Крыніцай натхненьня была эпахальная знаходка магілы паўстанцаў на віленскай Замкавай гары.
Стымулам — колькасьць беларусаў у дзень пахаваньня.
Цынгелем — што нашаніўскі сьпіс віленскіх вуліц не аблічбаваны.
Аблічбаваўшчы, я крыху завяз. Некторыя вуліцы ўжо называюцца ня так. Некаторым безназоўным завулкам далі новыя назвы.
Незнаёмыя мне імёны я пашукаў і пакінуў сьціслыя пазнакі. Мо яшчэ каму прыдадуццца.
Кірыліцу з табліцы пры жаданьні кожны можа канвэртаваць у любую з лацініц.
Табліца ў Google Docs
Akmenų | Каменная | |
Alberto Goštauto | Альбэрта Гаштольда | Канцлера ВКЛ XVI ст. |
Algirdo | Альгерда | |
Alkūnės | Локаць | |
Andriaus Volano | Андрэя Воляна | Палітычнага дзеяча ВКЛ XVI ст. |
Antakalnio | Антокальская | |
Antano Juozapavičiaus | Антанаса Ёзапавічуса (Пюрамонт) | Першага афіцэра, які ў 1919 годзе загінуў за незалежнасьць Літвы |
Antano Strazdelio | Антанаса Страздаса (Глухі завулак, Гасьціная) | Літоўскага паэта XVIII ст., які таксама падпісваўся Антоніем Драздоўскім |
Antano Vivulskio | Антонія Вівульскага | Скульптара і архітэктара, аўтара славутых віленскіх Трох крыжоў |
Arklių | Конская | |
Arsenalo | Арсэнальная | |
Ašmenos | Ашмянская | |
Augustijonų | Аўгустынская | |
Augustino Rotundo | Аўгустына Ратундуса (Строма) | Дзеяча ВКЛ XVI ст. |
Aukštaičių | Аўкштайская (Прачкарня) | |
Aukų | Ахвярная | |
Aušros Vartų | Вастрабрамская | |
Balandžių | Галубовая (Марцовая) | |
Balstogės | Беластоцкая | |
Baltasis skersgatvis | Белы завулак | |
Barboros Radvilaitės | Барбары Радзівілянкі | |
Bazilijonų | Базылянская | |
Benediktinių | Бэнэдыктынская | |
Bernardinų | Бэрнардынская | |
Bokšto | Бакшта | |
Didžioji | Вялікая | |
Dominikonų | Дамініканская | |
Dysnos | Дзісьненская | |
Etmonų | Гетманская | |
Filaretų | Філярэцкая | |
Gaono | Гаона (Шкляная) | Гаон — гэта Эліяху бен Шлома Залман (1720, Сялец, Берасцейскае ваяводства), вядомы як Віленскі гаон. Адзін з выбітных духоўных аўтарытэтаў артадаксальнага яўрэйства. Слова «Гаон» у перакладзе з іўрыта азначае «Геній». Пра яго згадвае Віктар Марціновіч у кнізе «Ноч». |
Gardino | Гарадзенская | |
Gedimino prospektas | праспэкт Гедыміна (Юраўскі праспэкт) | |
Gegužės | Травеньская | |
Geležinė | Жалезная хатка | |
Geležinio Vilko | Жалезнага Ваўка | |
Geležinkelio | Чыгуначная | |
Gelių | Кветкавая | |
Gervėčių | Гервяцкая | |
Geto Aukų aikštė | Ахвяраў гета плошча | |
Herkaus Manto | Геркуса Монтэ | Правадыра прускага племя натангаў XIII ст. |
Išganytojo | Спаская | |
Islandijos | Ісьляндзкая | |
Joachimo Lelevelio | Іяхіма Лялевеля (Ціхая) | Гісторыка, прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту XIX ст. |
Jogailos | Ягелонская | |
Jokūbo Jasinskio | Якуба Ясінскага | Кіраўніка вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім |
Jono Basanavičiaus | Ёнаса Басанавічуса (Вялікая Пагулянка) | Патрыярха літоўскага адраджэньня |
Jono Meko takas | Ёнаса Мекаса сьцежка | Рэжысэра, аднаго зь лідэраў «новага амэрыканскага кіно» |
Jono Žemaičio aikštė | Ёнаса Жэмайціса плошча | Лідэра антысавецкіх партызанаў Літвы пасьля вайны. Яго пасьмяротна прызналі 4-м прэзыдэнтам Літвы |
Jovaro | Яваровая | |
Juozo Tumo-Vaižganto | Ёзаса Тумаса-Вайжгантаса | Літоўскага пісьменьніка пачатку XX ст. |
Kalvarijų | Кальварыйская | |
Karmelitų | Кармэліцкая | |
Kaštonų | Каштанавая | |
Katedros aikštė | Катэдральны пляц | |
Kauno | Ковенская | |
Kazio Škirpos alėja | Казіса Шкірпы алея | Пасла Літвы ў Нямеччыне ў 40-х, заснавальніка антысавецкага падпольля. Ідзе ўздоўж ракі Вілейкі пад Замкавай гарой. Да 2019 называлася алеяй Трохколернага сьцяга (Trispalvės) |
Kazliškių | Казьліская | |
Kėdainių | Кейданская | |
Klaipėdos | Клайпедзкая | |
Konstantino Kalinausko | Кастуся Каліноўскага (Малая Пагулянка) | |
Konstantino Sirvydo | Канстанціна Шырвіда (Сьвята-Юраўскі завулак) | Лексыкографа, аднаго з заснавальнікаў літоўскай пісьменнасьці |
Kreivasis skersgatvis | Крывы завулак | |
Krivių | Крыўская | |
Krivūlės | Крывульская | |
Krokuvos | Кракаўская | |
Krosnies | Пячная | |
Kruopų | Крупяная | |
Ksavero Vanagėlio | Kсавераса Ванагеліса (Райскі завулак) | Літоўскага паэта XIX ст. |
Kudrų | Рыбная | |
Kuosų | Ціхая | |
Labdarių | Дабрачынная | |
Lapų | Лістовая | |
Latako | Латочак | |
Lauryno Stuokos-Gucevičiaus | Лаўрэна Стокі-Гуцэвіча (Баніфрацкая) | Архітэктара XIX ст, аўтара віленскіх ратушы і катэдры |
Lazdynų Pelėdos skveras | Лазьдзіну Пяледы сквэр | Псэўдонім перакладаецца як «Ляшчынная Сава». Ім карысталіся дзьве сястры-пісьменьніцы. Адна зь іх, Марыя Іваноўская, была жонкай Вацлава Ластоўскага |
Lenkų | Польская | |
Lentpjūvių skersgatvis | Турэмны завулак | |
Leono Sapiegos | Лява Сапегі | |
Liejyklos | Людвісарская | |
Liepkalnio | Ліпоўка | |
Ligoninės | Шпітальная | |
Literatų | Літарацкая | |
Lukiškių aikštė | Лукіскі пляц | |
Lukiškių skersgatvis | Лукіскі завулак | |
Lvovo | Львоўская | |
Lydos | Лідзкая | |
Maironio | Майроніса (Сьвятой Ганны) | Паэта XIX-XX |
Maišiagalos | Майшагольская | Майшагола — мястэчка на поўнач ад Вільні |
Malūnų | Млыновая | |
Marijampolės | Марыямпальская | |
Marko Antokolskio | Марка Антакольскага | Скульптара XIX ст. |
Markučių | Маркуцкая | |
Mečetės | Магамэтанскі завулак (Сьлівовая) | |
Medžiotojų | Паляўнічая | |
Mesinių | Ятковая | |
Mielagėnų | Мелагенская (Магілеўская) | Мелагены — мястэчка непадалёк ад беларускай мяжы зь дзьвюма сотнямі жыхароў |
Miesto sienos | Гарадзкой сьцяны (так перакладаецца) | Вуліца фактычна двор, закрыты брамай. Там ёсьць вузкая інстаграмная сьцежка з рэстарацыяй |
Mikalojaus Daukšos | Мікалая Даўкшы (Піўная) | Аднаго з стваральнікаў літоўскай пісьменнасьці |
Mikalojaus Konstantino Čiurlionio | Мікалая Чурлёніса (Закрэтная, Закрэцкая) | Кампазытара канца XIX — пачатку XX ст. |
Mildos | Мілды | Багіні каханьня |
Mindaugo | Міндоўга | |
Minsko plentas | Менская шаша | |
Motiejaus Valančiaus | Мацея Валанчэўскага (Пяшчаная) | Рэлігійнага дзеяча XIX ст. |
Mstislavo Dobužinskio | Мсьціслава Дабужынскага (Праскокі) | Мастака і графіка, сярод іншага быў першым дырэктарам Віцебскага народнага мастацкага вучылішча |
Muitinės | Мытная | |
Mykolo Kazimiero Paco | Міхаіла Казімера Паца | Кашталяна полацкага XVIII |
Naugarduko | Наваградзкая | |
Odminių | Гарбарская | |
Olandų | Галяндэрка | |
Onos Šimaitės | Оны Шымайце (Азёрная) | Праведніцы народаў сьвету |
Pakalnės | Падгорная | |
Palangos | Палангская | |
Pamėnkalnio | Партовая | |
Panerių | Панарская | |
Panevėžio | Панявеская (Нясьвіская) | |
Paplaujos | Паплаўская | |
Pasažo skersgatvis | Пасаж | |
Paupio | Падрэчная (Паплавы) | |
Pavasario | Вясновая | |
Pelesos | Пялеская (Шкаплерная) | У гонар вёскі Пеляса, што ў Воранаўскім раёне — там адна зь дзьвюх літоўскіх школ у Беларусі |
Pilies | Замкавая | |
Plačioji | Шырокая | |
Polocko | Полацкая | |
Povilo Višinskio | Повіласа Вішынскаса (Бабруйская) | Літоўскага пісьменьніка канца XIX ст. |
Pranciškonų | Францішканская | |
Prūsų | Пруская (Палеская) | |
Pylimo | Завальная | |
Radvilų | Радзівілаўская | |
Raitininkų | Вершніцкая | |
Ramunių | Рамонкавая (Ерузалімская) | |
Ramybės | Спакойная (Малая Роса) | |
Raseinių | Рачная | |
Rasų | Вялікая Роса | |
Raugyklos | Квашэльная (Малая Стэфанаўская) | |
Riešutų | Арэхавая | |
Rinktinės | Камандная (Дзераўніцкая) | |
Rožių alėja | Ружовая алея | |
Rūdninkų | Рудніцкая | У гонар вёскі Руднікі, яна месьціцца непадалёк ад беларускай мяжы |
Rusų | Руская (Прачысьценская) | |
Šaltinių | Крынічная | |
Saracėnų | Сарацэнская | |
Saulės | Сонечная | |
Savanorių prospektas | Дабрахотнікаў праспэкт | |
Savičiaus | Савіч | |
Šeimyniškių | Шэймініская | |
Šermukšnių | Рабінавая | |
Šiaudinės | Саламянка | |
Šiaulių | Шавельская | |
Sibiro | Сыбірская | |
Šilo | Баравая | |
Šiltadaržio | Аранжэрэйная | |
Simono Daukanto aikštė | Пляц Сіманаса Даўкантаса (Палацавы пл.) | Заснавальніка літоўскай рамантызаванай гістарыяграфіі XIX |
Širvintų | Шырвінцкая | |
Slucko | Слуцкая | |
Sluškų | Слушкаў | |
Smėlio | Пяскі | |
Smolensko | Смаленская | |
Sniego | Сьнежная | |
Sodų | Садовая | |
Sparno | Ліпоўка | |
Sporto | Спартовая | |
Srovės | Паток | |
Stanislovo Moniuškos skveras | Станіслава Манюшкі сквэр | |
Stanislovo Skapo | Станіслава Скопы (Скопаўка) | Станіслаў Скоп быў каралеўскім сакратаром і меў на гэтай вуліцы маёмасьць у XVI. Гэта самая вузкая вуліца Вільні |
Stasio Vainiūno | Стасіса Вайнюнаса | Клясычнага кампазытара савецкіх часоў, ляўрэата савецкіх прэмій, у тым ліку Сталінскай. |
Stiklių | Шкляная | |
Stoties | Вакзальная | |
Subačiaus | Субач | |
Sukilėlių | Паўстанская | |
Suvalkų | Сувальская | |
Švarco | Шварца | |
Švenčionių | Сьвянцянская | |
Šventaragio | Сьвінтарога | Або Сьвятарога — мітычнага літоўскага князя XIII, Паводле паданьня, менавіта ў даліне Сьвятога Рога вялікі князь Гедымін заснаваў горад Вільню. |
Švento Brunono Bonifaco | Сьвятога Бруна-Баніфацыя | Каталіцкага сьвятога X ст., які загінуў на памежжы Русі і Літвы |
Švento Ignoto | Сьвятога Ігната | |
Švento Jono | Сьвятога Яна | |
Švento Kazimiero | Сьвятога Казіміра | |
Švento Mikalojaus | Сьвятога Мікалая | |
Švento Mykolo | Сьвятога Міхала | |
Švento Stepono | Сьвятога Стэфана | |
Šventosios Dvasios | Сьвятога Духа | |
Šviesos | Сьвятловая | |
Švitrigailos | Сьвідрыгайлы | |
Švyturio | Маяковая | |
Tado Kosciuškos | Тадэвуша Касьцюшкі | |
Tado Vrublevskio | Тадэвуша Ўрублеўскага | |
Taraso Ševčenkos | Тараса Шаўчэнкі | |
Tauro | Туровая (Буфалова гара) | |
Teatro | Тэатральная | |
Teodoro Narbuto | Тэадора Нарбута | |
Tibeto skveras | Тыбэцкі сквэр | |
Tilto | Мастовая | |
Totorių | Татарская | |
Trakų | Троцкая | |
Trimitų | Сурмовая | |
Turgelių | Тургельская | |
Tuskulėnų | Тускулянаўская | Вуліца вядзе да сядзібы XVI ст, названай паводле старажытнага рымскага горада Тускула. У 1940-х Тускулены забрала НКВД. Пасьля выхаду Літвы з СССР тут знайшлі парэшткі 747 закатаваных людзей. |
Ukmergės | Вількамірская | |
Universiteto | Унівэрсытэцкая | |
Užupio | Зарэчная | |
Varpų | Звонная | |
Vasario 16-osios | 16 лютага (Ганчарная) | 16 лютага 1918 году быў прыняты Акт аб незалежнасьці Літвы |
Vasaros | Летняя | |
Vilhelmo Šopeno | Шапэнаўская | Півавара і ўласьніка бровара, вядомага цяпер пад назвай Tauras. Вуліцу праклалі празь ягоны маёнтак |
Vilniaus | Віленская | |
Vilnios takas | Вілейская сьцяжына | |
Vinco Grybo | Вінцаса Грыбаса (Вайскова-Шпітальная) | Літоўскага скульптара пачатку XX. |
Vinco Kudirkos | Вінцаса Кудзіркі | Аўтара літоўскага дзяржаўнага гімна |
Vinco Mykolaičio-Putino | Вінцаса Мікалайціса-Пуцінаса (Абʼезная) | Народнага пісьменьніка (Пуцінас — псэўдонім, перакладаецца «Каліна»). Напісаў раман пра паўстаньне 1863 году |
Vingrių | Вінгры | У літоўскай значыць «пакручасты» |
Visų Šventųjų | Усіх Сьвятых | |
Vitebsko | Віцебская | |
Vokiečių | Нямецкая | |
Vytenio | Віценя | |
Zarasų | Зароская | |
Žemaitės | Жэмайце (Заціш) | Літоўскай пісьменьніцы XIX ст. Юліі Жэмайце |
Žemaitijos | Жмудзкая | |
Žirmūnų | Жырмунская | |
Žiupronių | Жупранская | |
Žvejų | Рыбакі | |
Žvirgždyno | Жвіровая | |
Žydų | Жыдоўская | |
Žygimanto Liauksmino | Жыгімонта Лаўксміна | Нарадзіўся ў Жамойці, вучыўся ў Полацку. Выбітны філёзаф, тэоляг, літаратар XVII ст. |
Žygimantų | Жыгімонтаўская |
Яшчэ крыніцы
- http://vilnius.penki.lt/ulicy_vilniusa.html
- http://vilnius21.lt/