Прыемныя рэчы здараюцца неспадзявана. Забрыў на шосты паверх па Ўліс, а набыў дзівідзюк erasure.
Ніколі ня мог зразумець, чым і чаму яны мне так шалёна падабаюцца.
Не зразумеў, але думалася шмат.
Сакавітае жыцьцё.
Мне ў іх важна ня тое, за што зайздросьцяць звычайным музыкам. Не та з тое, што іх чуюць, а за тое, што яны выразілі тое, што сугучна мне, і мая зайздрасьць палягае ў тым, што я сябе ня выразіў сугучна зь нейкім мне падобным. Што я сам-насам.
І відэаскладанка выразна адбівае час, апошні кліп і першы - твары зьмененыя, імпэт напорысты.
А можа ўся справа ў real life, у сябепазначэньні, у сябезаўважэньні, калі на наступны дзень у мазгох маш не расклад неадкладальных спраў, а яшчэ і крыху памятаеш пра сябе, ня песьціш ці выпячваеш, а не сьціраеш, проста не сьціраеш, не растраўляеш, не маскіруеш, застаешся для сябе, бо іншым да цябе і так ніякай справы.
Для сябе. Прачніся, выцдзі на вуліцу, прыступі да выкананьня працоўных абавязкаў -- ты сябе памятаеш? Ты, машына з пэўнымі наладамі, у чым тваё чалавечае?
Знайдзі сабе яшчэ дзьве працы і да сутрэчы на пэнсіі.
10.2.04
ERASURE
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment