- пакуль выбіраю правайдэра, буду плаціць #byfly так, як ён дае інтэрнэт, не па 50т за раз, а па тысячы, дробная флэшмобная помста, каюся.
- У Горадні свае квэсты. http://bit.ly/bY83h3
- нехта неяк зайшоў на http://blrovar.blogspot.com з порнасайта, фгасе!
- Заліў на чыталку легендарную савецкую гарнітуру «Літаратурная», чытаць немагчыма. Пецярбург і Скулбук тэж. Dejavu і Libieration зноў адныя.
- Прачытаў Гарэцкага «У чым яго крыўда». Блог-фармат стогадовай даўніны пра комплексы росту, нацыянальныя і чалавечыя, якія так і засталіся.
- Кароткі зьмест для школьнікаў складае 2 абзацы, Страх і вусьціш. Чаму гэтага няма ў крымінальным кодэксе?
- Культразьвіваючыся паглядзеў «Фані і Аляксандар» і зразумеў, што Оскар зусім ня значыць, што не засьнеш на сярэдзіне кіна.
- заляцеў бы Лявон Задума, і канец бы ўсёй ягонай задуменнасьці, крыўдлівасьці і нацыянальнай замарочанасьці, так у падручніках і запішыце
- RT @meteoinfo_by: Неожиданно в #airport Минск-2 заработал #radar : http://pogoda.by/315/radar.html #meteo #minsk #twiby #pogoda
- як неспадзявана зручна аказалася хадзіць па тлумных вуліцах з заднім колам у руцэ зорачкамі вонкі, хоць ты яго на ровар назад ня стаў!
- Калі гікі дэінсталююць ва ўладзе калхазанаў, вуліцы Гікалы нічога не застанецца, апроч імплікацыі.
- ну і куды прасьцей казаць дзеткам, што гікала — гэта такі вялікі барадаты гік, чым мямліць нешта пра сталінскага забойцу ў цэнтры сталіцы.
- А для фрыкаў у нас ёсьць завулак мэталістаў (прашу ягоных форменных насельнікаў ня браць на свой рахунак). З эмамі зусім проста — вул. Бяды.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment