21.3.10

20 km & 300 g


  • 00:58:48: у мяне велабанны настрой…        што, ранавата?
  • 01:10:28: калі ехаць па ходніках, самае небясьпечнае не высокія бардзюры, а бухія кампаніі, унікаў зара адной праз сумёты на ПЧ, кайфу мала
  • 14:06:29: мае 20 км прывітаньняў і спачуваньняў тым, хто сёньня ішоў уздоўж ходнікаў, па якіх я плыў на ровары з пырскамі ва ўсе бакі.
  • 14:07:41: дзе вашы гумовыя боцікі, народ? навошта такія пакуты — у чаравічках па вадзе?
  • 14:08:41: ровар — самы самы транспарт для цяперача — хоць таксама прамоклы, але спрытны і вясёлы
  • 14:43:46: раздражняе этыкетны ноль-інфармацыйны шум у мэсэнджэрах, асабліва ў гэтым сьветлафорна-алярмовым чырвонасьцяжным скайпе.
  • 16:20:18: Учорашні велабанны настрой датрываў да сёньня, але паграз у тутэйшых рэаліях http://bit.ly/ccWFDV
  • 17:57:40: купіў трыста грам праваслаўя і міласэрнасьці http://bit.ly/bAEeGm. Палову ўжо зьеў.
  • 20:01:23: у сувязі з пачаткам веласэзону я вельмі ня раю перамяшчацца па тратуарах пехам =)
  • 20:05:16: увогуле, пакуль ня позна, трэба правесьці спаборніцтва, хто далей здолее праехаць па засьнежаным велабане. З разгону, ясны перац =)


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: