31.5.10

Moŭčadź — sila!











http://www.panoramio.com/user/416171/tags/Moŭčadź

narod naadvarot

Вычарпальнае афіцыйнае тлумачэньне, навошта Дзятлаву радзівілаўскі палац.

From Twitter 05-30-2010



  • 23:48:14: Элвіс не памёр, ён пераехаў у Дзятлава, цяпер там усе пацаны носяць акуляры, як у Элвіса.
  • 23:52:02: павандравалі. да храмаў, ад якіх займае дых, вядуць гравейкі, і сувязь — як пашанцуе.
  • 23:54:00: што ў Дзятлаве складана, дык гэта легальна выпіць піва, затое зь нелегальным расьпіцьцём ноль праблемаў
  • 23:55:29: увогуле піва на лаўцы настолькі бяскрыўдны акт, што дзіўна, чаму не забаранілі паліць у натоўпе і фотаць штосэкунды з уключаным сыгналам.


Tweets copied by twittinesis.com


30.5.10

From Twitter 05-29-2010



  • 01:11:29: нехта скача з мастоў, нехта лезе на эвэрэст, а я фоткаю ўначы паўночны пасёлак http://www.panoramio.com/photo/36090210 у дзень памежніка.
  • 01:19:35: алтайскі завулак— апошні аплот цывілізацыі, http://www.panoramio.com/photo/36090338, далей балота, дзе гарлалі ці то гопнікі,ці то памежнікі
  • 01:20:46: каб траціну ліхтароў апоўначы не вырубалі, трасцы б я месяц сфоткаў
  • 01:23:22: пакуль даехаў дахаты пад пятнічна-памежны саўндтрэк, занудзіўся па часах, калі дарогай думаў толькі як ухіляцца ад сабак, сабачак, уці-пуці.
  • 01:30:54: вось ужо і пабудавалі дом, у рэкляме якога пісалі «5 хвілін да мэтро», http://www.panoramio.com/photo/36090214, бабкі сьмяяліся, амаль 2 км.
  • 01:31:45: езьдзіш кожны дзень адным і тым аптымальным маршрутам і ня ведаеш, што робіцца ў 5 хвілінах ад яго.
  • 01:40:42: wilki, myslovitz, big foot mama, vlado kreslin? мне фэстываль польскай песьні больш нават падабаўся, чым гэты базар, хоць і там любэ было
  • 19:44:16: усё ж не таму вучаць у школе, процьма апошнязванкоўцаў чэшуць па велабане ў дарослае жыцьцё і горда пасылаюць сустрэчных раварыстаў нах…й
  • 19:53:31: велабанны мост ля Крышталя спраўна выконвае задуманую праектавальнікамі функцыю прарэджваньня радоў раварыстаў. сядзела дзяўчына, цякла кроў
  • 19:57:39: ля партызанскага ідзе пара па велапаласе, хацеў бікнуць, але яны збочылі на траву й пайшлі пераходзіць праспэкт дзе прысьпічыла, што ўжо мне
  • 20:07:30: футуролягі даўно прадказвалі, што мусіць зьявіцца арганізм, які паядае поліэтылен, і вось нарэшце — гэта мой кот.
  • 20:32:46: Ходнікі поўныя нечаканасьцяў. http://yfrog.com/j7tb6bj. Конь, сена, глуахаменьск.


Tweets copied by twittinesis.com


29.5.10

From Twitter 05-28-2010



  • 00:22:52: жатэцкі гусь ад балтыкі лайно
  • 00:24:27: «Круці педалі, пака пізды ня далі» — гопнікі з Байкальскай імпліцыравалі сотні старонак форуму «Велосипедисты на дорогах - разве не дурдом?»
  • 11:23:49: няшчасны голас з аўтобуснага парку просіць мяне зьвязацца з начальнікам, яны скаргу па-беларуску не зразумелі, ці навошта?
  • 14:01:41: карацей, кіроўца не аб’явіў, бо баяўся, каб антыфрыз не загарэўся, лёгіка, канечне, пасажыры сядзяць, а тут пагроза пажару, выходзіць
  • 14:03:14: і з заглушаным рухавіком мікрафон не працуе, і пра праблемы можна здагадацца па сумным ці разьюшаным выглядзе кіроўцы.
  • 14:07:39: але на фразе «што вы хочаце, каб мы зрабілі з гэтым кіроўцам?» я парахманеў і папрасіў не караць. вось да чаго прыводзіць усёмагутнасьць.
  • 16:29:50: столькі ў горадзе ўсяго адбываецца, на Трасьцянецкай раварыст пад’ехаў, зьлез, пайшоў па ПП, 1-я машына стала, 2-я, а 3-я ня стала.
  • 16:55:32: ходнікі поўныя нечаканасьцяў http://forum.onliner.by/viewtopic.php?p=21601034#21601034
  • 17:39:35: а тут яшчэ аказваецца чорнае мора толькі й чакае, як бы яму ўзарвацца і ды зладзіць сьвету армагендзец, а то дасталі гэтыя адпачывальнікі.
  • 20:20:57: Ёсць просты і танны спосаб памірыць раварыстаў і аўтамабілістаў. На кожным пераходзе побач з разметкай 1.14 нанесці разметку 1.15. Вуаля!
  • 21:57:11: на дні ВДВ ці пагранічнікаў трэба рабіць гугл- ці яндэкс-мапы зь месцамі канцэнтрацыі. З выпускнікамі і так усё ясна, стыхія чыста ўсюды.
  • 22:06:32: юрыдычным асобам трэба выдаваць дазволы на летнія піўнухі ды страўні на ходніках пасьля таго, як яны зробяць там аб’язныя веладарожкі.
  • 22:24:03: спадзяюся, усе даішнікі разумеюць, што ў дні масавых дзяржаўных вар’яцтваў і п’янстваў раварыстам можна езьдзіць па праезнай частцы.
  • 22:30:25: ну, начапіў ліхтар, цяпер галоўнае не заехаць у пагранзону


Tweets copied by twittinesis.com


28.5.10

From Twitter 05-27-2010



  • 00:11:37: у новым esquire’ы найлепшы ўступны артыкул рэдактара з мной чытаных
  • 01:32:36: RT @ivan_shyla: Рымашэўскі за некалькі гадзінаў - 11.5 тысяч галасоў. Што за хрысьціянскія накруткі? http://bit.ly/c5OnX0
  • 11:34:05: ды ладна, якая беларусь яўропа, не ну рабяты…
  • 12:13:10: да ўчора пра нашага в.а. дырэктара сталіцы я лепей думаў, а ён прыдумаў назву раёну — Сухараўскі! Крэатыў! Даёш Малінаўскі, Уруччаўскі ігд.
  • 12:37:59: Аншлаг, Аншлаг! Вось да чаго даводзіць людзей сублімацыя. http://bit.ly/bvas6j
  • 14:20:11: якая ж бульбачка бяз кровушчкі
  • 14:25:06: крамы з уласьнікам райпішчэнештатам не ўратуе ніякі мэрчэндайзінг, бо як ты цьвілыя кілбасы не перакладай…
  • 14:27:22: прадавачкі паціху прасякаюць карысны сэнс ад сканэра ў краме — цэньнікаў усё меней, рандому ўсё болей
  • 14:35:13: некаторыя беларускія тавары, выглядае, разьлічаныя на выпадковую пакупку аднойчы ў жыцьці, бо гадасьць. ну ці на сельпо. вельмі верагодна.
  • 19:14:38: zator.by — выглядае, муляж, прынамсі, затор на Таёжнай, дзе і машын няма, ніяк ад раніцы не рассасецца.
  • 19:40:49: у нас жа яшчэ адзін дзеньпабеды 3 ліпеня, ня траціцца ж на дзьве стужкі, так што адчапіцеся ад аўтапатрыётаў.
  • 20:16:10: ладна, дзякуй за GoogleEarth ды зорнае неба, падайця мне GoogleBody, страшна цікава, што там і дзе, з зумам і 3D, ясна красна.


Tweets copied by twittinesis.com


27.5.10

From Twitter 05-26-2010



  • 00:03:36: страх і вусьціш, толькі выйшаў віртуальна пагуляць па Кіеве, як адразу http://maps.yandex.ru/-/CFSgQeA. Мне і ў рэале так шанцуе.
  • 01:58:55: афігенна пакатаўся па кіеве на яндэксе
  • 02:25:09: апдэйт. прабег па кіеве — паў ҐІҐАбайта
  • 14:27:56: на тым тыдні я шчасьліва трапляў у рэдкія паўзы між вадазьлівамі, на гэтым вязуха скончылася. прыродная раўнавага.
  • 15:00:42: sigma sport усё такі лідэры па вытворчасьці высокатэхналягічнай дарагой нязручнай лухты ў маім пэрсанальным рэйтынгу
  • 18:21:33: Менсктранс тлумачыць, чаму кантралёры маюць права затрымліваць і нават «чыніць шкоду». http://minsk.gov.by/ru/rebuke/9/835/#47763


Tweets copied by twittinesis.com


26.5.10

From Twitter 05-25-2010



  • 12:19:10: Dobra pisać offtopic u LJ pad OpenID. Usio dno kamenty skryniacca.
  • 12:26:57: У спадара М. Бурачка ад майго папярэдняга допіса, відаць, вока б заторгалася. Дый ад усей цяперашняй кастамна-цюнінгавай белмовы, зрэшты.
  • 12:48:27: самая страшная тыпаграфіка ў блогах філёлягаў
  • 13:44:51: паглядзеў на новы генплан, жахлівы будзе горад, разьвязка на разьвязцы, артыкул раварызм да таго часу, пэўна, унясуць у крымінальны кодэкс
  • 13:50:56: і нейкая шматфукнцыянальная забудова на кургане «Аглядны», нічога сьвятога!
  • 14:01:51: Карацей, глядзі: на месцы раварыста 2-роўневая разьвязка, траса ў Менск-2, далей — жылыя масівы да даляглялду. http://bit.ly/dhdrQA
  • 14:05:09: Тут па абодвух баках таксама мікрараёны, правей — траса, на даляглядзе яшчэ адна разьвязка і прамзона, а там і Сокал. http://bit.ly/aqR8Nz
  • 14:09:47: урбафутурыстыка па матывах http://bit.ly/bzY7GU. Там карцінка, занімацельная, але 11 Мб.
  • 14:11:36: а тым, хто ня верыць і круціць носам — вуліца Чачота ў 2006-м http://bit.ly/d6u0O0. Зручная была вуліца — ціхая, безмашынная, безбардзюрная.
  • 14:22:50: як будзе па чыноўніцку 'мост над ракой'? «Штучнае збудаваньне на скрыжаваньні з воднай перашкодай»!
  • 14:53:14: А вот случай гибели пешехода под колесами велосипеда был зафиксирован совсем недавно. Правда, не в Минске, а в Гомеле/ http://bit.ly/ba7Aka
  • 16:28:08: prajšli z daždžom sustrečnym kursam


Tweets copied by twittinesis.com


25.5.10

From Twitter 05-24-2010



  • 00:03:08: заўважаю за сабою, што калі пабрахацца і пасрачыцца, стабільна пераходзіцца на мову, ну на трасянку самаменей. прэць, бляха, прырода!
  • 00:06:07: галімую фотку мабільнікам з пасрэднай аварыі на анляйнэры паглядзелі, бляха, больш як 3 тышчы разоў, прасьці, панараміё…
  • 16:27:09: park čaliuskincaŭ. čarha saldataŭ na atrakcyjony.
  • 19:02:00: а яндэкс тым часам малюе заторы на 3-м завулку Міхалова, ха-ха
  • 19:26:24: аўтамабілісты па ходу павар’яцелі. У вёсцы зьбілі пацана на ровары. «Гад, езьдзіў па дарозе, жыцьцё аўт-істу зламаў» http://bit.ly/bVYtGa
  • 21:21:13: калі арганізму трэба лекі, людзі ідуць да доктара па таблеткі, калі трэба музыка, пхаюць у арганізм абы што. Ды Hot Chip — 100%мая таблетка!
  • 21:43:47: zauziatar_BATE — хтобывыдумалі?! які дзіўны цесны ўтульны сьвят.


Tweets copied by twittinesis.com


24.5.10

From Twitter 05-23-2010



  • 22:39:22: праехаўся на грамадзкім транспарце, на адным прыпынку кіроўца проста зваліў з аўтобуса, спытаў, цяжка было сказаць, што за? наслухаўся…
  • 22:40:01: а ўвогуле менск такі даволі сымпатычны турыстычны гарадок, калі піва не шукаць.
  • 22:41:24: некаторыя дзівяцца, што ў нас няма напаміналкі па тэлефоне пра сэанс купленых білетаў — касірка адзінага ў сталіцы трыдэ кіна.
  • 22:45:16: раварысты — найзайздросьнейшыя мужы краіны, — паглядзеў на модніц, якія чэшуць па велабане цугам у поўнай баявой афарбоўцы ды на нанаабцасах
  • 22:47:55: першы раз за немавед колькігадоў зайшоў у макдональдс купіць колы, палова залі есьць, палова стаіць у чарзе, што за манія?
  • 23:17:46: вадзіла 59-га травіў раварыста, перад сьвятлафорам на ванеева абагнаў і падрэзаў, каб ня рыпнуўся, за сьвятлафорам — прыпынак, але прынцып!


Tweets copied by twittinesis.com


23.5.10

From Twitter 05-22-2010



  • 12:43:51: паганяўся зь дзіцячай чыгункай. нецікава. яна ўсяго 20 едзе.
  • 23:34:49: ппхілтан пажартавалі пра беларусь і ім за гэта нічога не было,


Tweets copied by twittinesis.com


22.5.10

From Twitter 05-21-2010



  • 02:01:34: усе галімыя песьні як правіла можна паслухаць на last.fm
  • 13:03:17: статыстык зь мяне ніякі, а ў worldcommute.com сайт ніякі, таму ўлічаных 5503, а дагэтуль нібыта 20000 было, #km хоць дурноцьце гэта, вядома.
  • 13:07:05: паеду лепш па палігоне пагойсаю, 2 гады жыву, а ўсё плутаю, еду ў сокал, трапляю ў сосны і наадварот, сорам які. GPS? з гпсам любы ёлуп можа
  • 15:18:37: па палігоне езьдзіла нейкая бмпэшпка, пулялася пяском і дажджавымі чарвякамі, какетна аб’яжджала лужыны, не гарэла.
  • 18:40:57: У мяне пра палігон былі рамантычна-гугламапсавыя ўяўленьні. Я нават на працу па ім езьдзіць думаў. Ага… http://panoramio.com/photo/35787888
  • 18:49:45: Ну і проста велапрапаганда з шышкамі, рапсам і небам. 10 хвілін ад Менску. Прымаць ад інэтзалежнасьці. http://panoramio.com/photo/35787859
  • 18:51:22: самае сумнае на палігоне, што для гэнага гольф-клюбу перагарадзілі дарогі, дужа крыўдна ўпірацца ў плот, гераічна фарсіраваўшы кучыгразі
  • 21:46:12: якія ўсё ж назвы ў П.Чалюскінцаў пустыя. Вікскатлівая плошча, Безліхтарная алея, Аббрэшлівы спуск, П’яна-пралетарская, алея ім Рускага радыя


Tweets copied by twittinesis.com


21.5.10

From Twitter 05-20-2010



  • 00:16:55: паехаў празь велабаны ды рэзыдэнцыі, ля рэзыдэнцыяў жыцьця не відаць, а велабан дудзіць і агеньчыкі па ім носяцца, бачыў велікі-гірлянды.
  • 00:18:44: наступная «настаяшчая» веладарожка павінна ісьці з жданоў да м. Магілёўскай, я ведаю як. Велабан туды таксама можна: Чыжоўка — Новы Двор
  • 12:07:14: абсурд нейкі, адзін цягнецца з роварам праз МКАД, другі на чырвоны ў час пік праз праспект, я азадачаны, я думаў, так не бывае
  • 14:16:21: першы раз з восені пракалоў кола. дзе? у лесе! чым? шклом!! мяняў, падскокваючы, у роі гнюсу.
  • 14:20:10: чаму БелАЗ ня робіць брэндавыя ровары? Для іх ужо ў Менску ёсьць веластаянкі ў паўчалавечага росту.
  • 14:52:22: якія там апошнія тэндэнцыі ў справе target="_blank"? Недаравальны прыгнёт волі юзэра, ці зручнасьць, каб ламэры не вывальваліся з старонкі?
  • 18:59:09: За Быкава падпісаўся б, за Быкава на Ўльянаўскай — не. Калі яе пераймянуюць у Быкава, глупства будзе нічым ня лепшае за савецкае.
  • 19:00:50: Вуліца Дражня. Каровы на фоне тралейбусаў. Неаб’яжджальная лужына. Бор. Цуцык. Гара. Файната. Глухаменьск.
  • 20:38:22: RT @trakhtenberg: ! RT @electroname "Вы дневники на следующий год не покупайте. Вдруг флаг и герб поменяют", сказала классная на родител ...
  • 23:59:46: стваральнікі формаў, дзе Enter=Reload, безумоўна, некалі будуць трымаць адказ на судзе сусьветнай гармоніі. па ўсёй строгасьці.


Tweets copied by twittinesis.com


20.5.10

From Twitter 05-19-2010



  • 00:57:37: RT @Motolko: Знакомого на сигвее на Машерова задержали ГАИшники,сбили с сигвея, задержали.
    Завтра подробности скорее всего...
  • 12:34:50: карацей, шклопакетная аканіца рэгулюецца шрубай на дзьверыне над верхняй воськай, гэтую жыцьцёва важную інфу зseoшаны нэт мне ня даў
  • 13:20:53: зь веласрачаў праменіць думка, ах, во ё такія, што 30 на велабане і нават ходніках. Ёлы, 30, сьмех. Думайце далей, 1м ад краю, дарожкі, ага.
  • 16:42:06: прамоклы наскрозь менск зьдзіўляе: прыкаціў на веламайцы нейкага смаўжа, учэплівы малы папаўся.
  • 19:30:48: не разумею людзей і тым больш арганізацыі, якія даюць тэлефоны і ня могуць даць мэйла, гэта дужа нязручна ва ўсе бакі.


Tweets copied by twittinesis.com


19.5.10

From Twitter 05-18-2010



  • 00:16:45: павучальнікі-аўтамабілісты гэта як казановы з пасьведчаньнем пра сканчэньне курсаў цнатлівасьці.


Tweets copied by twittinesis.com


18.5.10

From Twitter 05-17-2010



  • 14:47:00: «літоўскі воўк» аказаўся апатычным і недапечаным, што не замінае яму быць адным з найбольш вартых твораў апошняга часу, хоць скач, хоць плач
  • 20:22:36: ладна, з раварыстамі і геямі разабраліся, засталося высьветліць, каго ж нашае грамадзтва не ненавідзіць
  • 20:24:16: ок, я прыдумаў здачу ПДР для раварыстаў, займацца выдачай даведак пра здачу, як і ўсім астатнім на гэтым сьвеце, будзе, вядома, Белпошта.
  • 20:29:45: На п.а. за 1745 р. даюць апытанку, птушкі ў клетачкі, касірка накладае матрыцу, сышлося — ставіць штэмпель на даведку і запісвае № пашпарту.
  • 22:07:23: Уся праўда пра раварыстаў http://bit.ly/dqOR8c


Tweets copied by twittinesis.com


16.5.10

From Twitter 05-15-2010



  • 11:48:49: папкорн! падпісаўся на пошук па "GUVD_Minsk"
  • 11:49:10: RT @ctepeo: @GUVD_Minsk будут ли в параде участвовать сотрудники ГУВД или из-за запрета кто-то не пойдёт?
  • 11:56:46: pogoda.by, адрамантуйце ўрэшце свой http://www.pogoda.by/315/radar.html, які дзень адная і тая карцінка, а перуны грымяць, маланкі бліскаюць
  • 12:06:52: RT @braileee GUVD_Minsk скоро создадут акк на last.fm и будем знать, что они слушают)
  • 12:17:36: fail. на палове лужыны скончыўся асфальт, лажануліся з глыбінёй бо.
  • 13:22:23: трэба схадзіць памяняць тарыф на байфлае, думаю, браць толькі ссабойку ці яшчэ раскладушку?
  • 15:05:28: усяго гaдзіна у байфлаеускай чарзе.
  • 17:13:03: шаленствы працоўнай суботы: зьлева вераман урубіў на ўвесь двор песнапеньні, справа пярун і мяліц’янтаў цьвічаць на ўвесь ППасёлак.
  • 18:05:39: RT @braileee: http://www.google.com/profiles/GUVDMinsk о как! guvd_minsk


Tweets copied by twittinesis.com


15.5.10

From Twitter 05-14-2010



  • 10:46:40: велабізнэс. усе абанэнты з роварні на м.Маскоўскай выключаныя ці недаступныя.
  • 10:48:37: тэлек. 10 хвілін глядзеў перадачку пра прыслугу Боры Маісеева. гэтаму няма навуковага вытлумачэньня. хоць ты ў 25-ы кадар верыць пачынай.
  • 10:53:32: мне з мабільнай канторы самі званілі, бяры, кажуць, гарадзкі нумар задарма. ну ўваходныя платныя, дык у вас лапаткі барціровачныя па 5$ пара
  • 10:56:29: а вось з канторамі, якія адкрылі сабе сайт 5 гадоў таму ў зоне .com і забылі пра яго, што зь імі будзе?
  • 11:10:50: Хатынь. ня быў ні разу. але ад Лагойску 15 антыроварных км. менскія лайдакі ня могуць зрабіць нармальнай дарогі, хаця б як на віцебшчыне
  • 11:13:51: у Хатынь ня ходзіць ні фіга, да павароткі зь Менску афіцыйна ходзіць 1 аўтобус, стуль турыст даджгае шпаркай хадой пад 9-ю вечара.
  • 11:24:51: і чаго толькі няма на мапах яндэкса, нават чыгунка ад Хатыні да Плешчаніцаў http://maps.yandex.ru/-/CFR5Bmb
  • 11:27:20: увогуле ўсіх прафкартографаў тычыцца, пасадзіць бы іх на ровар ды адправіць па намаляваных ды надрукаваных імі дарогах.
  • 17:46:55: калі белсел падкінуў ґіґ халяўнага трафіку, я аж задумаўся, куды яго падзець, а тут знайшлася падборка фільмаў парфёнава.
  • 20:57:53: што характэрна, у веласрачы, які ўзьняўся на тутэйшых форумах, рускамоўныя ўсё часьцей уточваюць слова «ровар», а яго і ў слоўніках та няма)
  • 21:04:05: ідыёцкае пытаньне, але мо вечарам пятніцай ніхто не пабачыць: мяне могуць аштрафаваць за язду па ходніках і чым папала з хуткасьцю 20км/г+?
  • 21:23:59: у ґмэйлаўскім базьзе ля поля пошуку толькі Search Buzz і Search Web. Нелягічна. Лягічна — Search Buzz і Search Mail.


Tweets copied by twittinesis.com


14.5.10

From Twitter 05-13-2010



  • 00:12:21: найлепшыя людзі нашай краіны зашыліся ў гандлёвыя рады базараў, 1-ы ж гандляр па круцёлцы назваў кран, фірму, кошт у дзяржкраме, «гаўно».
  • 00:13:40: на маё, «раз гаўно прадаецца ў краме, то, гаўно сэртыфікаванае», гандляр шматзначна адзначыў «ведаю я, як робіцца гэтая сэртыфікацыя»
  • 00:17:39: увогуле ў школе мусяць выкладаць сантэхніку, электрыку й аздабнічыя буддысцыпліны, а не фігню нейкую, адарваную ад жыцьця.
  • 00:19:13: гугл памножыць, ўорд памылкі выправіць, гуглмапс падкажа сталіцу мадагаскара, а хату даглядаць самому трэба.
  • 00:27:27: зноў наматаў 80 км па нашай утульнай ды кампактнай сталіцы, зьлёгку укатаны. Цікава, ці пераб’ю калі рэкорд 275 за два дні, 150 за адзін?
  • 18:02:41: у аўтоса перад носам між жаданьнямі хутчэй праскочыць пераход і не разьбіць машыну перамагло першае, такія дурацкія аварыі бываюць.
  • 18:04:58: стойце на пераходах далей ад дарогі, бо кабеты пасьля таго, як даліся 2 машыны ў 20 см сталі на астатнія кідацца: куды прэш! ідыёты! etc
  • 18:06:42: кіроўцы, дарэчы, так і ні слова адзін адному не сказалі, выйшлі, патапталіся, патупілі, пахадзілі, папіналі аскепкі, але ні слова, дзіўна.
  • 21:46:42: http://ivctrans.by/bus/first.php такі перарабілі расклад, каб ім можна было карыстацца, але выбар толькі зь Менску, даёш астатнія гарады!
  • 23:56:16: паверыў ціўцеру, купіў тры пляшкі рэчыцкага «Белага аксаміту», самага гадаснага нефільтраванага піва з каштаваных, піва ў мяне цяпер надоўга


Tweets copied by twittinesis.com


13.5.10

From Twitter 05-12-2010



  • 00:06:11: зноў на тыя ж граблі лоўка стаў, піва, ровар адкаркоўка — пышшч, фантан!
  • 00:07:59: калі ўжо да нас прыйдзе якая салідная гіпэрмаркетаўская сетка, каб гэтыя дзіўныя ангары на ўскрайках сталі падпісвацца празь «ё».
  • 00:19:15: liudzi śpiać tydniami ŭ ciahnikach, hojsajuć z namiotami pa balotach, a ja staŭ damašnim, nat u biahomĺskuju viliejku 2 hady nia vybierusia
  • 01:08:17: засталося дафіга кніжак http://picasaweb.google.com/andrejczyk/NJrcLH#, у мяне ж выкінуць рука не падымецца. я ж суседа папрашу.
  • 11:05:53: па велабане шпацыруюць дзьве манашкі. відаць, ня грэх.
  • 18:17:42: перад вачыма ўсё круціцца дарога пасьля паўсотні велабанных вёрстаў, трэба велабан-дуо зрабіць роўным, для разнастайнасьці
  • 18:19:57: касцы пазганялі зграі з наседжаных месцаў, цяпер едзь і чакай, адкуль выскачаць, летась паселі на вузкім лапіку між Запарожскай і адхонам.
  • 21:53:52: а @Motolko нічога не далі, зьдзіўлены. Цікава, што ў фатографаў-ляўрэатаў, аказваецца, ёсьць свае сайты, ляжаць пыляцца несацыялізаваныя.


Tweets copied by twittinesis.com


11.5.10

From Twitter 05-10-2010



  • 14:51:34: забраў апошнія дзьве пляшкі «Цёмнага золата» ў бягомскай краме пры дарозе; што, цяпер, шчэ далей за півам лётаць?
  • 14:54:40: як файна ў лесе чорт ведае дзе праз галімы мабільны нэт чытаць пра менскія жарсьці. а тут мокра, ціха, пеўні гарлаюць і гноем сьмярдзіць.
  • 15:10:52: вось прыяжджаеш зь дзікага лесу, чытаеш навіны і думаеш: «дзікасьць якая»
  • 19:10:49: сабак усё ж болей за раварыстау


Tweets copied by twittinesis.com


10.5.10

From Twitter 05-09-2010



  • 01:17:25: a ja nijak nie pavieru, što skončylasia zima
  • 10:01:03: на Лагойшчыне, як у Славеніі, толькі там вушы закладвае часьцей
  • 10:13:22: далі маршрутку для гуліверау - ногі боутаюцца


Tweets copied by twittinesis.com


9.5.10

From Twitter 05-08-2010



  • 00:43:23: мінус-сэзон ды плюс-сэзон — лухта, усё мяняецца, калі замест штаноў шорты. 20 км за 50 хвілін.
  • 00:45:08: у адзін дзень прыйшлі esquire і Дзеяслоў, а ў адну скрыню ня лезьлі, але паштарка ня зломак, такі Дзеяслоў утаптала.
  • 00:45:49: лепш бы яна ўтаптала esquire, колкасьць карыснай інфармацыі ў ім імкнецца да нуля
  • 01:00:59: хто-небудзь забраў сабе на лецішча падвэнджанае БМП, якое генэралы не прызналі сваім?
  • 01:03:31: і я ня супраць атрымліваць «Дзеяслоў» у fb2
  • 21:25:05: велабан у Серабранцы могуць уратaваць толькі масавыя карныя апэрацыі
  • 23:03:49: на канцы велабана завярнуў у гразюку, а раварысты ззаду падумалі, што тут выезд, я на гразявой перадачы выехаў, а яны на дарожнай захрасьлі
  • 23:56:14: захад быў маляўнічы, дый увесь дзень, летам такога лета ня часта спаймаеш


Tweets copied by twittinesis.com


8.5.10

From Twitter 05-07-2010



  • 10:52:09: сьцёрліся мае дляроварныя штаны, выцягнутыя з купаў трантаў з буржуйскага сьцягна на жданах, а цяпер буржуі зусім хрэнь у сэканд аддаюць
  • 14:25:03: Раздаю кніжкі http://picasaweb.google.com/andrejczyk/NJrcLH?feat=twitter
  • 15:35:00: сутыкнуўся башкой з голубам, голуб мяккі і цёплы з супрацьлеглага дзюбе боку, але й цяжкі, зараза. разьляцеліся кожны сваім ходам
  • 15:45:40: слушны лінк пра раздачу кніжак: http://picasaweb.google.com/andrejczyk/NJrcLH#
  • 17:36:54: звычайна раварысты едуць ціхенька 16-20 км/г, але калі побач на праезнай частцы затор, пачынаюць насіцца пад трыццаць, панадругацца каб


Tweets copied by twittinesis.com


7.5.10

Раздаю кніжкі


http://picasaweb.google.com/andrejczyk/NJrcLH#

From Twitter 05-06-2010



  • 01:24:23: паюзаўшы тутэйшыя мабільныя вэрсіі сайтоў, ад ґуґлаўскай м.прадуманасьці і м.дружалюбнасьці хочацца скакаць.
  • 13:12:59: Жена там посидела за его компьютером или сын-обалдуй, собутыльники влезли, пока он пьяный заснул - это никого не ебёт, пиздить будут хозяина
  • 13:14:30: Мы раждзяны, шоб сказку зьдзелаць быльлю. Удагонку сёньняшнім навінам: http://dimkin.livejournal.com/146273.html
  • 15:14:54: купала з коласам у суме напісалі на паўсантымэтра болей, чым улазіць на адну паліцу шафы
  • 19:12:59: па асфальце праехацца любы дурань можа, а на парад на палігоне я б паглядзеў, каб гразь разьляталася ды ды дрэвы гнуліся
  • 19:17:12: вось пабудуюць на палігоне ля лётнішча элітны ґольф-клюб і паравязуць парады туды, от ужо ўчорашнія трактарысты па гольф-палях адарвуцца
  • 20:39:01: RT @miyami_san: мужчина вылез из горящего танка и начал кричать, что он сейчас взорвётся. а все снимали на телефон...
  • 21:03:02: нейкія хілыя нашыя баявыя машыны, стукнуліся зьлёгку — ужо пажар, хэндэхох і kapitulation


Tweets copied by twittinesis.com


6.5.10

From Twitter 05-05-2010



  • 01:24:19: чытаю, што ў Славеніі можна плаціць за праезд мабільнікам.
  • 11:25:36: кожны тыдзень знаходзяцца людзі, якія хочуць, каб да іх прыехала кабета з НТВ і зрабіла ім чужую кватэру, кожны тыдзень зьдзіўляюся
  • 13:01:39: пратэсьціў трафік ev-do на Ангарскай — каля 100 КBps, рэдка 1 Mbps; пагуляўся, цяпер можна і назад на 1x, гэтага дабра дафігішча.
  • 13:53:49: бацькі прытарабанілі вынікі майго юнацкага кнігазьбральніцтва, заваленая падлога, якога трындзяца там толькі няма, нават ёга па-беларуску.
  • 14:02:23: дзе робяць вакуумнае пакаваньне кніжак, якія ніколі ня будзеш чытаць, але шкада выкінуць?
  • 14:08:42: як сапраўдны кнігаманьяк, усе кнігі старанна падпісаў і пранумараваў, куды ж іх цяпер…
  • 14:14:48: тры канстытуцыі й адзін закон аб мовах, на адвароце якога напісана «закапай нос!»
  • 14:35:35: Рэч! «Увлекательные игры на бытовом компьютере», Томск, 1992 г. Кожны сказ — нятленка!


Tweets copied by twittinesis.com


5.5.10

From Twitter 05-04-2010



  • 00:51:24: усё больш пераконваюся, што зоаабаронцы прыляцелі да нас зь Месяца, бадзяжных жывёл на вуліцах яшчэ Самсон Самасуй страляў.
  • 02:27:43: няма такой сілы, якая б прымусіла таварышаў дарожнікаў рабіць бардзюры ўровень з праезнай часткай на пераходах, гэта
  • 11:19:02: Купі тэлефон 3g і атрымай 1000 Мбайт 1x бясплатна. http://bit.ly/c98zIk Знайдзі на старонцы акцыі згадку пра 1х. #belcel
  • 12:12:32: каб займець халялўны вай-фай ад байфлая, трэба перціся туды пісаць заяву, усяго некалькі пастаяць у чарзе, ну паўдня максімум
  • 12:15:46: калі пабалакаеш з рабабабай, пачуваешся дурнем, трэба абнавіць этыкет, першыя словы рабабабы мусяць быць «я рабабаба», а ня «здраўствуйце»
  • 19:45:50: злосныя сабакі, сьмярдзючыя машыны, п’яныя мінакі, трушчанае шкло, высокія бардзюры, глыбокія яміны, а раварысты баяцца дожджыку…
  • 20:11:44: Заслухаў белпесьняроў. http://bit.ly/9gkp4m Трэш і хорар.
  • 20:34:51: Zasluchaŭ «Ścianu» http://bit.ly/auUfU3. Nieblahi b moh atrymacca synthpop kaliektyŭčyk, alie daj usim paraŭści, choć ravielka nie zatočana
  • 21:16:01: Ніколі ня чуў Вольгу Акуліч у добрай якасьці http://bit.ly/9ZQYqG, усё мона, ЧБ і БТ. А пачуў дык ледзь ня зблытаў з «Партызанскай школай».
  • 21:59:19: Заслухаў Nak’у. http://bit.ly/c2EEs4. Я адчуваў, што папярэднія белпесьняранадругацельствы ня марныя. Дзе ж па такім надвор’і дыск здабыць?


Tweets copied by twittinesis.com


4.5.10

From Twitter 05-03-2010



  • 09:05:54: наш саўковы гастраном перарабілі ў дыхтоўную краму, але бабкі расстроеныя: «раней зойдзеш, хлеб-сьмятана-малако-каса, а цяпер абышто»
  • 12:28:35: белсел — маркетынг трэцяга пакаленьня, на дыску драйвэр і 2 тэксты, прога для тэлефона патрэбнай вэрсіі знайшлася толькі ў чалябінску
  • 12:31:12: на кнопках пралкі можна пісаць хоць «мыцьцё сонечнымі нэўтрынамі на хуткасьці сьвятла», усё роўна ўсе юзаюць адно «быстратрыццаць»
  • 12:31:57: а мы, як дурні, пішам у ціўцер бясплатна, а некаторыя нават у вольны ад працы час
  • 19:30:37: на ровары хутчэй, чым на танку
  • 21:20:13: кампутары чакаюць, пакуль з памяшканьня выйдуць юзэры, каб пачаць так крэатыўна зьдзеквацца з ламэраў, што юзэрам і ня сьнілася.
  • 21:20:41: RT @Alivaria: Мимо нашего завода проезжали БТРы, С-300, система Град и много другой техники. Enjoy beer, not war! :)


Tweets copied by twittinesis.com


Hluchamieńsk. Zadvorki našaj stalicy


Niechta prapuściŭ kosku miž vulicaj Čyčeryna i Kujbyšava.

Hluchamieńsk. Faŭna našaj stalicy


Niešta plyvie pamiž Smalienskaj i Čyrvonaarmiejskaj

3.5.10

From Twitter 05-02-2010



  • 12:35:29: у аутобус заваліліся тры бамжы і раунамерна разьмеркаваліся па салёне
  • 16:39:01: мабільны ціўцер не дае права на памылку ні табе, ні тэлефону — фіг што выдаліш, і знакі лічы сам.


Tweets copied by twittinesis.com


2.5.10

From Twitter 05-01-2010



  • 01:04:06: на праезнай частцы, дзе найцямней, стаяў пасярэдзіне нехта незаўважны і галасаваў. зімой паначы было спакайней вяртацца, чэснае слова
  • 01:08:47: прыехаўшы на ровары дахаты, перш як ісьці ў душ адкрыйце піва, якое вы прывезьлі на багажніку
  • 01:38:53: таварышы праектавальнікі ў парку горкага пару пешаходных дарожак вывелі на веладарожку ды там і кінулі


Tweets copied by twittinesis.com


1.5.10

From Twitter 04-30-2010



  • 00:25:54: паварочваю, фара выхоплівае карціну: шэры каменьчык зрываецца зь месца і бяжыць проста ў лапы коткі, котка хапае яго ў пашчу і ўцякае ў ноч
  • 00:30:00: паварочваю, Байкальская, абедзьве паласы занятыя машынамі, і тут — віскат пакрышак, і гоншчыкі лятуць высьвятляць, хто зь іх большы ідыёт
  • 00:32:31: паварочваю, ля пад’езду бухая постаць кажа выклікаць міліцыю, бо яе абрабавалі міліцыянты (лёгіка!), перасьледуе, пасьпяваю схавацца ў хаце.
  • 00:38:55: калі б людзі жылі вечна, ім было б на ўсё пляваць, мы жывем акурат столькі, каб не задалбацца зьдзіўляцца.
  • 20:57:39: цяпер гэтае ціукaньне улезла у мой мабільнік
  • 21:01:06: толькі «ў» у маім мабільніку ні фіга няма, а каб не ўкраінцы, не было б і «і»


Tweets copied by twittinesis.com