.html#doc
    Якжик стал замминистра! эта(ціхі)аут! помню его еще по временам его рабо ...
  • Паглядзеў учора на ноч «Лабірынт Фаўна», жудасна кіно. Заснуць змог толькі пасьля наступнага фільму па тэлеку — разанаўскі пра гусараў.
  • «Хуткія». «Band A». Выць хочацца.
  • даўно зьбіраўся схадзіць пешшу дахаты, некалькі гадоў, а ўсяго 10 км і 1:40. пешшу — зусім іншы горад, чым нават на ровары.


Tweets copied by twittinesis.com


4.9.10

From Twitter 09-03-2010



  • http://kinomall.net/movie/devchata.html «Девчата». Похожие фильмы: «Вампирский засос»
  • значыць, сустрэў я па дарозе, тэрма-сабак, яны пасталі з трох бакоў, а я бачком-пяшочкам адступаў-абсыхаў.
  • думаў, што formspring гэта дзе незразумела хто пытаецца незразумела што невядома каго, а там сіґанап, лаґін і астатняя кісьляціна.


Tweets copied by twittinesis.com


3.9.10

From Twitter 09-02-2010



  • спадзяюся, такое лета пратрымаецца ўсю зіму


Tweets copied by twittinesis.com


2.9.10

From Twitter 09-01-2010



  • бадзёрым ранкам на працу на ровары, адкрыцьцё сэзону запасных шкарпэтак і флісавых кофтаў.
  • вось каб 32-га стала, гэта было б цікава, а так нават сьціпла неяк выйшла — усяго +1.
  • дзівосы, Google ня ўзяў ніводнай фоткі царквы з http://is.gd/eP4Iy для GoogleEarth, палітыка партыі памянялася?
  • вядома, чувакам з Panoramio па барабане нашыя трухлявыя помнікі архітэктуры, зарослыя хмызьняком
  • у сталоўкі з назвай «Рэй» абавязкова мусіць быць другі філіял з назвай «Дыя»
  • дарагі скайп, я спэцыяльна, паўтаруся, спэцыяльна знайшоў у нэце дужа старую тваю вэрсію, перастань назаляць з апґрэйдам.
  • казкі, канечне, блякнуць. унукі будуць урагатывацца, дзеда, маўляў, ну ты заліваеш.
  • імпэрыя наносіць удар у адказ: па АНТ зара пакажуць ютубаўскі хохма-ролік пра пуціна і каліну
  • лукашэнка прамяняў білева на бараўляны, аблом у губерніі.
  • ё такія блогеры-гаўнавозы — знойдуць какашку і шпарчэй у свой бложык каб наверх насралі камэнтамі.


Tweets copied by twittinesis.com


31.8.10

From Twitter 08-30-2010



  • у вотчыне губэрнатара Давосеніца, панарабілі новых шыльдаў, і ўсе золатам, і ўсе па-расейску, нават калі па-беларуску, ціпа «кніжны магазін»
  • за 120 рублёў у месяц кватэраўласьнікам прадастаўляецца адборны атракцыён Камплатбай.
  • дзьвінскі бровар пачаў выпускаць новы гатунак піва — «пшанічнае» і перастаў астатнія, прадавачкі забыліся, як выглядае «чорнае золата».
  • пасьля дэгустацыі няпроста знойдзенага «пшанічнага» магу прапанаваць пераназваць дзьвінскаму бровару гэтае піва ў «лебядзіную песьню».
  • настальжы. па нашай чыгунцы дагэтуль бегаюць «фірмовыя» драўляныя вагоны, зь якіх усё так жа сіфоніць з шчылінаў; каксаґызу на ўсіх не хапае
  • у цэнтры вотчыны губэрнатара Давосеніца зрабілі Плошчу Для Катаньня Дзіцячых Машынак і Продажу Малака
  • яшчэ там будуюць цэлы мэмарыяльны комплекс у гонар савецкіх малочных трохкутных пакетаў, якія я таксама лічу шэдэўрам крэатыўнага дызайну.
  • менск хоч-нехач начыняе пыхлівасьцю, вось прыяжджаеш у глухі лес, а там у хаце глядзяць тэлек з Zala.by і Сьціралка круціць у Ваннай.
  • калі б у Менску кіраваў Давосінец, тралейбус 60 хадзіў бы з Шабаноў у Ратамку праз Фаніпаль


Tweets copied by twittinesis.com


30.8.10

From Twitter 08-29-2010



  • шансон дауно пара вымяраць у трацілавым эквіваленце і запіхваць у бомбы


Tweets copied by twittinesis.com