25.12.13
алё, это прачечная?
cetliki bielaruščyna, tutejšaść
6.12.13
8.11.13
Vandroŭka pa majich bylych vakolicach-2013
Новы выгляд веладарожкі на Дзянісаўскай. Хто думае, што чырвоная паласа нешта значыць, той вельмі памыляецца.
Адсюль і да Брылеўскай з усіх зьменаў — адзін заніжаны бардзюр, затое рэшта — развалены ходнік, які памятае часы Горбі і сьмятану па талёнах. Савок у Менску вылазіць багата дзе, а ягонае логава — у складках мясцовасьці абапал Соф’і Кавалеўскай, валадаркі вуліц і завулкаў. Як туды ня зьезьдзіць ды ў гэткі дзень.
Соф’я Кавалеўская раней пад ручку вяла напрасткі ў тупік. І любога апынутага тут незнаёмца можна было здаваць у адпаведныя ворганы без суду і сьледзтва за шпягоўства. Цяперака аўра самага камэрнага раёну сталіцы пакрысе выцякае па шчэ неадкрытай магістралі ў тлум сшалелай ад трафіку вуліцы Сямашкі і топіцца ў лужыне пад мастом алібегаўскай разьвязкі. Ды няма сумневаў, што нават пасьля таго, як старшыня з залатымі нажніцамі перарэжа пунсовую стужку, пускаць сюды будуць толькі па прад’яўленьні пашпарта грамадзяніна СССР.
Калісьці ўсе стасункі зь белым сьветам закладнікаў Соф’і Кавалеўскай абмяжоўваліся гэтай сьцежкай у балоце.
Ды няма таго, што раньш было
Я такі закамплексаваны панаехалы, што калі дзе ў Менску ня быў, то не магу сабе спакойна спаць. Хай гэта нават тупіковы завулак, які выходзіць на тупіковую вуліцу, а найкарацейшы шлях да цывілізацыі вядзе па дахах гаражоў і выглядае так:
На завулак Мініна, дзе жывуць менчукі, якія дзівяцца любым незнаёмым людзям у прынцыпе, ёсьць і раўнейшыя шляхі, але ж хто шукае раўнейшых шляхоў, тым больш з роварам пад пахай.
Але ўсе дарогі вядуць на Аўтаз. А там новы «скін» у вуліцы знанага хакеіста Кабушкіна. Ходнікі на месцы дрэваў выйшлі такія здаровыя, што паляпшызатары ўтыркнулі знак зь велікам. Хутка завершыцца тэндэр на фарбу — і будзе новая велапаласа зь пераскокам на той бок па дзьвюхфазным сьвятлафоры, які нават на пустой вуліцы пачынае адлік з 40. Бо грэх быць пешаходам ці раварыстам на такой шматпаласатай і такой бессэнсоўнай магістралі.
Наша зялёная сталіца становіцца прыгажэйшай з кожным годам.
cetliki hluchamieńsk, koliery, miensk
5.10.13
29.9.13
taxi
U Miensku, akazvajecca, niemahčyma zamović taksoŭku na peŭny čas. Zvyčajna mnie treba trapić na ciahnik jaki da peŭnaha času ŭ horadzie, adroznym ad Miensku. Zaŭsiody zamaŭliaješ taksoŭku źviečara na ranicu — i nikoli ničoha nijakaha. Miensk nie taki. Tut ciabie aburana adsylajuć zvanić za 10 chvilin da pajezdki i prostym tekstam kažuć, što mašyny nichto nie harantuje (152).
Taksi 135 nie paškadavala hrošaj na vydatny sajt ź bielaruskamoŭnaj oŭpenstrytmapaj i nie pasaromielasia napisać pra mahčymaść papiaredniaj zamovy taksovak, alie nasamreč tyja ž jaji, toĺki ŭ profiĺ: zamova prymajecca, alie mašyny nie harantujecca. Adno što abiacajuć pierazvanić i papiaredzić, što mašyny nia budzie. A što ž, ciahnik mianie pačakaje.
Niejk niadaŭna adzin taksist skardziŭsia na harotny lios žoŭtašašačnych: i techahliad im uskladniajuć, i tam padciskajuć, i tut padžestačajčvajuć, i liedź nie na samandy pierasadžvajuć. Paspačuvaŭ jamu ja tady, a ciapier chaču voś što skazać: nijakaj litaści. Lajdaččo kožny sam i ŭsia kodla calkam. Kali, pryjechaŭšy načnym aŭtobusam, vyvalilisia z torbami za 50 m ad stajanki taksovak — nivodny harotnik nie zvaruchnuŭsia. Klijent zvonić tabie viečaram i abiacaje 100 tysiač zranicy — skuĺlia, chaj noč pavaročajecca, a zranicy mo j spoźnicca, nas nie pierajmaje.
Šafiaruhi pierajšli ŭ katehoryju žycharoŭ alimpu, jakija šče padumajuć, ci spahanić im svaju kaliaśnicu prostymi śmiarotnymi. Zyču im turecka-egipieckaha liosu, kab na 10 taksistaŭ byŭ adzin klijent. Kab jany stajali na pavarotkach respublikanskich tras i čakali pryharadnaha aŭtobusa, kab za kapiejki zakinuć viaskoŭcaŭ na ichnija sialiby pa trasučaj hraviejcy. Kab harantavanyja zamovy davalisia najliepšym — tym, što ŭ haĺštuku, čysta holieny, ź dziciačym kreslam u bahažniku i naviutkim aŭto.
13.9.13
Mir
У нашым даўнім слаўным мястэчку Міры ня так і шмат вуліц, але назвы ўсіх нясуць на сабе пячатку стагодзьдзяў і самабытнасьць беларушчыны: Маскоўская, Ленінградская, Танкістаў, Кастрычніцкая, 1 Мая, Кірава, Піянерская, Камсамольская, 17 Верасьня, Савецкая, Міру (скаламбурылі), Маладзёжная, Зорная, Школьная, Дружная...
cetliki bielaruščyna, mir, tutejšaść
28.8.13
čystaje natchnieńnie
Любімы горад не перастае зьдзіўляць.
У яры між Кіжаватава й Асаналіева знайшоўся проста фэерычны, каменны, дазваньня ўтравелы і ўхмызьнелы лесьвічны лябірынт.
Бессэнсоўная штуковіна, але які размах, які палёт фантазіі, якая вера ў сьветлую будучыню, дзе розум пераможа ўсякія дурацкія ла́ды, і пакуль робаты вэртэры будуць кляпаць касьмічныя караблі й камуністычныя пайкі́, пралетарыят-пераможца разьвівацьмець сілу думкі, снуючы сюд-туд-згары-ўдол на такіх вось спэцыяльна створаных трэнажорах.
Чыстае натхненьне.