12.1.11

pierachod

У Віцебску сёлета, як водзіцца, пад «Славянку» адрамантавалі самы цэнтральны падземны пераход. Быў аскетычны асфальт — стала бліскучая плітка. Ну але бляск бляскам, а пакуль наступная «Славянка» хадзіць трэба, і пажадана ня ўвесь час у кірунку «пераход — траўмапункт».



Усяго ў Віцебску тры падземныя пераходы. Адзін, гэты во, — парадны, другі, на ўскраіне — да аўтастанцыі, якую сёлета адмянілі (ну, цяперака, значыцца, да адзінага ў горадзе прадмага «Рублеўскага», які тутэйшыя ўпарта называюць гіпэрмаркетам).

Трэці, мой любімы, стаіць у квартале ад другога, колькі я помню, затопленым.

А ўвогуле ў Вітэбску ўсё ня кепска. Масты сьвецяцца, піва варыцца, куры «Ганна» фасуюцца.

2 comments:

SilverRebel said...

Даўно ўжо не затоплены, але толькі раскалупаны -- нічога толкам зрабіць не паспелі: http://news.vitebsk.cc/2010/08/12/nachalas-rekonstruktsiya-podzemnogo-perehoda-u-telezavoda-vityaz/

andrejczyk said...

Ах, як жа так, няўжо ён ня быў унесены ў помнікі савецкай архітэктурнай спадчыны? Такую фішку сапсулі!

Хоць, гледзячы па тым, што корань зла яны знайшлі ў спусках (у Кіеве процьма пераходаў з спускамі замест прыступак), ня ўсё яшчэ страчана. =)