14.12.10

pra heta

Пра выбары


З выбарамі ўсё ясна, насамрэч. Першыя робяць выгляд, што робяць выбары, другія робяць выгляд, што не разумеюць, што першыя робяць выгляд. Зь першымі ўсё ясна, насамрэч, з другімі (эмдаш-дзясятымі) не зусім, але, насамрэч, не цікава. Была б мэта — перамога, не было б іх гэтак многа.

Ва ўсёй гэтай дзівацкай цацачнай краме пачуваешся «странной ігрушкой деревянной», ад якой толькі і трэба — таксама зрабіць выгляд і (першыя:) пайсьці на выбары [вось табе і запрашэньне ў скрыню], (другія:) але толькі ў дзень галасаваньня і (па сакрэце) пажадана пад вечар.

А якая розьніца, ісьці на датэрміновае галасаваньне ці ў 19:45 19 сьнежня? Ну, пачнуць фальсыфікатары сваю гульню з табой адразу з трэцяй клеткі, бяз танцаў з начнымі падменамі і подпісамі за тых, хто не прыйшоў (зрэшты, падпісваюцца а 20-й, як паведамляе варожая прэса). Вынікі вядомыя даўно і не хаваюцца. Лічбы даведзеныя. Можа, і пратаколы напісаныя. Але гэта прыватнасьці. Сэнс такі, што голас скрадуць па любому. Прыходзь калі хочаш ці нават — не прыходзь.

І ва ўсёй гэтай сытуацыі выбар такі, што ці твой голас проста скрадуць, ці ты яго сам прынясеш і аддасі пад росьпіс з выкананьнем нескладанай рэпрызы з ілюзіянісцкімі скрынямі і занавесам. Ну, як у дзяцінстве перад Дзедам Марозам. Яго ж таксама няма, а ўсім весела, і ніхто ня скажа, што ён фальшывы і заўхоз папраўдзе.

Адная пэўнасьць з гэтымі дурыбарамі — зь незразмелых прычынаў гэтым першым усё ж трэба, каб ты прыйшоў. Магчыма, тут які элемэнт дрэсіроўкі. Каманда — выкананьне. Таму адзіны хоць крыху сэнсоўны выбар — не ісьці. Хоць і тут вялікая верагоднасьць, што яны робяць выгляд, што ім трэба.

Пра плошчу


З плошчай усё нават ясьней, чым з выбарамі, на жаль.

2 comments:

Anonymous said...

А што, нехта сумняваўся? Як на мяне — «калі табе дарагая будучыня твая і тваіх дзяцей» — вучы ангельскую ці пранцускую і у Канаду (напрыклад).

andrejczyk said...

«хоць тут зусім ня рай, але прынамсі родны край»