8.4.10

miensk abjechać


  • 00:31:53: і ёсьць жа людзі, пасьля якіх хочацца пісаць усім — Людзі — зь вялікай літары. праўда, іх ужо няма.
  • 09:42:29: twitter, вядома, зло і чорная дзірка, чаго вартыя ціўты-пытаньні, якія google вырашае за 0,16 сэкунды.
  • 10:02:32: было б вельмі пазнавальна ў дадатак да статыстыкі няведаньня Ctr+F паглядзець на % тых, хто ведае, як у TotalCommander выклікаць мэню файла.
  • 15:45:23: затэсьціў стаянку ў «Сталіцы», файная стаянка і файныя людзі там, але трэба захоўваць квіток, а ня як я.
  • 15:53:31: Чэрвеньскі: «Дзе стаянка? Ды сь**зьдзілі нашу стаянку, ноччу нехта адкруціў ды зьнёс на**й. На**я яна каму здалася? Х** яго знае».
  • 15:56:34: менск аб’ехаць — усяго нейкія 60 км, і што скажу — развальваецца наш менск, трушчыцца, блякне ды завальваецца набакір,зусім трухлявы нейкі.
  • 15:58:02: Сталіца: «О, ты ўжо? Як мы цяпер твае 15 хвілін на 170 дзяліць будзем?»
  • 16:00:20: а больш я зь людзьмі сёньня і не размаўляў, усё з закрытым ртом ехаў, хоць людзі калі размаўляюць выглядаюць лепей, чым калі пруць моўчкі
  • 17:45:45: вось сядзіць арганізм дзень, пальцамі варушыць, і яму то мяса хочацца, то піва, а пракруціў арганізм 70км — і ўсё файна, абы ціха, абы стаім
  • 22:03:24: Кірыліца — такая страшная. Асабліва калі не пераключыўшы раскладку набіраць нешта лацінічнае.


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: