30.4.10

From Twitter 04-29-2010



  • 18:54:11: «Народнае слова» шукае ў Віцебску тое, чаго нельга знайсьці нат у Гугле — «креативного оператора вёрстки газеты»
  • 20:45:20: што гэта за ўваход праз ID, пасьля якога трэба зарэгістравацца, бязглузьдзіца


Tweets copied by twittinesis.com


29.4.10

From Twitter 04-28-2010



  • 12:24:36: разабраў падаўжальнікі й парадаваўся за электрыкаў, якія малайцы, усе правадкі аднолькавых колераў, а ня тое, што хто дэфіс, хто mdash.
  • 18:01:54: стаіць Радыяльная ад МТЗ да Ваўпшасава, але ЯндэксКоркі пра гэта табе ня скажа.
  • 18:07:06: непрыемна кожны дзень езьдзіць міма помніка чалавеку, чый подпіс «за» стаіць на дакумэнце пра катынскі расстрэл, дый ня толькі пра катынскі
  • 18:39:23: менскія карыстальнікі Я.Затораў — прасунутыя людзі, таму яны ведаюць, дзе могуць быць заторы і проста іх аб’яжджаюць.


Tweets copied by twittinesis.com


28.4.10

From Twitter 04-27-2010



  • 10:17:52: У сьмерці «Найпаўнейшай прыватнай хвалялоўкі» прашу вініць байфлай і ґуґларыдэр.
  • 10:52:51: І ўвогуле, кажуць тут, што Ангарская дзікі край ды цёмны лес. Ангарская Зянона была выбрала ў Вярхоўны савет! Дзе б вы былі без Ангарскай?!
  • 10:54:21: пасьля выбарыў дэпутаты мясцовых саветаў зьнікаюць бязь зьвестак, паспрабуй знайдзі, скажам, свайго цяперашняга ў інтэрнэце.
  • 10:57:50: у сувязі з ростам культуры піцьця ходнікі ля столікаў ля загончыкаў ля крамаў сталі непраяжджальнымі, і бібікаць кантынгенту баязьліва…
  • 12:47:32: Вось паслухаў беллітклясыку Вольскага і пацягнула на Siver’аў (сьветлай памяці?) http://bit.ly/cyr4Z3. Хоць яблыня ОК. http://bit.ly/che2L7
  • 16:21:54: kali na pracy z prybiraĺni vychodzić uskudlačany ofisny rabotnik z padazronym klunkam i zaviazvake matuzki, nie pužajciesia, heta ravaryst
  • 20:55:00: ішоў на пераходзе, глядзеў, як на яго на сваё чырвонае, выпаўзаюць як мышыны,машыны, падумаў пра велашлюзы http://bit.ly/9JyuAn, усьміхнуўся
  • 20:58:37: валяўся ў ваньне, гартаў запырсканы эскваер, падумаў пра pocketbook, усьміхнуўся.


Tweets copied by twittinesis.com


26.4.10

chočaš 24 km da pracy — spytaj mianie, jak


  • 01:29:29: Памёр яшчэ адзін цікавы блогер, з адметным фотаполгядам на сьвет. http://bit.ly/cIbv6C
  • 14:51:42: вось прыдуць мужыкі пад вакно, выцягнуць нешта падземнае зь люку, глядзіш на яго і ўсьведамляеш, як мала мы ведаем пра наша жыцьцё
  • 14:53:03: нешта ня можацца мне болей пісацца пра ровары інфармацыйным стылем, бо куды ж гэта ўсё пасьля высумблімуеш… http://bit.ly/9lF80y
  • 15:12:33: Я думаю, трэба дамагацца перайменаваньня БТ у Мантра-ТВ і дамагацца ўключэньня ў спадарожнікавыя эўрапакеты з каналамі тыпу «Здароўе».
  • 17:35:05: велабанам на працу: 24 км за гадзіну, файната, усяго тры разы адтармазіўся, праўда, велабана ўсяго 25хв зь сярэдняй 28, рэшта ходнікі
  • 17:36:31: і наконт адпачынковага тэмпу на велабане: усе, каго я даганяў, упэўнена круцілі 25-30, апроч малеч на трохкалёсьніках
  • 17:40:24: едучы дварамі на невелабане, падзівіўся колькасьці аўтазакаў у нашай гаспадарцы. вось у каго ніколі няма праблемаў з паркоўкай.


Tweets copied by twittinesis.com

gratis

Пасьля 22 гадзіны тралейбусы ў горадзе Менску становяцца бясплатнымі. Шапікі не працуюць, кандуктаркі паснулі, а талёнчыкі кіроўцы ня возяць. Відаць, яны ствараюць празьмерную нагрузку на пярэднюю вось і псуюць дызайн прыборнай панэлі. Так ці іначай, кіроўца вараціў ад мяне носам два прыпынкі, але перакнаўшыся ў невыноснай маёй чэснасьці, такі адчыніў сваю фортку і гнеўна нарасьпеў прагырчэў «тало-онаў не-эт». Рэшта пасажыраў паглядзела на мяне так, быццам пра гэта ведала, і быццам я пра гэта ведаў, бо ўсе пра гэта ведаюць, але толькі я корчу зь сябе законапаслухмяньніка. Аб адзінаццатай ночы. Па дарозе ў Паўночны пасёлак. Нават пена ў адкаркаваных пляшках, здалося, застыла. Кароль дарог абражана ляпнуў форткай і ня даў інфарматару дагаварыць.

Зрэшты, мне заўсёды падаваліся няшчырымі гаротныя ноткі ў размовах пра тое, што наш грамадзкі транспарт не акупаецца. Ясна, што не акупаецца. Значыць проста так задумана. Вось у Любляне, скажам, задумана, каб акупаўся, таму ты ўваходзіш міма кіроўцы, і кідаеш у празрыстую скрынку ці жэтон, ці грошы. Прычым кіроўцу да грошай дакранацца нельга, так што калі кінеш 100 эўраў, сам вінаваты. Іншаземцы на гэтым труку добра лажаюцца. А кінеш меней — аўтобус не паедзе. А тралейбусаў у іх няма. Трамвай вось ёсьць, толькі адзін. Помнік. Стаіць на кавалку рэек, нібыта яго проста кінулі. Можа, так яно і ёсьць.

25.4.10

uračystaje


  • 19:45:24: велабан, урачыстае: 2008: плянавае сканчэньне будаўніцтва; 2009: адкрыцьцё; 2010: увод у эксплюатацыю, 11, 12… http://bit.ly/aDCJeh


Tweets copied by twittinesis.com

24.4.10

chvali chodnikaŭ


  • 14:09:43: вось летась быў суботнік — праезду не давалі, а сёлета суботнік, такое ўражаньне, толькі ў rss-стужках.
  • 14:22:46: на вуліцы ня холадна ні разу, цяплей, чым дома седзячы, на ровары дык зусім атракцыён, едзеш і ўяўляеш сябе ветразёўнікам на хвалях ходнікаў


Tweets copied by twittinesis.com

23.4.10

naš rajončyk


  • 00:27:52: На мапе Свабоды знайшоў, што ў нас балатуецца нейкі «з нашых» Сергіенка. Упершыню чую. Во выбары, во агітацыя… http://bit.ly/aWbQZI
  • 00:29:58: Нібыта рупіцца Сергіенка, каб ходнікі заасфальтавалі, дык іх і так заасфальтуюць, раз раскапалі, дэпутацтва тут не прышый кабыле хвост.
  • 00:33:15: хоць, вядома, ня так укурана, як шматпавярховыя стаянкі па дварах
  • 00:34:30: увогуле дзіўныя гэтыя дэпутаты, абяцалі б вялікае і рэчаіснае, скажам, гіпэр ля Магілёўскай, ён та па-любому будзе, а можна потым казыраць.
  • 00:41:40: бабкам — новыя лаўкі, шафёрам — засыпаць яміны ў дварах, моладзі — дыскатэку ў доме вэтэранаў, вячэрнім пасажырам — падладзіць Т60 да мэтро
  • 00:46:39: а ўвогуле раёнчык наш утульны і ціхі, і не зразумела, навошта нам гэны дэпутат, калі ўчастковы з жэсам і так усяму даюць рады.
  • 00:54:22: я б калі йшоў, пісаў бы «буду змагацца супраць зносу хрушчовак у сувязі з будаўніцтвам гольф-клюбу». І пофіг, што нікога ня зносяць =))).
  • 00:55:18: усе пішуць такую ж фантастычную ахінею, а бабкі пра гольф-клюб пранюхалі і шчыра ўверавалі, што цяпер усіх зьнясуць нафіг =)
  • 01:42:09: http://bit.ly/agA63o Чытаючы Горчева, сустрэў камэнтар Рыдэля. Захацелася сказаць.
  • 11:11:08: мяркуючы па тым, што таварышы з машынамі жлобяцца скінуцца на дзьверы ў пад’езд, так яны і разгоняцца плаціць за паркоўку ў двары.
  • 16:15:28: з усіх прафэсій самая загадкавая — рызрыхляльнікі і перакопвальнікі веснавых сьцежак
  • 16:18:09: добра так сьлізгануў па пафарбаваным бардзюры. у прысутнасьці фарбавальніка. каб жа не падпільнаваў… і так праца дурная, а тут такі зьдзек.
  • 16:22:46: адключылі сьвятло, паўтары гадзіны чытаў «Літоўскага ваўка», не заўважыў нават, калі ўвамкнулі ляктрычнасьць назад
  • 18:01:19: за 4 дні можна было ўжо і вывучыць, як правільна вымаўляецца краіна, якая цябе прытуліла
  • 19:39:47: У Віцебску 8 паркаў, зь іх 2 — XX-годзьдзя ВЛКСМ. Адно радуе, абодва — дзірышчы страшныя, не хадзіце туды па начах.


Tweets copied by twittinesis.com

22.4.10

zimovaje


  • 11:57:08: śnieh, ura!
  • 12:01:15: ровар б’е капытамі, а то ўсяго 300 км за зіму
  • 22:02:12: у нашым калхозе раздалі прэміі за інцярнэт, такі вясновы хлеўны пах у ціўцеры і ахенцыях


Tweets copied by twittinesis.com

21.4.10

byčok da tački


  • 00:47:57: пяціхвілінная паркоўка на велабане каштавала мне 50 баксаў і 2 дні бяз ровара.
  • 13:06:11: His 'n' Hers. Pulp. Неба і зямля, калі музыку піша маладосьць, а калі «дасьведчаныя прафэсіяналы»
  • 13:12:15: а мне Сурганава падабаецца, піўнухі, роварні, ГЦ, БЦ, БТК, пасажыры, якія ня могуць плюнуць і паехаць на мэтро, во й ідуць з дэманстрантамі.
  • 18:24:49: ехаў ў траліку: упацеў, рука зацякла, торкалі лакцямі, піналі азадкамі, кампасьціравалі праз плячо, адно суцяшала — ехаў за роварам.
  • 19:34:40: кандыдат кажа, што вырашыць праблему стаянак на Ангарскай шматпавярховымі паркінгамі, ды калі да тачкі бычок не далятае, як спакойна спаць?


Tweets copied by twittinesis.com

20.4.10

u šabanach adkryli kino


  • 09:54:07: у Шабанах адкрылі кіно, а ў рэпэртуары адны трымценьнікі, я хмыкнуў пагардліва, азіраюся, а на мячне ўся чарга паглядае грозна, такі сон.
  • 11:27:29: купіўшы новую кватэру, трэба ўсё ў ёй паламаць і зрабіць тое самае, толькі горш, так сублімуецца інстынкт «пабудаваць дом»
  • 11:34:37: інстынкт «пасадзіць дрэва» такі ж бессэнсоўны, як і «выпеставацьтаракана», дрэвы самі някепска садзяцца, без чалавечага чыньніка.
  • 11:43:14: Нью ґенэрэйшн. На велафоруме ўжо 2 старонкі абмяркоўваюць, што рабіць з прабітай камэрай. Новая? Шынамантаж? Гадалка? http://bit.ly/afbJgx
  • 17:20:59: раней уся музыка была з сэнсам і мэлёдыяй, а цяпер пад яе можна працаваць.
  • 17:50:17: RT @pkuznetsoff: А после новости про Бакиева в Минске, кто поручится, что бин Ладен не в Минске?
  • 20:25:58: Пакуль заканамернасьць карыстаньня раскладам Менсктрансу такая: тралікі прыходзяць раней, аўтобусы пазьней. Тралікі ўвогуле беспрадзельшчыкі
  • 20:39:02: два сьпітыя мужыкі сустрэлі ля пад’езду агітатараў з улёткамі: «і так увесь пад’езд засраны, ідзіце ў другі нахер», агітатары паслухаліся


Tweets copied by twittinesis.com

19.4.10

dziedu pliaška


  • 17:34:03: у аўтобусе кабета перадпэнсійнага веку голасна расказвае пра тое, што яна п’яная, бо зь ёй працягнулі на год кантракт, і дзеду пляшку вязе.
  • 18:14:14: чаму ў ВНУ няма факультатыву па раварызьме? вось я дзівіўся, чаму ў мяне ровар без амартызатара, а спружыніць, аказалася — мяккая сьпіцоўка
  • 18:21:39: на Менску Ўсходнім уся ежа — памятыя батончыкі Lion, затое ё прэса, парашкі і батарэйкі


Tweets copied by twittinesis.com

17.4.10

razlomy


  • 01:58:13: катынь па-беларуску глядзець ня буду, бо глядзеў па-польску і ўсё ясна, а «бандыта» глядзеў па-беларуску і ўсё кіно хацеў заткнуць дыктара
  • 02:01:06: увогуле слухаю польскія станцыі, там увесь тыдзень круцяць добрую малянхалічную музыку, бо жыцьцё папса, а вечнасьць на тое і вечнасьць
  • 02:09:24: jeśli Bóg istnieje, то што за зьдзекліва-саркастычны мэсыдж: загінуць у катыні, сарваць візыты на паховіны бо ня могуць ляцець, бо вулкан?
  • 02:14:52: праўдападобным тлумачэньнем выглядаюць адно ўступныя тытры зь фільму «Dogma»
  • 02:28:26: Вось піша чалавек нешта, лінкуе, а 7 гадоў прайшло і засталося адно error404 і «такога карыстальніка не існуе». Ведаю, што не існуе — Горчев
  • 02:31:12: жэс клапоціцца пра нас і наша здароўе, заўтра адрубіць сьвятло, пайду пад вулкан катацца, ня кніжкі ж чытаць. хто б гэтыя працоўныя суботы…
  • 12:17:03: я раварыст сьціплы, а мне ўсьлед раз-пораз кажуць «ггхосспадзе». бескампрамісна так кажуць. асабліва ў цёмны час сутак.
  • 12:17:13: кажуць і іншае слова, але яно жаночага роду, так што гэта дакладна не пра мяне
  • 18:31:47: няма нічога страшнейшага за велабанаўскія веластяанкі, бойцеся іх, цурайцеся іх, бо няма хутчэйшага спосабу зьнякругліць кола вашага ровара
  • 18:33:00: дзеткі — надзвычай рэактыўныя істоты, на іх можна белкі ў космас выводзіць, але ніхто не выводзіць, вось яны і стартуюць пад ровары
  • 18:36:11: усім вядома, што Менск стаіць на тэктанічных разломах, вось і ля Арлоўкі велабан пайшоў трэскацца, не прайшло і паўгода, так што лаві вецер.
  • 18:48:00: на велабаен пасярэдзіне цалуецца пажылая пара, я нават павагаўся, але пабібікаў, бо за бясьпечнае каханьне
  • 19:06:04: зьезьдзіў на жданы, такі вялікі базар, а нічога не купіць, суцэльная лажа і дэфіцыт.


Tweets copied by twittinesis.com

16.4.10

napužalil zavadzkarajonca


  • 01:27:14: Афігець, аказваецца, у БДУ ё гуманітарны факультэт. А фэст экскурсаводаў лажануўся з працоўнай суботай. І працоўнай пятніцай, анягож.
  • 01:34:16: сьмешна чытаць, што ўкраінскае піва памыі, а беларускае — цуд некранутай прыроды, ды зрабіце штось лепшае за білу ніч ці проста біле хаця б
  • 12:13:09: u mianie tydzień poĺskaha kina j poĺskaj muzyki, nijakich abietaŭ, prosta tak vyjšla
  • 15:33:29: над заходняй прахадной трактарнага заводу гадзіньнік зь вясны адстае на 3 хвіліны. колькі рабацягі праставілі гадзіньнікару?
  • 17:34:43: у скрыню кінулі заманілаўку падключыць інтэрнэт ад http://infolan.by. зайшоў на сайт. пытаньні адпалі.
  • 18:36:39: вульканічны попел — ён ва ўтулкі хоць не забіваецца, як у прапельлеры? можа, ёсьць антывульканічная змазка?
  • 18:51:51: яшчэ кажуць, заўтра калі буду ехаць па велабане на жданы, на мяне праліюцца кіслотныя ісьляндзкія дажджы, ха, напужалі завадзкараёнца
  • 21:58:57: Чыжоўскі Prostore ганяе бус ад м. Аўтазаводзкая, гэта 6км, а велабан працягнуць — 500 м і вось вам серабранка, пралабіравалі б, ці што.


Tweets copied by twittinesis.com

15.4.10

a raptam


  • 00:10:17: зьліў зь filmby.ru Кілера-2-га, ды шчэ з польскай дарожкай! пагляджу на наступным тыдні. Дарэчы, http://filmby.ru/2110/Katyin.html.
  • 13:19:13: вось хочаш зь нечым павіншаваць даўно ня бачанага, а неабыякавага табе чалавека, і баішся, а раптам у яго фігня якая ці ён увогуле помер


Tweets copied by twittinesis.com

14.4.10

zator


  • 00:53:20: сёньня два разы трапіў у затор на велабане, во дажыліся.
  • 01:03:55: галоўны герой сёньняшняга велабана — лыжнік зь мячыкам і палкамі, ясныперац, вечная мерзлата і пыха «прадстаўніка галоўнага спорту» ў галаве
  • 13:29:15: Перакладчык Гугла цяпер можна выкарыстоўваць як лацінізатар, ваў! http://bit.ly/9RCWPd (via mahaniok)
  • 15:35:24: «Бандыт» — дужа цяжкае кіно, каб яго глядзець больш за раз


Tweets copied by twittinesis.com

kino i zajcy


  • 23:23:37: з працы на ровары: хітры безмашынны маршрут вывеў мяне акурат на здымачную пляцоўку, і там акурат здымалі кіно, эх, шкада, што выражуць.
  • 23:25:14: там ехаў тралік з белымі апонамі, нейкі вуглаваты грузавік, соўгаліся кабеты ў савецкіх строях, і я, polartec, giant, adidas і шлем на бошцы
  • 23:28:53: потым я заграз у серабранскім балоце, і там на мяне выбег заяц, а за ім нёсься ваўкападобны сабака, вось табе і каменныя джунглі
  • 23:30:07: ваўкападобны сабака быў гарадзкі, а заяц прыродны, таму сабака толькі скуліў ад бездапаможнасьці, бо бяз шанцаў, такім толькі раварыстаў дай
  • 23:32:51: ну і ўрэшце рэшт роварны шлях дахаты скончыўся тым, што нейкі зухаваты сусед зачыніў мяне ў склепе, а шчыліна там толькі з вуліцы
  • 23:41:53: на велабане сустрэў патрулі на роварах і на скутэрах, на целяпаеў па велабане ім пофіг, усё вырашае велатрафік, а трафік — ок.
  • 23:44:16: і фіг ты што такое сустрэнеш, пабачыш, уляпаешся на грамадзкім транспарце ці на машыне, я ўжо маўчу пра гэткую недарэчнасьць як мэтро.
  • 23:47:36: RT @wizardist: ааааа, яндэкс па-беларуску #yandex %)


Tweets copied by twittinesis.com

13.4.10

dyskateka


  • 20:30:13: расейская армія ў складзе доблесных блогераў, камэнтатараў і цьвіцерцаў пасьпяхова перайшла граніцу дабра і зла, ура, таварышы!
  • 20:42:09: Радуніца. У Парку Чалюскінцаў — дыскатэка.
  • 23:59:53: беларусь — дзяржава для народу, а народу, на жаль, пераважна абыякава, таму жалоба была б выхаваньнем. палякалюбства. а гэта «ідзе ў разрэз»


Tweets copied by twittinesis.com

vočy b maje nia bačyli

 

Прыяжджайце да нас у Ратамку

 

12.4.10

palki


  • 01:25:40: на велабане ў раёне Якубава паабяцалі ўсунуць палкі ў кола, «бо закалібалі тут езьдзіць».


Tweets copied by twittinesis.com

пра безэквівалентную лексыку

 
 

11.4.10

pl


  • 01:21:55: сустрэў 3 раварыстаў без сьвятла і так на іх узлаваўся, што ў самога акум сеў, SigmaPowerled + акум — самае элітнае велалайно ў нашых крамах
  • 13:00:17: prezydent.pl: zbyt wielu użytkowników próbuje obejrzeć daną stronę
  • 15:49:41: увогуле, у суседзяў нечуваная трагедыя, прэзыдэнту не далажылі?
  • 16:01:01: па Радыё Рацыя круцяць праваслаўныя песнапенія Алега Скобля, перабор, імхо.
  • 16:12:48: і вось што рабіць цяпер польскім мультырадыйным парталам з сваімі горонцымі дэнс-гітамі? Круцяць пакуль. А няёмка.
  • 20:09:52: Uvieś dzień krucicca ŭ halavie "wszystko byłoby inne" z "Stacja Warszawa" Lady Pank… "Życie to nie zabawa — dobrze to wiem".


Tweets copied by twittinesis.com

10.4.10

magazyn numar šeść


  • 00:12:16: Парк Чалюскінцаў назвалі так нездарма, хвіліны тры ехаў, а пальцы замерзьлі, ня тое што на надыханай ТЭЦцу Радыяльнай ці соткамі праспэкце.
  • 00:15:22: у тым парку, за агароджай, чалюскін і прапаў, толькі ніхто пра гэта ня ведае, бо там 2 сабакі злыя і скрытныя, а ў газэтах чаго не напішуць
  • 00:21:41: цікава, на «Настальгіі» спэцыяльна прагнозы надвор’я выбіраюць, каб супадалі, ці проста так супала?
  • 01:00:17: пацягваю піва з 50.499954,29.241085, абы-якое піва, няма чаго яго за 600 км вазіць, віцебскае б лепш прытарабанілі, а то не дакупіцца.

  • 12:30:48: Велабан падобны да беларускай мовы. Усе абураюца, усе ўсё разумеюць, усе за праўду, усе за, а фіг дзе што, пшык і нуль.http://bit.ly/by0AJy

  • 12:40:35: выдаляю распадабаную музыку і думаю, а вось прыйдуць часы, калі так проста нічога не зьліеш, толькі па прад’яўленьні дазволу з райана…

  • 18:02:17: Над уваходам у «Мясной ряд» на Талбухіна вісіць іконка ў лісьціках. Там калі пост — блаславеньне патрабуюць ці проста глядзяць празрыцельна?

  • 18:04:59: А ў «Кніжным радзе» на Талбухіна прадавачкі з рэдкім майстэрствам — як бы кліент ні выкручваўся, яны ўсё роўна акажуцца да яго патыліцай.

  • 18:08:34: Сайт «кніжнага раду» booki.by дае неактуальную інфу, што ў прайсе, што ў каталозе, толькі не пытайцеся, чаму — прадавачкі дужа абражаюцца.

  • 18:14:02: І калі ў «Магазыне №6» пасьля ўсіх гэтых «радоў» прадавачка, выбіваючы табе чэк, усклікае «вот жопа!», ты пачуваешся ўжо у дыскурсе.

  • 20:11:16: малы быў — дужа любіў вафлі, а цяпер не разумею, чаму яны прадаюцца не ў аддзеле «мыла, туалетная папера» http://company-30771.b2b.360.by/

  • 21:31:52: увогуле вершы трэба друкаваць ня проста курсівам, а яшчэ і дагары нагамі зь люстэркавым адлюстраваньнем, каб чытачы мучыліся, як аўтар.

Tweets copied by twittinesis.com

8.4.10

miensk abjechać


  • 00:31:53: і ёсьць жа людзі, пасьля якіх хочацца пісаць усім — Людзі — зь вялікай літары. праўда, іх ужо няма.
  • 09:42:29: twitter, вядома, зло і чорная дзірка, чаго вартыя ціўты-пытаньні, якія google вырашае за 0,16 сэкунды.
  • 10:02:32: было б вельмі пазнавальна ў дадатак да статыстыкі няведаньня Ctr+F паглядзець на % тых, хто ведае, як у TotalCommander выклікаць мэню файла.
  • 15:45:23: затэсьціў стаянку ў «Сталіцы», файная стаянка і файныя людзі там, але трэба захоўваць квіток, а ня як я.
  • 15:53:31: Чэрвеньскі: «Дзе стаянка? Ды сь**зьдзілі нашу стаянку, ноччу нехта адкруціў ды зьнёс на**й. На**я яна каму здалася? Х** яго знае».
  • 15:56:34: менск аб’ехаць — усяго нейкія 60 км, і што скажу — развальваецца наш менск, трушчыцца, блякне ды завальваецца набакір,зусім трухлявы нейкі.
  • 15:58:02: Сталіца: «О, ты ўжо? Як мы цяпер твае 15 хвілін на 170 дзяліць будзем?»
  • 16:00:20: а больш я зь людзьмі сёньня і не размаўляў, усё з закрытым ртом ехаў, хоць людзі калі размаўляюць выглядаюць лепей, чым калі пруць моўчкі
  • 17:45:45: вось сядзіць арганізм дзень, пальцамі варушыць, і яму то мяса хочацца, то піва, а пракруціў арганізм 70км — і ўсё файна, абы ціха, абы стаім
  • 22:03:24: Кірыліца — такая страшная. Асабліва калі не пераключыўшы раскладку набіраць нешта лацінічнае.


Tweets copied by twittinesis.com

7.4.10

akustyka


  • 01:15:07: дойліды Сафійскага сабору абзайздросьціліся б акустыцы хрушчовак.


Tweets copied by twittinesis.com

6.4.10

vialiki subotnik


  • 10:43:34: pamyŭ rovar, až brydka hliadzieć
  • 10:47:01: думаю, было б справядліва ўлічваць пры пастаноўцы на жыльлёвую чаргу ў мэтражы наяўнасьць ровара, каб ванна была даўжэйшая і % меншы.
  • 10:48:29: а лепей дзьве ванны
  • 23:58:40: да Вялікага Суботніка чысьціць вуліцы, мыць шыбы, фарбаваць, латаць, вывозіць сьмецьце — вялікі грэх.
  • 23:59:50: тэрміны капітальнага рамонту разьлічваюцца дзяленьнем кілямэтражу на даўжыню адной пліткі памножанай на колькасьць рабочых у дзень.


Tweets copied by twittinesis.com

4.4.10

perfaratar



  • 19:15:37: прыдумае чалавецтва сабе які пэрфаратар, а потым мучаецца.


Tweets copied by twittinesis.com


2.4.10

špaliery


  • 12:43:15: ладна ў фаерфоксе, яны ж такія шпалеры і на сьцены лепяць.
  • 12:45:58: «Гомельшпалерам» — ідэя: аватарыстычныя шпалеры пад маркай «Мы з Камарына», каб капірайтнікі не дачапіліся. Зрэшты, у вас і так усё пі…анае.
  • 12:55:34: у кампутарным стале палічка для клявіятуры нафіг не патрэбная, а вось палічка для ката — абавязкова.
  • 17:16:38: accelman — цудоўны мэнэджэр файлаў, усё ў ім ёсьць, зручны, бясплатны, ды толькі, гад, то вісьне, то не запускаецца.
  • 17:21:08: увогуле часам здаецца, што свабодны софт — гэта тонкая дывэрсія распрацоўшчыкаў несвабоднага, нафігачыў глюкаў — вось табе і OpenOffice.
  • 18:02:34: дрымучыя цемрашалы — найлепшыя рухавікі прагрэсу.
  • 18:30:48: у прававерных нейкія савецка-бюракратычныя ўяўленьні пра боскую прыёмную, дзе вялікі начальнік разьбірацца ня будзе, а можа ня даць участак
  • 21:28:32: дык хто-небудзь бачыў хоць адзін затор на яндэксе?


Tweets copied by twittinesis.com

1.4.10

neutrino


  • 00:01:24: На соках Rich напісана па-беларуску. Яны думаюць, што калі па-беларуску гавораць, значыць «з жыру бесяцца»? =)
  • 00:02:26: Проста айчынны вытворца хутчэй удавіцца, чым спаганіць дызайн сваёй упакоўкі калхознай мовай.
  • 00:08:35: Пасьля апошняга Адрыву ўспрымаю сёньняшняе сьвята крыху й сваім. #otryv
  • 00:44:32: пачытаў пра сокі, пра піва вырашыў пакуль не чытаць — трэба ж нейкая вільгаць арганізму.
  • 12:43:53: з усіх 7 мільярдаў людзей на плянэце чыстаплотнасьцю майго ровара заклапочаны 2 чалавекі: веламайстар і вахцёр.
  • 12:48:30: у вахцёравай гаспадарцы, па-праўдзе, усюды насрана: у ліфце, курылцы і wc аднолькава, гэта ўсё раварысты засралі, болей жа няма каму.
  • 12:53:28: увогуле ровар у казённых установах адразу пачынае спадцішка выпраменьваць лайно; роварнае лайно як нэўтрына, дабівае з падвалу да 10 паверха
  • 14:52:09: піўныя бляшанкі лепш ад шкляных яшчэ і ў іміджавым пляне — ня трэба выносіць пры велапарадзе праз бабаккардон кош са звонам у экакантэйнэр.
  • 15:54:03: tak fajna pryjechać na pracu pa lietnim hrafiku — 26 chvilin zamiest zimovych 50-ci. #velik


Tweets copied by twittinesis.com