Тапанімічны FAIL ад Дранько-Майсюка:
Пра вуліцу Уманскага хто б ведаў,
Ці паланіў бы гэты ўскрай душу,
Калі б не мы і не азартны ветах —
Адзін ліхтар на Брэсцкую шашу!
Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч. «Стомленасць Парыжам».— Мн.: Маст. літ, 1995. — С.92
31.8.11
26.8.11
24.8.11
эці маніпуляцыі з маслам і з трапкамі
Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі: «Мы баімся многа завазіць, патаму што калбаса эта від прадукцыі, каторый імеет срок апрэдзелённый, і штобы не дзелаць эці маніпуляцыі з маслам і з трапкамі, мы жэ знаем, как эта ўсё дзелаецца…»
ШТО, ЯДРЫЦЬ-КАЛАЦІЦЬ, ДЗЕЛАЕЦЦА? Га? скажыця мне, бо я спаць не змагу будуць кашмары сьніцца! Бярэцца трапка, масла, каўбаса — і што? масьлянай трапкай шуруюць каўбасу? га?
17.8.11
avijapošta
У скрыню для бычкоў і жыровак пошта на літару Б зноўку ўкінула нешта Важнае. У гэтым нечым банк на літару Б, як водзіцца, патрабуе кроў з носу аплаціць нешта Незразумелае да пазаўчорашняга. Штэмпель адпраўкі — 11 жніўня, не ўяўляю, як яны пасьпелі за такі кароткі час управіцца. Гэта ж дзе Дзяржынскага, а дзе Ангарская! Хіба што авіяпоштай, Менск-1 — Ліпкі.
Увогуле ясны ж перац, што лісты цяпер ніхто на паперы не дасылае, таму як трапіць у рукі паштавікам якая шалёная капэрта, дык яны ўжо возяць яе па ўсіх вуліцах, чапляюць для яе да цягнікоў спэцвагоны і то ў Лынтупы яе, то ў Маларыту, і тады ўжо так і быць — закінуць адрасату ў скрыню, праз тыдзень які, не раней, каб той прасякнуўся важнасьцю і нялёгкай ды пакручастай іх працай. А банку на літару Б свая радасьць, можна ж які штраф выпісаць і таксама поштай адправіць, і пеню на штраф таксама поштай, і па выніках году аб’явіць пошце благадарнасьць і ўзнагародзіць яе абавязковай падпіскай работнікаў на газэту семдней.