26.10.09

From Twitter 10-25-2009



  • 15:20:19: зь цемры на ўзроўні каленак круглыя вочы кралі, якая папраўляе нешта, сагнуўшыся напалам, пасярдзіне велабана ў серабранскім балоце.
  • 15:23:27: цуцык можа перабегчы дарогу ў трыццаці сантымэтрах перад разагнаным да 30 км/г роварам, хутчэй за самы кароткі мацюк.
  • 15:26:23: апрануць дзіцёнка ва ўсё цёмнае, дачакацца цемры, зайсьці ў гушчар, пасадзіць на трохколы ровар і паставіць упоперак велабана. якая мэта?
  • 15:30:09: інтэлігентная немаладая пешаходная пара на велабане: куды ж ты едзеш, дарогі табе мала? падміцеся на аранскую, падыскутуйце з тралейбусамі.
  • 15:31:18: зь веластаянкі ля Кароны выкруцілі адзін ніт, а што ў гаспадарцы ўсё прыдасца.
  • 15:44:21: з разваротнага кальца велабану ў Дворышчах сьпёрлі чыста ўсе зэдлікі. ды што там, наш народ крэўскі замак расьцягаў на «капусту прыціскаць».
  • 15:45:56: процьма раварыстаў не па бярлогах


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: