10.1.10

Prostore. Эвакуацыя.

у 15:15 заходжу ў Прастор, а там ялейны жаночы голас аднекуль зьверху нашэптвае: шаноўныя пакупнікі й пэрсанал, у сувязі з надзвычайнай сытуацыяй выходзьце на вуліцу, карыстайцеся лесьвіцамі і чым знойдзеце, я зь першага разу аж не зразумеў, з другога не зразумеў, і толькі з трэцяга, ужо засунуўшы шапку ў камэру захоўваньня, даслухаў да канца, падумаў, а ну-ка паўтары, цётачка паўтарыла, я дастаў шапку, падышоў да інфацэнтра, там кабеткі камусь тэлефанавалі, стомлена пераглядаючыся, а што гэта за прыкол, мне не сказалі, ну я й пашоў, як дурань, але засьцярожлівы, на вуліцу Ратмістрава міма касаў, дзе разьлічваліся пакупнікі й ня менелі чэргі, міма паліц, уздоўж якіх ехалі, сутыкаючыся, пакупнікі й пакупніцы, міма кабеты на праходзе, якая прапанавала мне купіць спортлато, міма дзвярэй, у якія туды-сюды цягнуліся цуркі народу, перад уваходам стаў, услухаўся, ялейны галасок ціхенька правяшчаў тое самае, выйшаў, адышоўся на квартал, азірнуўся, дымок ад выбуху невядомага начыньня з спорамі нявызначанай трасцы за шабаноўскімі дамамі не падымаўся, ну й добра, падумаў я, але калі б што на самай справе раптам, дык і кульгавы конь побач не валяўся б.

1 comment:

Aliaksei Parasyatsyeu said...

и главное, куда б не переехал, в какой конец столицы - везде простор тебя найдёт! (или ты его) : )))