- увогуле колькасьць пешаходаў значна перабольшаная, яны за тыдзень ніводнай маёй каляіны не затапталі #bike
- тут паведамілі, што зараз яшчэ нейкае сьвята, і палагаецца хадзіць п’яным і шчасьлівым, а ня пяліцца ў #electby
- па дарозе група моладзі старшага бэрээсэмаўскага ўзросту шпурнула ўздагон выпітай паўлітэркай ад піва, што б сказаў міністар аховы здароўя?
- аказваецца, з Гомеля ў Менск лётае самалёт, ніколі не сустракаў чалавека, які б на ім далятаў. Ну хіба што карэспандэнт Белгазеты.
- трыпяцьсот экскурсійных сайтаў, і на ўсіх процьма ўсяго, апроч раскладу экскурсій па краіне.
- нарэшце да мяне дайшло, што мелася на ўвазе пад навіной «Менск стане сусьветнай сталіцай каткоў».
- не хапае ў голасе БТшнікаў урачыстасьці, як у савецкіх хроніках, фігова вопыт перанялі. Нейк будзённа ворагаў бэсьцяць, безь сьвяточнасьці.
Tweets copied by twittinesis.com
6 comments:
Пешаходы — маргіналы.
А ведаеш, што мне сказаў доктар-пульманолаг у тады яшчэ НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі? Што не варта ездзіць на ровары, а трэыба — на машыне!
vics, доктар аргумэнтаваў ці гэта ў яго рэлігійнае?
Ну, паветра дрэннае, а ты узмоцнена дыхаеш.
Хоць, вядома, чуць гэта было смешна, бо тады паветра яшчэ пагоршыцца на адну машыну. Але ж і працы пульманолагу паболее, можа гэта яна мела на ўвазе?..
Гм. Дыхаю я носам, ежджу збольшага па ходніках, а не як аўтамабілісты ўпрытык да выхлапной трубы папярэдняга.
Адзін суразмоўца таксама жахаўся, як гэта я ежджу з Заводзкага раёну? Ну, я яму паказаў як — поле, лес, прыватны сэктар: http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&hl=en&msa=0&msid=205046086805901433988.00048937aa77f33993be8&z=12.
Што праўда, цяпер не, цяпер бясхітрасна — па Радыяльнай, нясьпешліва, па ходніках.
Post a Comment