7.3.10

vahonavyvažatyja


  • 00:28:02: а як называюцца жанчыны, што правяраюць пакінутасьць вагонаў на канцавых станцыях мэтро? вагонавыважатыя?
  • 00:32:08: такі даўгачаканы краш-тэст белага лідзкага і білага чарнігаўскага. чарнігаўскае — крашэ. трошачку.
  • 00:33:17: што было добрага ў гэтай зіме, дык што дарогай ад крамы да хаты піва пасьпявала прыняць рэкамэндаваную тэмпэратуру.
  • 00:33:49: а калі перамяшаць?
  • 00:35:27: пасьля сёньняшняга віна зь дзьмухаўцоў стала ніякавата глядзець проста фільмы і чытаць проста кніжкі, кажу гэта, у дастаеўскага гледзячы
  • 00:50:31: множаньне забаронаў трывожаць адно тым, што замест заторкнутых можа зьявіцца звышдзірка для выпуску пары, або будзе прарываць у бытавусе
  • 00:53:53: у начным мэтро паболела народу, дзяўчат збольшага. весялосьць, інэрцыя, гравітацыя. нешта бязь сьпеваў і паходаў у рыгу, ня тое што ў каляды
  • 15:42:38: на Партызанскай калёны сьпісаныя наскальнымі надпісамі тубыльцаў, ёсьць што пачытаць у чаканьні цягніка =)
  • 15:52:32: дызайн галоўнай старонкі тутбая сапраўды рэвалюцыйны: націскаеш на форумы — і на форумы не трапляеш, сьвяжо!
  • 19:06:25: Дзень лагапеда. Мой першы вершык, які ніколі не забыць — «ты нас, мама, не ищи, щиплем щавель мы на щи». Прычым вымаўляў я зусім ня «шчы» =)
  • 19:33:51: каталёгам на сайтах я даўно ня веру, сёньня вось паверыў прайсу, ну гэта ж, падумаў, салідная крама з трыма філіямі…


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: