- мяркуючы па тым, што ў кожным веласклепе тырчыць 200-баксавая Sigma Powerled, нехта купляе гэтае фэерычнае нанагаўно.
- Прайшла ўрачыстая дэгустацыя піўных мэдалістаў Рэчыцкага Сьветлага і Залацістага. Нешта нячыста ў іхнім мэдальным каралеўстве, скажу я вам.
- як лятуча выразіўся некалі харызматычны кіроўца чырвонага ікаруса, «а каму-та ж, бляць, прэмію далі».
- чаму ў гугламыле дагэтуль няма кнопкі Delete&Next, і прагляду ў HTML вордаўскіх дачэпкаў па змоўчаньні, не разумею.
- не шанцуе мне з высокімі тэхналёгіямі, у сыліконавай даліне парэзаў пакрышку, папярэдняя гэтаксама сканала на высокатэхналягічным велабане
- У Менску ёсьць Запароская і Круглая плошчы, якіх няма, і няма Сьцяпянкі, якая ёсьць…
- РАПТАМ! У горадзе знайшліся Continental City Ride. Масква, я так цябе і не пабачу! Мне б шчэ кітайскі ліхтарык кшталту P7 у Паўночны пасёлак
- Самая цяжкая, шкодная і небясьпечная праца — абнаўленьне сайту. Можна мець 3 бухгалтараў, але сайт абнаўляць не часьцей, чым раз на 3 гады.
- самыя цікавыя пасты ў Google Reader’ы — тыя, якія ўжо сьцёртыя аўтарам па месцы прапіскі.
Tweets copied by twittinesis.com
1 comment:
>чаму ў гугламыле дагэтуль няма
>кнопкі Delete&Next, і прагляду
>ў HTML >вордаўскіх дачэпкаў па
>змоўчаньні, не разумею.
Гугл прапагандуе ідэю "ня трэба выдаляць лісты, бо ўсё зьмесьціцца і ўсё можна знайсьці" ад самага пачатку. Для іх гэта азначае большую прывязанасьць карыстальніка, бо ў скрынцы назапашваецца база інфармацыі, ад якой нялёгка (прынамсі псыхалягічна) адмовіцца.
Таксама, для іх лепш, калі ты праглядаеш дадаткі праз GoogleDocs, бо там і Edit, і Publish пад рукою - глядзіш, скарыстаешся дый прывыкнеш, неўзабаве.
Зрэшты, як карыстальнік скажу, што адчыніць праз докс нічым, на маю думку, ня горш, чым у хтмл - хуткасьць тая ж, вылучыць-скапіяваць можна. Табліцы лепш паказвае.
Post a Comment