- 00:52:33: атракцыён нечуванай шчодрасьці, з 1 ліпеня ў мяне, аказваецца, 10 Ґб, да якіх я не магу сёньня падключыцца
- 01:53:07: а Kaltenberg ня гэткі й кепскі, мо й ня варта ганяць за віцебскім півам праз увесь горад, хай ужо будзе на адведзіны імпэрыі «Віцебская в.»
- 01:56:15: сьмешаць аўтары, якія выдаюць кніжкі, нібыта гэта ставіць іх пісаніну вышэй за які блоґ, трэба ўвесьці закон пра абарону лесу ад графаманаў.
- 01:58:00: увогуле цяпер як выйдзеш зь якой мэґа-кнігарні, «Сьветача» кшталту, уражаньне, быццам толькі што выбраўся зь ляснога пажару.
- 02:02:59: прыходзіць гэтак лясьнік на паседжаньне саюзу пісьменьнікаў з блянкамі: абавязуюся надалей графаманіць адно вэрбальна ды віртуальна, подпіс.
- 02:10:50: нейкая белая хрэнь па мянушцы, як я зразумеў, Фусука, наразала сёньня круцялі перад коламі ў поўнай адпаведнасьці зь веладарожачным СНІПам.
- 17:04:39: «абонент, которому вы звоните, мудак и кидала», эх, каб быў такі тарыфны плян — «уся праўда»…
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment