12.2.11

From Twitter 02-11-2011



  • Што прымушае людзей скарачаць словы ў інтэрнэце? Скажам, п-ова замест полуострова, га, pogoda.by?
  • Як можна езьдзіць у такі вецер? Як-як, зьвешваешся ў бок ветру і едзеш сабе. #bike
  • Як можна ехаць у такі шорсткі сьнег ці град? А во для гэтага і трэба шлем! Паварочваеш галаву ў бок сьнегападу і слухаеш мірнае пастукваньне
  • Ладна, што п-ва значыць паўвыспы я, дапусьцім, ведаю, але рэбусы кшталту В.С.Пупкін — проста нульінфарматыўны зьдзек і з чытача, і з Пупкіна
  • Паглядзеў кіношку пра тое, як Аліса прамяняла Краіну цудаў і чырвонабровага прыгажуна-Шляпачніка на гандаль з Кітаем.
  • спэцыялізаваная камісія ў складзе 1 чалавека правяла дэтальны агляд балкону з выяўленьнем дэфэктаў, не сыходзячы зь лесьвічнай клеткі.
  • вільня як пышная рэстарацыя, у якую прыходзіш з сваім сьпіртным


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: