20.9.10

naviny ściklieŭskaha liesu

У сьціклеўскі лес прыйшло бабінае лета і ходзіць туды-сюды па менска-каладзішчанскай рублёўцы.



У сьціклеўскім лесе цёплае сонца, пясок, павуціна і цудоўны від пешаходаў пад назвай «грыбнікі». Гэтыя пешаходы ходзяць дзе заўгодна, абы не па дарогах. На жаль, у Менску ўсе яны кудысь зьнікаюць, як грыбы.



Дарогі ў сьціклеўскім лесе поўныя нечаканасьцяў. Па нечаканасьцях таксама можна паспрабаваць праехаць.



Чым глыбей у пяскі і гушчары сьціклеўскага лесу загнаць машыну, тым смачнейшыя і гусьцейшыя будуць грыбы.



У сьціклеўскім лесе — казачна…

2 comments:

vadim_i_z said...

Андрэй, юзай кат... Калiласка!

czyk said...

У Blogger’ы няма кату, наколькі я ведаю.