Tweets copied by twittinesis.com
29.10.09
From Twitter 10-28-2009
- 01:15:46: пара нападпідку папрасіла «нам бліжній свет, пажалста»
- 01:18:09: не чакаў, што Sigma Powerled з сваім акамулятарам пачне глючыць праз тры месяцы карыстаньня. лёгкае расчараваьне за немалы кошт.
- 01:19:25: пасьля сутыкненьня зь некаторымі паказнымі сьвятошамі пачынаеш думаць, што грахі ў іх — кшталту хатняга заданьня перад чарговай споведзьдзю.
- 01:27:56: абнавіў уражаньні пра бел-нэт-гандаль, замовіў кнігу ў books.shop.by. яшчэ ў суботу. цішыня. нічога не памянялася.
- 13:02:11: учора нешта тэхнаґенныя зоркі разышліся, во і велакомп адкінуўся, і велафара за ім.
- 17:54:10: дзьве зручныя рэчы, якія я ні разу не знайшоў: люстэрка для ровара і мышку для кампа.
Tweets copied by twittinesis.com
28.10.09
From Twitter 10-27-2009
- 17:26:19: БТ, 15:20: «Галоўная прычына транспартных здарэньняў — небясьпечнасьць людзей». Небясьпечнасьць людзей! Як тонка прыкмечана!!
Tweets copied by twittinesis.com
27.10.09
From Twitter 10-26-2009
- 00:12:45: у найпершым сталічным гіпэрмаркеце няма падземных паверхаў http://is.gd/4Bl54, затое ёсьць бясплатная прыбіральня з засц… да краёў пісуарамі
- 00:15:02: што праўда, ёсьць там віцебскае піва і вадкасьць для мыцьця спартовых трантаў — рарытэты.
- 22:28:38: «нам учить иностранцев выгодно, во-первых, это живая валюта…» // БТ, 21:27
Tweets copied by twittinesis.com
26.10.09
- пара ад фары
глянец лісьця
пырсак пэркусія
сьцежкі пісяг
жабрамі шлема
ўдыхаючы ноч
роварарыбай
плыву пад свой корч
cetliki ravaryzm, ryfmy, zavakońnie
From Twitter 10-25-2009
- 15:20:19: зь цемры на ўзроўні каленак круглыя вочы кралі, якая папраўляе нешта, сагнуўшыся напалам, пасярдзіне велабана ў серабранскім балоце.
- 15:23:27: цуцык можа перабегчы дарогу ў трыццаці сантымэтрах перад разагнаным да 30 км/г роварам, хутчэй за самы кароткі мацюк.
- 15:26:23: апрануць дзіцёнка ва ўсё цёмнае, дачакацца цемры, зайсьці ў гушчар, пасадзіць на трохколы ровар і паставіць упоперак велабана. якая мэта?
- 15:30:09: інтэлігентная немаладая пешаходная пара на велабане: куды ж ты едзеш, дарогі табе мала? падміцеся на аранскую, падыскутуйце з тралейбусамі.
- 15:31:18: зь веластаянкі ля Кароны выкруцілі адзін ніт, а што ў гаспадарцы ўсё прыдасца.
- 15:44:21: з разваротнага кальца велабану ў Дворышчах сьпёрлі чыста ўсе зэдлікі. ды што там, наш народ крэўскі замак расьцягаў на «капусту прыціскаць».
- 15:45:56: процьма раварыстаў не па бярлогах
Tweets copied by twittinesis.com
25.10.09
24.10.09
From Twitter 10-23-2009
- 15:43:11: abjezd pjantosa na vuzkim chodniku — zaŭsiody "na ŭdaču", viečaram u piatnicu pjantos kožny treci.
- 20:56:47: «магазін новага пакаленьня» rodina.by паходу накрыўся медным тазікам.
- 21:14:52: Ни один нормальный человек, делая что-то, не думает о том, кому это надо. http://bit.ly/155NFA
- 23:47:25: Sluchaju "Radio on-line - Radio Wrocław" ( http://bit.ly/2ExddK )
Tweets copied by twittinesis.com
23.10.09
22.10.09
21.10.09
From Twitter 10-20-2009
- 16:24:13: глядзеў беларускамоўныя рэгіянальныя бязграматныя навіны на 1БТ, я так разумею, з гэткіх нагодаў прынята цешыцца.
- 16:50:41: нейкі сцыклівы урод падкінуў пад дзьверы скрынку з кацянём
- 19:40:21: о, дарэчы, будзе інтрыга, калі літвінаў акажацацца столькі, каб дзяржава задумалася пра «адпаведныя захады».
- 19:50:23: ну да, я, наіўны чукоцкі юнаша, дасёлета думаў, што перапісчыкі сапраўды пытаюць і сапраўды па-чэснаму.
- 20:16:51: Галоўная праблема беларускай мовы на БТ ў тым, што гэта насамрэч Белазар, а вядучыя, як сынтэзатары маўленьня, не разумеюць, што кажуць.
- 20:30:17: мурын-першакурсьнік, які паверыўшы нейкаму афрыканскаму даведніку, вывучыў беларускую мову (во, гаротнік), размаўляў граматней за бэтэшнікаў
Tweets copied by twittinesis.com
20.10.09
From Twitter 10-19-2009
- 08:42:15: ні разу не сабраў кубік-рубік, а кубік Рубіка ўжо і ня хочацца.
- 21:22:59: Раварыстычная мапа Прагі http://bit.ly/jBSvL
Tweets copied by twittinesis.com
17.10.09
From Twitter 10-16-2009
- 15:51:05: ня ўсе 10^7 мулікаў шчэ закапалі ў веладарожку, цяпер абкладаюць мармурам масты, мармуршчыкі ласкава дазволілі прасачыцца пад навесам.
- 17:42:15: заўтра Навумаў пойдзе па велабане, гэта кул! калі ў белых прамакальных красоўках — удвая кул! мо зробіць каму пару кантруктыўных заўваг =]
- 19:10:11: помнік княгіне Вользе мусіць быць ананімным, безасабовым, празрыстым і падвешаным, напрыклад, за бэлькі Дзьвінскага мосту.
- 21:02:58: першы сьнег — ліпа тыдня
- 21:45:18: ехаў пад жэле-дажджом, размарожанымі нарыхтаванымі зь лета кроплямі
- 21:46:50: Sluchaju PopTron on SomaFM: Electropop and indie dance rock with sparkle and pop. ( http://bit.ly/3gVAjI )
Tweets copied by twittinesis.com
16.10.09
From Twitter 10-15-2009
- 16:50:22: jak ŭsio-tki choraša znoŭ na rovary, padumaŭ ja i ŭvaliŭsia pa zorački ŭ raźmiakly hazon nad kaliektaram
Tweets copied by twittinesis.com
15.10.09
14.10.09
From Twitter 10-13-2009
- 08:55:17: сыноптыкі такі мяне налякалі
- 08:57:27: мяркуючы па тварах у мятры, ва ўсіх усё кепска. мэтро — файны вэрнісаж, калі нячаста. было пару яркіх постацяў.
- 08:58:12: хто прыдумаў называць прапаґанду й прамываньне мазгоў рэклямай, тым больш сацыяльнай?
- 08:59:01: не разумею, як можна карыстацца грамадзкім транспартам без закрытых навушнікаў
- 08:59:57: у гадзіну пік у мятры, як ні дзіва, вальней, чым днём.
- 09:02:51: калі б народ укручваў гэтак жа заўзята, як носіцца па пераходах, сярэдні час дабіраньня да працы склаў бы хвілін 20.
- 09:05:04: пешаходаў мусяць прапускаць раварысты й аўтамабілісты, правам не прапускаць адно аднога пешаходы карыстаюцца зь вялікім імпэтам.
- 09:25:43: пахне рыбай на двары
Tweets copied by twittinesis.com
13.10.09
From Twitter 10-12-2009
- 11:15:18: prahnoz nadvorja na tydzień mnie padabajecca
- 11:19:57: быў самы зьнясільвальны адрыў, рэкорд дыстанцыі ў кастрычніку, рэкорд дыстанцыі па дубары, 25 км проці ветру дахаты зь фінішу ледзь ехаліся.
- 11:23:32: раварысты трацяць велабан, ля Нямігі і студгарадка ўвечары ўвогуле не праехаць ніяк, стаіць натоўп, крычыць нешта бухое й ня зрушваецца.
- 19:16:55: У моей мамы фамилия Гуисова, получали паспорт- а там написано "Huisova". Сразуже вызвали скорую. // KP.BY http://bit.ly/bbKEy
Tweets copied by twittinesis.com
12.10.09
From Twitter 10-11-2009
- 11:36:55: калі рукі крывыя, раскрутка не дапаможа. worldcommute.com сьцьвярджае, што 110 — «няправільная» дыстанцыя.
Tweets copied by twittinesis.com
10.10.09
From Twitter 10-09-2009
- 11:15:38: jolupa źnizu, jaki skalynaŭ chatu basami, zabrali ŭ vojska, ciapier jahony niarvozny cucyk skulić i breša cely dzień, nu čysta varjatnia.
- 13:09:20: Перапісчыкам забаранілі адказваць на пытаньне «Хто там?»
- 15:28:20: ну і графік ападкаў на гэтым тыдні
- 15:32:51: эта хто-та урокі дзелает, сказаў мужык на рассыпаны на пляцоўцы корм. пакуль я дапёр, што значыць «урокі»… якую мову ён назаве перапісчыкам?
Tweets copied by twittinesis.com
9.10.09
From Twitter 10-08-2009
- 12:46:44: круць! не чакаў аж так хутка! RT @kirik17: на google maps пачынаюць з'яўляцца аб'екты ў беларусі.
- 12:49:08: feedalizr крывая пракрутка, своеасаблівае разуменьне, які лінк што абазначае, так і не прывык, няўтульна, пакуль нічога лепшага не знайшоў.
- 12:50:58: twhirl — усё файна, толькі дужа жаручая, майму кампу не па сілах, тармозіць.
- 13:18:54: Alert Thingy — не зразумеў, каму і навошта, чорна-белы страх ці бязь ціўцера, ці без фрэндфіда.
- 13:27:28: TweetDeck, а дзе ж кірыліца?
- 13:41:37: Posty, 20 допісаў — малавата, і карцінкі не запосьціш.
- 13:50:49: MySocial Air — глючнае абы-што.
- 13:54:08: Yoono — файная штуковіна, але калі заходзіцца зь іншага кампа, грузіць усё з нуля, а потым і на першым кампе з нуля, рэгістрацыя не ратуе.
- 13:55:35: Аскетычны TwitterGadget — як ні дзіва, самы ўнівэрсальны прыстасовак для ціўцера і фрэндфіда, выходзіць.
- 13:56:27: дзіўна, колькі народу марнуе няслаба часу, каб рабіць відавочна слабыя ды сырыя рэчы.
- 20:55:15: навальніца навальніца уначы
- 20:56:39: сустрэнем ацяпляльны сэзон ударнай трапічнай залевай! пакатушка дахаты будзе запамінальнай
Tweets copied by twittinesis.com
8.10.09
From Twitter 10-07-2009
- 09:31:42: «Закрыта бери зіму». Ёсьць паранармальныя інтэрнэт-зьявы, якім я не магу знайсьці тлумачэньня. http://bit.ly/6jVrw
- 09:42:46: 15.08, 21.09, 22.09, 22.09, 24.09, 28.09 (2), 4.10 http://is.gd/422vz Крадуць ровары, не баяцца камэраў і, выглядае, міліцыі.
- 14:19:34: кот зламаў антэну й пабег прасіць жраць, дзіўныя ў яго прычынна-выніковыя сувязі.
- 14:22:10: гандаль на сьмецьцевых пляцоўках штука, вядома, зручная, толькі не ўкладаецца ў легенду пра шапікі, якія псуюць, рынкі, якія адміраюць etc.
- 14:27:34: паўгода чакалі, але такі дачакаліся дажджу асфальтаўкладчыкі
- 16:32:55: cudoŭnaje vielanadvorje, fajny cioply kastryčnicki doždžyk, pyrski, fihurnaje kiravańnie miž kaliarovych parasonaŭ
- 16:47:35: прымяніў экстранае тармажэньне з экстраным сьпешваньнем на велапаласе, ратуючы чысьціню суграмядзянкі, параіў ёй... http://ff.im/9nova
- 16:52:04: сьвежы асфальт на Макаёнка прасеў бліжэй да сьвежага калектара, ні сьвежых, ні нясьвежых ліхтароў тамака няма, беражыце канечнасьці.
- 16:57:20: ja staramodny — uśmichajusia, kali staŭliu smajliki.
- 17:02:05: учора на Калініна стартаваў на свой чырвоны, пешаходны зялёны шэры мэрс, незадаволена бібкнуў і паехаў, хто ведае, мо й на вуліцу Валадзько
- 17:50:30: śpiašaŭsia na pracu, pasylaŭ vakoĺnym minakam pyrski badzioraści i dobraha nastroju
- 21:58:23: а вось «»Бразілія» не зачапіла. Нібыта ўсё слушна і як сьлед, і Робэрт дэ Ніра, а не зачапіла.
Tweets copied by twittinesis.com
7.10.09
6 бульбін «на недельку»
- 10:48:11: фолавіць без твітаў — што за хамства
- 11:47:13: worldcommute.com так палепшылі, што шукаю, куды ўцячы.
- 11:47:32: як казаў кіроўца аўтобуса над плешчаніцкімі ляжачымі міліц’янтамі, а каму та ж, б…, прэмію далі!
- 14:43:06: отличники опричники
- 18:00:47: у краме «На недельку» ляжыць 6 бульбін.
- 18:04:40: усе сыравяленыя каўбасы называюцца «(ад) бабушкі», адзін вытворца праявіў фантазію — сыравэнджаная «ад дзедушкі».
- 18:07:09: Нюх уносіць карэктывы ў шыльды. Завод гаўністых він.
- 18:08:55: праз гэты крызіс цяпер да лета мазут нюхаць на Нахіленых завулках
- 18:37:45: Lastfm padsunuŭ chaliaŭnyja Recha i Tarpač. Vytryvaŭ pa 10 sekund kožnaha. Ciapier hraje patasna-pusty Termin X. Sluchaj biezhatunkovaje!
- 22:24:15: Сьпярша быў пункт прыёму шклатары, пасьля нешматлюдная крама, я там затаварваўся, цяпер галерэя «Ў», (як яе вымаўляць?) http://bit.ly/4535gA
Tweets copied by twittinesis.com
6.10.09
vielabanny nastroj
- 13:01:05: яндэкс прыняў мяне за ўкраінца. ну й няхай
- 15:02:33: у мяне велабанны настрой, хоць сіноптыкі кажуць пастой, хоць дарожнікі кажуць адстой, у мяне велабанны настрой
- 17:48:34: zlosnyja śviatošy
- 19:04:13: у Менск едзе De-Phazz, шкада, што я не хаджу на канцэрты
- 19:07:49: Памыўся ў велабане, еду, гляджу панура ў зямлю, а тут на дарожцы — вясёлка, сонца, колеры — падымаю галаву — і над велабанам таксама!
- 20:07:20: на і без таго кончанай велапаласе на Малініна прайшоў чэмпіянат па біцьці пляшак, сямі ўдзельнікам прысуджана званьне заслужаных каладыроў.
- 20:20:22: і, дарэчы, слова «кончаная» я падхапіў у Харэўскага, а ў яго акурат сёньня дзень народзінаў, дарэчы.
- 21:37:21: афігець, тэрма пасьля залевынавелабане вісела дзень і ня думала сохнуць, а апрануў — праз гадзіну сухая. праґрэс — крута!
- 22:12:29: Хацеў напісаць пра кайф ад люстранога велабану — увесь дзень пытаюцца, чаго я лыблюся — а тут ластфм спрасьціў задачку: http://is.gd/3Z32D
Tweets copied by twittinesis.com
4.10.09
From Twitter 10-03-2009
- 15:16:10: калі перад усталёўкай аддона запускаецца таймэр, хаатычна шукаю вачыма, дзе ў FF кнопка «заплаціць, каб ня бачыць гэтай ідыёцкай цікалкі»
- 20:46:40: Віцебск лічыць гады ад заснаваньня княгіняй Вольгай, на час заснаваньня шмат гадоў нябожчыцай. Якім жа будзе помнік? http://bit.ly/4cVoHL
- 23:33:56: бесталковае Yoono
- 23:41:23: «Зь Мінска? Ну, вось цяпер з вашай Беларусі пакупляюць цяпер хаты». Вёска Жары, яшчэ Беларусь. http://bit.ly/MGjh1 Цікава
Tweets copied by twittinesis.com
3.10.09
From Twitter 10-02-2009
- 11:49:18: http://twitpic.com/jxp5h - расейскую як BY торкаюць спрэс, каб UA — першы раз бачу
- 12:36:15: http://twitpic.com/jxrha - Цікава, колькі барысаўскі парашок у трацілавым эквіваленце…
- 16:31:57: у гэты ясны і сонечны дзень не магло не пашанцаваць — вымак як цуцык пад ледзяным кароткачасовым дажджом
- 16:34:48: калі пятніца, вечар і кіроўцам цесна, правілы, як я зразумеў, адмяняюцца, у тым ліку й сыгналы сьвятлафораў, у тым ліку й на праспэкце N
- 17:05:10: грыміць музыка, пад’яжджаю бліжэй — дыскатэка на вольным паветры, пад’яжджаю бліжэй — танчаць пэнсіянэры, на вуліцы +8.
- 17:27:21: як паглядзець «правілы сэксу» з канца ў пачатак
- 19:18:32: a voś daj tabie myšku ź dzievianostych
- 21:58:22: рыбак дурак
Tweets copied by twittinesis.com
2.10.09
1.10.09
From Twitter 09-30-2009
- 10:39:25: аказваецца, прадаваць па 23-й забаранілі толькі піва, файна
- 10:39:55: зь велагледжаньня заўчорашняе лета зьмянілася ўчорашняй чатырохградуснай зімой з усімі яе атрыбутамі: падшлемнік, ворс, фліс, пальчаткі.
- 22:36:25: задурылі голаву белазарам. Барабанны бой. Даю шанец. Копі-паст
- 22:38:17: ппц, не разумее тарашкевіцы, аааа, май майнд
- 22:43:21: дыягназ стары: белазар — поўная лухта, беларусам, якія ім карыстаюцца, мусіць быць сорамна. анінстал.
- 22:44:47: закінуў той самы тэкст у Gtranslate, таксама ржачна, але ня больш, як у Белазары.
- 22:46:05: Калі GT грунтуецца на рэальных перакладах, каму, цікава, пераклалі «бяз дай прычыны» як «без объяснения причин»? Гэта ж розныя прысуды =)
Tweets copied by twittinesis.com
Subscribe to:
Posts (Atom)