«Если наша великая соседка — Россия — при Петре I в Европу “прорубила окно” посредством строительства града на Неве, то мы проторили дорогу своей продукции на европейский рынок благодаря строительству цеха заморозки дикорастущих ягод и грибов»…«В Европу первые шаги» // belniva.by
31.7.08
грыбны перадоз
17.7.08
Мяркуючы па нямых графіках ля замкнутых дзьвярэй, дзяржаўныя ўстановы працуюць збольшага для беспрацоўных ды пэнсіянэраў.
Гэта каб у чыноўніц цокальнага зьвяна мацавалася ўражаньне, што працуюць у гэтай краіне толькі яны, а астатнія так сабе — ходзяць ды адрываюць іх ад «работы», і што гэтае хаджэньне па кабінэтных лябірынтах трэба не бюракратычнаму драндулету, а хадакам, кайф яны ад гэтага ловяць.
Відаць, пралічана, ці што, што выгадней садыстак-пашпартыстак, ваенкаматчыц ды астатніх пасьянсараскладчыц трымаць у час, калі гудзяць заводы ды кулеры службовых компакарчоў — ну мо, каб людзі не перапрацаваліся, або каб папабегалі, папаадпрошваліся, папакланяліся ў ногі максымальнай колькасьці паноў і падпанкаў.
Ну і важнасьць надзімаецца, а як жа ж. Гэта ж калі пасьля працы ды да бюракратаў, дык тут ніякай «фішкі» ня будзе, тое самае, што ў краму па сардэлькі, трэба каб выключна, ды каб нязручна. Ну гэта каб прыярытэты расставіць: жыцьцё ды свае справы — гэта другаснае, спачатку трэба запоўніць паперкі ў зручны для паперкавыдавальнікаў час. А як не дык у дзяржавы для народу заўжды знойдзецца ў запасе які-небудзь абзац якога-небудзь кодэксу.
11.7.08
10.7.08
kinder surprise
Купіў «Дэсэртныя» вафлі. Хрумшчу, чытаю ад няма чаго рабіць склад: опа! сьпірт ачышчаны! Ці можна пасьля сядаць за руль, не напісана.
Трэба будзе пры нагодзе пачытаць «Артэк».
А вось у «клясычным слодычы» эканомяць ня толькі на гарэліцы, але і на буржуйскіх літарах: «Klssic». І праўда што — нчрта тыя глсныя.
cetliki cikavostki, mimachodź, spažyvizm