30.1.11

From Twitter 01-29-2011



  • Låt den rätte komma in. Швэды працягваюць засяляць краіну вампірамі. У іх там ёсьць Вампірзанскі праспэкт? #kino
  • Прагрэс не стаіць на месцы. Муць здымаюць цяпер надзвычай прыгожа.


Tweets copied by twittinesis.com


29.1.11

From Twitter 01-28-2011



  • а я што лічу — марціновіч беларускі пісьменьнік, а j-mors беларускія музыкі, бо мне, беларусу, падабаецца як сваё. і нефіг ужо раскідвацца.
  • кінарэцэнзіі. The Book of Eli — нішто зь бюджэтам, De ofrivilliga — нішто з прэтэнзіяй.
  • кінарэцэнзіі-2. The Book of Eli — страла ў ср…цы, De ofrivilliga — сьцяг у ср…цы. Прыемнага прагляду.
  • дзеля надзвычайнай узгодненасьці вечаровага графіку цягнікоў на Кастрычніцкай/Купалаўскай, купіў праязны толькі на зямны транспарт. #miensk
  • Вось яшчэ загадка. Інтэрнэтныя крамы прадаюць аўдыёкнігі на CD. Чаму не на вініле ды бабінах? Яны ж так добра ўлазяць у кішэню джынсаў.
  • не разумею, чаму пасьля 23-х таннае віно купіць можна, а дарагое піва не.


Tweets copied by twittinesis.com


28.1.11

From Twitter 01-27-2011



  • рэцэпт сьнежнай кашы на ходніках сёньня такі, што пакрышкі ўзяліся ляпіць сьнегавікоў. прыўкрасна, як кажа панкавец
  • Ну так, усё праўда, у эўразьвязаўскай Вільні забілі на веладарожкі ня горш, як у Менску. А стары горад у каляінах, як Паўночны Пасёлак.
  • А што, Белсат ня мае онлайн-трансьляцыі? Не, сур’ёзна? #belsat
  • у віленскіх аўтобусах адзін кампосьцер, у спалучэньні зь lietùvių kalbà everywhere і аўтобусамі-гармонікамі гэта засада і канфуз.


Tweets copied by twittinesis.com


27.1.11

From Twitter 01-26-2011



  • Чытаю на «Паехалі», што людзі пужаюцца зімовых раварыстаў. Хлусьня ўсё. Яны радуюцца, усклікаюць і даганяюць. Страхі цяпер у людзей іншыя.
  • А ўвогуле, дарагая рэдакцыя, пакіньце на Акадэмічнай 3-палосную стаянку, на астатняй паласе хай аўтобусы езьдзяць паціху. #miensk
  • Далёкія ад палітыкі і рэальнасьці, альтэрнатыўнай тэлевізійнай, людзі ня могуць уявіць ровар зімой. Шпаргалка во ім http://t.co/5xAJHKy
  • не разумею сынаптычных крытэраў — «надвор’е палепшыцца — маразы ўзмоцняцца», відавчна ж: стане горш. па мне дык так, як сёньня — сама лепей.
  • Віленская схема транспарту — сьмерць вачам і срамота дызайнэру. Мружышся ў міліпістрычныя курсівы. Ды затое бясплатна. http://t.co/vkbhoGJ
  • У Віцебску сапсавалі шыкоўную «заброшку» ў цэнтры гораду. Была гліна, гразь, сваі, арматура, а цяпер банальны базар. =) http://bit.ly/geCbCG


Tweets copied by twittinesis.com


23.1.11

From Twitter 01-22-2011



  • з крамы «камінтэрна» выскачыла нейкая заклапочаная зь ляманатам «хто вам дазволіў фоткаць нашу веластаянку?». Гэта ж як трэба запараноіцца…


Tweets copied by twittinesis.com


22.1.11

From Twitter 01-21-2011



  • спадзяюся, майму ровару хоць па начах сьніцца, як ягоны ланцуг вараць у графітавай змазцы і масьлянымі рукамі абмазваюць кожны падшыпнік.
  • выглядае, у смайліках  ґмэйла ёсьць какашка, вакол якой раяцца дзьве мухі.


Tweets copied by twittinesis.com


21.1.11

From Twitter 01-20-2011


  • ну чаму, дарагі эпсан, каб мой сканэр запрацаваў, трэба ўручную правіць ваш ini, змарнаваўшы гадзіну на розных search.tamtam.xer?
  • прадмагі нарэшце знайшлі сваю нішу гароднінных тавараў: гнілая бульба, гнілыя мандарыны, высокія цэны.
  • Зрэшты, заўжды, калі выбар схадзіць у гіпэр ці магазінчык «Закуток» у пад’езьдзе (адлегласьці аднолькавыя), я іду ў «Закуток».
  • Капэнгагенцы на сваім веласайце выпендрываюцца, што шыпы зімой раварыстам ня трэба. У Менск бы іх, на які абледзянелы мост. Пушчай палятаюць.
  • таямнічае сьвячэньне хмараў за Паўночным пасёлкам аказалася, сорам сказаць, нейкімі парнікамі пад Трасьцянцом, ых
  • Паліцаі адзначаюцца ў камэнтах тут. http://goo.gl/NvKSA Хоць застаецца надзея, што гэта генэратар жапалізных камэнтароў. #electby
  • Думаеш, я ежджу на ровары проста так? Не, я ежджу на ім з праязным на яшчэ 2 віды транспарту. #bike


Tweets copied by twittinesis.com

torknula

Слухаць песьню
Все, Что Ты ХочешьВсе, Что Ты Хочешь
Технология

20.1.11

From Twitter 01-19-2011



  • зьнянацку ў Паўночны пасёлак завезьлі «Белу ніч». Забраў усе 3 штукі (і апошнюю (адзіную?) Крыніцы-портэра) #belbeer
  • Бліц-агляд Крыніцы-Оттынгер. Пена ніякая. Пах Радыяльнай. Мова маскальская. Смак мыльны. Не паскуднае. Не запамінальнае.
  • калі прадавачка кажа «эта ужэ даўнооо кончылась», раптоўны бляск у вачах выдае, што яна ўзгадала, нашто канчала ПТВ, а не кансэрваторыю.
  • у буржуяў усё прадумана: 2-літровы салоджаны півакампот для тых, хто штодня і шмат, і бела ніч ды Крыпортэр для тых, хто сёньня не зьбіраўся


Tweets copied by twittinesis.com


19.1.11

From Twitter 01-18-2011



  • для зручнасьці пешаходаў у нас існуюць траўмапункты
  • уся краіна — лядовы палац з паліўкай, а вы пытаеце, дзе прэзыдэнт.
  • у краіне раптоўна намаляваўся дэфіцыт пяску, гэта ўсё оппы расьцягнулі па кішэнях.
  • учора мяне двойчы спрабавала абагнаць маё задняе кола, дык цяпер лёду баюся: набіраю хуткасьць і пералятаю, прымружыўшыся =), працуе!


Tweets copied by twittinesis.com


18.1.11

From Twitter 01-17-2011



  • Пешаходны пераход. Горад для людзей. http://t.co/7JbJksT #minsk #bytrash #marazm
  • У горадзе выпала 2 см сьнегу. Добрая нагода пахерыць веластаянку ля гіпэрмаркета. http://t.co/ZRJiwOA Савок невынішчальны.
  • Кот раскатаў па хаце клубок. Нагадвае генплан горада Менску.


Tweets copied by twittinesis.com


17.1.11

Horad dlia liudziej

Кнопка пешаходнага пераходу па патрабаваньні цераз Ангарскую. Ёсьць падземны, але старым людзям, да прыкладу, спускацца-падымацца цяжка.



Заўваж, зь якім клопатам пра чалавека прыбраная і пасыпаная пяском дарожка.

From Twitter 01-16-2011





Tweets copied by twittinesis.com


16.1.11

From Twitter 01-15-2011



  • не, 120 шыпоў для зімовага сталічнага кам’юцінґа малавата, трэба наступны раз 294 браць #bike #minsk — stalica katkoŭ
  • а прыкольна буксаваць на шыпах, лёд цярушыцца і ляціць, а ты ўсё роўна стаіш =)
  • забыўся кашэль, а шапік з чыпсамі наўрад ці прыме easypay
  • Нехта з чырвоным тэлефонам чытае «БелаВела» Пасьля http://t.co/RpYJRIS Радыяльную (строга ў межах Заводзкага р-ну) =) пачысьцілі, як ніколі.
  • Затое ўтварылася Першамайская пеша-вела-бабсьлейная траса з Макаёнка да Сьляпянскай рачулкі (з Партызанскім філіялам ля «Слодыча»).


Tweets copied by twittinesis.com


15.1.11

From Twitter 01-14-2011



  • увогуле колькасьць пешаходаў значна перабольшаная, яны за тыдзень ніводнай маёй каляіны не затапталі #bike
  • тут паведамілі, што зараз яшчэ нейкае сьвята, і палагаецца хадзіць п’яным і шчасьлівым, а ня пяліцца ў #electby
  • па дарозе група моладзі старшага бэрээсэмаўскага ўзросту шпурнула ўздагон выпітай паўлітэркай ад піва, што б сказаў міністар аховы здароўя?
  • аказваецца, з Гомеля ў Менск лётае самалёт, ніколі не сустракаў чалавека, які б на ім далятаў. Ну хіба што карэспандэнт Белгазеты.
  • трыпяцьсот экскурсійных сайтаў, і на ўсіх процьма ўсяго, апроч раскладу экскурсій па краіне.
  • нарэшце да мяне дайшло, што мелася на ўвазе пад навіной «Менск стане сусьветнай сталіцай каткоў».
  • не хапае ў голасе БТшнікаў урачыстасьці, як у савецкіх хроніках, фігова вопыт перанялі. Нейк будзённа ворагаў бэсьцяць, безь сьвяточнасьці.


Tweets copied by twittinesis.com


14.1.11

From Twitter 01-13-2011



  • forum.poehali.net неяк незаўважна эвалюцыянаў у гурт па інтарэсах балбатлівых троляў, я ў шосе
  • Фрырайд па Радыяльнай. Відэавэрсія ў рэвэрсным рэжыме. HD, не хухры-мухры =). http://t.co/WGPzu8T #bike #minsk #youtube
  • Прыкольна, EasyPay не адчыняецца, а на belgazprombank.by ніякіх навін.


Tweets copied by twittinesis.com


13.1.11

From Twitter 01-12-2011



  • Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька: «На улицах порядок навели». → Фрырайд па Радыяльнай http://t.co/RpYJRIS #bike #minsk
  • Начной дарогай у Паўночным пасёлку парадавала хатка на горцы, уся ў мігатлівых гірляндах. Малайцы, людцы. http://yfrog.com/hsv74cj
  • у гугларыдэры толькі blogi.vitebsk.biz — ціхая завадзь, дзе ўсё ок, машыны на аўтарынку, куры грыль у маразілцы, каця пушкарова ў целеку
  • і зімой не сьціхае мазгавая актыўнасьць ахвотнікаў абгрунтаваць законную немагчымасьць перамяшчэньня на ровары http://t.co/XhRmOS8 #bike


Tweets copied by twittinesis.com


12.1.11

pierachod

У Віцебску сёлета, як водзіцца, пад «Славянку» адрамантавалі самы цэнтральны падземны пераход. Быў аскетычны асфальт — стала бліскучая плітка. Ну але бляск бляскам, а пакуль наступная «Славянка» хадзіць трэба, і пажадана ня ўвесь час у кірунку «пераход — траўмапункт».



Усяго ў Віцебску тры падземныя пераходы. Адзін, гэты во, — парадны, другі, на ўскраіне — да аўтастанцыі, якую сёлета адмянілі (ну, цяперака, значыцца, да адзінага ў горадзе прадмага «Рублеўскага», які тутэйшыя ўпарта называюць гіпэрмаркетам).

Трэці, мой любімы, стаіць у квартале ад другога, колькі я помню, затопленым.

А ўвогуле ў Вітэбску ўсё ня кепска. Масты сьвецяцца, піва варыцца, куры «Ганна» фасуюцца.

by_trash

Экс-кінатэатар, цяпер базар «Беларусь», Віцебск.

From Twitter 01-11-2011



  • Сярэдняя 10 км/г. Не разумею, навошта летам катацца па гразішчах і балотах, калі ўзімку той жа расклад на ходніках сталіцы. #bike
  • краіна-сельпо, завезьлі 2 экшн-камэры. дзьве. а чо, ніводнай не было. бярыце, што даюць, не задзержывайця очарадзь.


Tweets copied by twittinesis.com


Urstein Dunkles

Дзьвінскі бровар зрабіў немагчымае — піва, лепшае за «Цёмнае золата» — «Urstein Dunkles»!

11.1.11

From Twitter 01-10-2011



  • Пазырыў «Despicable Me». Пра аґента Вектара зьнялі мульт. Вось яна, слава. А мульт так сабе. Кіношка пра фэйсбук цікавейшая.
  • jaki sens hliadzieć BT dobraachvotna?
  • для зручнасьці зімовых раварыстаў зімовыя трактарысты едуць па ходніку насустрач і робяць зачотную сьнежную горку. #bike
  • для зручнасьці адліжных раварыстаў зімовыя трактарысты чысьцяць ходнікі з паднятым на 10 см плугам і, як выяўляецца вясной, міма ходнікаў.
  • палучаюць палучку трактарыст, начальнік трактарыста, старшыня начальніка, старшыня старшыні, прэзыдэнт старшынь, а менчукі брыдуць у дрыгве.
  • Гуглаўскі перакладач абзывае «Дзьвінскі бровар» — Daugavpils brewery, а галерэю «Ў» — Gallery 'B'. Зрэшты, у апошнім ё нешта рацыянальнае.


Tweets copied by twittinesis.com


8.1.11

From Twitter 01-07-2011



  • цікава, хоць пад 8 сакавіка адпусьціць?
  • калі галоўны тэлесыноптык абяцае галалёд і заклікае надзяваць адпаведны ўмовам надвор’я абутак, што ён мае на ўвазе — бутсы?
  • выходзяць на Халмагорскай сапраўдныя адмарозкі
  • я усьміхацьмуся ў гэтай краіне, хоць тут гэта і не вітаецца, я смуткавацьму у гэтай краіне, хоць «празьнікі» тут не спыняюцца
  • аутобус для дваіх, белая дарога, паукраіны наперадзе - цуд на каляды!


Tweets copied by twittinesis.com


7.1.11

From Twitter 01-06-2011



  • для прыколу сьцягнуў сьпісаную зь вініла losless «Технологию». А сяджу цяпер кайфую, шшшшпокшшшшш…
  • для прыколу выпіў учора ў багемабары «Ў», дзе зранку няма месцаў, піва зь пенкай, як у кавы-латэ, а цяпер во цаджу балтыку-7 ды настальгую
  • не разумею, у чым палягае паслуга «папярэдні продаж чыгуначнага квітка», каб за яе браць грошы, па-розуму наадварот — зьніжку варта даваць.
  • дворнікам давялі рэальныя вынікі і сказалі чысьціць ходнікі да лёду — хай ляхтарат носіць у адной кішэні жменю солі, у другой — пяску, ага.
  • ага, выглядае, аўтазакі гойсаюць па вуліцах па раскладзе, як аўтобусы, хай бы яшчэ на прыпынках пратармажвалі. каб не расслабляліся. а то!


Tweets copied by twittinesis.com


6.1.11

From Twitter 01-05-2011



  • 26-га ператрусеня.
  • у краіне настолькі ўсё стабільна, што ў навінах кожны дзень распавядаюць, якім бокам клюшкі (не) дакрануўся сёньня да шайбы нейкі касцыцын.


Tweets copied by twittinesis.com


5.1.11

park čaliuskincaŭ


  • каб я дужа несэзонам не нудзіўся, роварны бог прыдумаў мне сьнежныя зімы і двайныя тралейбусы
  • Гляджу мэґатрэш, там землятрус у менскім мэтро, і бурлівыя патокі нясуцца па ст.Парку Чалюскінцаў. І да, у нас ужо ё АЭС! І да, яна ляснула!
  • кіно пра белаАЭС і апакаліпсыс на ст.м. Парк Чалюскінцаў пачынаецца фразай «кгавно, холАдно, как я сюда попаль», ай, любата =)
  • Парк Чалюскінцаў заліло. Сьнежная зіма, мірны атам, астравецкі землятрус =)


  • Аўтары ўціраюць, што гэта цэнтральная расія. Зэба — у мэтро та там гавораць па-беларуску!
  • лузэры гэтыя галівудчыкі, пачакалі б 5 гадоў — і зэканомілі б на эфэктах, якія так сабе ў параўнаньні з


Tweets copied by twittinesis.com

4.1.11

From Twitter 01-03-2011



  • Трактар па ходніку на мяжы Заводзкага і Партызанскага раёнаў з Алтайскай на Солтыса праехаўся гэтай зімой 1 раз. #minsk
  • Космас-ТВ працягвае пазбывацца ад нармальных каналаў па адным. З Новага году замяніў TVXXI нейкай мурой. Пакінулі б ужо 2 штукі: БТ і Шансон


Tweets copied by twittinesis.com


3.1.11

From Twitter 01-02-2011



  • Крамбамбуля з куплетамі Лявона аказалася пасат-унівэрсальным застольным гуртом, так і стрэлі новы год. А Бялсатаўская Барахляндыя не зайшла.
  • Пазырыў у аграгарадку белЦЕЛЕКамаўскую «Залу». Гэта як фігова скачаная з торэнту кіношка. Вісьне, сыпецца піксэлямі. Усе плююцца, а глядзяць


Tweets copied by twittinesis.com


2.1.11

From Twitter 01-01-2011



  • па вёсцы едуць санкі з аўтамабільнымі крэсламі ў два шэрагі, цывілізацыя!
  • аўтары вэрсій сайтаў для мабільнікаў думаюць, што гэта вэрсіі сайтаў для мабільнікаў, прывітаньне ;) ім з краю дыялапу ды 1х.
  • мы будзем шукаць шляхі да вашых розумаў і сэрцаў на вашых флэшках і харддысках


Tweets copied by twittinesis.com


1.1.11

From Twitter 12-31-2010



  • роварнае. 9444 на сьпідомэтры. 3941 з траўня. #km ~150$ на рамонты і цапстрыкі. Адзін у адзін як гадавы праязны на тры віды. #rovar
  • за адзін учорашні дзень у сталіцы Краіны Стабільнасьці парахаваліся з жыцьцём 3 чалавекі. гэта ок? (што б яшчэ напісаць такога навагодняга)


Tweets copied by twittinesis.com