1.5.16

Lošyca siońnia


Цудоўная Лошыца сёньня.
Заўтра будзе ўсё інакш

Каменныя джунглі і шасьціпалосныя магістралі ўсюды
І падземныя пераходы на кожным скрыжаваньні

Прыяжджайце ў Лошыцу сёньня. Заўтра тут будзе безаблічнае асфальтавае нішто. Вось адрасы хараства: Юбілейны завулак і вуліца, Амбулаторная вуліца з завулкам, Лошыцкія вуліца, завулак і праезд, а таксама завулак і праезд Чыжэўскіх. Там акурат цьвітуць вішні, і пах — такі, якога заўтра ня будзе.