15.7.10

From Twitter 07-14-2010



  • 11:27:57: калі нехта кажа, што беларусы асаблівая неэўрапейская нацыя, гэта звычайна значыць «не замінайце нам бібікі біць ды калтуны насіць».
  • 11:29:24: вось прыклад: ручная укладка асфальту ў двары: да сіесты пасьпелі засыпаць асфальт і палову закатаць, рэшта ўжо ўкалдоблена машынамі.
  • 12:03:21: пакуль я спаў і чытаў клясыкаў беларускай літаратуры, чалавецтва налаўчылася запіхваць у вушы арматуры, адзін я хаджу ў навушніках, як лох
  • 12:08:51: Тут мяне папраўляюць: правільна казаць не «арматуры», а «навушнікі з ураўнаважаным якарам». Ліхаманкава чашу каўтуны.
  • 13:24:46: чытаю: стоимость вувузельской нефти
  • 18:43:44: playlist: Все хорошо, Шато Марго, все хорошо (пшшпок!) А стоит ли желать чего-то, еще, если и так все хорошо, если и так все блин культурно.
  • 18:51:43: Тэндэнцыя Такая, Што Хутка Ўсе Словы Будуць Пісацца Зь Вялікай Літары, Каб Чаго Ня Выйшла (Кропка)
  • 19:10:37: А нашаму ж пакаленьню падабалася, як сьпявае Кася Камоцкая. Цяпер жа нікому не дакажаш. Мы ўвогуле былі беларунепераборлівыя.
  • 19:12:54: Цяперашнім нават тарашкевіца з лацінкай ня ў нос, а раней жа быў дэфіцыт: паспрабуй знайдзі, дастань, схавай і не папаліся на ўроку белмовы.
  • 19:42:32: даведка БЧ ня ў курсе, ці ёсьць у іх цягніку вагон-рэстаран, і правільна, бо нефіг патакаць ізьлішыствам. Ежце сушкі й піце квас.
  • 19:45:09: і ўвогуле, як вядома, мёртвых котак на дрэвах, як і адпаведных пасажыраў у міжнародных цягніках, кампэтэнтныя органы пакуль ня бачылі.
  • 20:30:26: паштаркі так прывыклі, што носцяць па падпісцы прымусовае непатрэбнае лайно, што драпаюць ды перагінаюць нават глянец ды «Дзеяслоў»


Tweets copied by twittinesis.com


3 comments:

hondurazian said...

божамой, уся фрэндстужка ператварылася ў рэтрансляцыю цьўітэра czyk'а, з 23 чэрвеня пачынаючы

czyk said...

робаты на службе чалавека

vics said...

Добрыя робаты прыняслі салодкія карані.