2.1.10

navahodni viciebsk

Палічы ч-з сьцягі.

Гэтая ёлка на плошчы Свабоды сёлета паніжаная ў званьні. Галоўная конусападобная зялёная штучнасьць цяпер на апошняй фотцы, то бо на плошчы Перамогі. Туды валяць ходнікамі натоўпы народу, такога трафіку я ў Менску нават ня бачыў.

З горкі пракаціцца не адважыўся, віцебчукі — сьмялейшыя.




Я мушу сказаць, што цэнтар аздобілі як ніколі, падсьвятлілі дамы, нават хрушчоўкі, навесілі над дарогамі гірлянды, мне спадабалася.


Гэта ўласна галоўная ёлка. Кажуць, самая высокая ў краіне. Зблізку ня скажаш. Езьдзяць конікі, понікі, каток поўны народу, дыскач, хуткая, усё як мае быць.

1 comment:

Eugene Zelenko said...

Прыгожыя здымкі!

А можна пры магчымасьці загрузіць поўнапамерныя вэрсіі ў Wikimedia Commons?

Дзякуй.