- 00:11:44: Сар’я, Гервяты, Мураванка, Сынкавічы. Пакуль не пабачу — ніякага ні мора, ні замор’я!
- 03:07:21: афігець, амаль 30% прыхільнікаў БЧБ сьцягу, няслаба
- 03:10:24: нейкім макарам я аказаўся падпісаным на суполкі картографаў румыніі, харватыі і гэтак далей, гэтак помсьцяць аўтары адмоўленых правак =)
- 21:02:19: аўтобус з прастору — узор гаспадарлівага падыходу да ўпакоўваньня паасобных элемэнтаў, адчуйце, сябе тым, што вы купілі. Smile & wave, boys!
- 21:06:19: Ня маеш грошай на атракцыён, а хочацца моцных уражаньняў? Засьнежаны мост з Ротмістарва на Інжынэрную чакае цябе! Ыыы!На…!Башшш!
- 21:11:22: У Оме не змаглі знайсьці пазначаны на сайце і ў базе тавар і адкрыць свой сайт, каб паглядзець, як выглядае тое, што яны ня могуць знайсьці.
- 21:27:30: аддзел настольных лямпаў у оме прадстаўлены пераважна лямпамі-прышчэпкамі, якія вісяць, стаяць і ляжаць ля і на паліцах.
- 21:28:12: усё ж ня варта адкрываць краму ў дэпрэсіўным, засьнежаным нячышчаным месцы, дзе сабак болей, чым людзей.
- 21:35:30: прыпынкі і пераходы ў шабанах праектаваў чувак, які дужа ненавідзеў людзей, якія меліся там жыць.
- 21:36:23: усе дарогі ў шабанах вядуць ня важна куды — усё роўна выезд у Менск і нават на дарогу ў Менск — толькі адзін.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment