Зноў прабіла на глыбакадумства перад паліцай з парашкамі.
Калі, падумалася мне тамака, у 3 мэгабітах байхвлая знаходзіцца 0,5 мэгабіта інтэрнэта, то колькі пральнага парашка ў беларускім парашку? Колькі зубной пасты ў беларускай пасьце? Колькі сока ў беларускім соку?
Колькі ў купленым беларускім прадукце прадукта, а колькі беларускага?
Мо пара ўжо так і пісаць: прадаецца канал 3 магэбіты, у якія ўваходзіць паўмэгабіта інтэрнэта і 2,5 мэгабіта беларускага. Ня трэба ўдакладняць, чаго беларускага. Беларускага патрыятызму, напрыклад, ня важна. Для гэтага магнітная рамка і выдаецца, каб павесіў сябе на халадзільнік і глядзеў-ганарыўся, пакуль ютуб падгружаецца.
5.7.11
bielaruskaje
а 17:38
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment